«ар* ВЫДАНЬНЕ МЛАГУСКАГА КУЛЬТУГНА-АСЬВЕТНІЦКАГА ЦЭНТГу КЛІЎЛЕНД ЗША №5(25), 1993 Рэдакцыя часопіса •Полацаквтшуе Васіля Быкава з 69-годзьдзем і зычыйь яму новых гворчых посьпехаў. Polatsk Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA. Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябры—Сяргей Карніловіч, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Янка Ханенка, Янка Салавянюк. Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Members—-Serge Kamilovich, Yanka Chanenka, Olga Dubanevich (McDermott), Jan Solowianiuk Ганаровыя сябры рэдкалегіі: Рыгор Барадулін.Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Георгій Штыхаў, Язэп Юхо. Прозьвішчы падпішчыкаў i ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе. All correspondence should be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk, 10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA. Tel. & Fax. (216) 651-3451 Беларусь, твой народ сустракаецца... Сьвятлана Белая Беларусь, твой народ сустракаецца... 3 Наша гісторыя Сяргей Тарасаў. Полацкая эпіграфіка Х-ХУ стст. 4 Ірына Масько. Венгерскі дукат ХУст. —у зборы Нацыянальнага музэя Беларусі, 12 Міхась Белямук. Тапаграфія знаходак манэт і аздобаў. 14 Далёкае і блізкае Леанід Лыч Беларускае замежжа: гісторыя і сучаснасьць. 22 3 архіваў КДБ Протокол допроса Константнна Езовнтова. 29 Гісторыя эм/грацыі Леў Мірачыцкі. Жыцьцё для Айчыны. эмігранцкілёс Ларысы Геніюш. 34 Роднае слова Васіль Супрун. Ларысе Геніюш, 41 Рыгор Барадулін. Беларускім паэтам на чужыне. 42 Янка Юхнавец. Паэт беларускі, ці інійыя... 43 Міхась Кавыль. Із агню ды ў полымя. 44 Памяць зямлі Антон Шукелойц. Скарбы Менскіх праваслаўных цэркваў. 51 Успаміны Яўгена Ціхановіча. 55 Сьвятлана Белая. Віленскія беларусы расказваюць. 57 3 жыцьця беларускай эміграцыь 62 На развароце. Мікола Рыжы. Канстантын Езавітаў. На першай бачынцы вокладкі. Рыгор Іваноў. Менская ікона Божай Маці, медаль. На чацьвёртай бачынцы вокладкі. Царква Аляксандра Неўскага ў Менску. Кажуць, толькі адзін раз у ноч на Яна Купалу зацьвітае ў Беларусі папараць-кветка. Цьвіце адну ноч. I хто адшукае яе, знойдзе сваё шчасьце—споўніцца ягонае самае запаветнае жаданьне. Сотні пакаленьняў беларусаў шукалі ў цёмную купальскую ноч кветку папараць і немаглі натрапіцьна яе. Канулі ў небыцьцё іхнія мроі аб вечным каханьні, багацьці, уладзе. I ніхто ня ведаў, чаму не знайшлі яны чароўнай краскі, чаму ня споўніліся іхнія летуценьні. А можа авеяная легендамі папараць па-кажа сваю кветку толькі таму, чыё жаданьне супадаезь імкненьнем цэлай нацыі, цэлага народу, калі кроза аднага—ёсьць мара ты-сячаў, мільёнаў? Што гэта за жаданьне? У чым ёсьць ад-вечная мара беларуса, за якую тысячы сы ноў і дачок Бацькаўшчыны аддалі сваё жыцьцё? Пэўна, усётыяж сувэрынітэткраі-ны іяенезалежнасьць, роўнасьць і братэр-стваА яшчэ жаданьне аб’яднацца, сабраць усіх дзяцей сваіх, раскіданых па белым сьвеце, у адну сям’ю. Пачатак гэтаму аб’яднаньню зроблены на першай Сусьветнай сустрэчы беларусаў у Кліўленьдзе ў 1990 годзе. I вось ягоны працяг—першы Зьезд беларусаў сьвету, які адбудзецца 5 11 ліпеня сёлета ў Менску. Усяго тры гады аддзяляюць гэтыя па дзеі, але наколькі бліжэй сталі беларусы Бацькаўшчыны і замежжа. Сумесна выдаец-ца часопіс «Полацак». Адсьняты фільм «Бе-ларусы, што жывуць ў Амэрыцы». Адбыўся першы Сход беларусаў бліжняга замежжа. Сакратару часопіса «Полацак» Міхасю Бе лямуку нададзена званьне сябры 1 нстытута гісторыіАкадэміі Навук Беларусі, а пісь меньніку Васілю Быкаву, паэту Рыгору Бара дуліну, гісторыкам Георгію Штыхаву й Язэ-пу Юхо, грамадзкаму дзеячу Анатолю Бела му—званьне ганаровых сябраў часопіса «Полацак». У беларускіх перыядычных вы-даньнях зьявіліся дзесяткі артыкулаў, якія спрабуюць праўдзіва адлюстраваць няпро стую гісторыю беларускага замежжа. I гэта заканамерны працэс. Усёвяртаецца на кругі свая. Птушкі—ў гнёзды свае, зверы—ў норы свае, беларусы—на зямлю сваіх прашчураў. Бо: ... Тут пад кожным навекі здабытым бугром Нашы продкі забітыя сьпяць. Яны аддалі нам меч і касу, Слова з вуснаў, цяпер нямых, I нам немагчыма пайсьці адсюль I са сьмерцю пакінуць іх. Першы Зьезд беларусаў сьвету, зь якім мы віншуем усіх беларусаў,—гэта яшчэ адзін падмурак у будаўніцтве незалеж-насьці нашай роднай краіны Беларусі. Гэта яшчэ адзін крок да нашага яднананьня. I яшчэ адно сьведчаньне таго, што «Бела-русь, твой народ дачакаецца Залацістага яснага дня». У купальскую ноч лета 1993 у Беларусі зноў зацьвіце кветка-папараць. Хто ведае, можа ўсе разам мы і знойдзем яе. Каб зьдзейсьнілісямары сотні пакаленьняў бе-ларусаў аб стварэньні адзінай, незалеж-най, прававой дзяржавы. Каб больш ніколі не таптаў сусед зямлі нашых продкаў. I каб ніколі ніколі зноў не перарвалася сувязь паміж беларусамі. I дапамажы нам ў гэтым Гасподзь. Сьвятлана Белая, рэдактар часопіса «Полацак» Полацкая эпіграфія X—ХУ стст Сяргей Тарасаў Полацак,які адпаведна старажытным ле-тапісам існаваў ужо ў 862 г., з самага па-чатку свайго ўзьнікненьня стаў магутным эканамічным і палітычным цэнтрам. Безу-моўна, гэта зьявілася падставаю для яго далейшага разьвіцьця як буйнога культур-нага цэнтру ў паўднёва-заходнім арэале расьсяленьня славян. Зручнае геаграфічнае становішча на водных гандлёвых шляхах, этнічная кансалідацыя вакол горада як балцкага, так і славянскага населеньня — усёгэта прывяло да хуткага роськвіту як самога горада, так і разьвіцьця яго ма-тэрыяльнай і духоўнай культуры. Сьвед-чаньнем таму многія факты, у тым ліку і архэолягічныя. Так, тэрыторыя Полацка па апошніх да-дзеных у першыя стагодзьдзі яго існаваньня (IX—X стст.) складала каля 6 га, а ў XII — XIII стст. дасягала ўжо 50 га. У ХУП ст. яго плошча была ўжо 100 га. Адпаведнымі тэм памі ішло разьвіцьцё і матэрыяльнай куль туры, якое фіксуецца архэолягамі, а так-сама духоўнай культурай. Сьведчаньнем апошняй зьяўляюцца ня толькі помнікі му-раванага дойлідства, летапісныя зьвесткі аб полацкіх падзеях, славутае «Слова пра паход Ігара», «Жыціё Еўфрасіньні Полац-кай» і г.д., але і шматлікія надпісы гра-віроўкі, надпісы-графіці, якія рабіліся на ювелірных вырабах, сфрагістычных матэ-рыялах або рэчах хатняга ўжытку. Сёньня полацкую эпіграфіку па коль-касьці немагчыма параўнаць, напрыклад, з матэрыяламі Ноўгарада.дзе за 50 гадоў ар хэолягічных дасьледаваньняў знойдзена больш шасьцісот берасьцяных грамат’. Пераважная большасьць наўгародзкіх гра-матзнойдзена на рамесных пасадах. Падоб-ныя дасьледаваньні ў Полацку толькі па-чынаюцца. Але мы маем даволі значную колькасьць помнікаў, якія былі знойдзены або зроблены непасрэдна ў Полацку, Яны зьвязаны з гэтым горадам і дазваляюць разглядаць полацкую эпіграфіку X—ХІУ стст. як самастойную галіну навуковага дасьледаваньня. Полацкія эпіграфічныя помнікі можна падзяліць на тры адметныя групы. Гэта надпісы на сфрагістычных матэрыялах, над-пісы, гравіраваныя на прадметах, і графіта надпісы на сьценах храмаў, праселках, посудзе і г.д. Найбольш старажытны надпіс маецца на пячатцы полацкага князя Ізяслава (каля 970 —1001).Сьвінцовая пячатка была зной-дзена падчас раскопак Нераўскага канца Ноўгарада ў 1953 г 2. Адпаведна стратыгра-фіі, яна знаходзілася ў напластаваньнях мяжы XI—ХІІстсг., але, як высьвеглілася, датуецца значна ранейшым часам. Пячатка была замацавана шырокім скураным ра менчыкам. 3 аднаго боку (правага) яна мела выяву знака Рурыкавічаў— трохзубец у так званым парадным варыяньце і надпіс: «Нзас/ла/озо», на адваротным баку рэшткі нечытальнага надпісу. У напісаньні імя князя Ізяслава выклікае цікавасьць першая й апошняя літары. Літара «Н» дадзена ў лю-стэркавым адлюстраваньні, што хутчэй за ўсё зьяўляецца памылкаю, а апошняе «0» замяняе ў дадзеным выпадку натуральнае славянскае «'Ь».Астатніялітарымак>цьана лёгіі ў розных старажытных надпісах X—XI стст., у тым ліку і ў Супрасльскім рукапісу3. Як адзначалася дасьледчыкамі, у надпісу няма літар, якія можна было-б лічыць чыс та ўсхдонеславянскімі, але замена канеч нага «Ь» на «0» магчыма толькі ў славянскіх помніках. Гэта дазволіла заключыць, што мы маем перадачу грэчаскім гучаньнем імя «Ізяслаў» (Ізаславось) славянскімі літарамі. Напісаньне княжацкага,па сутнасьці па-ганскага, імя ў грэчаскай транскрыпцыі сустракаецца ў старажытных пячатках XI ст. некалькі разоў. Гэта пячаткі Мсьціслава-Канстантына, Вячаслава—Мяркурыя, Усева-лада4. Але самым бадай істотным зьяў-ляецца тое, што гэты надпіс усьлед за над-пісам на карчазе, знойдзенай нападалёку ад Смаленска, стаў самым старажытным помнікам пісьменнасьці на ўсходне-славянскіх землях. Сфрагістычныя помнікі, як правіла, бы ваюць зьвязаны з прадстаўнікамі княжац-кай, адміністрацыйнай або царкоўнай улады. Полацкім япіскапам належалі тры пячаткі. Дзіянісю (—1183) —2 экз., адзін зь якіх знойдзены на наўгародскім гарадзішчы ў 1954 г„ і Міне (1105-1116) — знаходка з в.Янчык(Іванаўка). Перамышленскага раёна Львоўскай вобл. у 1909 г.5 На пячатках Дзіянісія добра чытаецца грэчаскі надпіс у пяць радкоў: «Пячатка Дзнятісня епнскапа полацкага», на адваротным баку выява Бо-жай Маці «Знаменіе», абапал літары —МР і QV з цітламі. Пячатка, якая належала япіс-капу Міне, акрамя пагруднай выявы сьв. Міны і надпісу па баках «МН» і «НА», на правым баку мела цікавы надпіс: «День слово»—у тры радкі. Пячаткі з такім над-пісам складаюць цэлую групу сфрагістыч-ных помнікаў, у тлумачэньні сэнсу надпісаў каторых дагэтуль няма адзінства. Слова «Дьно» — «вьдьнь» —«внутрн» можа тлу- мачыцца як нейкая тайна, бо такімі пячат-камі замацоўвалі дакумэнты, а магчыма, яно мела больш шырокі сэнс: у дакумэньце знаходізцца весьць(слова), разгарні і чытай6. Надзвычай цікавымі зьяўляюцца надпісы на пячатках, якія належалі полацкім кня-зёўнам Еўфрасіньні і яе маці Сафіі. Вядомы дзьве пячаткі Сафіі: адна знойдзена пры не-высьветленных абставінах ў Ноўгарадзе да 1906г„ другая — падчас раскопак полацкага гораду Кукейнаса ў 1962 г. 3 аднаго боку пячаткі маецца выява сьв. Сафіі з пакутніц-кім крыжам каля грудзей і надпіс у слупках: «Агня Софня», з другога боку—выява сьв. Георгія ў поўны рост з кап’ём у правай руцэ і шчытом у левай і аналягічны надпіс: «Агнос Георгнос». Мы зноў сутыкаемся з тым, што наглядалі ў выпадку зь пячаткаю князя Ізяслава— перадачай грэчаскай тран-скрыпцыі, але славянскімі літарамі кня-жацкага імя. Цікава і тое, што ў гэтай пя-чатцы цяжка вызначыць правы і левы бок. Можна,вядома, па царкоўнай герархіі ад-даць першынствосьв. Сафіі. Алесуіснавань-не на ёй адначасова сьв. Сафі і і сьв. Георгія нагадавае шырокавядомых роўнаапостальных сьв. Канстантына і сьв.Алену—бізантый-скага імпэратара й ягоную жонку. Дарэчы, варта адзначыць, што каменны абразок з выявай гэтых сьвятых быў знойдзены ў ча-се раскопак у Полацку I мае выключную мастацкую якасьць. Датуецца абразок, як і пячатка, XII ст. Георгій Усяславіч(?—1128), ніколі ня быў стольным полацкім князем, і мы, магчыма.маем сьведчаньне нейкага ду-хоўнага подзьвігу Сафіі йГеоргія, аналягіч-наму бізантыйскай сямейнай пары.