Язэп згадзіўся паказаць друкарню імя Ф.Скарыны і меў надзею, што, седзячы з Купалай поруч у аўце, зможа расказаць. папрасіць заступніцтва, каб уратаваць дру карню. Сталася інакш. Я.Купалу пасадзілі ў адно аўта, а брата ў другое. У травені 1973 году атрымаў я ліст ад Язэпа, у якім пісаў: «Суродзіч наш нядаўна быў у Менску і прывёз мне адгуяь пада рунак, эстэтычна зробленую пушачку для папяросаў, на ёй партрэцік Янкі Купалы. Успомніліся часы, калі сапраўды меў шчасьцеасабіста пазнаёміцца і пагутарыць зь ім у часе ягонага адведаньня Вільні і ў дарозе, калі адвозіў яго на Антсжаль да ягонай «швагеркі». Што гэта за «швагерка» ня ведаю, а бра та баяўся дапытываць, бо адчувалася. зь ягоных лістоў, савецкія ўлады і далей co чаць за ім. Думаў я спаткацца з братам і распытаць аб ягонай размове з паэтам. але 13 лютага 1984 г. Язэп памёр. ямшшш Купалаўцы Ванкарэм Нікіфаровіч Купалаўцы. Такім крылатым словам называюць ў Менску тых, хто працуе ў беларускім дзяржаўным акадэмічным тэат ры імя Янкі Купалы. Без малога тры чвэрці стагодзьдзя ходзяць ужо гледачы ў гэты тэатр. Ад-крыўшыся на хвалі беларускага нацыяналь нага адраджэньня ў 1920 годзе. ён у пер шыя свае некалькі гадоў імкнуўся рас-пачаць шырокую сцэнічную споведзь пра народ і яго гісторыю, пра спрадвечную барацьбу беларусаў за свабоду і сваю дзяржаўнасьць, каб мець права «людзьмі звацца». Галоўнае багацьце тэатру, яго залаты фонд— гэта акцёры. Высокі ўзровень акцёр скага майстэрства—абавязковая ўмова працы на купалаўскай сцэне. А ўзровень гэты вызначаны творчасьцю такіх выдатных майстроў недалёкага мінулага і сучас насьці, як Генадзь Аўсянікаў, Зінаіда Бра-варская, Глеб Глебаў, Лідзія Давідовіч, Уладзімір Дзядушка, Галіна Макарава, Па-вал Малчанаў, Барыс Платонаў, Лідзія Ржэцкая, Стэфанія Станюта, Уладзімір Ула дамірскі і многія іншыя, — усіх не пералічыш. Тэатр прайшоў нялёгкі, складаны творчы шлях. Пачынаючы з забароны «Тутэйшых» Я.Купалы, якія так і не ўбачылі сьвятло рампы ў 1926 годзе, калі рыхтаваліся да пастаноўкі, таталітарныя камуністычныя ўлады ўсё актыўней і бесцырымоньней умешваюцца ў жыцьцё тэатра. Пачынаецца інтэнсыўная нівеліроўка тых, хто думаў самастойна,a то і непасрэднае іх фізычнае зьнішчэньне пад выглядам барацьбы з фармалізмам, касмапалітызмам. нацыяна лізмам і г.д. Да самых апошніх гадоў тэатр адчуваў жудасны прыгнёт ідэйна-эстэ-тычных рэглямэнтацыяў вельмі абмежава най інтэлектуальна ўлады й афіцыйнай крытыкі, і тым ня меней у лепшых сваіх спэктаклях тэатр уважліва прыглядаецца да простага беларуса, звычайнага чалавека, распавядае пра яго жыцьцё, яго пакуты і надзеі. Сёньня мінчане і госьці сталіцы Рэспу блікі Беларусь могуць убачыць «Страсьці па Аўдзею» («Крык на хутары») маладога беларускага драматурга Уладзіміра Бут рамеева — пранізьлівую споведзь аб тра гічным жыцьці сялянства, карэньні якога высякаліся ў 30-я гады, споведзь, пра сякнутую заклікам жыць па запаветах Хрыста. Спэктакль гэты паставіў мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Раеўскі, які не калькі гадоў вучыўся ў сусьветна вядомага рэжысёра Ю.П.Любімава. Могуць прыйсьці на «Тутэйшых» Я.Купалы, фактычна пас-таўленых упершыню пасьля доўгіх дзе сяцігодзьдзяў забароны маладым рэ жысёрам Мікалаем Пінігіным. Могуць ад суеты пасьмяяцца на клясычных беларускіх вадэвілях «Міхалка» Далецкіх і «Мікітаў лапаць» М.Чарота, а таксама на камэдыі «Вежа» паводля аповесьці У.Някляева (рэжысёр Барыс Эрын), дзе расказваецца. як Ютка з вёскі Каруны будуе вежу да неба. і як гэтым зацікавіліся ў Амэрыцы. Рэжысёр Андрэй Андросік нядаўна ажыцьцявіў даволі арыгінальнае сцэнічнае прачытаньне славутай драмы амэрыканца Тэнэсі Ульямса «Шкляны зьвярынец» 25 («Блакітная ружа»), Вось ўжо некалькі гадоў карыстаецца посьпехам «Паміналь ная малітва» Рыгора Горына па матывах аповесьцяў Шолам —Алейхема. У рэпэр туары тэатра —«Гаральд і Мод» К.Хігінса і Ж.-К. Кар’ера са Стэфаніяй Станютай у галоўнай ролі, «Махнём у Швэйцарыю?» балгарына Хрысты Бойчава, «Смех лангусты» англічана Дж. Марэла, «Тапо-левая завея» расейскага сатырыка Міхаіла Задорнага, «Цынкавыя хлопчыкі» — спэк такль-памфлет пра ганебную вайну ў Афга -ністане, прастаўлены В.Раеўскім па кнізе менскай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіе віч. 1 два-тры разы на месяц абавязкова неўміручая «Паўлінка», спэктакль-ле-генда, пастаўлены яшчэ ў 1944 г. у Томску, у гады вайны, калі тэатр быў у эвакуацыі. Амальтры тысячы спэктакляў. Такога яйічэ не было ў гісторыі сусьветнага тэатра! «Ня толькі нашаму народу, але і ўсясь ветнай культуры...свой дар» —гэты вельмі важны запавет Максіма Багдановіча вызна чае сёньня мастацкія крытэрыі далейшага разьвіцьця тэатра імя Я. Купалы. В.Раеўскі ўпершыню на беларускай мове ставіць «Тры сястры» Чэхава, А.Андросік камедыю па водля «Пана дэ Пурсаньяка» Ж.Мальера. М.Панігін марыць пра сцэнічнае ўва сабленьне аднаго з твораў У.Караткевіча. А ў верасьні мы плянуем з нагоды 1000-га довага юбелею беларускай хрысьціянскай царквы паказаць гістарычны спектакль па драме І.Чыгрынава «Звон не малітва», дзе галоўная гераіня—славутая княгіня Par неда, і дзе падзеі адбываюцца ў Заслаўі. Далей гледачоў чакае адкрыцьцё на купалаўскай сцэне найвыдатнейшага беларускага драматурга Ф.Аляхновіча —хутчэй за ўсё гэта будзе спэктакль- ва-дэвіль паводля яго «Пана міністра» й ін-шых пьес. 1 тым ня меней праблема новай нацыянальнай драматургіі сур’ёзна паўстае перад тэатрам, асабліва зараз, у гэты ня- Я.Купала. «Тутэйшыя». Начальнік караула —Уладзімір Кін-Камінскі, Гануля — Марыя Захарэвіч, Мікіта Зносак —Віктар Манаеў, Сьпічыні —Аляскандр Уладамірскі 27 Свае надзеі, тэатр, названы імем вялікага песьняра Беларусі, зьвязвае з адраджэнь нем цудоўнай і самабытнай беларускай мовы, нацыянальнай гістарычнай памяці. культуры, духоўнасьці. Ці ўдасца аднавіць згубленае? —пы таецца тэатр у сваіх апошніх спэктаклях. Хацелася-б верыць. А.Дудараў «Вечар». Ганна-Галіна Макарава, Мульцік Віктар Тарасаў 26 Стварыць беларускі архіў Ганна Сурмач Гледзячы ў будучыню, мы ня можам за-бывацца пра мінулае. Бо карані нашага су-часнага і будучага жыцьця прараслі з нашай гісторыі. А ў ёй тэма эміграцыі — адна з важнейшых і складанейшых. Нам, урэшце рэшт, неабходна сёньня асэнсаваць у поўнай меры, што значылі эміграцыйныя працэсы для Беларусі, якія прычыны іх спарадзілі і да якіх вынікаў яны прывялі. I ня толькі ў дэмараграфічным сэнсе, але і ў палі-тычным,сацыяльным. Мне ўяўляецца, што інтэнсыўная эмі-грацыя адна з важных прычын. якія пры-вялі да сёняшняга заняпаду нашага нацыя-нальнага жыцьця. Аўген Калубовіч у сваім артыкуле «Нашы папярэднікі», апублікаваным ў «Беларускім еьвеце», налічваў восем хваляў масавай эміграцыі зь Беларусі за паўтара стагодзь-дзя, пачынаючы з канца 18 ст., калі бе-ларускія землі ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі. Першая зь іх пачалася пасьля паўстаньня Т.Касьцюшкі, далей пасьля вайны 1812 г. і паўстаньняў 1831 г, 1863 г., атаксама пасьля 1917 г. і другой сусьветнай вайны. Зразумела, што такая эміграцыя не зьяўлялася праявай натуральных мігра цыйных працэсаў у сьвеце, а набыла рысы нацыянальнай трагедыі. Толькі дзьве з гэтых васьмі хваляў—эканамічнаяэмігра цыя ад бязьзямельля і галечы (у канцы 19-пачатку 20 ст. з Захадняй Беларусі) у некаторай ступені добраахвотныя. Усе ас татнія -прымусовы выезд з радзімы з па літычных прычынаў. Друкуючы выступленьне Г.Сурмач напярэдадні XX сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, спадзяёмся, штонекаторыя думкі аўтаркі зной дуць водгук у прамовах на нарадзе форуму. Выгнанцамі былі ў большасьці змагары за волю і незалежнасьць нашай зямлі. Лепшыя зь лепшых яе сыноў найбольш аду каваная і нацыянальна сьвядомая частка народу, тыя. хто не згарэў у агні паў станьняў, войнаў, у сібірскіх турмах і мог яшчэ многае зрабіць дзеля Бацькаўшчыны. Але ў чужых землях давялося выяўляць свой розум і талент многім слаўным сынам Беларусі. Прыгадаем выхадца з пад Міра 1. Дамейку, стаўшага нацыянальным героем Чылі, Валерыя Ўрублеўскага зь мястэчка Жалудок каля Ліды, генерала Парыскай камуны, Міколу Судзілоўскага, які ў час сваіх блуканьняў стаў старшынёй сэнату на Гавайях. Найбольш шматлікай была эміграцыя пасьля другой сусьветнай вайны. На ёй варта спыніцца асобна, бо гэта якраз і ёсьць тыя людзі й іх нашчадкі. якія скла даюць сучасную беларускую сьвядомую эміграцыю. Палітычныя пасквілі нядаўніх часоў ха рактэрызавалі гэтую эміграцыю голькі з адмоўнага боку. Аднак тыя, хто вывучаў з дакумэнтаў гісторыю беларускага адра джэньня пачатку стагодзьдзя. падзеі ў Беларусі ў час першай і другой сусьветых войнаў, ужо даўно зразумелі, што сучас ная беларускаяэміграцыя - гэта нянейкія адшчапенцы, а тыя беларускія адраджэнцы. якія працавалі дзеля беларускай справы й якія ў варунках другой сусьветнай вайны. у сытуацыі паміж молатам і накавальняй (паміж Сталіным і Гітлерам) імкнуліся выкарыстаць падзеі дзеля інтарэсаў свайго народу. У многіх беларускіх палітычных дзеячоў той пары ўзьнікла надзея пасьля адступленьня Чырвонай Арміі і ліквідацыі сталінскага рэжыму на адраджэньне не залежнай Беларусі. Уяўлялася. што няме цкія акупацыйныя ўлады будуць спрыяльна ставіцца да адраджэньня беларускасьці, як гэта было ў першую сусьветную вайну, калі адчыняліся беларускія школы, пра-цавала Сьвіслачская настаўніцкая сэ-мінарыя, дзе выкладаў прафэсар Абіхт. Многім тады яшчэ ня верылася, што цы-вілізаваная эўрапейская краіна, радзіма Гётэ, магла спарадзіць фашызм. Адной зь першых ахвяр гэтых ілюзіяў быў ксёндз Гадлеўскі. Я думаю, што многае прасьвятлілася-б для нас у вывучэньні гісторыі апошняй вайны, як прычыны новай эміграцыйнай хвалі, калі-б, нарэшце, у нас былі выдадзены шматлікім тыражом вельмі грунтоўнае і абсалютна талерантнае дасьледваньне бе ларускага гісторыка ў Польшчы Ю.Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», ўс паміны эмігранта Я.Малецкага «Пад знакам Пагоні» й іншыя выданьні. Пра тое, што беларуская эміграцыя дру-гой сусьветай вайны ня можа мець толькі адмоўную характарыстыку, як гэта сьцвяр джалася нашай афіцыйнай навукай, сьвед чыць і тая аб’ёмістая і шамтгранная наву ковая культурна асьветніцкая праца, якую нашы суродзічы арганізавалі на чужыне. Імі падрыхтваны і выдадзеныя шматлікія кнігі, часопісы. навуковыя працы.