* Хацеў наведаць іншыя канцэрты— гэта мая жарсьць—але ў мяне не хапае ўжо часу: мне трэба вяртацца дахаты. Дні мае ў Мюнхене абрываюцца. Я не пасьпеў ужыццца ў знаёмае мне мінулае. He пасьпеў зьведаць нязьведанае. Вунь далёка на даляглядзе ўзвышаюцца перада мною — я бачу іх з трынаццатага паверху — магутныя горы, дзе-нідзе яшчэ засьнежаныя.Яны клічуць мяне вярнуцца да іх. Вяршынямі, здаецца. ківаюцьмне, дрыготкія ў сонечным бляску. Гэта быў-бы час маіх вандровак у горах. майго роздуму і ўзвышэньня. Але ў мяне няма ўжо часу. Змоўкнуць для мяне званы касьцёлаў у Мюнхене. Ня ўчую му зыкі арганаў. На пляцы Марыі з далоні ня буду карміць галубоў. Шкада. 1992 г. 41 40 м ЛЯ6КЛ6 IБЛІЗКЛ6 м Хацелі з нас зрабіць «палякаў» праваслаўных Язэп Пасьля заканчэньня сямігадовай паў-шэхнай школы ў Наваградку ў 1932 г., думаў я, што на гэтым і закончыцца мая аьсвета, бо грошаў на далейшыя студыі ня -было. Гаспадарка пасьля сьмерці бацькі заняпала. Мне было 15 гадоў і фізычна я яшчэ ня быў моцны, але абавязак вымагаў выконваць усе сельскагаспадарчыя працы. Памятаю ў 1933 г. касіў сенажаць каля дому і вельмі стаміўся. Нечакана пачуў незнаёмы голас: «Памажы Божа». Азірнуўся і ўбачыў пана войта Сокала з гарадчанскай гміны. Я не ведаў, што сказаць пану войту. Той быў мясцвага паходжаньня, гаварыў нашай моДай, але яго ўрадавае становішча змушала адносіцца да яго з пашанай. Ён, бачучы маю разгубленасьць, лагодна пра-мовіў: «Зацяжкая, сынку, табе гэтая работа. Чуў я, што ты здольны хлопец да навукі, таму трэба далей вучыцца, а не займацца гаспадарчай працай». Я падбадзёрыўся й адказаў: «За навуку ў гімназіі трэба плаціць, а маці ўдава, грошаў не мае». Пан войт бліжэй падыйшоў да мяне, паклаў руку на маё плячо і сказаў: «Ведаю, што ты сірата, але нам людзі як ты патрэбныя, і я памагу „табе. Пойдзеш вучыцца ў Наваградзкую Бе ларускую гімназію. Дырэктар гэтае гімна зіі Ян Ціханоўскі мой добры прыяцель. Так сама й іншыя знаёмыя настаўнікі, як доктар Аляксандр Орса, памогуць табе. Трэба, каб моладзь вучылася. Што да грошаў, то не турбуйся, кал і будзеш добра вучыцца толькі 30 % заплаціш, а можа і зусім звольняць ад аплаты студыяў. Гэта ўжо ад цябе залежыць, як будзеш вучыуцца і паводзіць сябе». Войт, сядаючы ў брычку сказаў: Сажыч «Заўтра прыходзь у гміну, у маю канцы лярыю, калі хочаш вучыцца». Я расказаў маці пра візыту пана войта і ягоную прапанову. Ледзь дачакаўся нас тупнайраніцы. 3хваляваньнем пастукаў ў дзьверы канцылярыі войта. Пан Сокал вет ліва прывітаў мяне і запрапанаваў крэсла. Я сеў, войт выняў з канвэрта паперы і прачытаў мне. Гэта былі пасьведка майго матэрыяльнага становішча і ліст да дырэк тара гімназіі. Перадаючы мне паперы, ён перахрысьціў мяне чамусьці левай рукой і, пазіраючы ў вочы, паволі сказаў: «Ідзі, сынок, вучыся добра і запамятай, каб не ўлазіў туды, дзе ня трэба вучню лезьці». Ягоныя словы сталі мне зразумелымі пазьней. Ён меў на думцы палітычныя плы ніігурткі. Дзякуючы войту Сокалу, я пас тупіў у 4 клясу беларускае гімназіі, якая тады лічылася філіяй польскага дзяржаў нае гімназіі імя А.Міцкевіча ў Наваградку. У чацьвёртай клясеспаткаўся з вучнямі зьякімілёспрысудзіў і дасёньнябыць ся брамі: Барысам Рагуляй, Янка Гутарам, Ба рысам Сладкоўскім, Уладзімірам Набаге зам. Варта адзначыць. што У.Набагезу вой г Сокал таксама дапамог паступіць у бела рускуюгімназію. Усе мызакончылі чацьвёр тую клясу зь вельмі добрымі адзнакамі ў 1934 г. Але нажаль, дзейнасьць Наваградз кае Беларускае гімназіі палякамі была спынена. Аднак за намі было пакінута пра ва перайсьці у пягую клясу польскае гім назіі. Мы гэтую польскую «прывілегію» скарыстал і, бо закаштоўным нам было ехаць ў Віленскую Беларускую гімназію. Пасту паючы ў польскую гімназіі. мы нацыянальна былі сьвядомыя, і нам было крыўдна, што нам не дазваляюць вучыцца на роднай мо-ве. У польскай гімназіі да нас далучыліся некалькі беларусоў, якія вучыліся ў гэтай гімназіі ад 1 клясы. Сярод іх быў і Усевалод Родзька, які вылучаўся сваімі здольнасьця мі. Нашым лідарам быў Барыс Рагуля, дзя-дзька якога Васіль Рагуля быў сэнатарам. Каля 1936 г. палякі пачалі казаць нам, што мы «палякі праваслаўныя». Раздалі аднагодня нам брашуркі, у якіх тлумачылі, што шмат праваслаўных было польскімі патрыётамі і называлі Кастуся Каліноўскага, Валаховіча, вядомага наваградзкага ад-ваката Алексюка ды іншых. У дзень неза-лежнасьці атрымалі загад ісьці ў царкву "на малебен, сьпяваць «Божэ цосьПольскэ». Аднагодня намсказалі, што праваслаўная рэлігія ў гімназіі будзе выкладацца на поль скай мове. Айца Мікалая Гарбацэвіча падмянілі маладым сьвятаром украінскага паходжаньня айцом Скрыпнікам, які за-кончыў Варшаўскую духоўную акадэмію. Быў ён інтэлігентнай і ветлівай асобай. Пры йшоўшы ў наш кляс па-польску абвесьціў, што пэрыядычна будзем мець інспэкцыю, ці згодна інструкцыяў вядуцца выклады за-кону Божага, чаго раней не было. Барыс Рагуля ў той-жа дзень пайшоў да дзядзькі сэнатара на кансультацыю з пы-таньнем, як нам захоўвацца, як зарэгаваць?. Сэнатар Васіль Рагуля парадзіў: «Добра, што вас перасталі вучыць закону Божага па-расейску, але адказвайце на пытаньне па-беларуску. Забараніць вам ў гэтым школьныя ўлады ня могуць». Барыс Рагуля паведаміў нас і дамовіліся мы. каб ніхто ў часе інспэкцыі і ня піскнуў па польску, жаб на пытаньні адказвалі вулычна па бе-ларуску. На інспэкцыюнепрыйшлося доўга чакаць. Прыйшоў дырэктаргімназіі Рыбіцкі, наш клясны выхаваўца і прадстаўнік з кураторыі. Айцец Скрыпнік запыгаў па польску: «Хто адкажа, што было пастаноў лена на Трэцім Усяленскім саборы». Барыс Рагуля падняўся і па беларуску пачаў ад казываць. Дырэктар яго прыпыніў, зьвяр таючыся да нас з пытаньнямі. на якія мы адказвалі вылучна па-беларуску. Інспэкта ры, зачыраванелыя адзлосьці. вышлі з хаты нам стала весялей на душы. Наш настаўнік а.Скрыпнік пахваіў нас, штомы падрыхтава ліся і добра вывучылі гісторыю царквы і за кон Божы. Мы зразумелі, што ён не за гэта хваліў нас, а за тое, штомы дамовіліся і ба дзёра адказвалі на пытаньні па беларуску. Неўзабаве паклікалі некаторых вучняў у канцылярыю да дырэктара, менавіта тых, хто ад першага клясу вучыўся ў польскай гімназіі. Паклікалі й нашага лідэра Барыса Рагулю. Яму прыгразілі, што выключаць зь гімназіі, бо ён «непажаданы элемецт». Барыс быў выдатнікам, паводзіў сябе добра, адно, што не хацеў успрыняць тэрміну «паляк праваслаўны». Мы зразумелі, што нам трэба бараніць Барыса, бо выкінуць яго, пачнецца націск на іншых. Нашая нацыянальная сьвя домасьць пачала праяўляцца, мы маладыя, пачалі ўсьведдмляць сабе, што становімся змагарамі за сваю мову, якая стала нам дарагой і мілай. Айцец Скрыпнік пачаў з большай пашанай адносіцца да нас. хаця ён да нас гаварыў па-польску, мы адказвалі па-беларуску. Паміж намі была гармонія і разуменьне адзін аднаго. Справа набрала разгаласу. Дапамог бацькоўскі камітэт, у якім быў вельмі паважаны дэнтыст Левін, па паходжаньні гэбрэй. Той сумеў перака наць бальшыню бацькоўскага камітэту, што выкідаць выдатніка Барыса Рагулю вельмі непрыгожа. Так паступова справа Б.Рагулі прыціхла і нас пакінулі паза ўвагай. Гімназыяльная навука падыходзіла да канца і кожны з нас пачаў рабіць пляны. 42 43 ■якую прафэсыю выбраць, калілёс дазволіць паступіць на ўнівэрсытэцкія студыі. Мы разумелі, што нам праваслаўным беларусам ня будзе лёгка атрымаць працу ў урадавых установах. Аднойчы спаткаўся здэнтыстам Левіным, і падчас нашае гутаркі ён пачаў мне радзіць пайсьці вучыцца на тэалёгію ў Варшаву. Я запытаў яго, чаму такая парада. Ён, памаўчаўшы, адказаў: «Беларусам па трэбнае нацыянальна сьвядомае духавен-ства. Вы добра баранілі сваю мову, а ў цар-кве праз пропаведзі многае можна зрабіць». Падобную параду даваў мне й іншым з нашае групы а.Скрыпнік. Ён нават абяцаў, што мае ў духоўнай акадэміі ў Варшаве добрыя знаёмствы і паможа дас таць стыпэндыю. Мне-ж імпанавала войска, і я марыў быць афіцэрам. У 1938 г. выйшаў загад з польскага мі-ністэрства абароны, што ўсе матурысты павінны зьявіцца ў вайсковую пабаровую камісію , каб служыць ў падхаранжоўках. .Польскі урад быў занепакоены, што можа выбухнуць вайна зь немцамі і заплянаваў пабольшыць афіцэрскія кадры. На здымку: матурысты, праваслаўныя беларусы наваградзкай гімназіі А. Міцкевіча, май 1938 Сядзяць зьлева направа: Барыс Рагуля, Валя Тупічанка .аСкрыпнік, Галіна Цішэўская, Язэп Сажыч. Стаяць зьлева направа: Усевалад Родзька, Ірэна Гоцко, Янка Гутар, Натальля Мацееўская, Уладзімір Набаі ез На камісіі нас пачалі пераконваць, каб у анкетах,якія трэба выпаўняцьпісалі «па лякі праваслаўныя», ад чаго мы адмаўля ліся. Нас усіх беларусаў матурыстаў прызналі здольнымі да вайсковай службы. за выняткам Янкі Гутара. Паклікалі нас у войска, і мы трапілі ў школу падхаронжых. Калі я пасьля некалькі месяцаў атры маў парадзённы водпуск адведаць маці, я сустрэўся з панам Мячаславам Кухарскім і ён асьведчыў, што, будучы сябрам паба ровае камісіі, пераканаў іншых яе сяброў, што быць нацыянальна сьведамым белару сам не азначае прыналежнасьць да камсамо лу, і нацыяналістычная моладзьможа быць добрымі афіцэрамі. Сам ён быў пазнанякам, заядлым пілсудчыкам, служыў у легіёнах і, будучы старшынёй «Звёнзку», польскіх асаднікаў быў управовай асобай у вая водзтве. Алеён быў жанаты на пляменьніцы біскупа Абрантовіча і ставіўся да беларус кага пытаньня часамі прыхільна, як гэта было з намі на пабаронай камісіі, калі мы не згадзіліся запісацца ў анкеце «палякамі праваслаўнымі»,а запісаліся як беларусы. Як сёньня робяць з нас палякаў Успаміны др. Язэпа Сажыча — гэта ня толькі аповяд аб мінуўшым дні. Нажаль. працэс апалячваньня беларускага на сельніцтва працягваецца. Больш таго, ён пашыраецца. I сёньня прыходзіцца гаварыць аб палянізацыі ня толькі праваслаўных. або каталікоў, а ўжо цэлай нацыі. Аб гэ тых жахлівых фактах сёняшняй гісторыі сьведчаць інфармацыі, атрыманыя нядаўна часопісам «Полацак» У Беласточчыне Калі пачалася будова праваслаўнае царквы сьв.Духа ўБеластоку ягонаедуха венства зьвярнулася да беларусаў эмі грацыі з просьбаю дапамагачы ім пабу даваць царкву. Паплылі ў Беласток тысячы і тысячы далярў ад беларускіх эмігрантаў.