Полацак №5, 1993

Полацак №5, 1993

42.67 МБ
бацькі і ўся радня (браты і сёстры) Ларысы Геніюш. Стала вядома, што Гітлер, злучыў-шы пад сваёй уладай Аўстрыю і Чэхаслава кію, адначасова падрыхтаваўшы вялізарныя запасы зброі і ваенных матэрыялаў, накі-раваў нямецкую імпэрыю на заваяваньне найбліжэйшага суседа на ўсходзе Эўропы. Зачэпкай паслужыла патрабаваньне гітле-раўцаў ад польскага ўраду згоды на далу чэньне да сваёй дзяржавы места Гданьска і выдзяленьня праз паморскія землі ней тральнай паласы, г.зв. «калідора» для пабу-довы шляхоў зносін да Усходняй Прусіі. На што, загадзя было вядома, што Польшча згадзіцца ня можа.
Заручыўшыся дагаворам з Савецкім Саю зам аб ненападзе (23 жніўня 1939 г,) і сакрэтным пратаколам аб сферах уплыву ва Усходняй Эўропе, пра якія тады апрача правадыроў двух вялікіх дзяржаваў і іх памагатых ніхто ня ведаў, гітлераўцы 1 верасьня 1939 г. распачалі вайну з Поль-шчай, першай славянскай краінай. Разам з палякамі яе самаахвярна баранілі і белару-сы. «Казалі, што беларусы вельмі добра біліся, — з сумам згадвала Ларыса Геніюш,— але ўсё гэта было дарма, і, вось паявіліся нашыя палонныя, а было іх шмат.» Балела душа таленавітай паэтэсы і шчырай славянкі за палякаў і за беларусаў, за ўкраінцаў, чэхаў і славакаў, іншых маладых хлопцаў, якія ўдзельнічалі ў гэтай абарончай вайне.
Неўзабаве беларускія эмігранты ў Пра зе даведаліся аб трагічных падзеях зь іх блізкімі і лёсам інтэлігенцыі на Бацькаўшчы-не. Многія зь іх былі кінуты ў турмы і ад туль ужо ніколі не выйшлі на волю, астатнія трапілі на высылку ў аддаленныя раёны СССР. Бацька Ларысы Геніюш быў забіты ў Горадзенскай турме, а маці зь дзецьмі сас-лана ў Казахстан. Балюча было пачуць тое: «Я не знаходзіла сабе месца, усё пыталася,
за што, за што? Я хацела кончыць жыцьцё, пусьціўшы газ...муж мяне вывалак з малень-кай кухні».5
I ўсьлед нарадзіліся вершаваныя радкі, поўныя горычы й адчаю:
He веру, не веру, каб днём жыцьця шэрым камусь заламалась крыло, не веру, не веру, каб згасла, замерла, што некалі песьняй жыло.6
He пакідаў паэтэсу роздум аб волі, што яна для чалавека азначае, што гэта такое? Як яе разумець, адчуць, усьвядоміць? І,на-рэшце, яна адказвае на гэтае пытаньне:
Воля-не тое, што рукі разьвяжуць, зьменяць на большую клетку малую. воля — не тое, што «вольны ты» — скажуць.
Воля — то воля, якую адчую.7
Здавалася, перажываньням паэтэсы не будзе канца.а яны параджалі безьліч пы таньняў зпрычыны «злога лёсу», які склаў-ся і распаўсюджаваўся й у Эўропе па мі ласьці вялікіх дыктатараў, правадыроў на-цыяў і народаў,іх таталітарных дзяржаўных сыстэм, прагай правіць сьветам. I ў такую кашмарную хвіліну, нават край чэскі, мі-лы і гасьцінны, які ласкава прытуліў, казаў-ся аднак чужынаю, бо нявольны і няздоль ны разьвеяць людзкое гора. У галаву пра сіліся думкі, быццам здольныя загаіць цяж кую душэўную рану, неймаверны боль I тады...
ўспомняцца родныя межы, загоны, ля хаты на прызьбе чакае сям’я, — I сьлёзы гара чыя ціха зазвоняць, сум беднае сэрца саўё, як зьмяя. 1 А яшчэ палоніць думкі пра матулю, зь якою «шэрам нявінныя дзеці» тужаць і за краем родным, які тыранам адабраны, а ёй жа самы наймілейшы «на шырокім, заблы-таным сьвеце», бо «родны, бо свой». Алеж гуды няма звароту. Туды нельга вярнуцца. Можна толькі ў думках, у сьне, магчыма,
нават у «белым сьне».9 Складаным было жыцьцё ў пратэктараце Чэхіі і Маравіі. Тут «усё пераважна залежала ад немцаў. Бес-працоўных цяпер не было. Немцы ваявалі, а чэхі йшлі на іх месца». Ад чэхаў пат-рабавалася працоўная сіла для Нямеч-чыны. Беларускія эмігранты, якіятутзнахо-дзіліся, былі заклапочаныя, як жыць далей, што рабіць, каб ратавацца ад адпраўкі на працу ў Нямеччыну. За некаторым вы-ключэньнем жылі яны беднавата. «Загадкава багата жыў толькі адзін Іван Абрамачэнка. Быў гэта лекар, які меў багатыя апарта менты ў цэнтры Прагі». 10
Многія беларускія эмігранты пасьля разгрому польскай дзяржавы, грамадзянамі якой былі, згубілі сваё подданства. А гэта было ня толькі непрыемна, але і небясьпеч на, бо «кожны чужынец быў узяты пад строгі кантроль»», і ў складанай жыцьцёвай сытуацыі не было каму за яго заступіцца. 3 дазволу Беларускага прадстаўніцтва ў Бэрліне, якое функцыянавала пры Міністэр-стве ўнутраных справаў Нямецкага рэйха і мясцовых уладаў, суполка беларусаў у Празе арганізавала Беларускі Камітэт Сама-помачы .«Нас было мала, — успамінае Ла-рыса Геніюш, — не было ні памяшканьня, ні сродкаў на гэта, было тугавата. Сабраліся ў кафэ ўсе разам. Выбралі кандыдатаў на старшыню, але мы зь дзядзькам Васілём (Захаркам—Л М.) свае кандыдатуры адразу зьнялі ,засталіся двох Русак і Ермачэнка, Апошні палохае нас, дае пазнаць, што ён усясільны і бяз яго нічога нельга рабіць. Выбралі яго адным голасам болей. Людзі яго нелюбілі, крыху баяліся,дзядзька маў чаў. Сакратаром выбралі Бакача,мяне скраб нікам, і выкруціцца мне было нельга, бо прычыны пераканаўчай для гэта не зна ходзілася».11
Зразумела, што рамкі дзейнасьці Камі-
тэта самапомачы былі абмежаванымі, пе-радусім—дапамагаць беларускай эмігра-цыі. I за гэтай дапамогай людзі прыходзілі. Аднойчы, згадвае паэтэса, Васіль Русак, былы слуцкі паўстанец, прывёў Вольфсана, яўрэйскую сям’ю якога, сына і дачку (якіх нават ніколі не бачылі) трэба было вырата-ваць. АдКамітэту самапомачы яны, як і ўсе беларусы, атрымалі «легітымацыі» іпась ведчаньні) і так, дзякуючы ім «выжылі».12
Аднойчыздарылася, што цераз польскія землі знаёмыя пераслалі Ларысе Геніюш ліст ад маці, якая па волі сталінскай па літыкі апынулася зь дзяцьмі ў паўночным Казахстане на станцыі Кіялы, дзе было ім няшчасным «галадно, халадно і цяжка». A яшчэ пісала, што«зайздросьціць цётцы Мані. якую забілі разам з мужам і з сынам».Моцна плакала надлістом маці, дрыжала і баялася за яе жыцьцё, за лёс сястрычак і брацікаў. Перажываньні прасьледавалі паэтэсу на кожным кроку. Вечарам, калі вярталася з мужам да хаты, і холад біў у твар, ёй зда-валася, што гэта «быў холад дзікага Казах стану ».13
I ўсё-ж Ларыса Геніюш, як-бы цяжка ні было на сэрцы, імкнулася чымсьці заспа-коіць сябе, мужацца, працаваць творча, каб прыдаць сілы сабе і тым, каго агортвае страх і боль, тым, хто хоча змагацца за родны парог, за мілую Айчыну.
Калі цябе, мілы, Краіна пакліча, за родны змагацца парог, то суму не будзе ў мяне на абліччы I страху не будзе ў грудзёх.
Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай ад жаху мацьней не заб’е, а буду не менш за цябе я адважнай, каб сілы дадаці табе.
Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую, каня накармлю, напаю, — і так абаронім, засеем, збудуем з табою Краіну сваю.і4
36
Паэтэса душой і сэрцам прадчувала складанасьці лёсу сваіх суайчыньнікаў у цяжкую часіну, якая й зноў можа надыйсьці, і ім прыйдзецца зьдзейсьніць патрыятычны абавязак. А тым часам гітлераўцы лютавалі, наводзілі парадак. «У Празе гудзела, як у вульлі, быў страх і перапалох, усюды гэс-тапа ліквідавал ўсё, чаго раней не пась пела». Трэба было неяк ратавацца. А як? Паслаць, напрыклад, вялікаму нямецкаму правадыру прывітальную тэлеграму? Пра-вадыры такое любяць. Абвавязак інтэ-лігенцыі іх заспакоіцць, каб зьберагчы на род, такі і зрабілі, толькі бяз вершаў. У ду-шы Ларыса Геніюш успрымала Гітлера як «заваёўніка» і «паганага палітыка». Выра-шыла для сябе, што ніводнага ніколі не на піша радка для ўслаўленьня дыктатара. Так і рабіла. «Жылі мы з дня на дзень, веч-ныя чужынцы, птушкі бяз гнёздаў, і якіх надзея толькі на Бога».
У Празе Ларыса Геніюш пільна сачыла за ходам падзеяў у Эўропе. Шкадавала, што гітлераўцамі ўжо паканана Францыя.У адзі-ночку змагаецца «старая, мудрая Англія». Усьведамляла трагізм эўрапейскіх народаў і дзяржаваў, якія падалі «адна за другую», калі Гітлер з сваёй кампаніяй плянуе новыя напады, ёй здавалася, што другі правадыр, вялікі Сталін, пацірае рукі «над загубай Эўропы», «людзі—адныя ратаваліся як маглі, а другія стагналі ў мучэньнях»,15
Творча дапамагла актывізавацца паэтэсе беларуская бэрлінская газэта «Раніца», ку-ды пачала пасылаць свае вершы, у якіх выказвала амаль усе свае трывогі. Яе творы зь вялікай цікавасьцю чыталі палонныя бе-ларусыў Нямеччынейэмігранты. Ім,а так-сама палякам, чэхам і лужычанам надта падабалася яе паэзія. Іх узрушваў шчыры патрыятызм аўтаркі, яе праўдзівасьць па-чуцьцяў, сардэчнасьць і глыбокая чалавеч-
насьць. Вершы Ларысы Геніюш з газэты «Ра-ніца» пачалі часта перадрукоўваць іншыя выданьні. Кожны радок яе паэзіі шчыра прамаўляў да душы чытача, заклікаў яго задумацца над сваім лёсам і лёсам сваёй Бацькаўшчыны, узважыць свае мажл івасьці, як лепш ёй паслужыць.
Многія беларускія эмігранцкія цэнтры, што знаходзіліся ў эўрапейскіх краінах, папалі ў сфэру ўплыву нямецкай палітыкі і былі пад пільным наглядам і вымушаны былілічыццаз імпэрскімі прапановамі.Так, восеньню 1939 г. іх прадстаўнікі акуратна ў пазначаны тэрмін прыбылі ў Данцыг (Гданьск) на канфэрэнцыю для абмерка-ваньня нутраных мігранцкіх праблемаў. На гэтай канфэрэнцыі было створана бела-рускае бюро даверу нямецкай палітыцы. Зразумела, што ў той складаны час кан-фліктавацьзь нямецкай таталітарнай палі-тыкай было небясьпечна. Адсюль і націск на атрыманьне патрэбнай падтрымкі, нак-шталт правядзеньня агульнага сходу бела-русаў, пражываючых у пратэктараце Чэхіі і Маравіі, На ім 27 чэрвеня 1941 году была прынята тэлеграма канцлеру Нямецкай ім-пэрыі Адольфу Гітлеру і пратэктару Чэхіі і Маравіі барону фон Нэйрату, а таксама «рэзалюцыя Агульнага сходу беларусаў», у якой выказвалася падзяка правадыру ня-мецкага народу, які «павёў сваю непера-можную армію на ўсход Эўропы дзеля барацьбы і поўнага зьнішчэньня бальша-візму». Далей у духу вернаподданства гава-рылася аб спадзяваньні, што «беларускі народ у новай, створанай Вамі Эўропе таксама зойме сваё пачэснае мейсца ў сям’і вольных народаў». 16
Беларуская калёнія ў Празе вымушана была таксама прыняць пастанову аб адлі-чэньні дзённага заробку ў касу Нямецкага Чырвонага Крыжа.
У гэты складаны і трывожны час ад шмат лікіх перажываньняў аб лёсе блізкіх лю-дзей, лёсе свабодалюбівых народаў Ларыса Геніюш знаходзіла паратунак у актыўнай творчай працы. Яе творы, зьмешчаныя на старонках тыднёвіка«Раніца», моцна кра налі чытачоў, асабліва беларусаў, былых жаўнераў польскага войска, якія ў верасьні 1939 г. трапілі ў нямецкі палон. Іх надта ўзрушалі вершы «Братом палонным», «Чу-жына», «Калісьці», «Беларуска», «Нясумуй-це», «Як хмарны дзень». Па сьведчаньню паэта Юльяна Сяргіевіча, удзельнікаў ве-расьнёўскай абарончай кампаніі, творы Ла-рысы Геніюш заўжды падкуплялі чытачоў газэты «Раніца» жывым струменем бела-рускасьці, глыбокай патрыятычнай думкай, сапраўднай паэтычнасьцю і шчырым сум-леньнем»17. Яезборнічак вершаў «Адродных ніў», выдадзены ў Празе ў 1942 г. Беларускім Камітэтам Самапомачы ў Нямеччыне, сцьвя-рджаў Мікалай Кадан, былы ваеннапалонны, «любілі чытаць нават тыя, хто раней мала цікавіўся паэзіяй. Гэтую кніжку палонныя беларусы ўспрымалі як дарагі падарунак таленавітай пясьняркі». Атрымался так,што дзясяткі тысяч палонных беларусаў ад-разу-ж пасьля выхаду кнігі стараліся на-быць яе. Аб гэтым яны пісалі ў сваіх лістах у Беларускі Камітэт Самапомачы ў Ня меччыне і рэдакцыю газэты «Раніца».18