У 1698 г. войскамі шляхецкіх канфэдэ-ратаў Ружаны былі разбураны і моцна па шкоджаны збудаваньні палаца.3 Шведзкі кароль Карл XII ў час Паўночнай вайны. захапіўшы Ружаны 14 красавіка 1706 г., убачыў горад разбураным і зусім any сьцелым. 4 Ня хутка вярнуліся ў палац раскоша і бляск. Хоць рамонтныя працы былі пра ведзеныя ўжо ў першай полове ХУІІ ст. грунтоўную перабудову ажыцьцявіў канцлер Аляксандр Сапега ў 70-80 гг. гэтага стагодзьдзя. У выніку гэтага былі разабра ны пашкоджаныя вежы, а да галоўнага параднага фасада прыбудаваны накладны порцік са спаранымі кронамі і вуглавымі пілястрамі, завершаны высокім трох 58 59 вугольным франтонам са скульптурным афармленьнем, што надавала палацу боль-шую велічнасьць і прыгажосьць. Адначасова комплеск быў расшыраны новымі збудаваньнямі. Абапал параднага двара выраслі двухпавярховыя мураваныя карпусы, разьмешчаныя пэрпэндыкулярна палацу, якія залучаліся зь ім паўцыркуль-нымі ў пляне аркадамі. Ва ўсхдонім корпусе разьмясьціўся прыдворны тэатр, у заход-нім—карцінная галерэя. Уезд на парадны двор вёў цераз трохпралётную ірыумфаль ную браму, упрыгожаную рознымі гераль дычнымі картушамі з моранага дубу. Брама злучалася з двума двухпавярховымі му-раванымі жылымі флігелямі. Такім чынам, утвараўся вакол двара замкнуты ланцуг збудаваньняў. Тут-жа былі разьбіты аранжарэі і дэка ратыўныя алеі сквера. Усе гаспадарчыя й дапаможныя збудаваньні вынесены за межы ансамбля, куды вялі бакавыя брамы. На стылі архітэктурнага комплексу адбіліся рысы позьняга барока і клясыцызму. У ад наўленьні палаца прымаў удзел прыдворны архітэктар Сапегаў Ян Самэль Бекер.5 У гэтым вялікім адноўленым палацы 12 верасьня 1784 г. Аляксандр Сапега прымаў апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які накіроўваўся на сейм ў Гародню. 6 3 найбольш важных культурных каштоўнасьцей варта адзна чыць вялікую бібліятэку, багаты рукапісны архіў і, галоўнае, вядомы тэатр пры Ру жанскім палацы Сапегаў. ПісьменьнікЮльян Нямцэвіч, які па запрашэньню канцлера АляксандраСапегі прысутнічаў на опэрнай пастаноўцы ў гэтым тэатры, вельмі сганоўча ацаніў і абсталяваньне, і дэкарацыі, і ігру акцёраў— сялянскіх дзяцей, выхаваных пры мясцовай прыдворнай школе.7 3 1786 году пры палацы працавалі не вялікая фабрыка шаўковых паясоў, шпа лераў, абрусаў з гербамі і суконная фабры ка. Апошняя праіснавала амаль да паловы XX ст. Аднак ўжо ў канцы 80 х гадоў палац у Ружанах пачаў траціць сваё значэньне, a яго гаспадары перабраліся ў Дзярэчын. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795), калі Ружаны і Дзярэчын адыйшлі да Расейскай імпэрыі, Сапегі ўцяклі ў Францыю, кінуўшы маёнткі і палацы. У 1810 годзе яны за 1000 рублёў прадалі палац і фабрыкі ў Ружанах нейкаму яўрэю Пінасу. Цудоўныя будынкі архітэктурнага ком плексу няўдалымі фабрыкантамі выкарыс тоўваліся пад жытло і цэхавыя памяйі каньні суконнай фабрыкі. Унутраная плані роўка, а часткова і фасады, увесь час зьмя няліся, гэтага вымагала вытворчасьць. Для фабрычнай каналізацыі была выкарыстана частка склепаў, а ў другой частцы сушыліся сыравіна і прадуцыя. На першым паверсе галоўнага корпуса жылі гаспадары фабрыкі, а на другім мясьціліся склады. Будынкі ніколі капітальна не рамантаваліся. На фабрыцы Пінасаў у канцы мінулага стагодзьдзя працавала каля 200 рабочых, якія з ІЭОЗг. вялі барацьбу за паляпшэньне умоваў працы і эканамічанга становішча. У жніўні 1914 г. ад пажару, які пачаў ся ў драўлянай прыбудоўцы, дзе быў па мывачны цэх. згарэў галоўны корпус былога палаца. Але невялічкая ткацкая фабрыка існавала тут да 1944 г. і была спалена нем цамі, калі яны адступалі з горада. У му раваных флігелях, пры параднай браме, да 1965 г. разьмешчаўся кафельны цэх. Затым усебудынкі гэтага архітэктурнага помніка былі закінуты і частварыў свой рабуральны прысуд. Гэта агульны лёс усёй нашай спадчыны, культуры ў страшны гістарычны перыяд «будаўніцтва сьветлай будучыні». Бібляграфія l.Balinski М., Lipinski T.Slarozytna Polska.t.Ill, W., 1846, s,691 2 .Lorentz Stanislaw, Wycieczki Slonimskie. Slonim, I 933. s.26-27, 3 .Valinski M.,Lipnski T. Starozytna Polska... s. 692. 4,Там-жа, c. 692. 5 .Чантурыя B.A. Нсторня архнтектуры Белорусскн. Мн., 1969. с. 125. 6 .Valinski fl., Lipinski T. Starozytna Polska, s.693. 7 .Барышев Г.Н. Частновладельческнй музыкальный театр второй половнны ХУІІІ в. Музыкальный театр Белорусснн. До октябрьскнй пернод. Мн., 1990. с. 191. Рэшткі былога Ружанскага палаца. 60 61 a wa эмцьц Дзень бацькі ўрачыста адбыўся ў царкве Жыровіцкае Божае Маці 21 ліпеня. У час сьв. Літургіі а.Міхась Страпко прачытаў малітву за ўсіх бацькоў і сказаў прыгожую пропаведзь. Зьвяртаючыся да прыхажанаў парафіі Жыровіцкае божае Маці ён нагадаў, што бацькі мусяцьзьдзяцінствавыхоўваць усваіхдзецях пашану дастарэйшых,пачуцьцёпавагі да сваіх дзядоў і бабуль, інакш востра паўстане адвечная праблема бацькоў і дзяцей. Пасьля Богаслужэньня, у падцаркоўнай залі адбыўся пачастунак, які прыгатавалі для бацькоў іх жонкі й дочкі. Яны ж прыкалолі на лацкаты пінжакоў прыгожыя кветкі. якія дапасоўвалі да вясёлага настрою, што спадарожнічаў гэтаму цудоўнаму сьвягу бацькоў. Дзень незалежнасьці адчыніў ў Нью Ёрку парад прыгожых ветразьнікоў, а ў Кліўлендзе, на беларускім «Полацку» пачаўся летні сэзон. Кіраўніцтва грамадзка-асьветніцкага цэнтру «Полацак» запрасіла ўсіх беларусаў і іх сяброў на пікнік, каб разам адзначыць традыцыйнае амэрыканскае сьвята. Пасьля сумеснага абеду, шматлікіх гутарак і жартаў, пасьля захаду сонца адбыўся фэерверк, які прывёў у захапленьне дзяцей і даставіў нямала прыемных хвілінаў іх бацькам. St. George Byelorussian Orthodox Church 1500 NORTH MAPLEWOOD AVENUE CHICAGO, ILLINOIS, 60622 28 травеня 1992 r. Высокадастойны Амбасадар! Управа Беларускай Праваслаўнай Парафіі «Сьвятога Юрыя» ў Чыкага перасылаюць Вам і Вашай жонцы Юліяне нашу шчырую падзяку за тое, што Вы наведалі нас і прынялі ўдзел у .сьвяткаваньні залатога юбелея пяцідзесяцігадовай дзейнасьці Беларускай Нацыянальнай Рады ў Чыкага, адной найбольш доўгавечнай беларускай арганізацыі на Амэрыканскім кантыненьце. Ваш безгранічна глыбокі беларускі патрыятызм ускалыхнуў душы прысутных на сьвяточнай урачыстасьці і пастаўленае пытаньне «быць ці ня быць» беларускай нацыі пры паўнавартасным жыцьці як народу стала на парадку дня. 1 гэта пытаньне мы. беларусы, павінны вырашыць, ці мы і надалей будзем заставацца народам як цяпер «для розных эканамічных ці мэдыцынскіх эксперыментаў» мацьнейшымі народамі, ці выйдзем роўнапраўнымі і, як народ, зоймем нам належнае «пачэснае месца між народамі»? Шчыра Вам удзячныя за пераданыя нам сувэніры з Бацькаўшчыны, за цеплыню Вашых душаў да нас — эмігрантаў, якія пад напорам брутальных сілаў пакідалі ўсё сваё роднае і пайшлі ў няведамы сьвет неназванымі «амбасадарамі» паняволенага народу, каб 'перахаваць народныя скарбы. Адначасова на Ваша імя Парафіяльная Управа перасылае чэк сумай 500.00 даляраў на патрэбы Амбасады Рэспублікі Беларусь. Наш абаюдны давер і зразуменьне зьяўляецца запарукай перамогі дабра над злом, любові над нянавісьцю. Лісты ад Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады ў Чыкага і Беларускай Праваслаўнй Парафіі сьвятога Юрыя да амбасадара Беларускай місіі пры ААН Генадзя Бураўкіна і консуля Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Сакалоўскага даслаў у рэдакцыю часопіса Полацак» сакратар царкоўнай рады парафіі сьв.Юрыя Мікалай Латушкін. У іх гаворыцца: 62 63 Founded, 1041 Igrlnrupsian Ameriratt National Фпшкіі 1500 N. MAPLEWOOD AVENUE CHICAGO. ILLINOIS 60822 28 травеня 1992 r. Высокадастойны Амбасадар! Управа Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады ў Чыкага і сябры арганізацыі перасылаюць Вам і Вашай жонцы Юліяне наша шчырае дзякуй за Ваш актыўны удзел у сьвяткаваньні залатога юбелея пяцідзесяцігадовай арганізацыі ў Чыкага. Ваша прыстунасьць на ўрачыстасьці і Вашы прамовы й інфармацыі пра сапраўдную рэчаіснасьць на нашых бацькаўскіх землях паслужаць заклікам да кожнага беларускага сэрца падумаць пра тое, куды нас прывёў савецкі інтэрнацыяналізм і ў якім рабстве няволі духовага жыцьця цяпер мы, як народ, знаходзімся. Шчыра Вам дзякуем за пераданыя нам сувэніры, зробленыя на Бацькаўшныне, a найбольш за тое, што ў беларускіх сэрцах жыве любоў да бліжняга і не зьвялася справядівасьць у суадносінах паміж людзьмі. Жадаем Вам найлепшага здароўя і посьпехаў у Вашай адказнай і нялёгкай працы і верым у перамогу дабра над злом. Застаёмся із шчырай пашанай да Вас. БАН^япн !ТЯТ«ГНЯП Упрлрч ОЛПРпфІ V ^tho г<^__^_ жда^ Лісты з аналягічным тэкстам, а таксама чэк у памеры 500,00 даляраў быў дасланы консулю Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Сакалоўскаму. Народная артыска Беларусі Стэфанія Станюта 64