Полацак №5, 1992

Полацак №5, 1992

39.58 МБ
Галубок любіў выступаць з дакладамі на сустрэчах у Менскім педтэхнікуме, уні вэрсытэце і ў іншых месцах, дзе гаворка ішла аб ролі тэатра і літаратуры і, наогул аб мастацтве. Ён браў з сабой дачку Люсю, якая дэклямавала вершы Я.Купалы й Я.Ко ласа. Часта дзеці мусілі кідаць школу на нейкі час, бо бацька браў іх у дарогу на канцэрты ці выступленьні ў самім Менску. Вярталіся дадому позна ноччу пешшу, a назаўтра школа, што была далёка ад Праводнай на Саборнай плошчы Вядома.
вучоба храмала на дзьве нагі, што балюча адбівалася на дзіцячай псіхіцы, бо дзёньнікі былі сьведкамі ўсяму, алебацька, якбачым, на першае месца ставіў тэатр, і гэта было нязьменным законам.
Запомніўся такі выпадак, калі два сыны рубалі дровы. і Лёсік. як звалі ў доме Леа польда. дапамагаў старэйшаму брату Эдзіку, ставіў на калоду паленцы. Здарылася так, што сякера ў руках Эдзіка зрабіла рух не ў тым напрамку і стукнула па руцэ. Балюча было маці глядзець на гэта, але яна мусіла ісьці ў тэатр, сьпяваць і танцаваць.
Вядома, што дзеці Галубка так ці інакш прыймалі ўдзел у рабоце тэатра, толькі адзін Леапольд не ўвайшоў у бацькоўскі пералік удзельнікаў, бо яго цікавіла тэхніка, менавіта аўтамашыны, на якіх працаваў перад вайной і ў час вайны, дзе загінуў разам з танкам, якім кіраваў.
Розны лёс склаўся ў дзяцей Галубка. Пасьля вучобы шляхі прывялі Эдуарда ў Акадэмію навук БССР, дзе ён працаваў ста-ршым навуковым супрацоўнікам, Сігізмунд стаў электрыкам, нейкі час працаваў «ась-вятляльнікам» у бацькі ў тэатры, а потым на млыне ў Менску. Старэйшая дачка ста ла доктарам. малодшая аграномам, ся рэдняя Люся пайшла ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе я зь ёй і пазнаёміўся.
Трэба сказаць, што інтэрнат мастацкага тэхнікума быў надта дрэны: драўляныя тапчаны з клапамі, нягрэючыя печы, ад-сутнасьць каналізацыі, умывалка адна на два паверхі, калідоры агульныя, мыць бя лізну не было дзе. туалет у канцы двара, амаль без дзьвярэй, бо не зачыняліся, у мароз не ўвайсьці не падыйсьці. Здавалася б у такіх умовах камэндантам павінен быць дужы мужчына, а тут наадварот — дзяў чына, Галубок Люся, дачка вядомага артыста. Калі дырэктарВольскі выштурхнуў
мяне з тэхнікума, яна прыйшла ў мой пакой і сказала: «Ціхановіч, табе трэба пакінуць інтэрнат, бо я цябе ўжо выпісала з дамавой кнігі». Гэтая дзяўчына была вельмі сур’ёз-ная ды яшчэ напускала на сябе такую суровасьць, што здавалася, яна не брахала выкрэсьліла мяне з сьпіску ў дамавой кнізе і ўсё тут.
—Галубок, пачакай, прашу я. — Я на пісаў ліст сваёй маці ў Менск, дык чакаю адказу. Будзь чалавекам, можа я сам пае ду ў Наркамасьветы, паеду з малюнкамі, пакажу там, што магу маляваць
—Ну што-ж паглядзім, пачакаем.
Дачка Галубка была сярэдняга росту з чорнымі вачыма, насіла мужчынскую кепку, пад якой стрыжка — каса была ўжо ня ў модзе. Спрытная, без усякага страху з дру-гога паверху зьязджала на пярылах ўніз. A каб бегчы на другі паверх, дык праз тры прыступкі — не інакш. Пра яе казалі, што яна ўзьбіралася на сьцяну Ўсьпенскага сабора, які стаяў яшчэ ў руінах, і на дзіва ўсіх крочыла па сьцяне, быццам лунацік. Усьпенскі сабор стаяў на высокім беразе Заходняй Дзьвіны, а пагэтаму глядзеўся зьнізу ў ракурсе яшчэ больш цікавым. Хто яго разбурыў і калі няведама, толькі ве даю, што студэнты майго курсу малявалі яго зьнізу ў восені і зімою. Я ж у гэты час быў выключаны з тэхнікума.
Праз год, пасьля майго вяртаньня ў тэхнікум, дзе абстаноўка зьмянілася ка рэнным чынам, нас студэнтаў, адвезьлі ў Лёзьненскі раён убіраць лён ды рабіць іншую сельскагаспадарчую працу. Пачалася калектывізацыя й адразу наступіў голад. Мы студэнты мусілі працаваць, гатаваць сабе ежу, адпачываць на падлозе ў нардоме, і ўсё рабіць гуртам, з аднолькавай апла таю за працу. Колькі раз здаралася так, што мы зь Люсяй Галубок працавалі побач,
12
13
і яна мне казала, каб я шкадаваў свае рукі, бо лён быў немалады ды непраполаты, ра-зам з калючымі дзядамі, якія разьдзіралі рукі да крыві.
—Паслухай,— казала яна мне,— ці не дурань ты ёсьць, каб так выпэндрывацца. Трэба паволі, бачыш ўсё ідзе добра, ні ў кога ня то што крыві, нават мазалёў ня ўбачыш.
Іншы раз яна сьмяялася над маім абут кам, у якім, як яна казала, можа прарасьці лён у добрых умовах. Што праўда, то праўда, абутак быў стары і сапраўды раз вальваўся на вачах.
Час ад часу Галубок Люся атрымоўвала ад маці харчовыя пасылкі ды запрашала мяне на вячэру, бо казала, адной неяк няёмка есьці. Калі яна мела грошы, мы ха дзілі ў кіно ці ў Віцебскі цырк, а калі я атрымаў грошы за бутафорыю ў яўрэйскім тэатры, разам хадзілі ў рэстаран, дзе амаль нікога не было, а за вялікія грошы давалі катлетку ды трохі бульбы.
Ужо ў 1932 г. у канцы майго навучаньня ў Віцебск прыехаў БДТ-3. Гэта быў трэці па ліку з тэатраў у Беларусі, ён стварыўся з складу вандроўнага тэатра Галубка і меў ужо сталую базу ў Гомелі, у гарадзкім цырку. Радасьці Люсі не было канца ды, сказаць па праўдзе, і маёй таксама. У летнія канікулы мы зь Люсяй заўсёды былі разам і я, вядома, бачыў, як сьціпла і ў якой цеснаце жыве мнагалюдная сям’я Га-лубкоў. Я ўжо бываў у іх кватэры на Пра воднай вуліцы ў драўляным прыватным доме, дзе яшчэ жылі сям’я паэта Алеся Дудара-Дайлідовіча ды нейкая сям’я з чатырох чалавек.
Мяне тады зьдзіўляла, як такому чала-веку, як Галубок, далі самае пачэснае званьне народнага артыста, а кватэры не далі. Але Галубок для сябе нічога і не
прасіў, а калі зьвяртаўся да Чарвякова. дык толькі за дапамогай тэатру. бо гэта бы ло яго галоўным клотапам. I яму было ня сорамна прасіць, каб далі троху большыя аклады артыстам ці датацыю тэатру, які амаль ніякага даходу ад продажы білетаў ня меў.
Вось неяк летам я сабраўся з духам. каб сказаць Галубку тое, што павінен быў сказаць даўно, але ўсё не адважваўся, як казалі раней. прасіць рукі ягонай дачкі Люсі. Памятаю. сядзім мы зь Люсяй на кух ні, дзе бацька канчае сьнедаць, і я пачынаю здаля, бо ня ведаю, як гэта робіцца ў су часных умовах, казаць: «Мы зь Люсяй рашылі ісьці ў ЗАГС». Галубок пытаецца: «А як вы будзеце жыць?» Відаць, мае на ўвазе грошы.
Люся адказвае: «А Жэня добра ма люе», — і глядзіць на бацьку. У таго, па ва-чах бачу, нейкія іскаркі з добрай ухмылкаю забегалі, маўляў: бачу-бачу. але ці пра жывеце вы з гэтых малюнкаў? Ці ведаеце вы, што такое сямейнае жыцьцё?
Галубок ўстаў і кажа: «Што-ж, я ня су праць, даўно бачу, што вы адзін без аднаго дня пражыць ня можаце. Хай будзе па вашаму». Hi табе пацалункаў з боку дачкі, ні табе падзякі з боку жаніха, ні нейкага благаславеньня з боку бацькі. Аніякага вясельля не было назначана. He памятаю. дзе была маці Люсі пры гэтым, толькі яна была давольная выбарам сваёй сярэдняй дачкі. Праўда, нас турбавала, што скажа адносна жаніха бабуня, у якой Люся была на першым месцы. Таму мы мусілі паехаць на агледзіны.
Усе, хтоведаў маці Уладзіслава Галубка, лічылі яе мудраю бабуняй. Сапраўды, столькі дзяцей ўзгадаваць адной, што цяжка ўявіць. Ніхто з унукаў ня ба чыў дзя дуню, бо зарана ён пакінуў жыцьцё. Tax сама 1 бацьку дзядзі Сярожы не бачылі. Тут
вінаваты лёс, зарана памёр ад сухотаў.
Бабуня жыла разам з малодшым сынам, які быў машыністам на Заходняй чыгунцы. Жылі ў прыватнай хаце, адякойна дзесяць крокаў была баня, прыстасаваная для жыць-ця. Тут бабуня прымала гасьцейса знаёмых, што прыходзілі да яе за парадаю, або каб яна на картах ўбачыла тое, што чакае на-перадзі. Яна ведала шмат такіх траваў, што - вылечваюць усе хваробы, якія схаваны ад чалавечых вачэй. А тое, што яна магла загаварваць рожу ды навучыла гэтаму свайго старэйшага сына Ўладзіслава, гэта такаяпраўда, якаянеадзінраз сьведчылася на самой справе,
Галубок вылячыў ад рожы даволі многа людзей, але пасьля наданьняяму па чэснага званьня мусіў адмовіцца ад такой добрай справы, каб не пашкодзіць свайму аўта~ рытэту.
Я цікавіўся ў Люсі, як бацька рабіў тую справу, у чым заключаецца ўсё чарадзейства ці варажба. Аказалася, што ўсё было вельмі проста. Ён браў сьцізорік і заточваў драў-ляную трэсачку, макаў яе ў чарнілы, якімі пісаў свае пёсы, абводзіў рыскаю ўсю пляму рожы і па крузе яе пісаў нейкія лічбы. Праходзіць нейкі час, рожа сыходзіць, застаецца толькі ружовая плямка, і былы хворы прыходзіць да бацькі са словамі падзякі, бо ніякіх грошаў ён ня браў.
Для мяне і сёньня застаецца незразу-мелым усё гэтае, і толькі прыходзіцца шкадаваць, штоГалубок не навучыў лячыць рожу такім, нікому невядомым спосабам, сваю дачку, маю жонку Люсю.
Вось мы з Люсяй сядзім у бабуні, у яе хаце, на стале нейкая зеляніна, але я нічога не бачу, акрамя чорных вачэй бабуні. Яна патроху пытаецца, чым займаецца маці. Я адказваю, што яна хірургічная сястра,
працуе ў бальніцы, што на Ленінскай вуліцы. Далей бабуня ставіць тры чаркі і налівае звычайную гарэлку. Усе выпілі разам. але мяне аж перадзёрнула, і я адразу зьбялеў (аб гэтым казала мне потым Люся). Што бы ло казаць, мне хапіла адной чаркі. Ясядзеў нерухома, пакуль бабуня не паставіла свае выдатныя бліны зь сьмятанай. На гэтым скончыласянашаепершае знаёмства. Пась ля агледзінаў маёй пэрсоны на чарзе апынуўся Аскар Плісан, жаніх старэйшай дачкі Галубка Багуславы. Плісан прайграў агледзіны, бо ён сёрбаў чарку за чаркай, нават не маргнуўшы вачыма. Выручыла Акарда, як бабуня вымаўляла ягонае імя, толькі тое, што ён быў доктар, ды яшчэ хірург, няхай сабе і яўрэйскай нацыя нальнасьці.
Прайшло некалькі месяцаў пасьля агля-дзінаў, і вось у лютым 1933 г„ каля 9 гадзін раніцы прыйшлі мы з Люсяй на пляц Волі, дзе быў ЗАГС. Было яшчэ цёмна, бо зіма. У ЗАГСе чамусьці выключылі сьвятло, гарэлі свечы, ніякіх сьведкаў, ніякай урачыстасьці. Недзе мы прылажылі рукі, расьпісаліся, a праз тыдзень забралі пасьведчаньне, што мы жанатыя людзі. Маці Люсі выдала нам 5 рублёў золатам. 3 гэтай манетай пайшлі мы ў Таргсін і купілі сабе шпалераў на адзін пакойчык, лямпавы прымус ды мне корту на блузу -талстоўку, якую пашыла Люся на швейнай машынцы, што была як падарунак бабуні на нашае вясельле. Вось і ўсе справы, што ў жыцьці чалавека запамінаюцца на ўсё жыцьцё.
(Працяг у наступным нумары)
14
15
Аўтабіяграфія
Канстантына Барысавіча Езавітава
Напісаная для перакладу ў нямецкую мову