Полацак №5, 1992

Полацак №5, 1992

39.58 МБ
Сёньня, дзячуючы тым ахвярам бела русаў, адбываюцца ў Сьвятадухаўскай царкве Богаслужэньні. Аднак казаньні (про паведзі) кажуцца толькі па-расейску і па
. польску. Паводля атрыманых вестак, маюць намер чытаць Апостала й Евангельле так сама па-польску.
Праўдападобна, у наступным годзе Бо-гаслужэньне наогул будзе адбывацца ў польскай мове. Бо ў казаньнях сьвята духаўскае духавенства пачало карыстацца папулярным і вядомым з даўніх часоў тэрмінам: «Му prawoslawni роіасу».
Так за нашыя эмігранцкія грошы збу давалі ў Беластоку царкву для пра васлаўных палякаў.
У Беларусі
Беларускае згуртаньне вайскоўцаў зьвярнулася да Старшыні Вярхоўнага Са вета Станіслава Шушкевіча і прэм’ера мі ністра Вячаслва Кебіча з заяваю. у якой прыватнасьці гаворыцца: «Над Беларусьсю над яе стабільнасцью і незалежнасцью на вісае чарговая пагроза. На гэты раз— з за заходняй мяжы. Польскі каталіцкі касьцёл узначаліў чарговы паход на «крэсы». Цэлымі групамі пранікаюць у Беларусь польскія місіянеры. Сёньня яны маюць выгляд сьвя тароў, «мнішак» і едуць як бы са Словам Божым. На самой жа справе імі вядзецца нічым непрыкрытая прапаганда на карысьць суседняй краіны — Польшчы. У касьцёлах вывешваюцца польскія сьцягі, партрэты польскіх дзяржаўных дзеячаў. 3 амбона. у нядзельных школах, у гуртках мастацкай самадзейнасьці ідзе безупынная праполь ская прапаганда, пераконваюць людзей у тым, што яны не беларусы, а значна больш высокая і культурная раса. што яны палякі. На тэрыторыі незалежнай Беларусі фармі руецца 5-я калона Польшчы. рыхгуецца раскол нацыі, свой, памерам з палову Бела русі, Карабах. Падрываецца аўтарытэт Беларусі ў сьвеце. Менавіта прапольскае лобіў Ватыкане дасягнула таго, што Беларусь — адзіная з краін СНД, ня прыз-наная Ватыканам. Такое стаўленьне да бела русаў і іх дзяржавы выглядае рэзкім ды санансам у параўнаньні з добрасуседзкімі адносінамі да нас брацкіх рускага і ўк раінскага народаў і лаяльнасьцю да дзяр жавы Праваслаўнай Царквы. БЗВ не можа мірыцца з тым, што на яго вачах ствараюцца ўмовы для канфліктнай сітуацыі, гаму Беларускае згуртаваньне васкоўцаў і за клікае да прыняцьця неадкладных мер».
44
45
Віленскія беларусы расказваюць.
Сьвятлана Белая
«...Калі таварыства імені Скарыны закладзецца, я ахвотна запішуся ў члены. Узяўся-б і напісаць жыцьцёапісаньне Скарыны, калі-б таварыства даручыла мне гэта. »
Так пісаў Максім Багдановіч у кастры-чніку 1913 г. да братоў Луцкевічаў у «Нашу Ніву», акрылёны ідэяй стварэньня новай беларускай арганізацыі Але ягоная мара так і не спраўдзілася. Першая сусьветная вайна зламала ўсе пляны арганізатараў таварыствай аддалілачас ягостварэньня.
Беларускае Навуковае Таварыства паў-стала 25студзеня 1918 г., калі ужонебыло ўжывых ні Максіма Багдановіча, ніЦёткі, якія зьвязвалі з таварыствам вялікія спа-дзяваньні. Цяжка хворым быў і яго галоўны ініціятар, Іван Луцкевіч. Але не зважаючы на ўсе неспрыяльныя акалічнасьці, тава рыства адразу распачало працу па пад рыхтоўцы падручнікаў беларускай гра матыкі й правапісу.
Мабыць, адно з першых крупных мера прыемстваў гэтай беларускай інстытуцыі стала сьвяткаваньне угодкаў Скарыны..
У залі Віленскай Беларускай гімназіі і адбылася канфэрэнцыя, на якой чыталі да клады, прысьвечаныя выдатнаму Палачаніну старшыня Беларускага Навуковага Тава рыства Антон Луцкевіч, Браніслаў Тараш кевіч і іншыя выдагныя дзеячы беларускай культуры. Таварыства сьвяткавала 400-лецьце беларускага друку, 400-лецьце Бе ларускй друкарні Ф.Скарыны. Яно працяг вала займацца скарыназнаўствам і ў тыя часы, калі ў савецкай Беларусі пачалася траўля на Скарыну, названага зь лёгкай партыйнай рукі В.Кнорына «сярэднявяко вым манахам» і спыніла сваю дзейнасьць толькі тады, калі ў Вільні былі забароненыя амаль усе беларускія арганізацыі.
Памятаю, калі я ўжо скончыў гімназію. —расказваў у час нашых гутарак др. В.Тумаш, я часта прыходзіў на зборкі, якія праводзіліся ў таварыстве. Адбываліся яны пры Беларускім музэі імя Івана Луц кевіча. Звычайна паседжаньні праходзілі пры невялікай колькасьці нацыянальна настроеных беларусаў, але вельмі бурна. Пасьля рэфэрату адбывалася яго абмер каваньне, часамі яно працягвалася на нас-
тупныхзборках. Чамусьці мнезапомнілася паседжаньне, на якім выступаў прафэсар з Украіны Тэофіль. Ён вынес на абмерка ваньне тэорыю аб балцкім субстракце, за якую пазьней ухапіўся др.Янка Станкевіч, прысьвяціўшы гэтай тэме не адну працу. Таксама займаўся балцкім субстрактам Мікалай Шкялёнак. Ён нават напісаў невя-лічкую брашуру. Пасьля гэтая тэма шырока разглядалася ў 50-х гадах ў газэце «Баць-каўшчына»j выклікала вялікую палеміку. Многія рэфэраты, што чыталіся на збо-рках, увайшлі ў спэцыяльныя Гадавікі Бе-ларускага Навуковага Таварыства, якія пазьней называліся «Запісамі»,
Можна сказаць, што Беларускае Наву-ковае Таварыства выхавала цэлую плеяду ’навукоўцаў, якія потым працягвалі працу на эміграцыі, у прыватнасьці у Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва.
Ня ведаю. праўда гэта ці не, але, ка-жуць, штова Францыі толькі адзін чалавек ня можа стварыць грамадзкай арганізацыі. Каб афіцыяльныя ўлады прызналі новую інстытуцыю патрабаюцца подпісы двух асобаў. У ЗША з гэтым цяжэй. Для ар-ганізаваньня Беларускагаінстытуту Навукі і Мастацтва па ньюёркскаму закону патра-бавалася 5 закладчыкаў, зь якіх дваіх мусілі быць амэрыканскімі грамадзянамі. Сярод тых пяці, хто ствараў Беларускі Ін-стытут Навукі і Мастацтва быў і др. Тумаш.
Сталася гэтае 50 гадоў назад. Ібсьнежня 1951 г. у Нью Ёрку адбылася арганізацыйная сходкабеларускіхлітаратараў і навукоўцаў Пасьля доўгай дыскусыі вырашылі, што ар ганізацыя будзе абыймаць ня толькі наву коўцаў, але і працаўнікоў мастацтва, літа ратуры. Тады-ж быў дадзены і назоў—
’Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва.
У першы склад рады або, як казалі яшчэ тады, часовага ўраду БІНІМ ўвайшлі: ула
дыка Васіль (Тамашчыю—старшыня, праф. Л.Акіншэвіч—віцэ-старшыня, ВЛумаш пе-ршы сакратар, Н.Арсеньнева —другі сакратар, М.Дарашэвіч—скарбнік. Вось па сутнасьці і ўсё, што я знайшла у першым нумары «Запісаў» (1952) аб гісторыі ставарэньня БІНІМ.
Доктар Тумаш таксама ня быў шмат слоўны. Мы сядзелі ў ягоным пакойчыку. дзе акрамя ложка ёсьць некалькі палічак з кніжкамі, як я зразумела, з найбольш блізкімі для доктара, якія заўсёды ў яго падрукой. Роўным радком стаяць выданьні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва: «Запісы», «Конадні», «Абежнік» БІНіМ (1953-1969), вялікая кніга выбаранай паэзіі Янкі Купалы «Спадчына» (1955 г, 564 б.), у якім надрукавана колькідзесят твораў Купалы, якія дзеля партыйнае цэнзуры ніяк ня здолелі надрукаваць ў падсавецкай Беларусі, зборнік верша ў Алеся Гаруна «Матчын дар» (1962, 262 б.), зборнік выбранай паэзіі Максіма Багдановіча Вянок . праца С.Станкевіча «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 60-х гадоў» (1967, 70 б.), гістарычнага зьместу кніжка Паўлы Урбана «У сьвятле гістарычных фактаў» (1972, 130 б.), з галіны дэмаграфіі праца Андрэя Багровіча «Жыхарства Беларускае ССР у сьвятле перапісу 1959 году» (1962, 88 б.), асобныя выданьні-адбіткі скарыназнаўчых працаў Сымона Брагі й іншыя выданьні БІНіМ.
Доктар узначальваў Інстытут да 1981 амаль 30 гадоў. I, як мне здавалася, ён мог гаварыць аб ім бясконца. Але ён дастаў з паліцы 15 нумар «Запісаў» з сваім арты кулам «Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва. Рэфэраты, навуковыя канфэ-рэнцыі, выстаўкі гадоў 1951-1976, ладжаныя БіНіМ», напісаны ў сувязі 25-годзьдзя яго арганізацыі.
—Тут Вы зможаце знайсьці адказы на многія Вашыя пытаньні, — сказаў В.Тумаш.
1	ўсё-ж пазьней, мабыць прыгадаўшы нейкія дэталі, пачаў расказваць аб тым, што не ўвайшло ў той артыкул.
46
—У пачатку 50 гадоў на эміграцыі апынулася багата беларускай інтэлігенцыі. Гэта былі навукоўцы. літаратары. мастакі, музыканты, якім удалося ўцалець у гады сталінскай чысткі беларускай культуры. Людзі былі поўныя жаданьня працаваць, Таму неабходнасьць стварэньня навуковага таварыства, якое пазьней назвалі Бела рускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, паўстала вельмі востра.
1 нстытуту пашчасьціла, бо ў Ньюёркскай публічнай бібліятэцы ёсьць вельмі добры аддзел беларускай літаратуры. Так што база Інстытуту была ўжо падрыхтаваная. Гэты вельмі важны фактар, які нельга абый сьці, бо калі-б пад рукою не было тых кры ніцаў, на якія пастаянна прыходзіцца аба-пірацца дасьледчыку, што-ж казаць аб нейкай навуковай вартасьці працаў Інсты тута. Пэўна, што на эміграцыі захавалася беларуская літаратура, асабліва тая, што выдавалася ў даваенны час у Вільні. Але калі казаць пра пра славянскі аддзел ньюёркскай бібліятэкі, то там мы знойдзем, напрыклад, збор працаў Віленскай архео-графічнай камісіі, без якіх немажліва нівод-ная грунтоўная праца па гісторыі Беларусі.
Першыя сборкі сяброў Інстытуту, якія спачатку адбываліся прыблізна раз на два месяцы, былі пераважна паэтычныя, бо паэтаў на эміграцыі апынулася нямала. Памятаю паседжаньне з нагоды 30 годзьдзя літаратурнае дзейнасьці Натальлі Арсень-невай, вечары паэзіі Рыгора Крушыны, Ма сея Сяднёва, абмеркаваньні новых твораў Янкі Юхнаўца, Міхася Кавыля, В.Бірылы, іншых паэтаў і празаікаў. Таксама чыталіся навуковыя рэфэраты. Так узьнікла патрэба ў выданьні навуковагазборніка. Як і Гадавікі БНТу Вільні вырашылі назваць іх «Запісамі».
Спачатку думалі выдавацькваратальнікі, але, нажаль, матэрыяльныя сродкі не даз
волілі. У 1952-1954 гады выдавалі па два нумары «Запісаў» на год, пасьля па аднаму нумару, але большага аб’ёму. 3 прычынаў матэрыяльных 5 нумароў «Запісоў» 3 1962 па 1970 гг. выдаваліся ў Мюнхене. бо нейкі час друкарскія выдаткі там былі меньшыя. Але цэны і ўНямеччыне расьлі хутка, та му вырашылі выдавецтва зноў перанесьці ў Амэрыку. Ад 1974 году «Запісы» друкуюцца ў Нью Ёрку. Да 40-годзьдя БІНіМ, якое адзначалі ў 1981 годзе выйшла 16 кніжак, да 50-годзьдзя яшчэ 3 нумары Усяго 19 нумароў «Запісаў».
—Пэўна, што не ўсе яны маюць адноль кавую навуковую вартасьць, - працягваў В.Тумаш, гартаючы № 5, Скарынаўскі нумар «Запісаў», у якім паводля яго словаў, ўсе матэрыялы аб Скарыне сабраныя як-бы ў адзін кулак. — Але вось нядаўна зноў пра глядзеў кароткі нарыс кампазытара Кулі ковіча «Беларуская музыка» і проста зьдзі віўся. Пры абмежаванай колькасьці ма тэрыялаў ён напісаў сурьёзную навуковую працу, якая ўпершыню паказавае гісторыю разьвіцьця беларускай музыкі.