В. Тумаш прыводзіў новыя і новыя факты зь дзейнасьці Інстытута, расказваў пра лекцыі, якія чыталіся ягосябрамі, рэдкую картатжу Скарыніяны, мастацкія выстаўкі, якія ладзіліся БІНІМ, а мне ўяўлялася Вільня, перапоўнены пакой Беларускага музэя імя 1. Луцкевіча. Ідзе паседжаньне Беларускага Навуковага Таварыс-тва, на якім абмяркоўваецца праблема балцкага субстракту. I недзе ў падсьвядомасьці за раджаецца патрэбнасьць мець такія свабодныя дыспуты, паўсюдна і заўсёды. Мне здаецца, што без тых паееджаньняў Беларускага Навуковага Таварыства. БІНіМ, ство раны ягосябрамі, быў-бы інакшым. I таму зноў ўсплываюць у памяці словы Багдановіча: Калі таварыства імені Скарыны закладзецца. яахвотна запішуся ўчлены...> Паэт не дажыў да гэтага дня меныіі году і жыцьцёапісаньне Скарыны да пісалі іншыя. Віленская Беларуская гімназія Вітаў Тумаш Пад уплывам лекцыяў гісторыі бела рускай літаратуры, я пачаў зьбіраць і за пісываць творы вуснай народнай твор часьці. Трэба сказаць, што ў гімназіі была прынятая лінія М. Гарэцкага. Ягоная «Гісторыя беларускай літаратуры» пачынаецца менавіта з старажытных традыцыяў нашага народу. 1 толькі пасьля фальклёрнай літаратуры вучні знаёміліся з старадрукамі, скарынінскімі выданьнямі, літаратурай ХУІП, XIX стагодзьдзяў і г.д. Нашыя настаўнікі зьвярталі ўвагу на фальклёрныя зборы, і таму ў нас, гім назістаў, пэрыяд народнай творчасьці " добра застаўся ў памяці. Пад уражаньнем пачутага на лекцыях, я сшыў некалькі сшыткаў,зрабіў для іх моцную аправу і стаў запісываць цікавыя словы. выразы прыказкі, пагаворкі, звычаі: калядныя. вяс-новыя, вялікодныя, жніўныя. Калі я пачаў зьбіраць свае запісы, стаў прыслухоўвацца да мовы, моўных выразаў і зразумеў. якое багацьце вакол мяне. Чым больш занатоўваў, тым больш хацелася працаваць. Беларускі фальклёр я запісваў пера важна ў сваёй роднай в. Слягліцы (Свен-цянскі павет. а пазьней Вілейскі), куды прыязджаў на кожныя вакацыі, а таксама, ў час вучобы, на сьвяты, калі езьдзіў ад-ведваць бацькоў. Памятаю, вясной, у спа-койны ясны дзень узыдзеш на гару і да-лёка-далёка чуваць, як з адной і другой вёсак песьні гучаць. Жанчыны вясной вадзілі карагоды і вясну заклікалі. На сваёй радзіме я запісаў і словы карагода гульні «Яшчар». Я ня помню, каб у нас яговадзілі, , але аб гэтым старажытным абрадзе рас-казвалі мне старэйшыя жанчыны. Дзяўчаты аддавалі «яшчару»(хлапцу), які знаходзіўся ў цэнтры круга, свае вянкі або хусткі. пярсьцёнкі, акаб выкупіцьвянок. дзяўчына цалавала яшчара або выконвала якое-не будзь яго пажаданьне. Пры гэтым дзяўчаты вадзілі карагод і сьпявалі: «Сядзіць.сядзіць яшчар на залаце крэсле, на дзявочым месцы...» Гэтае апісаньне ўвайшло пазьней ў зборнік «Запісы», які выдала Беларускае Навуковае Таварыства. А яшчэ нататкі з майго сшытку выкарыстаў Р.Шырма для свайго хору і песеннага зборніка, Рыгор Шырма вёў у гімназіі хор. Гім назісты празвалі яго «Бародка». Жыў ён у царкоўнай хаце Прэчысьценскай царквы. A рэпэтыцыі хору праводзіў у гімназічнай залі. Хор быў неабавязковым прадметам у гімназіі, таму ў ім сьпявалі ня ўсе гім-назісты. У рэпэртуар гімназісцкага хору ўваходзілі ў асноўным фальклёрныя творы, сабраныя Шырмам і некаторымі вучнямі падчас вакацыяў. У гэты час дырэктарам гімназіі быў С. Паўловіч. Гэта быў невялікага росту, аку ратны, добры чалавек, якога гімназісты за невялікую лысінку на самай макушцы празвалі «Дзірачка». Паўловіч быў вельмі асьцярожнай асобай. Баяўся, каб чаго не будзь ня выйшла і ня выклікала незадаваль неньне польскіх уладаў. Выкладаў ён рэ лігію (Стары іНовызапавет, гісторыю рэлігіі) для праваслаўных навучэнцаў малодшых клясаў. У 1936 годзе ў Беларускай друкарне імя Фр. Скарыны выйшлі ягоныя кніжкі для дзяцей беларусаў, лямантар «Першыя зярняткі. Беларуская граматыка для хатняга навучаньня» і «Zasieuki, 48 49 Bielaruski lemantar dla chatniaha navucannia, Wyd. Bielpres " лямантар быў друкаваны лацінкай, але былі ў ім прыклады, пададзеныя кірыліцай. Па гэгым кніжкам дзеці маглі навучыцца кірылічнай грамаце. Перад самай вайной польскія ўла-ды выдалі чытанку для дзяцей беларусаў. У яе стварэньні прынялі удзел Шырма, Іль-ляшэвіч, Ст.Станкевіч і інш. Палякам трэба было даказаць, што ў Польшчы зь беларусам і й беларускім навучаньнем няма ніякіх праблемаў, таму яны і расшчэдрыліся на выданьне. Але гэта была звычайная па-казуха. На самой справе, праблема з беларускім школьніцтвам стаяла вельмі востра. нават для адзінай у Вільні беларускай гімназіі не хапала беларускіх падручнікаў. Кнігі для матэматыкі, фізыкі й іншых прадметаў у польскай і расейскай мовах можна было набыць у кнігарне Завацкага. Таксама там можна было абмяняць мінулагоднія пад ручнікі на падручнікі для наступнага году навучаньня. (Завацкі прымаў старыя кнігі, даваў нейкія грошы, і вучні маглі набыць за іх падручнікі на новы год.) У гэтай-жа кнігарні пакупнікі маглі набыць і расейскія выданьні. Зь беларускімі-ж кнігамі былі складанасьці. Як толькі яны выходзілі ў сьвет, адразу раскупляліся. Таму гімна зісты мусілі старанна весьці канспекты за пісаў лекцыяў выкладчыкаў. Рэлігію ў старэйшых клясах для гім назістаў-каталікоў выкладаў Адам Стан кевіч. Гэта была вельмі паважаная асоба, ня толькі ў гімназіі, але, наогул сярод усіх беларусаў Вільні. Кс. Адам Станкевіч быў беларускім паслом у польскім сойме. пра-вадыром Беларускай Хрысьціянскай Дэ макрацыі, ведамым публіцыстам і бела рускім дзеячом.Ён паходзіў з Ашмяншчыны. У рэдкі вольны час ён ехаў на сваю радзіму, каб наведаць сваіх сваякоў. (Бацька ягоны быўзабіты невядомымі асобамі ноччу каля сваёй хаты). Расказвалн, што любімым заняткам ксёндза Адама у роднай хаце было шчапаньне дроваў. Выкладаў Станкевіч на вельмі прыгожай беларускай мове, што выдзяляла яго ад многіх настаўн'пкаў. якія выкладалі ў гім назіі. У той час, калі ў лекцыях другіх нас таўнікаў трапляліся русізмы, палянізмы, «калькі» зь іншых моваў, то ягоная мова вызначалася асобай літаратурнасьцю, ха рактэрнай для нашаніўцаў. Лекцыі кс.Адама былі ня толькі пераказам Божых кніжах, a хутчэй размовамі аб духоўнасьці і на цыянальнай сьвядомасьці. Маляваньне ў гімназіі выкладаў Язэп Драздовіч, але, нажаль. нядоўга, усяго два месяцы. Пасьля яго ў маім клясе асно вам маляваньня вучыла сп я Сасноўская (сваячніца мужа Надзі Кудасавай). Лекцыі нашага выдатнага мастака за помніліся ня толькі тым, што ён навучыў як трэба маляваць прадметы на адлегласьці, каб стварыць адчуваньне пэрспэктывы. падкрэсьліцьлініюнебасхіла і г.д Драздовіч быў цікавым чалавекам. У яго была свая. вельмі арыгінальная канцэпцыя аб сусь веце. Ён, напрыклад, верыў, што на Вэнеры, Месяцы, Марсе й іншых плянэтах жывуць людзі. Драздовіч нават выдаў невялічкую брашурку з уласнай тэорыяй. Гэты сьветапогляд адлюстраваўся ў ягоных іворах, якіх было багата ў Бе ларускім музэі імя Луцкевіча. Мажліва. Драздовіч зьберагаў там усе свае творы. бо іншага месца, дзе іх можна было захоўваць. проста не існавала. Творы тры маліся ў альбомах, віселі на сьценах, а го і проста, ляжалі без рамак недзе збоку. Відаць, у мастака не было надзеі, што х ю небудзь купіць іх. Яго працы лічыліся вельмі мадэрнымі ў параўнаньні з гворамі іншых мастакоў. Багата незразумелага, няз выклагабылоў іхдля тагачаснага гледача. Фантастычныя краявіды зь жыцьця інша планяцянаўмежавалісяз краявідамі Баць каўшчыны, замалёўкі зьбяднелых беларус кіх вёсак, сельскагаспадарчых прыладаў, з яркамаляванымі дыванамі, якія былі рась пісаныя нейкімі незямной прыгажосьці кветкамі. Дыяпазонтворчайфантазіі Драз довіча быў даволі шырокі. Колькі замалёвак беларускай прыроды, з жыцьця вёскі. ся-лянаў зрабіў ён у час сваіх падарожжаў! А колькі мастак павандраваў па Беларусі, зьбіраючы матэрыялы для сваіх твораў. У гэтым я пераканаўся, калі пабываў на Паўночным кірмашы, які праводзіўся ў Вільні, недзе ў 1927 годзе. Гэта была велізар ная выстаўка-продаж прамысловых і сель скагаспадарчых тавараў, выстаўляліся там і творы мастакоў, вырабы народных май страў. Я ўжо не памятаю дакладна, дзе экспанавалася выстаўка Драздовіча, у нейкім павільёне або проста пад адкрытым небам, але яна запомнілася. Ягоныя за малёўкі беларускіх вёсачак, выкананыя алоўкам, каляровыя арнамэнты дываноў зачароўвалі сваёй шчырасьцю. багацьцем колераў. А яшчэ мне ўзгадваецца адзін партрэт Скарыны, які вісеў у Беларускім музэі імя Луцкевіча. Партрэт гэты моцна адрозьні ваўся ад таго, што быў змешчаны ў «Пс торыі беларускай літаратуры» МГарэцкага, (Вільня 1920, б. 21). Быў ён датаваны 1928 годам і Скарына быў на ім занадтва ма дэрнізаваны, і я-б сказаў, нейкі грубавагы, партрэт быў выкананы ў стылі прымі тывізму. Гэта быў першы алейны партрэт Скарыны, які мне давялося пабачыць. (Працяг будзе) Ад рэдакцыі: Сярод першых партрлау Скарыны ёсьць гравюра невядомага мас така, рэпрэдуктаваня ў бэрлінскім выданьні 1919 г., а таксама марка з выявай Скарыны. прысьвечаная 400-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня. Доўгі час лічылася. што гэтыя партрэты Скарыны належаць мастку П. Гу'ткоўскаму. Нядаўна А.Каўко выказаў меркаваньне, што гэтыя партрэты Скарыны мог зрабіць мастак Я.Драздовіч, бо да яго 30 гравеня 1915 г. зьвяртаўся сакратар газэты Даша Ніва'> і прыслаў яму паштоўку су полкі «Загляне сонца...» з выявай Скарыны Сярод першых вядомых савецкім мас тацтвазнаўцам партрэтаў Скарыны ёсьць партрэт Францыск Скарына», створаны у 1927 г. ў Радашковічах, які адноеіцца да больш раньняй гворчасьці масгака. Ён зроблены ў манерах іканапісі й іканапісным матэрыялам для напісаньня партрэта паслужыла гравюра, зьмешчаная ў Бібліі Скарыны. Гэгы партрэтлічыцца запевам да сюжэтнага цыклу, да якога мастак пры ступіў аж у 40-я гады. У гэты цыкл ува ходзяць таксама карціны «У сьвет па навуку», «Са сьвету з навукай», * У друкарні Францыска Скарыны ў Вільні ў 1525 г. ■. «Кніганабыўцы ў друкарні Францыска Скарыны ў Вільні». Паводля апісаньня В. Тумаша, выглядае, што партрэт Ф.Скарыны, які вісеў у Беларускім музэі імя І.Луцкевіча, быў асобным творам, які, мажліва, пазьней згубіўся у запасьніках музэяў. 50 51 Мая няволя Лявон Шыман Выйшаўя адначальніка, а каля дзьвярэй стаяць маехлопцы, большпалавіны вучас ткалягера. Мянепадхапілі на рукі і панеслі ў барак. Радасьць аб вызваленьні хацелі разьдзяліць са мной ўсе мае сябры па зьняволеньню. Яны сабралі мне 25 тысяч рублёў грошаў і зашылі іх мне ў бушлат. Мыведалі,што вельмі частаздараліся вы падкі, калі арганізаваныя банды зь ліку аховы сустракалі такіх вызваленых у Суха-•бязводным і забівалі іх. Пэўна, з за грошаў.