Усю ноч у бараку ня спалі: зьбіралі мя не ў дарогу. Кожны цалаваў мяне і даваў наказ наведаць родных. Людзі ведалі. што калі я асабіста наведаю іх сваякоў, гэта прынясе ім вялікае палягчэньне, і яны пач нуць спадзявацца на зварот сваіх сыноў і мужоў. Тэрміны ў большасьці зь іх былі па 25 гадоў. Раніцою ў 5 гадзін амаль увесь лягер выйшаўмяне праводзіць. А маебры-гаднікі несьлі мяне на руках да самай пра-хадной. Так я разьвітаўся з сваімі сябрамі па зьняволеньню. Да чыгуначнай станцыі трэба было ісьці 5 км праз лес. Нас сабралася 7 чалавек. Уз-броіліся палкамі і павольна рушылі ў бок станцыі. Кожную хвіліну былі гаіовыя даць адпор бандытам. Але, дзякуй Богу, усё абыйшлося добра. Трэбасказаць, што ўлады не імкнуліся спыніць бандытызм. 1 таму часта чалавек, які адбыў тэрмін зьняво леньня, гінуў за нейкую сотню рублёў. Першы цягнік Сьвярдлоўск Масква павіненбыў прыйсьці ў 19 гадзін. На дварэ было ўжо цёмна. На станцыі заставацца на ноч было небясьпечна, бо менавіта тут бан дыты даставалі сваю здабычу. За гадзіну да прыходу цягніка дзяжурны аб’явіў, што (Заканчэньне. Пачатак у №№ 1(11) 4(14)) 52 білетаў няма, ёсьць толькі мяккія, купэй ныя. 3 грашыма я не лічыўся і з радасьцю ўзяў білет ў мяккім вагоне. На станцыі цягнік рабіў прыпынактолькі на адну хвіліну, і я вельмі баяўся. каб ха ця-б пасьпець залезьці ў вагон. Як знарок. мяккі вагон правадніца не адчыніла, і я ледзь угаварыў правадніцу з другога ва гона пусьціць мяне ў цягнік. Садзіўся ўжо амаль на хаду. Калі прыйшоў у свой вагон. правадніца абвяла мяне вачыма і. разгля даючы маю вопратку, запытала. хто гэта мне даў білет ў мяккі вагон. Я адказаў, што я такі самы самы чалавек, як і ўсе, і білет у мяккім вагоне купіў за свае грошы. Па прасіў яе, каб яна паказала маё месца, бо я моцна змарыўся і хачу спаць. Яна завяла мяне ў самы канец вагона і ўказала на ба кавое месца. Папярэдзіла, каб я ў вагона паводзіў сябе культурна. a то пакліча мі ліцыянера. Я падумаў, што і тут без ля гавых не абыходзяцца. Паслаў пасьцель. скінуў боты. бушлат паклаў пад галаву, бо ў ім было зашыта 25 тысяч рублёў. Але ніяк ня мог заснуць. Пра што толькі ні думаў. Мне ня верылася, што я на волі. Здавалася, што ў тамбуры стаіць салдат унутранай аховы, і калі я буду выходзіць, зноў забярэ мяне ў лягер. Праязджаючы праз Горкі (гэ табылоноччу),паглядзеў наагні чырвоных казармаў, дзе я апошні год служыў у ар тылерыйскім палку. Потым мяне ўсё гакі змарыў сон. Пасьля 11 гадоў зьняволеньня я ўпершыню заснуў вольным чалавекам. У Маскву цягнік прыйшоў раніцай на Курскі вакзал. 3 Курскага электрычкай пе раехаў на Беларускі вакзал. Адно толькі слова «Беларускі» ўжо мяне радавала. Яно нагадвала маё дзяцінства, родную вёс ку. маіх родных і блізкіх. сяброў і сусе-дзяў. Але я тры дні хадзіў па роднаму Бе-ларускаму і ніяк ня мог атрымаць білеі да Маладэчна. На трэці дзень я вырашыў зай-сьці да ваеннага камэнданта. Камэндант, малады лейтэнант. запытаў-ся: «Чаго ты сюды прыйшоў? Ты ж не ваен ны». Я яму сказаў, што я не вінаваты ў тым што мая слубжа так доўга зацягнулася. A прызываўся я ў армію 14 лютага 1945 г. і да сёньняшняга дня дамоў яшчэ ня езьдзіў. Паказаў свае дакумэнты аб рэабілітацыі. Камэндант засьмяяўся: «Ну, чорі з табой, дам я табе білет», - сказаў ён і адвёў мяне ў ваенную касу, дзе мне выпісалі білет. Да адходу цягніка заставалася яшчэ дзьве гадзіны, я пасьпеў пастрыгчыся і пагаліц ца, даць дамоў тэлеграму. У вагоне пасажыры глядзелі на мяне вельмі насьцярожана. Яны адразу зразу •мелі, адкуль я еду. Пачалі дапытвацца, за што я туды трапіў, і які быў у мяне тэрмін зьняволеньня.Я гаварыў, штосудзілі мяне за непачытаньне бацькоў, і тэрмін быў невялікі. Вызваляючыся зь лягера, я даў падпіску аб неразгалошаньні лягерных тайнаў. Людзі цікавіліся мной таму, што ў той час у засьценкі НКУС трапляла багата людзей і надта мала вярталася. Лягер— гэта такая дрыгва, якая зацягвае чалавека так, што выбрацца адтуль няма ніякай на-дзеі. Выходзілі з гэтага пекла вельмі рэдка. Там можна было, і на гэта схіляла само лягернае жыцьцё, цераз кожныя два тры гады атрымаць новыя тэрміны пакараньня. Некаторыя суседзі па купэ заводзілі размовы на розныя тэмы, але ў канечным выпадку ўсе размовы канчалася тым, які будзе мой далейшы лёс, У Маладэчна цягнік прыйшоў вечарам На пэроне мяне сустракалі бацька і маці. брат Веня з жонкаю і чатырохгадовая сяс трычка Клава. На легкавой машыне, якую ўзялі напракат у дырэктара школы. спэ цыяльна. каб сустрэць мяне, мы паехалі на кватэру брата. Цэлую ноч прасядзела за сталом з нагоды майго вяртаньня. Заснулі толькі раніцай. і я праспаў цэлы дзень, бо ніхто не адважыўся мяне будзіць. А веча рам селі ў рабочы цягнік, якім я езьдзіў у Маладэчна на вучобу ячшэ ў 1939 годзе. і паехалі на радзіму, у вёску Запалякі. У вёсцы ўжо ўсе ведалі, што я прыеду. На станцыі сабраліся радня, суседзі, амаль палова вёскі. А калі прыйшлі ў хату да бацькі. там набілася столькі народу, што людзі стаялі адзін каля аднаго. Бацька пасадіў мяне за стол, побач села самая бліжэйшая радня. Прынёс бацька бочачку гарэлкі, наліў па чарцы тым, хто сядзеў за сталом. Нарэзалі сала і хлеба і ў дзьве кружкі маці кожнаму налівала, хто прыйшоў сустрэцьмяне. Непрыйшлі толькі тыя, хто абгаварыў мяне, але іхнія жонкі прыйшлі і таксама выпілі за маё здароўе. (Пасьля я зь імі сустракаўся, яны моцна прасіліся, каб я ім прабачыў, і гаварылі, што яны, абгаворваючы мяне, ратавалі свой жывот і скуру. Калі выпілі бацькаву бочачку. суседзі пачал і прыносіць з дому сваю гарэл ку і закуску. Усе пыталіся, як мне там бы ло. Я расказваў, але только добрае, тое. што мне дазволілі расказваць. Хоць Сталін і памёр, але бэрыеўшчына й яжоўшчына бы лі ўва ўсіх у памяці. Кожны баяўся. каб ня трапіць туды, адкуль я вярнуўся. У гэты дзень я атрымаў вельмі шмат за прашэньняў у госьці. Радня ў мяне вялікая, і было-б вялікай крыўдай, каб я каго абмі нуў. Цэлы месяц я хадзіў па гасьцях. Аб’е хаўшы ўсю радню, прыехаў у Маладэчна. да брата. Брат узяў мяне да сябе і пачаў уладкоўваць на працу. Веня працаваў на будоўлі горада элек-траманцёрам, але заадно выконваў абавязкі галоўнага энэргетыка будаўнічага упраў-леньня№1. Мяне ён уладкаваў нарміроў-шчыкам у будаўнічым ўпраўленьні №2. Прабыў я там только адзін месяц, пасьля месяц працаваў на фабрыцы музычных ін струмэнтаў. Прыехаўшы, я пайшоў прыпісвацца ў пашпартны стол. Аднак, мяне не прыпісалі. Заставілі пайсьці ў ваенны камісарыят і стаць на ваенны ўлік. У ваенным каміса-рыяце адразу дасталі з сейфа маю чырво наармейскую кніжку, выпісалі ваенны білет, указаўшы маё праходжаньне ваеннай служ-бы. Пасьля гэтага мяне прымусілі пайсьці ў гарадзкі выканаўчы камітэт, дзе паставілі на ўлік як былога ворага народу. I гэта нягледзячы на тое, што я ім паказваў свае дакумэнты аб рэабілітацыі. Параіўшыся з бацькамі і братам, выра шыў, што калі я па-ранейшаму пад ганень нем, дык лепш працаваць мне рабочым. I пайшоў я разнарабочым у будаўнічую бры гаду Пятра Чыстабаева. Месяц я парабіў чорнарабочым, пакуль брыгадзір не сказаў мне: «Бяры кельму і вучыся на муляра». Работа гэта мне спадабалася й ужо на на-’ступны месяц мне прысвоілі 3 разрад му ляра. Па 3 разраду я прарабіў тры месяцы і мне прапанавалі здаваць на 4 разрад. Пасьляздачы на4 разрадмойбрыгадзір учаспрацы, паклікаў мяне, дастаў зкішэні 5 рублёў на старыя грошы і сказаў: «Схадзі ў магазін і купі мне пачак «Беламору», кі-лаграм лівернай каўбасы, буханку хлеба і бутэльку гарэлкі. Будзем замочваць тваю кваліфікацыю». Я доўга трымаў гэтыя грошы і ня ведаў, як мне быць далей. «Беламор» каштаваў 2 рублі 20 кап., ліверка —5 руб., бутэлька гарэлкі 28. Мала таго, брыгадзір сказаў мне, каб я прынёс яму яшчэ два рублі рэшты. Нарэшце, я зразумеў, што ён меў наўвеце. Пазычыў у адной дзяўчыны з нашай брыгады 50 рублёў, купіў усё. шіо загадаў брыгадзір і аддаў яму. Той спыніў працу. Паклікаў яшчэ трох муляроў з вы шэйшымі разрадамі, разліў гарэлку на пяць частак. Так мы замачылі маю кваліфікацыю. Роўна праз тры гады, калі я стаў май страм, а мой колішні брыгадзір далей быў брыгадзірам ў мяне на вучастку. я паклі каў яго, дастаў зь кішэні 50 капеек новых грошаў і сказаў: «Вазьмі 50 кап.. схадзі ў магазін, прынясі мне пачку сігарэт, сма жаную курыцу, бутэльку «Сталічнай» і яшчэ дваццаць капеек рэшты». Той доўга стаяў і думаў, а пасьля ўзгадаў пра ранейшы выпадак і зрабіў тое, што рабіў калісьці я. Нашая брыгада была самай лепшай у будаўнічым упраўленьні. Але доўга ў гэтай брыгадзе я не працаваў. За год я дайшоў да 6 разраду, і брыгадзір сказаў , што ў бры гадзе ўжо ёсьць два муляры з 6 разрадам. а трэцяму няма месца. Кіраўніцтва, ведаю чы мае здольнасьці, прызначала мяне брыгадзірам у новую комплексную брыгаду. У лістападзе я прыняў брыгаду ў коль касьці 18 чалавек і пачаў самастойна пра цаваць на будоўлях горада Маладэчна. Паколькі ў мяне не было сярэдняй адука цыі, у 1964 годзе я паступіў у 10 кляс вячэрняй школы рабочай моладзі. Закончыў 11 клясаў ў 1966 годзе. Атэстаі сталасьці атрымаў, калі мне споўнілася сорак гадоў. Падаў дакумэнты ў Менскі палітэхнічны інстытут на факультэт прамысловага і гра мадзкага будаўніцтва. Але да экзаменаў мяне не дапусьцілі як былога ворага народу. 2 лютага 1956 года я ажаніўся. Радня і аднавяскоўцы сасваталі мне малаую і вельмі прыгожую дзяўчыну Вольгу з нашай вёскі. Вянчаліся мы ў царкве, а вясельле адбывалася з усімі беларускімі абрадамі. Першы год жылі ў цесьня. Кожны дзень я езьдзіў у горад на працу цягніком, бо ат-рымаць кватэру у горадзе было вельмі цяжка. Нам. будаўнікам з кожнага збуда ванага і здадзенага дома выдзялялі 10% жылойплошчы. Памятаю, мы збудавалі 12-кватэрныжылыдом. Але незусімзакончылі, ён яшчэ стаяў цэлыя тры гады. У доме гэтым ужо былі сьцены. падлога, вокны і дзьверы. He зроблены былі толькі дробныя работы і не падведзена цяпло. Зьвярнуўся я да начальства зпросьбайаб дазволе па-сяліцца ў адной з кватэр. Што тычылася недаробак, абяцаў зрабіць у нерабочы час. Начальства і прафсаюз далі мне згоду і гарантыйную паперу, што, калі будзе здавацца дом, кватэра застанецца за мной. Вечарам, 21 студзеня 1957 году я вы прасіў самасвал і ўдзеньсвайго нараджэнь ня пераехаў у сваю будучую кватэру. Вокны мы завесілі посьцілкамі, паставілі стол і ложак, накрыліся вопраткай і так праспалі да раніцы. Гэта было ў суботу. Мароз у той дзень быў каля 20 градусаў. Прачнуўся я a 6 раніцы, абыйшоў усіх сваіх брыгаднікаў, папрасіў, каб яны дапамаглі дарабіць адзін пакой. Прыйшла ўся мая брыгада. За адзін дзень зашклілі вокны, наслалі драўляную падлогу, зрабілі драбіну, каб можна было лазіць на другі паверх, бо дом быў двух павярховы, а кватэру я выбраў сабе на другім паверсе. Паставілі мы жалезную печку буржуйку і ўжо на наступную ноч спалі ў цяпле. Пасьля паціху вечарамі ў выхадныя дні прыходзілі й з дапа.могай сяброў дараблялі ўсё астатняе. У гэтай кватэры я пражыў трыгады.Тут 12верасьня 1957 году, і нарадзіўся мой першы сын Аляксандр. Здаецца, чагобольш грэба. Жыві сабе на кватэры, зарабляй грошы і гадуй сына. Але чалавеку ўсё хочацца больш. У 1958годземае сябры па працы ПятроЧыс