Сёньня мы ўжо разумеем, сколькі стра чана ад таго, што так доўга адмяжоўва ліся мы ад сваіх землякоў. якія аказаліся на чужыне воляй лёсу. Каб гэта бяспамяцтва не прадаўжалася і надалей, мы сумесна павінны клапаціцца пра тое, каб ўсё, што зроблена беларусамі на эміграцыі ў галіне разьвіцьця нацыянальнай гісторыі і куль туры. было захавана дзеля будучыні. Ха целася-б каб тут, на Бацькаўшчыне, дзяр жаўныя біблятэкі, архівы. музэі Беларусі мелі эміграцыйныя выданьні. Цікавіць нас таксама і дакумэнты, лісты. рукапісы бе ларускіх пісьменьнікаў і паэгаў, на-вукоўцаў, грамадзкіх дзеячоў, архівы бе ларускіх арганізацыяў замежжа. Для вывучэньня гісторыі беларускай дыяспары вельмі неабходна гэтая крыніца знаўчая база. Безь яе немагчыма забясь печыць аб’ектыўнасьць дасьледваньня. Непакоіць нас і лёс эміграцыйнага арх іва БНР. Там ёсьць цікавыя дакумэнты. якія патрэбны зараз для перагляду састарэлых гістарычных канцэпцыяў і напісаньня праўдзівай гісторыі народу. Таму, як галоўная неабходнасьць, паўстае задача перадачы ў Беларусь хоць частку некаторых дакумэнтаў з гісторыі беларускай эміграцыі. I ня трэба баяцца, што мы ня зможам забясьпечыць іх заха ваньне. Перавезены з Прагі архіў знакамітага спевака Міхася Забейды служыць цяпер людзям. Дарэчы, дзяржаўныя архівы, нягледзячы на ўсе першкоды. захавалі ў сваіх «спэцхранах» цікавейшыя дакумэнты і зараз адкрываюць іх для дасьледчыкаў. Так што мы зможам захаваць архівы эміграцыі ў Беларусі, на агульнай Баць каўшчыне беларусаў. Менавіга тут і трэба зьбіраць нашыя архівы і бібліятэкі. А як гэта зрабіць практычна. трэба дамаўляцца сумесна. Такштомы заклікаем нашых зем лякоў супрацоўнічаць дзеля ўзаемнай ка- рысьці. 28 29 Кола жыцьця Бацькаўшчыны Ігар Бараноўскі, Юрась Сьцяпанаў, Анатоль Старадарожскі Менск Стараньнямі клюбу «Спадчына» для уша наваньня памяці былых супрацоўнікаў Ін-белкульта, якія працавалі ў будынку Ін-стытуту беларускай культуры па вул. Рэвалюцыйная 15, зроблена мэмарыяльная дошка. На ён напісана: «Тут ў 1925-1928 гг. знаходзіўся 1н стытут беларускай культуры (Інбелкульт), папярэднік Беларускай Акадэміі навук. У той час у ім працавалі Мікола Азбукін, Аўген Барычэўскі, Мі-кола Байкоў, М ікола Блюдухо, Пётра Бузук, Максім Гарэцкі, Міхайла Грамыка, Зьміцер Даўгяла, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Васіль Дружчыц, Язэп Дыла, Зьміцер Жы-луновіч (Цішка Гартны), Іван Замоцін, Віктар „Зелязей, МіколаКасьпяровіч, Яўхім Кіпель, Вацлаў Ластоўскі, ЯзэпЛёсік,ІванЛуцэвіч (Янка Купала;, Алесь Ляўданскі, Канстанцін Міцкевіч(ЯкубКолас), Сьцяпан Некрашэвіч, Кастусь Палікарповіч, Міхаіл Піятуховіч, Самуіл Плаўнік (Зьмітрок Бядуля), Ісаак Сербаў, Аркадзь Смоліч, Алесь Цьвікевіч. Алесь Шлюбскі, Мікола Шчакаціхін, Бра ніслаў Эпімах-Шыпіла й іншыя вядомая дзеячы беларускай навукі і культуры». #•#•1^ ;Л': О ; : <ХА^д^Х^ (^^ -й ? Ь : 27 красавіка на дзень трох Віленскіх пакутнікаў адбыўся ўстаноўчы сход Бе-ларускага праваслаўнага брацтва трох Віленскіх пакутнікаў пры Сьвята-Пятра паўлаўскім саборы г.Менску. На устаноўчым сходзе брацтва пры сутнічаў Уладыка Філарэт. мітрапаліт Мен- скі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Бела русі, які ў сваёй прывітальнай прамове адзначыў спрыяльны паварот у жыцьці царквы, зьвязаны з шырокай дапамогай з боку вернікаў і міранаў, якая раней не была магчымая. Аб гэтым сьведчыць і даволі ху ткі рост братчыкаў і прыхільнікаў, з 9 на пачатку году да 100, на момант устаноўчага сходу. Сход разгледзіў праект статута, які бу дзе дапрацаваны ў адпаведнасьці з выказа нымі заўвагамі і зацьвердзіў склад пашы ранай рады, у якую ўвайшлі 9 сьвятароў: а.Сергій, (Гардун), а.Віталі (Радамысльскі), а.Дзімітры (Башкоі. а. Ігар (Карасьцелеў), а.Анатоль (Кавалеў) і інш., тры сэмінарысты Жыровіцаке сэмінарыі (Ю.Сакалоў. У.Шыдлоўскі, А.Каролы, дзеячы беларускай культуры і навукі (У.Конан, А.Клышка, Г.Каханоўскі). На прапанову галоўнага апекуна брацтва а.Георгія (Латушкі) адна галосна абраны старшыня (М.Матрунчык) і заступнік старшыні брацтва (А.Аньціпенка). К0#д#;Ж ■ ^АфД^д^^ ■ ^ • -$< Надзвычайны канцэрт адбыўся ў гась цёўні Ўладзіслава Галубка 28 красавіка. Іворчывечар Галіны Смоляк. дыпляматкі Міжнароднага конкурса опэрных сьпевакоў у Вене, быў прысьвечаны сьвяту Вялікадня. У гасьцёне гучала духоўная музыка. якая ва ўсе часы натхняла людзей на чыстыя, прыгожыя пачуцьці. Задушэўныя песьні і рамансы на тэксты беларускіх паэтаў у выкананьні таленавітай сьпявачкі Галіны Смоляк яшчэ раз пацьвердзілі вядомую ісьціну: прыгажосьць выратуе сусьвет. Віцебшчына 6-7 чэрвеняўПолацку адбылася наву кова-практычная канфэрэнцыя, прысь вечаная 180-угодкам Полацкай езуіцкай Акадэміі. У нарадзе канфэрэнцыі «Полацкаяака-дэмія і актуальныя праблемы нацыянальнае культуры» зь цікавымі дакладамі ад мі нуўшчыне і будучынеакадэміі ібеларускай нацыі наогул выступілі: Алесь Жлутка «Полацкая акадэмія і лёс клясічнае аду-кацыі», Адам Мальдзіс «Літаратурнае жыцьцё ў Полацкай акадэміі», Уладзімір Конан «Канцэпцыя міфалёгііў творчасьці М.К.Сарбеўскага (паводля трактата «Багі язычнпкаў»,Полацак, 1627)», АлесьБялецкі «Роля рэлігіі ў нацыянальным адраджэнь-ні» іншыя вядомыя беларускія дасьледчыкі. У пачатку лета ў Віцебску прайшла канфэрэнцыя філёзафаў «Грамадзтва, дзяржава, права». За круглым сталом раз-глядаліся праблемы грамадзтва, асэнсоў-валіся здабыткі сусьветнай дэмакратыі. Асаблівую ўвагу вучоных прыцягнулі праблемы нацыянальнага Адраджэньня, адбудовы дзяржаўнасьці. Рашэньнем гарадзкіх уладаў Полацка Цэнтральная плошча горада будзе, як і да 60-х гадоў, называцца Пляц Волі. Берасьцейшчына Пінская камісія «по нанменаванню н пе ренменованню улнц» зьвярнулася да пін чукоў з просьбай даслаць свае прапановы. Адначасна яна абнародавала «плады сваёй творчасьці» у новых раёнах гораду: вул. Гагарына, Жукава, Карбышева. Машыно стронтелей, Камышовая, Мележа. Добра, што назоў гэтых вуліцаў яшчэ не заць верджаны. і пімнчукі здолеюцьпрапанаваць нешта больш цікавае і вартаснае, зьвязанае зь гісторыяй горада й роднага краю. На 4 чэрвеня на Берасьцейскім элек трамеханічным канцэрне быў прызначаны сход рабочых. На ім плянавалася абмер-каваць сытуацыю, якая склалася БЭМК у сувязі з маючымі адбыца масавымі скара чэньнямі працоўных. Ініцыятарамі сходу выступіла адна зь берасьцейскіх суполак БСДГ, сябры якой таксама працуюць на БЭМК. Напярэдадні арганізатары сходу дамовіліся. што ім будзе прадастаўлена актавая заля. Аднак пасьля таго, як адміні страцыя БЭМК на чале з сп.Л.Сідорыкам даведалася, што сход будзе абмяркоўваць плянуемае скарачэньне, у памяшканьні было адмоўлена, а ўсе расклеяныя на прадпрыемстве ўлёткі былі сарваны. Аднак пасьля першае зьмены людзі са бралася перад прахадной прадпрыемства. Яны выказалі сваё абурэньне дзеяньнямі адміністрацыі, якая вырашыла скараціць некалькі тысяч працоўных, нягледзячы на тое, што многія зь іх адпрацавалі на гэтым прадпрыемстве па 20-25 гадоў. Аднаму ся бру БСДГ, які таксама даўно працуе на БЭМК, заявілі, што ён будзе ў ліку першых выкінутых за дзьверы прадпрыемства з за сваёй актыўнай дзейнасьці й спробы аба раніць свае працы. Тут важна падкрэсьліць халуйскую пазыцыю прафсаюзных дзеячоў, якія йдуць разам з адміністрацыяй і абса лютна не хвалююцца за лёс працоўных, якіх яны мусяць бараніць ад дзеяньняў адміністрацыі. Многія разумеюць неабход насьцьстварэньнясваіх незалежных праф саюзаў. але баяцца праявіць залішнюю актыўнасьць. 31 *П?ЙЦ№ КЛІУлЕНД ЛПАГЧАСОПІС ' КЛіУлЕНД ЛІІАГЧЛООГНС наша «я $ Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвінаў Паўла Урбан Дарэчы, пра Аўкштоту і Жамойць была гаворка ў мірным пагадненьні 1323 г. в. кн. Гедыміна з Прускім і Лівонскім нямецкімі ордэнамі, намесьнікам караля Даніі ў Эс-тоніі й Рыжскім архібіскупам. Тое пагад неньне трывала нядоўга. Яно, аднак, да «мірных земляў» ў Літве залічала якраз Аўкштоту і Жамойць, хоць сам Гедымін і ў гэтым выпадку тытулаваўся як «кароль 'Літвы».91 Можна, такім чынам, упэўнена сьцвер дзіць, што Аўкштота была асобнай зямлёй і ніколі не атаясамлівалася зуласнайЛіт вой. Можна таксама сьцвердзіць, што Аўк-штойцкая зямля ляжала па поўнач ад ракі Вільлі, а гэта паабапал ракі Сьвятой. Зна ходзілася там, дзе былі гэткія паселішчы, гарады або замкі: Вількамір, Уцяна. Таў-рагіні, Больнікі, Малаты, Дубінкі, Гедройці, Немянчын, Кернава, Шашолы. Пабойск, Рогава, Кеданы, Шаты, Жэймы, Кульва, Ворлава і Коўна. Магчыма, што да Аўкшто-ты належалі яшчэ Ўпіта і Сьвянцяны. Сваю назву яна атрымала ад мясцовых насельні-каў балцкага паходжаньня або, калі зьвяр-нуцца да канстатацыі в.кн. Вітаўта. яе гэтак называлі жамойцы. Аўкштота —гэта высокая гарыстая мясцовасьць, бо ў мове балтаў «аўкштас» азначаў «высокі». Чаму ў Аўк штоце засноўваліся паселішчы і гарады з характэрнымі славянскімі назвамі (Віль камір, Больнікі, Дубінкі, Пабойск, Рогава, Шагы), пра гэта будзе гаворка пазьней. A тут, забягаючы наперад, можна зьвярнуць увагу на гэтую загадкавую справу. (Працяг. Пачатак у №№1(11) 4(14; У мірным пагадненьні 1398 г. в.кн. Вітаўта з Прускім і Лівонскім нямецкімі ордэнамі згадваўся «камень Род», які абазначаўся ў якасьці пагранічнай прыкметы і стаяў дзесьці ў вярхоўі ракі Нявяжы крыху далей на поўнач ад паселішча Вайсьвільцаў (Велавільцы?) Магчыма, гэты «камень Род» знаходзіўся ў тым часе каля паселішча Падлясьсе. Але-ж Род калісьці належаў да вярхоўных нябесных багоў у славянаў і адпавядаў, магчыма, багам Сварогу або Стрыбогу. Культ бога Рода шанаваўся ў дахрысьціянскай Кіеўскай Русі, дзе над ракой Рось існаваў гарадок Родня, праўда падобны цэнтр культу гэтага паганскага бога.92 Можна меркаваць, што той пагра нічны «камень Род» таксама быў зьвязаны з ушанаваньнем культу бога Рода. Дасьледчыкі, якія спэцыяльна вывучалі гісторыю Вялікага княства Літоўскага, не маглі не заўважыць таго факту. шго ў ста рых хроніках, пісаных у Прусіі і Лівоніі, заўсёды паўтаралася гэткая тэрміналёгія: «баяры караля Віценя», «баяры караля Гедыміна», «кароль Альгерд са сваімі бая рамі і сьмердамі». Асабліва ў старых ак тах:«ваявода», «намесьнік», «гараднічы». «цівуны», «дзяржаўцы», «дзецкія», «ста росты». Або «серабшчына», «палюдзьдзе». «паводы», «устаў», «устаўное лукно». «ўстаўнаябочка». «бортнылес». «прысёлкі . «саха». «сябрына-сябрычы».