Полацак №5, 1993

Полацак №5, 1993

42.67 МБ
Надшсы графіці на рэчах паўсюдзённага ўжыткуд
ХІ-ХІІІ стст.
Яшчэ раней стала вядома праселка, што знаходіцца ў калекцыі Віцебскага аблас-нога музэя. Знойдзена яна пры невысьвет-леных абставінах у раскопках на тэрыторыі былойВіцебскайгубэрні. Ёсьцьнадпіс: «Ба-бнно пряслена». Надпіс зроблены па кругу вонкавай паверхні праселка і мае надзвычай акрэсьленыя абрысы. Пачатак і канец над nicy падзелены звычайным крыжападобным значком. Прыналежная форма прыметніка азначае асобу, якой належыла праселка. Палеаграфічна надпіс можа быць аднесены да канца XI —пачатку XII стст. I ў цэлым на гадвае абрысы літар «Ізборніка Святаслава в 1078 г.» 18
Багата праселак са значкамі было зной дзена падчасархэолягічных раскопак 1987 1988 гг. на Вялікім пасадзе ў Полацку. Ся род іх трэба адзначыць праселка з надпі-сам, які можна прачытаць як «пататная» —крадзенае, схаванае. 3 васьмі літар тры літары «А» недапісаныя, у літары «П» сьцерлася верхняя пракладзена. Разам зь літарай «Т» мае вельмі шырокія храналя-гічныя рамкі. Таму для палеаграфічнага вызначэньня прыдатны толькі літары «Н» і «А». Нашкрабаная на праселку літара «Н» разам з «А» храналягічна вызначаецца ў межах канца XI—пач. XII стст. 19 Першая зь іх мае аналягі ў запісу аб Луку, япіскапу белгародскім на Рагвалодавым камені, другая —Неральскі крыж, крыж Еўфрасіньні Полацкай. 20
Літары і надпісы сустракаюцца таксама на амфарах і касьцях. У час раскопак Вя лікага пасада ў Полацку на трох кавалках сьценак амфар былі заўважаны літары .«АН» па тыпалёгіі Б.А. Рыбакова адносяцца да пачатку XIII ст. «Л» — найбольш блізкая па форме палеаграфіі XI—XII стст. «У» — да сярэдзіны XI ст„ але поўных аналагаў няма. Таму не выключаецца, што гэта «+»,
і тады яе можна датаваць сярэдзінай і кан цом XII ст.
Сярод надпісаў на касьцях яшчэ ў 60-я гг. у час раскопак на Верхнім замку знай шлі кавалак косьці з надпісам «МОНХ» -манах. Косьць, а адпаведна і надпіс архэо лягічна датуюцца мяжой XIIXIIIстст 21 . Знаходка такога надпісу цалком зразумела, калі ўлічыць ,што на Верхнім замку паблізу Сафійскага сабора быў адзін з найстаражыт-нейшых манастыроў. На Вялікім пасадзе косьці з надпісамі зьяўляліся бабкамі для гульні. На іх, відаць, уладальнікі біты-бабкі ставілі першую літару свайго імя,
Асобна сярод помнікаў полацкай эпі-графікі трэба адзначыць Барысавы і Рагва лодавы камяні. Побач з Полацкам каля в.Падкасьцельцызнаходзіўся вялізны лед-ніковы валун, на якім быў выбіты крыж I надпіс: «Г/оспод/н помозн рабу своему Бо-рнсу». (Зараз камень перанесены да Са-фійскага сабора). Узьнікненьне выявы з надпісам зьвязана зь імем полацкага князя Барыса Ўсяславіча (—1128), які, відаць, такім чынам змагаўся з паганскім культам пакланеньня камяням. Справу, пачатую Барысам, прадоўжыў яго сын Рагвалод (1127—). У гэтым пляне адметны надпіс на камені, што знаходзіўся побач зь вёскай Дзятлава Аршанскага раёна: «В лето 6679 м/еся/ца мая в. день доспень кр/ест/ь сні. Г/оспод/н помнзн /р/абу свему Васнлню в кр/е/іценні іметм Рогволоду с/ы/ну Бо-рнсову». Б.А. Рыбакоў адзначаў, што частае ўжываньне дзесяцярычнага «і»ў гэтым над-пісу (што ўвогуле характэрна для полацкай эпіграфікі) падкрэсьлівае блізкасьць Полаччыны да Захаду і веданьне лацінскай графікі 22
Акрамя вышэй згаданых, існуюць два эпіграфічных помніка, якія не належаць Полацку. але тым ня менш, зьвязаныя зь ім.
Гэта знойдзеныя ў Ноўгарадзе берасьцяныя граматы. Адна зь іх — шырока вядомая, да-туецца канцом XII ст. У грамаце згадваецца Гавко Палачанін «Гавько Полоцаншю». Агульны сэнс граматы зводзіцца да судовай справы,у якой у якасьці сьведкі ўдзельні чае палачанін.23. Другая грамата знойдзена ў Ноўгарадзе адносна нядаўна, I таму мы прывядзем яе цалакам: «Прншль нскоуп-ннкь нс полочька а рать поведае велнкоу а воданть пошьнмчь во засадоу»24. У словах гэтай граматы адчуваюцца тыя ж дыялек-тныя асаблівасьці, якія вышэй мы назіралі ў надпісу на крыжы Лазара Богшы: «піс коупь», «нгуменья» і г.д.
Такім чынам, на сёньняшні дзень мы маем багатую калекцыю эпіграфічных пом-нікаў з Полацка й яго бліжэйшай акругі XI —ХУ стст. Калі найбольш старажытны зь іх зьяўляецца прыналежнасьцю княжацкай улады, то ўжо графіці XI ст. сьведчаць аб распаўсюджаньні пісьменнасьці сярод ра-меснага люду. У далейшым, мяркуючы на ват толькі па колькасьці надпісаў і іх са цыяльнай прыналежансьці, гэтая тэндэн цыя расьце. Своеасаблівым пікам у разь віцьці пісьменнасьці ў Полацку сталаXII ст.
На жаль, ніхто дагэтуль не спрабаваў вызначыць, чаму менавіта гэтае стагодзьдзе дало Полацку такое духоўнае і матэрыяль-нае багацьце: дзесяць мураваных храмаў, выдатны фрэскавы жывапіс, непераўіыдзены ўзор прыкладного масгацтва. духоўны і падзьвіжніцкі подзьвіг Еўфрасіньні і г.д. На наш погляд, імгненны ўзьлет і гэткі ж хут кі заняпад у другой палове XIII—ХІУ сгст. нельга расглумачыць толькі гандлёва-эка-намічнымі адносінамі. Як паказваюцьшмат-гадовыя архэолягічныя дасьледаваньні Полацка, рамесная вытворчасьць набыла ў ім надзвычай шырокі і грунтоўны падмурак якраз у XIII —ХІУ стст. Доказам таго зьяў
ляюцца культурныя напластаваньні гэтага часу—удвая, а то й утрая большыя за ўсё іншыя разам узятыя. Але ад’язджаюць у Смаленск і Гародню муляры арцелі Іаана, губляюцца сьляды нашчадкаў Богшы, няма аналагаў подзьвігу сьв. Еўфрасіньні. Ці не быў адзначаны пачатак гэтага двухсэн-соўнага пэрыяду адыходам славутай ігу-меньні ў Палестыну?
Адказу на гэтае пытаньне няма. Але істотна тое, што цераз тры стагодзьдзі гіс-торыя зноў даказала існаваньне законаў грамадзкага разьвіцьця, Прайшоўшы за-няпад другой паловы XIII —ХУІ стст. куль-тура Полацка перажывае новы ўзьлёт у ХУ—ХУІ стст. Менавіта ў гэтыя часы куль-турнага і нацыянальнага адраджэньня грун-таваліся на багатай назапашанай спадчыне народу. He канулі ў Лету намаганьні князя Ўсяслава Чарадзея й ягоных нашчадкаў, якія заклалі трывалы падмурак адукацыі I культуры ў Полацку і Полацкай зямлі. На ім прарасьлі новыя жыцьцяздольныя па-расткі, адным зь якіх стаў Франьцішак Скарына.
Бібліяграфія
1	Колчнн Б.А., Яннн В.Л. Археологйй Новгорода 50 лет. Новгордскнй сборннк. М.. 1982, с.94.
2	Янін в.Л. Древнейшая русская печать X века. (КСНЙМК). М., 1955, вып. 57, с. 39.
3	Карскнй Е. Ф. Славянская кнрнлловская палео-графня. Л., 1928, с. 367.
Берасьцяная грамата XIII—пач. ХІУ ст. Знойдзена ў.Віцебску ў1859 г.
1 1
4	Яннн В;Л. Древнейшая русская печать... с. 42
5	Яннн В.Л. Актовые печатн Древней Русн X—ХУ вв. М., 1970. т. 1., с.186.
6	Там-жа с. 75 -86.
7	Штыхов Г.В. Древннй Полоцк .Мн.к, 1975, с. 114-115
8	Там-жа, с. 111
9	Шчыра дзякуем Н.С.Сярогінай за прадстаў-леныя матэрыялы.
10	Булкнн В.С., Рождественская Т.В. Надпнсь на камне йз храма Софнн в Полоцке, Памятннкн кулы уры Новыя открытня 1982 г. Л., 1984, с. 7-12
11	Карскнй Е .Ф; Славянская кнрнлловская палеографня, С. 204.
12	Булкнн В. А; Рожденствская. Т.В. Надпмсь на камне ... с. 10-11.
13	Высоцкнй С. А. Девенерусскне надпнсн Софнн Кневской XI—ХІУ вв. Кнев, 1966. вып. I. с. 59. 134-137.
14	Там-жа с. 137.
15	Рождественская Т.В; Древнерусскне надпнсн графнтн в церквн Спасо-Ефраспньевского монастыря в Полоцке. Вестннк ЛГУ., Л., 1983, №14, С. 68-69
16	Там-жа, с. 70
17	Штыхов Г.В.Древннй Полоцк. с. 115,
18	Алексеев Л.В.Трн праслнца с надпнсямн нз Белорусснн.КСННМК, вып .57, М., 1955, с. 129—132.
19	Рыбаков Б.А; Русскне датнрованные надпнсй. М„ 1964, табл. У—УІ.
20	Там-жа. табл. I—II, У—УІ.
21	Штыхов Г.В; Древннй Полоцк .с. 115. Надпіс не зусім дакладна быў прачытаны Г.В. Шытхавым як
«МОЙХ».
22	Рыбаков Б.А. Русскне датнрованные надпнсн. с. 26-27.
23	Арцнховскйй A. В., ЯнннВ.Л.Новгордскнеграмоты на бересте. М., 1978, .с 96-98
24	Яннн В.Л. Как жйлй в XII веке. «Неделя», М., 1986, № 11, с. 20
10
Венгерскі дукат ХУ ст.—у зборы
Нацыянальнага музэя Беларусі.
Ірына Масько
У студзені 1992 г. калекцыя нумізматы-кі Нацыянальнага музэя гісторыі і культуры Беларусі папоўнілася цікавым і каштоўным здабыткам — да нас трапіў дукат ХУ ста-годзьдзя, (апублікаваны ў часопісе «Спад-чына» № 2 за 1991 г.) Гэта залатая манэта, масай 3,50 г , дыяметрам 21 мм. чаканеная ў Венгрыі ў час панаваньня Жыгізмунда Люксембургскага (1384-1437).
Гэты дукат знойдзены ў 1976 г. пад час архэолягічных дасьледваньняў сярэдня-вяковага замку ў Крычаве, што на Ма-гілёўшчыне. Кіраўнік раскопак—вядомы беларускі архэоляг, нябожчык Міхась Тка-чоў. Ён і перадаў манэту ў музэй.
На цяперашні час пакуль што гэта адзі-ная дакладна вядомая манэта на тэрыторыі Беларусі, знаходка дуката ХУ ст. Дукат
Венгерскі дукат ХУ ст.
зьяўляўся адным з самых высокіх наміна-лаў у сярэдневяковай Эўропе і выступаў у ролі міжнародных грошаў, у прыватнасьці, атрымаў дастаткова шырокае распаўсюд-жаньне ў Вялікім княстве Літоўскім. У тагачасных пісьмовых крыніцах дукат фігурыруе пад назвамі «угорскнй», «вгор-скнй», «червоный», «добрый», «важкнй».
Адзін зь першых успамінаў пра залатыя плацёжныя адзінкі ў ВКЛ адносіцца да 1321 г. Гэта быў час жорскай барацьбы маладой дзяржавы з крыжакамі. Ордэну ўдалося адваяваць Жамойць, «...Гедымнн, велнкнй КНЯЗЬ ЛНТОВСКНЙ, 3 ТОЙ поражкй (паражэнь-ня—і.м.; н утра ченя землн Жомойтской вель -мн зарфасовался (засмуціўся—І.М.) еднак, Гаштольда гетмана своего з неволн не мецкой за 30 000 золотых выкупнл»'.
Што гэта былі за «золотыя», адказаць пакуль цяжка. (Магчыма, гаворка ідзе аб цэхінах Венэцыі). Ва ўсякім выпадку, імі не маглі быць ні венгерскія, ні чэшскія дукаты, якія пачалі чаканіцца толькі дзесьці ў 1325—1327 гг. Аб іх, верагодней за ўсё, сьведчаць больш познія дакумэнты, якія прыведзены ніжэй.
У 1410 г. адбылася падзея, у якой вы-рашыўся лёс усходнеэўрапейскіх народаў, —бітва пад Грунвальдам. Ордэн панёс стра шэннае паражэньне, ад якога ўжо ніколі ня змог аправіцца. Вітаўт і Ягайла, аднак, не скарысталі ў поўнай меры посьпех і толькі на дзесяты дзень падыйшл і да стал іцы рыцараў—Марыенбургу, зь якога ўсё-ж узялі «...откупа В 3000 пеняз (грошаў, манэт — І.М.) золотых» 2.
Трошкі пазьней у 1427 г„ скарыстаўшы сьмерць маскоўскага князя Васіля Дзьміт-рыевіча, які ў адной з духоўных грамат да-ручыў свайго дзевяцігадовага сына апя-кунству Вітаўта, вялікі князь Літоўскі зра-біў паход на Пскоў і Ноўгарад. Як сьведчыць «Хроннка Лнтовская н Жмойтская», пскові-чы «... не могучн войску лчтовскому про-тчвнся, добровольне поддалнся з местом Псковом н зо всем княством»3 і прыабяцал і дань плаціць гадавую 5000 «червоных зо-лотых», а ноўгарадцы плацілі 10 ООО «чер-воных золотых з самого одного места Нов-города »4.