Полацак №5, 1992

Полацак №5, 1992

39.58 МБ
^млхк
Канстанцін Езавітаў
Аўтабіяграфія Канстантына Езавітава была знойдзеная ў дакумэнтах архіва КДБ і перададзена ў рэдакцыю часопіса «По-лацак» доктарам гістарычных навук Ула дзімірам Міхнюком і доктарам гістарыч нага навук Якавам Паўлавым
29. X. 1943. Рыга.
Паважаны сябру!
Перадаў мне сп. Радзюк і сп. Сядура, што Вы жадалі б мець матар’ялы з маёй біяграфіі. Нажаль, я дужа заняты іня маю часу напісаць Вам, дзе што ў. беларускай мове, дык пасылаю ужо гатовую аўта біяграфію. што даваў у расейскай і нямецкай мовах у нямецкія ўстановы. Яна падрабязна асьвятлае год за годам факты майго жыцьця, хаця-ж і няпоўна, але няма ў ёй таго, што я лічу самым галоўным, маіх поглядаў на беларускую справу і маіх летуценьняў аб нашай будучыне. Вам зразумела прычына. Дык карыстайце гэты матар’ял, калі ласка, на-Ваш погляд, Моцна цісну руку.
К.Езавітаў.
Паважаная Рэдакцыя «Беларускай газэты».
Дужа прашу выбачыць, што надсылаю тое, што знайшоў пад рукамі, што ўжо бы ло гатовы.м у нямецкай і расейскай мовах. Беларускія ўстановы маёй біяграфіяй па куль што не цікавіліся, а для немцаў трэба было даваць. або ў расейскай або ў нямецкай новах!
К.Езавітаў.
jl ctuo \Д*А*	^^
Ліст К.Езавітава, які быў далучаны да ягонай аўтабіяграфіі
16
17
Нарадзіўся 5-га лістапада 1883 г. (па старому стылю) ў Дзьвінскай крэпасьці, дзе стаяў тады 100 пяхотны Астроўскі полк, у якім служыў мой бацька. Дзіцячыя і школьныя гады пражыў у горадзе і крэ-пасьці Дзьвінск, кожнае лета пераязджачы, як і ўсе сем’і вайскоўцаў, у лягеры пад Дзьвінскам. Толькі тры разы, у летнія ме-сяцы, пашчасьціла мне трапіць на По-лаччыну, адкуль паходзяць мае бацькі. Гэтыя паездкі пазнаёмілі мяне з бытам бе-ларускіх вёсакПетра-Паўлаўскай воласьці, мацьней злучылі з родным народам і мелі моцны ўплыў на мой нацыянальны настрой у далейшым жыцьці й дзейнасьці.
Грамадзкімі настроямі я захапіўся вель-мі рана: ужо ў Дзьвінскім 6-клясным гарадз-кім вучылішчы прыняў я ўдзел у вучнёў-скіх гуртках і ў выдавецтве рукапісных часапісаў: «ПУГА» на беларускай мове і «БНЧ» на расейскай.
Многа чытаў у час вучобы, асабліва за-хапляўся апісаньнямі падарожжаў і гіс-тарычнымі аповесьцямі і раманамі.
Па заканчэньні вучылішча бацька вы-рашыў накіраваць мяне па свайму шляху і зрабіць афіцэрам, але я, захоплены ідэяй нарадавольцаў «хожденнем в народ» лі-чыў, што самай пачэснай працай зьяў-ляецца праца настаўніка. 3 гэтай мэтай я стаў рыхтавацца да адпаведных экзаменаў. Прачытаные кнігі, а таксама ідэі, якія на-'сіліся ў паветры і галовах моладзі яшчэ больш умацавалі мяне ў сваім рашэньні. A так як я любіў маляваць і зьбіраў рэпра-дукцыі карцінаў, то, пэўна, сутыкнуўся з цудоўнымі працамі акадэміка Багданова Бельскага «Вусны лік», «На парозе школы», «У хворага настаўніка» і інш. Яны зрабілі на мяне моцнае ўражаньне. Я пасварыўся з раззлаваным бацькам, восеньню 1910 г.
здаў экзамены на тытул настаўніка пачат ковай школы і катэгарычна адмовіўся пае хаць ў Віленскае вайсковае вучылішча. куды накіроўваў мяне бацька.
3 1-га сакавіка 1911 г. я прыступіў да працы настаўніка, спачатку ў Дзьвінску, як практыкант, а з 1 верасьня таго-ж году ў Ліксьненскай школе Дзьвінскага ўезду сяродзьмешанага беларуска-латгальскага насельніцтва, якое знаходзілася пад моцным уплывам польскага памешчыка Плятэр-Зіберга і палякуюшчых ксяндзоў. Гэта дало новы штуршок і новы кірунак маім нацыянальна беларускім настроям. У Ліксьненскай школе я многа чытаў і зай маўся музыкай, так як ў школе было фар тэпьяна, скрыпка й іншыя інструмэнты.
Два гады працы ў народнай школе ўпэў нілі мяне, што я стаю на правільнай дарозе. У вёсцы я прачытаў многа пэдагагічных і грамадзка-палітычных кніг і з прыемнась цю, заязджаючы ў Дзьвінск упэўніваўся, што мае сябры ў гарадзкой мітусьні дарма губляюць час і моцна адстаюць у сваім духоўным росьце. Мне прыходзілася рас казваць ім аб прачытаным і заахвочваць іх чытаць больш.
Жадаючы падняць сваю кваліфікацыю і назапасіць новыя веды, я ў 1913 годзе па ступіў у Віцебскі настаўніцкі інстытут, дзе атрымаў стыпэндыю, так як вытрымаў спэ цыяльныя конкурсныя іспыты адным з першых.
У інстытуце я ня толькі вучыўся, але і прысьвячаў шмат часу грамадзкай працы: арганізаваўкасу ўзаемадапамогі слухачоў інстытута, прымаў актыўны ўдзел у ін стытуцкім літаратурным гуртку й у ар ганізацыі інстытуцкіх вечароў, на якія мы запрашалі беларускага пісьменьніка Ві цебшчыны Аляксандра Пшчолку, які вы ступаў з сваімі творамі, а мы самі выступа
лі зь беларускімі харавымі песьнямі. Адна-часна я слухаў лекцыі на Віцебскім ад дзяленьні Маскоўскага археолягічнага ін стытута, які зьмяшчаўся ў будынку нашага настаўніцкага інстытута і працаваў веча рамі. У наш літаратурны гурток уваходзілі лепшыя сілы інстытута, і далей яны ады-„грывалі вялікую ролю ў беларускай нацыя нальнай працы.
У 1915 годзе восеньню мне дазволілі да тэрмінова здаць экзамены ў спэцыяльнай камісіі за курс інстытута. Я экзаменаваўся два месяцы (сьнежань, студзень) і 23 сту-дзеня закончыў іспыты, атрымаў атэстат і выехаў у Петраград, дзе з 1 лютага быў залічаны юнкерам ў Паўлаўскае вайсковае вучылішча.
Туттрэба шчыра прызнацца, што ятаму так сьпяшыў з заканчэньнем інстытута і паступленьнем у вайсковае вучылішча, што лічыў гэта пытаньне гонару: бацька быў на фронце, а тры маіх малодшых браты вучы ліся у полацкім кадэцкім корпусе. Таму я не хацеў, каб яны падумалі, што я хачу ухіліцца ад удзелу ў вайне. Акрамя таго, я памятаў, што ў спрэчцы з бацькам аб выба рыпрафэсыі, я яму сказаў, што умірнычас не хачу быць афіцэрам, а у час вайны -пайду добраахвотнікам. Каб выканаць гэтае абяцаньне, я ужо ў першыя дні вайны па даў прашэньне аб дазволе мне пайсці до-браахвотнікам, але інстытуцкае кірау ніцтва асьведчыла, што мне. як стыпэн-дыянту, не дазваляе гэтае зрабіць. Тады я адмовіўся ад далейшага атрыманьня сты-пэндыі. Начальства адказала. што гэтага мала, што я, каб быць вольным ад абавя зковай настаўніцкай службы за стыпэндыю, абавязаны вярнуць усю атрыманую суму. Я зьвярнуўся да бацькі, але бацька адказаў, што ён вельмі рады, што я ў інстытуце. і што дастаткова для Бацькаўшчыны тых
двух раненіяў і моцнай кантузіі, якук> аі рымаў ён. На мяне ён ускладае клопаты аб сям’і, так як зноў вяртаецца на фронт і не ўпэўнены. што ў чацьверты раз усё абы дзецца шчасьліва. Прыпушчаю, што мой бацька напісаў нешта падобнае інстытуц каму кіраўніцтву. просячы прьпрымаць гарачага юнака за крысу. Аднак я быў упартым сынам, таму я, праз галаву свайго кіраўніцтва, зьвярнуўся да вышэйшых ін станцыяў з абгрунтаваным прашэньнем і з кампраміснай прапановай: экзаменаваць мяне датэрмінова, абязуючыся здаць усе экзамены. Адначасна з паданьнем гэтага прашэньня, я адкінуў усё у бок і засеў за кнігі. Мой прыклад захапіў яшчэ некалькі маіх таварышаў з нашага літаратурнага гуртка, а таму разам з мною экзаменава лася 14 чалавек.
У Паўлаўскім вайсковым вучылішчы я скончыў паскораны выпуск, які працягваўся з 1 лютага да 1 чэрвеня 1916 году. Тут высьвятлілася, што ва мне не дарэмна грае вайсковая кроў майго шаноўнага бацькі і што 17 гадоў жыцьця ў вайсковым ася родзьдзі далі мне цэлы шэраг навыкаў, якіх я і не падазраваў, так як лічыў, што кожны павінен гэта ведаць. Вынікам было тое, што я зрабіў хуткую вайсковую карьеру ў ву чылішчы, дзе кожны месяц мяне падвышалі у наступны чын: у малодшага портупей юнкера, у старшага портупей-юнкера, в фельдфебеля. нарэшце, у прапаршчыка. Але самым нечаканым для мяне было тое, што пры сканчэньні вучылішча мяне зь яго ня выпусьцілі, а спэцыяльным загадам Пет раградзкай вайсковай акругі накіравалі ў чыне малодшага афіцера у вучышлішча, дапамагаць курсавым афіцэрам выха вацелям.
Толькі праз год пасьля таго. як я падаў асобы рапарт. мяне вызвалілі з Паўлаўскага
18
19
вучылішча, і я выехаў на фронг у 151-.пяхотны Пяцігорскі полк, які я выбраў таму. што ён стаяў на фроньце пад маім горадам Дзьвінскам, а таксама таму, што гэты полк у мірны час стаяў у Картуз —Бярозе і ў сваім складзе меў багата бе-ларусаў. У гэтым палку мая вайсковая карьера таксама хутка працягвалася.Я па чаў з малодшага афіцера, бо прыехаў сюды ў чыне падпарудчыка, потым быў каман-дзірам роты, затым часова камандаваў ба-тальёнам, атрымаў чын парудчыка, быў прадстаўлены ўштабс-капітаны і да чарго вых узнагародаў. Затым быў ад’ютантам палку й арганізатарам пры палку батальёна сьмерці.
У кастрычніку 1917 году салдаты і афі церы беларусы выбралі мяне дэлегатам на зьезд воінаў -беларусаў савецкай арміі, які адбыўся у Віцебску. Зьезд выбраў мяне ў свой прэзыдыюм, затым у Камітэт вай скоўцаў-беларусаў Паўночнага фронту і.
нарэшце, накіраваў у Цэнтральную Бе ларускую Вайсковую Раду ў Менск.
У Беларускай Вайсковай Цэнтральнай Радзе мяне назначылі ў дапамогу да Кан дратовіча, генерала ад інфантэрыі, і пал коўніка Камароўскага, якім быў даручаны аддзел арганізацыі беларускіх войскаў. У далейшым мяне. выбралі сябрам старшыні Вайсковай Рады. Праца была адказаная і вельмі небясьпечная, так як ў Менску на ходзіўся штаб Захадняга фронту і баль шавіцкі Камітэт Захадняй вобласьці на чале зь вядомым ворагам беларусаў Мясьніко вым. На Беларускай Вайсковай Радзе ляжала адказнасьць аховы ўсіх беларускіх аргані зацыяў, у асаблівасьці Вялікай Беларускай Рады і Ўсебеларускага Кангрэсу, які саб раўся ў Менску 5 сьнежня 1917 г.. выкон ваў ролю Беларускага Ўстаноўчага Сходу і абвесьціў стварэньне Беларускай Рэспу блікі (у ноч з 17 на 18 студзеня 1917 г. па ст. ст„ г. зн. у ноч з 30 на 31 сьнежня па новаму стылю).
Узаемаадносіны сілаў мяняліся ледзь ня кожны дзень, але бальшавікі былі маць нейшыя, так як у іх за спіною былі рэзэрвы ўсей Расеі, запасы зброі, распрапаганда ваныя маракі і рабочыя. Мне і ўсім іншым адказным беларускім дзеячам таго часу прыходзілася працаваць вельмі шмат. Я супрацоўнічаў у беларускай прэсе («Бе ларускаяРада», «БеларускаяЗямля», «Вар-та»), прымаючы удзел у культурна-ась ветніцкіх беларускіх арганізацыях («Бе-ларуская хата», «Бацькаўшчына»). Вельмі шмат працаваў у сваім вайскова-арга нізацыйным аддзеле Беларускай Вайсковай Рады, дзе прыходзілася змагацца ня толькі знападамі нановаарганізуемыя беларускія часткі з боку бальшавікоў, але із цяжкась-цямі і нерашучасьцю кіраўніцтва гэтага аддзелу, генерала ад інфантэрыі Кан-дратовіча і палкоўніка Камароўскага, якіх пасьля прыйшлося вызвал іць ад кіраўніцтва аддзелу і ўзяць працу ў ім на сябе.