Полацак №5, 1992

Полацак №5, 1992

39.58 МБ
коўская мара так і не споўнілася. Пасьля «вызваленьня» Заходняй Беларусі савеч чыкі забралі наш лес і разам зь ім нашую надзею. Бацька перайшоў працаваць у Вілейку бухгалтерам. Перад самай вайной, у 1940 годзе ён па справах працы езьдзіў у Менск, дзе наведаў сваіх старых сяброў Купалу, Бядулю і, здаецца, Коласа. Вяр нуўся ён з гэтай паездкі падаўленым. Першы раз бачылі бацьку ў такім стане. Ён ня мог забыць сваёй сустрэчы з Купалам, які быў яго добрым сябрам. Бацька шчыра расказваў пра падзеі, пра жыцьцё, Купала-ж ўсё маўчаў. Адчувалася, што той быў вельмі напалоханы бацькаўскай шчырасьцю і нечага баяўся. 3. Бядуля, які быў з тых-жа самых ваколіц, што і бацька, пасьля гутаркі зь ім, ціха запытаўся: «Дык ты з усімі так га-ворыш? Глядзі, больш нікому так не кажы».
Бацька быў вельмі зьдзіўлены, бо ён казаў тое, аб чым думаў. Па сутнасьці мы не жылі пад савеччыкамі, а пры польскай уладзе. тое, аб чым бацька расказваў Купалу і Бядуле, гаварыць не забаранялася.
Калі пачалася вайна бацька паехаў у Менск, дзе нейкі час працаваў у гарадзкой управе інспэктарам. Але таму, што ён быў вельмі прынцоповым і ад усіх вымагаў ад казнай і добрасумленнай працы, многія не ўзьлюбілі яго і казалі: «Вось гэты заўсёды ўлезе з сваім доўгім носам». Бацька, па бачыўшы, што зь яго працы карысьці мала. пераехаў у Баранавічы. Пасьля, калі савец кая армія пачала наступаць, мусіў выехаць з маці у Варшаву, адтуль у Нямеччыну. Усе разам сустрэліся ужо ў ЗША. Пасьля доўгіх гадоў жыцьця паасобку пасяліліся пад адным дахам.У ЗША бацька працаваў нейкіх пару гадоў і выйшаў на пэнсію. Гэта дало яму мажл івасьць актыўна ўключыцца ў грамадзкую працу, якой ён займаўся амаль да сьмерці, 14 жнівеня 1958 году.
8
9
Усім вядома, што Уладзіслаў Га-лубок быў артыс там і драматургам, арганізатарам «тэатра на колах», яго дырэктарам і рэжысёрам. Вя-дома таксама, што ў вольны ад працы час ён пісаў кар-ціны. Але мала ка-му ведама, хтобыў доўгі час у тэатры мастаком, пісаў «заднікі», рабіў эс-кізы вопраткі, бу-тафорыю, наносіў першы грым артыс-
там.
Нельга было ўбачыць на «афішах» таго ча-су і прозьвішча мастака, якое звычайна стаіць побач зь імем рэжысёра. Але мастак быў у кожным спэктаклі. Зразумела, самі артысты добра ведалі яго. Яны верылі: ніх-то другі ня можа лепш намаляваць заднік ці пакласьці грым артыстам, чым гэта зробіць сам дзядзька Галубок.
Увогуле, кожны артыстмеў даволі шмат абавязкаў апроч ігры, так, напрыклад, ар-тыст Бусел ведаў сталярную справу, артыст Чайлтыка ўмеў добра вышываць беларускі арнамэнт на кашулях і рушніках. Многія ўмелі ткаць, шыць і вязаць. Былі майстры імітацыі гукаў розных жывёлаў або зьвяроў, як напрыклад, артыст Блажэвіч і Згіроўскі. Менавіта ў тэатры Галубка пачаў сваю дзейнасыдь музыкі і кампазытара славуты Нестар Сакалоўскі.
Краявіды роднай прыроды на задніках, якія ўпрыгожвалі ледзь ня кожны спэк такль, У. Галубок пісаў клеевымі фарбамі.
Галубок, акра мя работы для тэагра, займаўся яшчэ і пэйзажным жывапісам. I трэба сказаць так грун тоўна, што для ка го іншага такая праца магла стаць прафэсыяй. Ён заў сёды зьдзіўляў сваёй незвычайнай энергіяй, якой ха піла б на добры дзясятак асоб. A ён адзін знаходзіў час рабіць усё для тэатра і нават яшчэ займацца станка
вым жывапісам.
Мне пашчасьціла прымаць удзел у ад-боры ягоных твораў для першай асабістай выстаўкі. якая адбылася ў1935 г. у Доме пісьменьнікаў, што рзьмяшчаўся на Са вецкай вуліцы. Задача была не зь лёгкіх, бо нас было толькі дваіх: я, малады мастак, без ніякага вопыту крыткі мастацкіх твораў іншых матакоў, і сам аўтар , які, як і ўсе аўтары, губляўся ў ацэнках уласных прац. Памятаю, што дачка Галубка Люся, раіла бацьку паказаць веснавы эцюд, бо ён быў напісаны аля-прыма, што значыць вельмі хутка, у адзін мах, з наскоку. У гэтм творы чулася непасрэднасьць і хаця на выма лёўку дробязей не хапіла часу, галоўнае. быў схоплены вясновы настрой.
На тым хатнім мастацкім савеце мы ўх валілі звыш 40 твораў Галубка, сярод якіх было 10 палотнаў большых памераў. Яны ўжо мелі назоў, бо аўтар лічыў іх карціна мі за тое, што пісаў іх працягла, зьвяртаю чыся да эцюднага матэрыялу, перарабляў.
шукаючы новыя сродкі выразнасыді ці новыя тэхнічныя прыёмы. Пісаў Галубок алейным і фарбамі і любіў больш мастэхін, чым пэн дзлі, бо лічыў, што мастаэхінам хутчэй даб’ешся фактуры, хутчэй схопіш тое, што часта зьмяняе сьвятло і цені, калярыт навакольля. Гэта ўжо не нацюрморт. а жы вая прырода, дзе ўсё рухаецца. 1 за гэтым рухам нельга ўгнацца, тут патрэбен эцюд, хуткі накід ці зрокавая памяць.
Галубок многа чытаў. Першае месца тут займалі творы драматургіі і літаратура аб выяўленчым мастацтве. Вельмі любіў Шэк спіра, збор твораў якога меў у сваёй біб ліягэцы.
Любіў Галубок наведаваць Віцебскі мас тацкі тэхнікум, а за час навучаньня ў ім яго сярэдняй дачкі Люсі прыязджаў два разы штогод. Тут трэба адзначыць, што мастацкі тэхнікум меў даволі моцны натой час драмгурток. У ім было многа здольных хлапцоў і дзяўчат, што адначасова выконва лі ролі і рабілі афармленьне спэктакляў так добра, што ўвогуле з дэкарацыямі і вопраткай, якую бралі ў тэатры «на пракат», атрымоўваліся цікавыя пастаноўкі. Драм гурток неаднойчы запрашаўся іншымі на вучальнымі ўстановамі горада на «гас-тролі». На прэмьеру спэктакля «Бязьвінная кроў», які ставілаЛюся Галубок, Уладзіслаў Галубок спэцыяльна прыязджаў зь Менску. Як і бацька;Люся ведала, хто з студэнгаў патрапіць на ту ці іншыю ролю. Ужо тады вызначаўся добрай ігрой студэнт Анатоль Трус, пазьней народны артыст Беларусі.
Наогул, Галубка цікавіла моладзь яшчэ такіх навучальных установаў, якБеларускі пэдагагічны тэхнікум і вячэрняя школа рабочай моладзі, адкуль з гурткоў мас-тацкай самадзейнасьці часта выходзілі здольныя таленавітыя кадры для Галуб-коўскага тэатру.
3 таго часу, калі вандроўны тэатр Гa лубка атрымаў новую назву -БДТ-3, a кіраніўк яго стаў дырэктарам усё стала мецьтуюсаліднасьць, што і ў іншых іэаграх: свой рэжысёр, свой мастак, свой памрэж. касьцюмерная, бутафорная майстэрня, электрыкі ды грымёры. Тэатр пашырыўся, але Галубку працаваць было няцяжка, бо артысты па звычцы выконвалі самі гыя ра боты, на якія зараз прыйшлі новыя людзі. Галубок як і раней, але з большай адказ насьцю ставіўся да новых абавязкаў.
Напачатку новага сэзону па традыцыі выстаўляліся ў файе тэатра творы жы вапісу, зробленыя за час адпачынку Ула дзіславам Галубком. Значэньне гэтых выс тавак пераацэніваць нельга. Яшчэ і зараз сустракаем людзей, якія кажуць, што пер шы твор жывапісу ўбачылі менавіта ў тэатры Галубка. Дарэчы, многія палотны Галубка заставаліся пасьля гастроляў там, дзе пабываў тэатр. Вядомасыдь артыста вы клікала асаблівую цікавасьць да яго з боку беларускіх мастакоў. Яны малявалі або ляпілі яго партрзгы, а часамі рабілі і сяб роўскія шаржы. Аднойчы й я адважыўся і зрабіў сяброўскі шарж, дзе дзядзька Гa лубок у сваім вядомым усяму Менску капялюшы, што насіў набакір стаіць ля мальбэра з палітрай у руцэ і малюе свой аўтапартрэт. Пазіраваць для мастакоў Га лубок не любіў, бо гэта прымушала яго па доўгу сядзець нерухома на адным месцы. а яго натура супраціўлялася ўсякяй бязь дзейнасьці. А вось фатаграфавацца, як і ўсякі арі ыст, ёнлюбіў і ніколі неадмаўляў фатографам. Шкада, што не засталося ні воднага з тых партрэтаў. Захаваліся толькі рэдкія сямейныя фатаграфіі ды ўспаміны тых, хто добра ведаў яго.
А зараз давайце зьвернемся, да таго бо-ку жыцыдя Галубка, штозаваецца асабістым,
Працяг. Пачатак ў № 5-4(14)
10
1 1
хатнім, сямейным.
Сказаць па шчырасьці. на першым месцы ў Галубка заставаўся ўсё-такі тэатр. Калі мы возьмем нават гісторыю ўзьнікненьня трупы Галубка, дык самы першы яе каркас складаўся з членаў яго сям’і. Гэта была амаль тыповая зьява для тых часоў. Тое сямое было і ў Ігната Буйніцкагаі ў іншых, хто пачынаў гуртаваць вакол сябе мастацкія сілы. Праўда, гэтыя тэатральныя калектывы існавалі нядоўгі час, бо царскі ўрад бачыў для сябе ў тым руху нешта нацыянальна небясьпечнае і хутка ліквідаваў гэтыя пачынаньні. Галубку больш як кому па-'шчасьціла, бо ягоная мара зьдзейсьнілася.
Дзяцей у Галубка было шасьцёра: тры хлопцы і тры дзяўчынкі. Старэйшая за ўсіх —Багуслава і самы малодшы Сігізмунд, што нарадзіўся пад Масквой у Загорску ў 1918 г.
На пачатку першай імпэрыялістычнай вайны Галубок, працуючы на чыгунцы, вы-рашыў вывесьці сваю сям’ю ў Сергіеўскі Пасад, далей ад вайны, дзе сям’я знахо-дзілася да 1918 г. «Польскія» уцекачы, як іх называлі тутэйшыя жыхары, карысталіся манастырскай сталоўкай, бо за харчы пла ціць было ня трэба.
Потым сям’я пераехала ў Менск, дзе па сялілася на Праводной вуліцы. Праводная вуліца мусіць таму і звалася, што па ёй праходзілі ў драўляных калодках гурхацелі ўфаніцы і ў/вечары па драўлянаму тратуару гутнякі. Галубкі жылі ў прыватнай кватрэ ры, што складалася з трох невялікіх пакой-чыкаў. Для сям’і з 8 чалавек, кватэра была ’вельмі малая. Дзеці спалі нават па двох, a бацька мусіў адпачываць на кухні з ад чыненымі дзьвярыма, каля печы, бо раматуз яму не даваў супакою.
18 гадоў сям’я жыла ў гэтай драўлянай кватэры, дзе ні вады, ні электрычнасьці не
было, а дровы купляліся на рынку. Толькі ў 1936 годзе Галубок, нарэшце, атрымаў квартэру з 4 пакояў, у так званым «доме спэцыялістаў». Гэта было ў год юбілею тэатра, які адзначаў сваё 15 гадовае іс наваньне ўжо ў якасьці БДТ-3, у Гомелі.
Зараз, калі мы разглядаем тыя нешмат лікія фатаздымкі, што захаваліся да гэта га часу, на нас глядзяць тры дзяўчынкі, апранутыя ў беларускія касьцюмчыкі. Гэта 1 ёсьць тры дачкі Галубка — Багуслава. Вільгельміна й Эмілія. Вось яшчэ адно фо та, дзе босая дзячынка ў хустачцы з торбачкай стаіць у роспачы, схіліўшы галоўку... Гэта малодшы сын Сігізмунд у ролі .дзяўчынкі (дачкі Ганкі). Як жа ён плакаў, бо не хацелася яму. каб ведалі дзеці з Праводной, што ён у спадніцы...
Вось запіс самога Галубка, мабыць гэта даведка, бо на расейскай мове: «Как государственный театр, был прнзнан в 1925 г., а до этого нменовался труппа Голубка. Первые пнонеры с 1920 г. нашего теа тра былі —Галубок, жена, трн дочерн. 2сына
У той час хадзіў сярод знаёмых жарт, быццам сам Галубок, адказваючы на пы таньне, хто складае яго тэатр. казаў: «Люся. Багуся, Мілка, жонка ды я». Аспрэчваць гэ та сьвярджэньне ніхто не браўся, бо гэтак і было на самой справе.