Здаецца, тлумачыць ня трэба. зь якой мовы маглі быць запазычаныя гэтыя ўсе тэрміны. 34 Мы ўжо прыгадвалі гандлёвае пагад неньне, якое в.кн. Гедымін аформіў у 1388 г. з магістрам Лівонскага ордэну Эвэргар дамзМунгайму і Радай гараджанаў Рыгі. Дык тое пагадненьне Гедымін падпісаў якраз у згодзе са сваімі баярамі, а таксама маючы на гэта згоду Полацкага япіскапа Грыгора і сваіх сыноў Альгерда і Глеба-Натымонта. Пагадненьне гэтае, як і па пярэдняе мірнае пагадненьне 1323 г., замацоўвалася яшчэ «цалаваньнем крыжа», што было добра ведамым рытуалам і нале жала да старой славянскай традыцыі. Якраз Полацкі князь Усяслаў Чарадзей здрадным чынам быў палонены ў 1067 годзе пад Воршай пасьля таго, як кіеўскія князі Ізяслаў, «Сьвятаслаў і Ўсевалод «целовавше кресть честный кь Всеславу, рекше ему: прндн к нам, яко не створнмь тн зла». Дарэчы, гэт-кім рытуалам—цалаваньне крыжа зама цаваліся граматы ведамых гандлёвых пага-дненьняў XIII ст. князёў Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і «Готскымь берегомь». 93 Або вось яшчэ формула дагаворнай граматы гандлёвага пагадненьня Полацкага князя Ізяслава з Рыгай і магістрам Лівоніі, аформленага каля 1265 году,- «На семь же целуйте ко мне кресть, по любьвм в правду без всякого нзвета».94 У в.кн. Гедыміна быў дыплямат на імя Лесій, які ўважаў сябе за «ліцьвіна». a сваіх калегаў, іншых паслоў, называў «ру сінамі». Пад прысягай у 1326 г. Лесій зра біў заяву ў Рызе, у якой абвінавачваў крыжакоў у тым, што яны парушылі ўмовы мірнага пагадненьня 1323 г„ усяляк па клёпнічаюць на Гедыміна, перахопліваюць , ягоных паслоў і чыняць рабунковыя напады. Гаворачы пра адзін з такіх рабунковых нападаў на караблі, якія з таварамі плылі па Дзьвіне далей ў Русь (Полацкую зямлю) Лесій палічыў патрэбным да лацінскай наз вы тых караблёў дадаць яшчэ славянскую «ладзьдзю». Ладзьдзямі (ладьямн) назы валіся якразвялікія парусныя або вёславыя лодкі 95. Як ведама, такія «ладыі», званыя інакш, былі ў скандынаўскіх вікінгаў. Дык вынікае, в.кн. Гедымін нездарма за прашаў у сваё княства манахаў прапавед нікаў зь веданьнем моваў польскай і ру сінскй, зь веданьнем славянскай мовы ўвогуле. Выдаўцы архіўных актаў Віленскай ка таліцкай дыяцэзіі зрабілі добрую справу. Першы том публ ікацыі гэтых актаў ахоплівае гістарычны пэрыяд ад 1387 да 1507 году. У ім сабраныя ў асноўным дароўныя граматы ня толькі самога Ягайлы, вялікіх князёў Вітаўта й ягонага брата Жыгімонта. Казіміра Ягайлавіча й ягонага сына Аляксандра. У масе гэтых дакументаў большую коль касьць складаюць дароўныя граматы звы чайных ліцьвіноў, да якіх належалі баяры паны, ведамыя магнаты Кязгайлы. Радзівілы. Саковічы, Гедыгольдавічы, Судзівоі-Судзь монтавічы, Мантыгердовічы, Забярэзінскія або князі Сьвірскія і Гальшанскія. Мы зьвернем увагу толькі на дароўныя граматы, пісаныя на лацінскай мове, і ў тэкстах якіх ужываліся славянскія тэрміны рознага значэньня. Каб пазьбегнуць масы зносак, у кантэксьце агляду, у дужках бу дуць пазначаныя нумары дакумэнтаў і старонкі, на якіх яны публікаваліся ў цыта ваным ужонамі выданьні "Codex diplo-maticus Ecclesiae Cathedralis necnon Dioeceseos Vilensis" (Vol. 1) Наконт гэткіх славянскіх тэрмінаў, як «баяры», «сьмерды», «кметы», «палюдзь дзе», «устаўное лукно», «падовды», «дзец кія», «конюхі», якія траплялі ў лацінскія або старанямецкія тэксты, ведамы рускі гісторык Уладзімір Пашута зрабіў такую 35 заўвагу: «Занмствованне русскнх термн-нов... не должно нас уднвлять, это готовая юрнднческая форма, в которую удобно об-лекалнсь сложнвшнеся в Лнтве обіцес-твенные отношення».96 Як бачым, тлумачэньне даволі простае. Маўляў, справа тычылася толькі «запазы-чаньняў», і з гэткім тлумачэньнем можна было-б пагадзіцца, калі-б прыгаданыя дароўныя граматы пісаліся толькі сакра тарамі вялікіх князёў, пісаліся ў Дзяржаў-най канцылярыі Вялікага княства Літоў-скага. Аднак, як адзначалася, тыя дароўныя граматы афармляліся яшчэ па за гэтай Дзяржаўнай канцылярыяй і пісаліся звы-чайнымі ліцьвінамі, хай сабе і панамі, маг-натамі і князямі. Яны свабодна маглі б аз-добіць лацінскія тэксты гэтых сваіх гра-матаў яшчэ тлумачальнымі тэрмінамі, скажам, жамойцка-летувіскага паходжань-ня. Гэтага, аднак, не здарылася, а таму няма падставаў гаварыць пра тое, быццам гыя ліцьвіны ахвотна «ахутваліся» чужымі моўнымі запазычваньнямі. Вось-жа, у ведамых актах караля Ўла-дыслава-Ягайлы 1387г. ягонае забавязаньне наконт хрышчэньня ліцьвіноў, а таксама дароўная граматы для заснаванай Віленскай каталіцкай япархіі й, у прыватнасьці, для Віленскага біскупства былі ўжытыя гэткія тэрміны: устаўноелукномёду, серабшчына, падводы, дзецкія, палюдзьдзе, дзякла. У тых Ягайлавых дароўных граматах была яшчэ гаворка пра гаі, бары й яз у Нёмане (№1, 6, 98, с. 19, 11-15, 17-19). Мы ўжо гаварылі, што «устаўное лукно» было адзінкай вымярэньня пераважна мёду й азначала таксама падатак мёдам, які браўся ад пчаляроў-бортнікаў. Пад «па-людзьдзем» разумелася ў тым часе забе-сьпячэньне прадуктамі харчаваньня і фу ражом вялікага князя й ягонай сьвіты пры аб’ездьдзе ім краіны. На гэтае палюдзьдзе мелі таксама права вышэйшыя дзяржаў ныя ўрадоўцы і духоўныя асобы. «Яз у Нё мане» азначаў пляцёную перагароду ракі для затрыманьня й лоўлі рыбы, дзесяціна рыбы, якая лавілася тут, перадавалася Ві ленскаму біскупу. Пад «падводамі» ра зумеўся сялянскі транспарт, а «серабшчы най» называўся грашовы падатак, які пазь ней зьбіраўся толькі для ваенных патрэбаў. «Дзецкія» таксама стараславянскі тэрмін, гэта пасыльныя пры вялікакняжацкім двары, а пазьней яшчэ і судовыя выканаўцы. A «дзякла» азначала ў асноўны.м падатак ўсялякай збажыной і сенам. Мы ўжо згадвалі дароўныя граматы в.кн. й ягонага брага кн.Жыгімонта, дата ваныя 20 красавіком і 11 лістападам 1411 г. У 1428 г. Вітаў пацьвердзіў дароўную гра мату былога Віленскага ваяводы і каштэляна Альбэрта Монвіда. Нябожчык Монвід пабу даваў капліцу ў Віленскім катэдральным саборы і дзеля ўтрыманьня гэтае капліцы запісаў для катэдры некаторыя свае дары. У гэтай пацьвярджальнай грамаце в.кн. Ві таўта гаворыцца, што апрача дзесяціны з плёну працы сялянаў трох вёсак, нябожчык Альбэрт Монвід на ўтрыманьне капліцы запісаў яшчэ штогадовы дар мёдам: лукно шасьціпяднае, якое забавязаныя пастаў ляцьшэсьцьсем’яў Львовічаў і Небутовічаў: і лукно пяціпяднае, што належыць з трох сям’яў Цярэнцівічаў (№86, с. 744-754). Мы ўжо тлумачылі, што азначала пяці пяднае або шасьціпяднае лукно мёду, a тэрмін «сям’я» таксама зразумела. Свае зямельныя ўладаньні Альбэрт Монвід меў на Ашмяншчыне па.між рэкамі Ашмянкаіі і Бярэзіной з галоўнай сядзібай у Вішневе. У Альберта Монвіда быў братЮрыГеды гольд, які займаў пасады маршалка двор нага, Кіеўскага ваяводы і старосіы Па дольскай зямлі. Ад 1425 да 1432 году ён быў Віленскім ваяводам. Але гаворка пойдзе пра ягонага сына Сямёна Гедыгольдавіча зь Вішнева, які ў 1451 г. займаў пасады Ві ленскага каштэляна і намесьніка Смален скага. Ягоныя дароўныя граматы гычыліся каталіцкіх парафіянаў у Радашковічах і ў ’ Вішнёве. Праўда, выдаўцы актаў Віленскай каталіцкай дыяцэзіі меркавалі, што дароў ная грамата для парафіяльнага касьцёлу ў Вішневе была падробленая. Для нашай тэмы гэта, аднак, ня мае ніякага значэньня, бо дастаткова маецца іншых акрэсьленьняў. Дык ў сваіх дароўных грамаіах 1451 г. гэты маганат Сямён Гедыгольдавіч тыту-лаваў сябе намесьнікам Смаленскім і ўжы ваў яшчэтэрміналёгію «устаўмёду, пашня 1 сенажаці» (№202,203, с. 22-8-231). Гэткім-жа магнатам быў Андрэй Саковіч -уладальнікНемянчына, Сьвянцянаў. Груз-дава, Дубравы і Мядзелу. Сын баярына Сакі, прыгадванага ў ведамых актах Гарадзель скай вуніі 1413 г. Андрэй Саковіч ад 1440 г. быў вялікакняжым намесьнікам у Смален-ску, затым ад 1444 г. займаў пасаду Полац кага намесьніка. У 1440 г. ён згадваўся на пасадзе ваяводы Троцкага. Захаваліся тры ягоныя дароўныя гра маты, датаваныя 9 чэрвенем 1434 г., 3 лю ’тым 1443 г. і 21 лютага 1457 г. У першай з гэтых граматаў Андрэя Сакавіча была га ворка пра дар для Віленскага катэдральнага сабору, у другой—для парафіяльнага кась цёлу ў Груздаве, што знаходзіўся на поў нач ад Мядзела:—у трэцяй для заснавана га ім парафіяльнага касьцёлу ў Мядзеле. Восьславянскія тэрміны.якія былі ўплеце ныя ў тыя ягоныя дароўныя грамагы:5 і 20 пудоў мёду, яз у рацэ Бярэзіне, чатыры сох/воранай зямлі, сябрыныі сябрычы, што тычылася сябрыны або аб’яднаньня борт нікаў пчаляроў, якія ўсьлед за перамя шчэньнемлясных дзікіх пчолаўсамі вандра валі з адной пушчанскай мясьціны ў іншую мясьціну пушчаў: чатыры ўшаікі мёду. рэчкаКнягінцазь язам.дзесяціна ўсялякай збажыны з пашні (поля)Чарнічка. 12 чалавек чэлядзі. дзесяціна ўлову рыбы зь дзяльніцы нашай (№132,175,226, с. 149-150. 199-201, 252 253). Тэрмін «саха» або яшчэ «рала» азначаў і прыладу апрацоўкі зямлі, і адзінку вымя рэньня зямлі, і адзінку падатковага абкла даваньня. Як і бочка, «ушатка» гэта вяд ро, падобнае на даёнку зручкай, і яна бы ла адзінкай вымярэньня вадкасьці, у тым ліку і мёду. Да «чэлядзі» залічаліся дваро выя людзі і слугі заможных уладальнікаў. а калі гэтая чэлядзь была несвабодная, дык у разгляданых актах дадавался: «чэлядзь нявольная». Юрыдычнае паняцьце «дзяль ніца» і«дзельнік» увогуле азначала падзел у сям’і рухомай і нерухомай маёмасьці або папярэдняе ўдакладненьне, каму што павінна было належаць. Ужыты ў дароўнай грамаце Андрэя Саковіча моўны выраз «дзесяціна ўлову рыбы зь дзяльніцы на шай» тлумачыцца тым, што дзесяціна рыбы належала парафіяльнаму касьцёлу ў Мя дзеле ня толькі з улову двара Андрэя Са ковіча, але яшчэ і з улову рыбы, напарнікам якога быў нейкі пан Скяміна. У дароўнай грамаце магната Андрэя Саковіча для парафіяльнага касьцёлу ў Мядзеле згадваўся маёнтак, званы Родам. Магчма, што як і прыгадваны ўжо намі Ві таўтаў «пагранічны каменьРод»,гэткая наз ва таго маёнтку нейкім чынам была зьвя заная з паганскім богам славянаў Родам. У родзе магнатау Кязгайлаў былі ня толькі Мікалаі, Міхалы, Яны, Пётры і Станіс лавы. Трапляліся яшчэ імёны Шадзібор і Дабяслаў. Шадзібор быў братам Мікалая Кязгайлы. які яшчэ за часоў в.кн. Вітаўта 36 37 займаў пасаду Жамойцкага старосты. Да-бяслаў, у сваю чаргу быў сынам таго Мі-калая Кязгайлы і братам Міхала й Яна Кяз-гайлавічаў. Запомнім імёны Шадзібор і Да бяслаў, бо яны прыдадуцца пры параўнаньні імёнаў уласных ліцьвіноў зь імёнамі прад-стаўнікоў іншых народаў.