ВЫДАНЬНЕ ьеларускдга кулыурна-АСЬВЕТНІЦКАГА ЦЭНТРА КЛІ9ЛЕНД ЗША *Я ад Вас далёка, бацькаўскія гоні,— На чужое неба ўжо гляджу сягоньня. Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю, Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю...» №5(15), 1992 Уладзіслаў Галубок. Мастак Яўген Ціхановіч Polacak Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA. Рэдакцыйная калегіяСьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябры — Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Янка Салавянюк, Лідзія Лазар--Ханенка, Янка Ханенка. Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Members -- Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (McDermott), Jan Solowienuk, Lydia Lazar-Chanenka,Yanka Chanenka Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо. Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе. All correspondence should be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk, 10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA. Tel. (216) 651-3451 Сьвятлана Белая. Пачынальнікі..................................................3 Пачынальнікі Сьвятлана Белая Пачынальнікі Міхась Белямук. Ён быў нашаніўцам..................................... 4 Людвіка Бяленіс і Ірэна Пануцэвіч Слова пра бацьку.....................6 Успаміны Яўгена Ціхановіча.............................................9 Аўтабіяграфія Канстантына Барысавіча Езавітава....................... 16 Часлаў Найдзюк. Купала ў Вільні...................................... 24 Згукі Бацькаўшыны Ванкарэм Нікіфаровіч Купалаўцы....................................... 25 Ганна Сурмач Стварыць беларускі архіў................................ 28 Ігар Бараноўскі, Юрась Сьцяпанаў, Анатоль Старадарожскі. Кола жыцьця Бацькаўшчыны...............................................30 Наша гісторыя Паўла Урбан Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў..................................................34 Роднае слова Масей Сяднёў Цяперашнімі вачыма...................................... 40 Далёкае і блізкае Язэп Сажыч. Хацелі з нас зрабіць «палякаў» праваслаўных.............. 42 Як сёньня робяць з нас палякамі...................................... 45 Сьвятлана Белая Віленскія беларусы расказваюць....................... 46 Вітаўт Тумаш Віленская Беларуская гімназія........................... 49 Лявон Шыман. Мая няволя...............................................52 Дісты з Бацькаўшчыны Тацьцяна Рудава. Як друкаваў Франьцішак Скарына...................... 58 Вобразы Бацькаўшчыны Васіль Супрун.Палац у Ружанах.........................................59 3 жыцьця эміграцыі................................................... 62 Андрэй Карпук распрацоўка шрыфтоў, заставак і макета вокладкі' На першай бачынцы вокладкі: Арлен Кашкурэвіч «Я ад вас далёка...» На развароце: Яўген Ціхановіч «Янка Купала й Якуб Колас» На чацьвёртай бачынцы вокладкі: Артысткі Купалаўскага тэатру Лілія Давідовіч і Зоя Белахвосьцік Яны Адраджэнцы. Яны Пачынальнікі. Яны Паэты. I аднагодкі да таго-ж. Пачынальнікі новай беларускай лі таратуры Янка Купала й Якуб Колас, пачынальнік беларускага школьніцтва Адвард Будзька, пачынальнік нацыя-нальнага прафэсыйнага тэатра Уладзіслаў Галубок... У гэтым годзе -I ІО лецьце з часу іх нараджэньня. Перачытваю ўспаміны аб гэтых людзях і дзівуюся. Да чаго-ж падобныя пры ўсёй непадобнасьці іхнія лёсы. Ворагам народу быў абвешчаны народны артыст Уладзіслаў Галубок. Здраднікам народу — нашанівец Адвард ■Будьзка. Народнаму песьняру Янку Купалу су-працоўнікі НКУСаадплацілі ўсім, чым магла іх моц. Сьвяткаваньне з нагоды дня на-родзінаў паэта ператварылі ў ягоныя хаўтуры. Аўтара паэмы «Новая зямля», энцык-ляпэдыі народнага жыцьця беларусаў, Якуба Коласа тыя-ж супрацоўнікі НКУСа пазбавілі магчымасьці адкрыта размаўляць з сваім народам. У лёсе гэтых людзей адбіўся агульны трагічны лёс цэлага пакаленьня беларусаў. Тысячы людзей, іх аднагодкі, абьяўленых ворагамі народу бязь вестак загінулі ў ля-герах і ссылках далёка ад Беларусі. Другія тысячы таксама назаўсёды разьвіталіся з Бацькаўшчынай, хаваючыся ад расплаты за межамі роднага краю. Трэція мусілі па ступова зьмірыцца зь цяжкім лёсам нявольнікаў. Трагічнасьць лёсу й аб’ядноўвае іх. Але ня толькі гэтае. Яны былі сьветачамі, што адраджалі з папялішчаў беларускую гісторыю і мову. Яны былі дойлідамі, якія пачалі ства раць новую культуру, выхоўваць плеяду маладога пакаленьня-будаўнікоў. Яны былі песьнярамі і сваімі песьнямі звалі народ к праўдзе, братэрству і сва бодзе. Таму сёньня мы адзначаем іхні юбелей, і, дай Божа, не апошні раз. Пройдуць стагодзьдзі, а можа нават і болей. Час ня зьменіць герояў і іхнія мроі. I нашчадкі, чытальнікі «Нашае нівы», успрымуць яе, як успрымаем мы сёньня друкі Франьцішка Скарыны. I нават тады яны застануцца— Адраджэнцы, Пачынальнікі і Паэты. Для нас, нашых унукаў і тых, хто прыйдзе на зьмену нам. У гэтым нумары часопіс «Полацак» працягвае знаёміць чытачоў з лёсамі ад раджэнцаў беларускай зямлі, пачыналь нікаў яе культуры і гісторы. Сёньня мы прапануем Вам успаміны пра Адварда Будзьку, Уладзіслава Галубка, Янку Купалу й аўтабіяграфію Канстантына Езавітава. 3 пмжікі Ен быў нашаніўцам Міхась 44 гады назад, 14жнівеня 1958 г.пазваніў тэлефон і паведамілі з Чыкага, што Адварда Будзькі больш няма з намі — памёр. Пахавалі яго на могілках сьв.Вайцеха ў Чыкага. 110 год назад, 22 сакавіка 1882 г. у Буд-славе, Вілейскага павету, у сялянскай хаце нарадзіўся Адвард (Эдвард) Будзька. Ён быў аднагодкам Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіслава Галубка, Івана Мацея. Будслаў у тыя часы налічваў каля 1000 жыхароў. Была тут пачатковая школа і пры гожы мураваны касьцёл, пабудаваны ў1633-"1644 гг. Паколькі ў асноўным пробашчы касьцёла былі мясцовага паходжаньня, a сваяк Адварда Пранцісь Будзька ў мінулым стагодзьдзі быў будслаўскім пробашчам, мажліва таму, польскія ўплывы ў Будсла ве былі мінімальныя. Жыхарства Будслава й яго ваколіц гаварыла па-беларуску, па лякамі сябе не ўважалі, хаця і былі ры макаталіцкага веравызнаньня. А.Будзька атрымаў пачатковую асьвету ў Будславе і пайшоў у шырокі сьвет, каб здабыць вышэйшую адукацыю. У 1900 г. ба чым яго ў Рызе, у наступным годзе ён па ступае ў палітэхнічны інстытут, але зму шаны спыніць студыі з-за недахопу фі нансавых сродкаў. Падчас свайго побыту ў Латвіі шукаў суродзічаў і паспрыяў. штоў Рызе паўстала беларуская арганізацыя. У 1905 г. цар Мікалай выдае «Маніфэст», згодна якога беларусы атрымалі дазвол на выданьне газэтаў, часопісаў, календароў і кнігаў у сваёй роднай мове. У Вільні выхо-дзіць «Наша Ніва» і беларускія календары. А.Будзька становіцца кальпартэрам, супра цоўнікам і наватсябрам рэдкалегіяў газэгы Белямук і календароў. Ён піша нататкі пра жыцьцё беларусаў у Рызе і Будславе. Таксама зай маецца паэзіяй. Ягоныя вершы «Лес», «Во сень», «Час ляціць», «3 турмы» былі на друкаваныя, але ён у Чыкага расказваў, што некалькі ягоных вершаў былоў папках рэдкалегіі, і ён не дамагаўся, каб іх дру кавалі, бо былі іншыя паэты, якія, як казаў Будзька «лепшыя за мяне, не кажучы пра Янку Купалу й Якуба Коласа, зь якімі я быў асабіста знаёмы» Нажаль, тыя вершы й артыкулы. якія ён у рэдакцыю не аддаў. загінулі падчас апошняе вайны. Супра цоўнічаў ён ня толькі з «Нашай Нівай», але і зь «Дзяньніцай», што выдавалася ў Пецяр бургу. 3 першага да сёмага нумару зьме шчаныя ягоныя артыкулы пад назовам «Думкі да граматыкі». дзе ён разглядаў асаблівасьці беларускае народнае мовы. «Дзяньніца» была спыненая 17 студзеня 1917 г., і Будзька пасылае свае артыкулы ў газэту «Наша будучыня». Апрача свайго прозьвічша артыкулы падпісвае ініцыяла мі А.Б. і псэўданімам Акцуб. Будучы чалавекам рухлівым, поўным энэргіі і бадзёрасьці, хаця і невялікага росту, не бракавала яму арыгінальных ідэяў. Будслаў быў малым мястэчкам, але А.Будзька разумеў, што нацыянальная сьве дамасьць мацуецца, дзякуючы асьвеце. Для вясковай моладзі была патрэбная гімназія. Пачаліся гутаркізьсялянамі.якія ўважліва выслухалі аргумэнты А.Будзькі і згадзіліся сабрацца на сход у справе гімназіі. На схо дзепастанавілі забраць будынак «валаснога ўпраўленьня» пад школу, сабраць грошы дляаплаты навуковага пэрсаналу. Выбраны камітэт узначаліў А.Будзька. Камітэтзьвяр нуўся да Лявона Вітана-Дубейкоўскага, каб той распрацаваў плян двухпавярховага будынка для школы. Л.Дубейкоўскі паходзіў з Мсьціўслаўшчыны,. у 1903 г. закончыў інстытут цывільных інжынераў у Пецяр бургу. У 1907 г. запісаўся ў Парыжы на cry дыі ў французкую Акадэмію архітэктуры, якую закончыў у 1910 г. Дзякуючы знаём ству зь Вячаславам Іваноўскім у 1915 г. прыязджаеўВільню, дзезьім і пазнаёміўся А.Будзька ў рэдакцыі «Нашай Нівы», бо абодва былі сябрамі выдавецкага таварыства «Загляне сонца й у наша аконца». Л.Ду бейкоўскі быў на 13 гадоў старэйшы ад А.Будзькі (народжаны 20 ліпеня 1869 г.) Ён ахвотна згадзіўся распрацаваць плян па будовы гімназіі. Недалёка ад Будслава быў лес пана Аскеркі, які раньняй вясной 1917 г. пачалі самавольна сяляне пілаваць для пабудовы школы, і з-за якога А.Будзька пазьней меў прыкрасьці. Восеньню 1918 г. новы школьны будынак быў амаль гатовы, Паколькі ў дадатак да будынку пачатко-вай школы забралі будынак «валаснога ўпраўленьня», гімназія пачала дзеіць перад калядамі 1917 г. На дырэктара запрасілі земялкаВасілевіча, якізакончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт і па прафэсіі быў архэолягам. У сувязьзю з вайной, жыхары вялікіх гара доў мелі недахоп у прадуктах харчаваньня, а ў Будславае іх было дастаткова. Да таго А.Будзька меў знаёмствы зь беларускай ін тэлігенцыяй, таму настаўніцкі пэрсанал ён арганізаваў хутка. Адчынілі тры гімна зыяльныя клясы з надзеяй, што паступова ў Будславае будзе васьміклясная гімназія. Калі ў 1918 г. нямецкая армія заняла Будс-лаў, гімназія атрымала дапамогу. Нямецкія афіцэры ахвотна выкладалі нямецкую мову, забясьпечвалі вучняў сшыткамі, алавікамі, кніжкамі ды іншымі рэчамі. У 1918 г. мелі 4 гімназіяльныя клясы. дзе было больш за 350 вучняў. Гімназія з дапамогаю А.Будзькі пачала выдаваць ча conic «Сьветач». Настаўнікі заахвоцілі гім назіяльную моладзь апрача аркестры ар ганізаваць драматычны, танцавальны, лі таратурны 1 харавы гурткі. Для пазашколь най моладзі пры гімназіі арганізавалі вя чэрнія асьветныя лекцыя. Культурна вы хаваўчае жыцьцё ня толькі моладзі, але старэйшага грамадзтва запульсавала ў Будславе, і А.Будзька пачаў абмяркоўваць справу залажэньня каапэратыву.