Полацак №5, 1992

Полацак №5, 1992

39.58 МБ
У студзені 1918 г. у часе нечаканага начнога налёту атрада чэкістаў на штаб Беларускай Вайсковай Рады, я, разам з В.Захаркам, П Я.Мамонькам, быў захоплены бальшавікамі ў палон і зьмешчаны пад моцную варту на вайсковай гауптвахце, дзе праседзеў некалькі тыдняў. 19 лютага, скарыстаўшы тое, што ў складзе новай 'аховы апынулася некалькі беларусаў, шасьцёра вязьняў уцяклі разам са мною з гауптвахты і паднялі на ногі ўсіх бе-ларусаў-вайскоўцаў у Менску.
У той самы дзень мы, беларусы, узялі ўладу у горадзе ў свае рукі, і я быў пры-значаны камэндантам горада. Аб гэтых падзеях падрабязьней напісана ў маім ар-тыкуле «Вызваленьне Менска» ў часопісе «Варта», за кастрычнік 1913 г. Пасьля стварэньня першага беларускага ураду, я увайшоў у ягоны склад у якасьці асоба-
ўпаўнаважанага ў вайсковых справах. Ад начасна беларускі ўрад выдаў спэцыяль ную пастанову, у якойадзначалісямае за слугі і надаваўся мне чын палкоўніка. Гэта было зроблена зь ініцыятывы і пра пановы сакратара Ўсебеларускага Кан грэсу Томаша Грыба.
1918 год я правёў у Менску. Пасьля таго як у Менск увайшла нямецкая аку пацыйная армія, фарміраваньне беларускіх войскаў было спыненае распаражэньнем нямецкага камандаваньня, я вярнуўся да сваёй пэдагагічнай дзейнасыді. Маімінама ганьнямі былі арганізавны першыя Бе-ларускія настаўніцкія курсы ў Менску, на якіх я быў інспэктарам. Адначасова я шмат працаваў у беларускім культурна ась ветніцкім таварыстве «Бацькаўшчына», ар-ганізатарам і старшынёю якога быў. Пры маў удзел таксама ў працы Беларускага тэатра, у якасьці другога ўрадавага ды рэктара. Працягваў супрацоўніцтва ў бе ларускай прэсе.
6 сьнежня 1918 г. я вымушаны быў пакінуць Менск, так як немцы перадалі яго бальшавікам, а самі адступілі. Зь Менску я пераехаў у Вільню, дзе зьявіўся ў веданьне Віленскай Беларускай Рады, якая са згоды з Літоўскай Тарыбай, накіравала мяне ў Беласток начальнікам (камісарам) гораду. Месяца праз два мне было даручана пры-няць Плянтова-Шчучынскі павет ад ка місара Іваноўскага. Яшчэ праз месяца два мяне назначылі камандзірам I Гора дзенскага Беларускага пехотнага палку.
У Горадні я ня толькі кіраваў палком. але і замяшчаў міністра Беларускіх справаў Я.Варонку, у часе ягоных частых выездаў ў Коўна і на правінцыю. Таксама кіраваў арганізаваным мною тут беларускім куль турна-асьветніцкім таварыствам «Бацькаў шчына» і выдаваў беларускую газэту
Дзьвінск
21
20
«Бацькаўшчына». Неаднаразова мяне вы-клікалі ў Коўна, затым на цэлы месяц ка мандзіравалі ў Варшаву ў складзе спэ-цыяльнай місіі для перамоваў з польскім урадам (. 0. Шаўліх, Даўмантыс, як ды-пляматы, ды тры палкоўнікі: француз-колонэль Рэбуль, літовец-палкоўнік Велікас і беларус -палкоўнік Езавітаў).
Надзвычайная вялікая грамадзкая на-грузка для камандзіра палка і частыя ка-мандзіроўкі не давалі мне мажлівасьці за-няцца справамі палка ў належнай меры, каб правесьці ў ім нацыянальнае выхаваньне жаўнераў і афіцэраў і ўзмацьніць яго, як вай-сковуюсілу. Між іншым, літоўцы зусім не жадалі вайсковага ўмацаваньня бела-рускіх часьцей, так як баялілся гэтага. Пасьля непасьпяховых перамоваў місія вярнулася ў Коўна, прывезла з сабой з Варшавы генерала Жукаўскаса і жонку fl-pa Шаўліса. А ў адну з начэй, пасьля , ад’езду нашай місіі з Варшавы, палякі на-палі на беларускі полк у Горадні і ў маю адсутнасьць абяззброілі яго.
Лета 1919 г.я правёў ў Коўне, дзе быў прызначаны да Міністэрства Беларускіх справаў у якасьці начальніка канцэлярыі. Гэты час я выкарыстоўваў для друкавань-ня сваёй кнігі «Беларусы і палякі», у якой даказваў, што беларусам з палякамі не па дарозе, і ілюстраваў гэта сабранымі мною дакумэнтамі аб польскіх гвалтах у Захадняй Беларусі. Кніга мела вялікі посьпех у расейскім і беларускім ася-родзьдзі і была цалком надрукавана ў амэрыканскіх беларуска-расейскіх газэтах. Тут-жа ў Коў»а, па прыкладу Менска і Горадні, арганізавгў я беларускае та-варыства «Бацькаўн на». У Коўна я пачаў новую кнігу «Беларусь ад Керанскага да Пілсудскага».
У кастрычніку 1919 г. я выйшаў у ад-
стаўку з Літоўскай арміі, матывуючы свой уход тым, што Літоўская старана ня вы канала таго дагавору. што быў падпісаны паміж Віленскай Беларускай Радай і Лі тоўскай Тарыбай. Я прыняў прапанову Бе ларускага ураду, які накіраваў мяне на чале Беларускай ваенна-дыпляматычнай місіі ў Эстонію і Латвію.
Канец 1919 г., увесь 1920 г. пачатак 1921 г. я правёў у разьездах паміж Рыгай, Дер птом, Рэвелям і Гельсннгфорсам, заняты службовымі справамі й арганізацыяй асо бага атраду Беларускай Народнай Рэс публікі, які меў свой участак фронту па між Ізборскам і Марыенбургам. Адначас на арганізаваў у Рызе беларускае прэс бюро, культурнаетаварыства «Бцькаўшчы на» і клуб пры ім, а таксама быў ініцыята рам выданьня ў Рызе беларускага ілюстра ванага часопіса «На чужыне». 3 Рыгі меў цесную сувязь з амэрыканскімі беларусамі, аснашчаў іх беларускай літаратурай і ін структаваў іх працу.
Калі Эстонія, а потым і Латвія падпісалі мірны дагавор з бальшавікамі й абавязалі ся не дапускаць на сваёй тэрыторыі варо жых бальшавікам прадстаўнікоў і фармі раваньняў, асобы беларускі атрад выму шаны быў перайсьці ў Польшчу, а Беларус кая вайскова-дыпляматычная місія зачыні лася. Я, як уражэнец горада Дзьвінска, прыняў латвійскае грамадзянства і заняўся арганізацыяй беларускай нацыянальнай меншасьці ў Латвіі.
На гэтай апошняй працы я з 1921 г і зна ходжуся: у Рызе, Дзьвінску, Люціне і зноў у Рызе. За 21 год працы меў посьпех і і няў дачы, узьлёты і падзеньні. алс адным ганаруся—нікуды не адыходзіў ад бе ларускай народнай справы, ні пры якіх абставінах. Пры ўрадзе Ульманіса, які ма рыў асыміляваць беларусаў, я 4 разы бы\
арыштаваны за цьвёрдую абарону беларус-кіх інтарэсаў (у 1924 1925 г. у 1930 г. у 1934 г. і ў1935 гг.). Пры бальшавіках, ня гледзячы на тое, што ў 1933 г. у Менску выйшла цэлая кніга, накірованая супраць мяне асабіста («Беларускі нацыянал-фашызм у Латвіі», др. Ян Доўгі, 1933, Акадэмія Навук БССР), я усё-такі не спу жаўся і заняўся адраджэньнем у Рызе і ў Латгаліі закрытых Ульманісам беларускіх школ, заклікаў шматлікімі лістамі івусны-мі перакананьнямі нашых настаўнікаў не адыходзіць ад патрабаваньняў нацыяналь-с най школы. Бальшавікі мяне ня чапалі. Маж ліва таму, што частыя арышты латышамі стварылі мне некаторы арэол палітычнага пакутніка «латышскага кулацкага ўраду».
За 21 год працы ўЛатвіі быў я на розных пасадах: арганізаваў і кіраваў беларускімі летнімі і гадавымінастаўніцкімі курсамі ў 1921 г., працаваў інспэктарам беларускіх школаў у 1922-1923 гг., садзейнічаў арганізацыі і належнай пастаноўцы працы ў створаных намі 50 беларускіх асноўных школаў і 2 гімназіяў, на 2-х гадзічных нас-таўніцкіх курсах і ў сельскагаспадарчай школе. Будучы дырэктарам Люцінскай беларускай гімназіі ў 1922-1924 гг. паклаў пачатак руху беларускай моладзі у Лат-віі, якое вылілася ня толькі ў спартыўныя захапленьні, але і ў літаратурную працу і зьбіраньне фальклёрна-этнаграфічных матэрыялаў, у выніку чаго зьявіўся вуч нёўскі часапіс «Ластаўка» і збор запісаў беларускай народнай творчасьці, ар ганізацыя беларускіх скаўтаў і гайд
«Беларускае Таварыства», Беларускае выдавецтва, Беларуск і Нацыянальны Камітэт у Латвіі, а таксама прымаў удзел у арга нізацыі і працы іншых таварыстваў.
І	.У арыгінале прапушчаны 2 старонкі—М.В.. Я.ГІ.
Ва ўсіх арганізаваных мною таварыст вах працаваў ва ўправах, выконваў абавязкі: старшыні або яго заступніка, або сакратара, а часам і скарбніка.
Зараз зьяўляюся старшынёю «Беларус кага аб’яднаньня» і багата пішу, супра цоўнічую ў часопісах «Новы шлях», «Ostland» і ў газэтах «Беларуская газэта», «Раніца», «Новая дарога» і «Bielarusky Holas".
Акрамя таго, у сучасны час зьяўляюся дырэктарам вячэрняй беларускай школы для дарослых, працую па лініі грамадзкай у беларускім нацыянальным аб’яднаньні, як старшыня, і падрыхтоўваю да друку працы : «Гарманізацыя беларускай песьні», «Беларусы ў Амэрыцы», «Беларускі нацыя нальна-адраджэнчы рух», «Беларускі паэт Сяргей Палуян», «Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі» й інш.
Некаторыя часткі з гэтых працаў дру каваліся ў 1931-1941 гг. у бэрлінскай біб ліятэцы «Раніца» пад псэўданімам М.Зінук. Бачу, што аўтабіяграфія мая напісана вельмі схэматычна і кратка, але, нажаль, ня маю часу для больш расшыранай і таму даю толькі сухія факты.
10 травеня 1942 г.
Рыга, Межпарк, Ннчукална Іела № 1, кв.1.
Дапаўненьні-папраўкі зроблены 25.X.1943 г.
Р.S; Як для рэдакцыйных інтэрэсаў, дык лічу, што тутака ўсякіх фактаў аж занадта даволі. Карыстайце — як уважаеце за лепшае. Моцна цісну руку. Дужа шкадую, што не меў часу сам перакласьці для Вас у мову беларускую. Але-ж гэта — толькі сыры матар’ял.
К.Езавітаў.
23
Купала ў Вільні
Часлаў Найдзюк
Язэп Найдзюк. 1966 г.
Бываюць ў жыцьці непрадбачаныя су стрэчы. He думаў ніколі я, шго змагу пабачыць нашага песьняра Янку Купалу. Сталася гэтае больш за 50 гадоў назад, каліКупала ў травені 1941 г. наведаўВіль ню. УБеларускіммузэі імяівана Луцкевіча. віленскіе беларусы ладзілі прыняцьцё паэту і зарганізавалі выстаўку, прысьвечаную жыцьцю і творчасьці яго ў Вільні. Дасту піцца да Янкі Купалы падчас прыняцьця было вельмі цяжка, бо зь ім прыехаў Цімафей Гарбуноў, галоўны рэдактар газэты «Звяз да» і сакратар ЦК КПБ, які прывёз з сабой вялікую колькасьць ахоўнікаў. Назаўтра прыняцьцё ладзіла Акадэмія навук Літоў ’скай ССР і ўваход туды быў па запросінах.
Раніцою, 17 травеня пранеслася вестка, што Янка Купала прыедзе ў Базыльянскія муры, бо хоча спаткацца з абсальвэнтамі і вучнямі ВіленскаеБеларускае гімназіі. Ку пала прыехаў не адзін. Мы здагадаліся.
чаму і што гэта былі за асобы. Таму я ўжо з тытулам магістра права неяк не адважыўся падыйсьці да народнага песьняра. не зычыў ствараць прыкрасьцей дарагому госьцю і сабе. Братмой Язэп, аказаўся сьмялейшым і рызыкоўным. Да гэтага Я.Купала паціка віўся беларускай друкарняй імя Ф. Ска рыны, якая паўстала ў 19?.6 годзе.
Язэп працаваў у друкарні, выдаваў ча conic «Шляхам моладзі». Ён паўстрымаўся паінфармавацьКупалу, што летувіскія ўла дыўжозачынілі друкарню. Купала жвельмі хацеў пагядзець яе. Мажліва. ён думаў ад радзіць у памяці шчасьлівыя моманты ма ладосьці, якія праходзілі ў Вільні. сваю працу ў рэдакцыі «Нашай Нівы».