Неяк у сакавіку 1942 году пайшоў Сечкін са сваімі адборнымі галаварэзамі ў вёску Забалоцьце. На вуліцы спаткалі Пятра Драча. Сечкін загадаў яму запрагаць каня і на-поўніць воз бульбаю. Пятрок паслухаўся: паклаў на воз тры мяшкі бульбы — ўсё, што ў яго было непрыхаванае. Сечкін разлаваўся і вызьвярыўся: «Хоць да «фрыцаў» сваіх ідзе пазыч, а воз мусіць быць напоўнены зь вярхом». Пятро да фрыцаў ня пайшоў, a папрасіў суседзяў, каб выручылі зь бяды. Суседзі выручылі: наладавалі воз, і Пятрок адвёз бульбу ў лес каля вёскі Слабодка. Цёшча Пятра, як прадчувала бяду, прасіла Сечкіна: «Даражэнькі таварышку, не за трымлівайце доўга майго зяцька, ён мусіць паправіць страху у маёй хаце». Сечкін супакоіў старую «сволочь»: «Вернецца твой зяцёк, калі рак сьвісьне». I калібульбабы ла ў лесе, сьвіснуў Сечкін гарачым волавам Пятру паміж вачэй. Праз некаторы час, загатаўляючы прадукты ў тым-жа Заба лоцыді, Сечкін як ні ў чым не бывала, зайшоў да Пятровай цешчы, каб разжыцца самагонкай.Тая адразу пазнала Сечкіна і запытала :«А што вы зрабілі з маім Пятром?» Сечкін прыкінуўся нявінным ягняткам і адказаў: «Ня мы нешта зрабілі з тваім Пят ром, а фашысты, якім вы ліжаце задніцы. Яны ня толькі твайго зяцька ўкакошылі, але і Вікенція Чарняка із Замасточча». Пра забойства Чарняка Сечкін казаў праўду, але ня ўсю. Чарняка немцы забілі праз тыдзеь пасьля таго, як ён застрэліў Пятра Драча. Рука забойцы ня дрыганулася нават, калі падымаў шклянку з самагонкай, чо-каўся з заплаканай жанчынай «за памін душы беднага Пятра». У часе гэтага паміну ў хату ўвайшла не чакана жонка Пятра Надзя. Яна зь Пятром уцяклі із Забалоцьця ў Замасточча, дзе бы ла Беларуская Самаахова, доўгая адсут-насьць Пятра занепакоіла Надзю, і яна пай-шла ў Забалоцьце. Даведаўшыся, што Надзя жонка Пятра, Сечкін вывеў яе за хлеў і застрэліў як ня мецкую шпіёнку. Надзіну маці Сечкін ча-мусьці не зачапіў. Пазьей яе забілі немцы, якія палявалі на партызанаў. Забілі за тое, што не затрымалася на кліч:«Гальт».А яна не затрымалася, бо не разумела, што зна чыць тое «гальт». Пасьля пасьпяховае акцыі Сечкін хадзіў, як кажуць «гогалем». Аляксея яшчэ не бы-ло: затрымаўся ў Менску на канфэрэнцыі камуністаў. Алкагольныя чорцікі яшчэ пад брыківалі ў мазгавеньцы маёра Барыса, штурхалі яго ў жаночую зямлянку. He да-ходзячы пару крокаў да зямлянкі, Сечкін успомніў крык «сопатой подстнлкн Новнка», як ён называў пра сябе Клашу, і затрымаўся. «Что-б твоя нога здесь больше не была, — крычала на яго Клаша, калі Сечкін палез да яе, — нлн я пожалюсь Алескею». Болей да Клашы ён не чапляўся, а гэты раз зацікавіла яго Маня Вярбіцкая, якая ня так даўно зьявілася ў атрадзе. Сечкін пайшоў у агульную зямлянку, паклікаў аднаго з па-ртызанаў, загадаў яму схадзіць да жан-чынаў і сказаць Мані Вярбіцкай, каб тая неадкладна зьявілася ў штаб, то-ж бо ў зямлянку, дзе жылі Новік і Сечкін. Маня ведала ад Клашы, што маёр Сечкін «добры кабель», а таму вагалася, ісьці ці ня ісьці ў штаб. Парадзіцца ня было з кім. Клашы ў зямлянцы ня было, хадзіла пра вяраць пасты, а зь Юляй Барсук, якая так-сама нядаўна прыйшла ў партызаны, ра дзіцца не жадала, бо тая нічога не магла парадзіць добрага. Маня пераканала сябе, што яна сумее пастаяць за сябе, і пайшла. Але замест пастаяць, мусіла «легчы». Вы-скачыўшы, як ашпараная, із штабу, пабегла аглядаючыся, ў зямлянку. Аглядалася Ма-ня, каб пераканацца, што за ёй не бяжыць яе нарочаны Алесь Лявончык, былы артыст БДТ, із-за якога яна, прыбіральшчыца тэат-ру, пабегла ў лес. За сабой яна нікога не пабачыла, толькі шумлівы кустарнік. Абра-давалася грэшніца, што Алесь нічога ня ведае і не даведаецца, бо яна ў будучым насьміхацца над сабою нікому не дазволіць. Ускочыўшы ў зямлянку, убачыла Клашу, якая ўжо вярнулася з абходу і прылягла на саломе, кінулася побачКлашы і разраў-лася. Клаша ня пыталася, што здарылася, бо Юля ёй сказала, што Маню выклікалі ў штаб, а для чаго Сечкін выклікае, Клашы ня трэба было тлумачыць I яна стала супа-койваць Маню: «Не плач. Вернется Алексей, я все ему расскажу. Мы пошлн в партнзаны, чтобы бороться с фашнстамн, а не обслу-жнвать свонм телом разных «сучкнных». Маня перастала плакаць і папрасіла Клашу,каб яна начальніку нічоганеказала пра яе бяду, бо пра гэта можа даведацца яе Лявончык, а тады ён не даруе Сечкіну. Кла- 45 ша запэўніла Маню, што Лявончык не даведаецца пра гэты сакрэт, бо яна прыкажа Аляскёю «не болтать». Маня прамаўчала, а неўзабаве яны абняліся і заснулі. Назаўтра раненька вярнуўся Аляксей. Вярнуўся не адзін, а з прыгожай маладой жанчынай Лі-зай Гулько. Яна ў Менску працавала ў ня мецкім казіно. Жыла яна адна на вуліцы Люксэмбурга недалёка ад Віктара Лабача. Перад вайною вучылася ў Белпэдтэхнікуме, закахалася ў аднакурсніка камсамольца Пятруся Грэчыца, але той не адказваў узаем-насьцю. Каб адпомсьціць Пятрусю за няў-вагу, выскачыла замуж за суседа, ад якога пасьля першай ночы, ня ведала як паз-бавіцца. На дапамогу прыйшла вайна: Лізіна «палавіна» загінуў бяз весткі. Загінулі ты-сячы. Менск апусьцеў: ні старых мужчын, ні пажылых, ні маладых. А Ліза ж у самым саку кабеціна, толькі і думала пра мужчы-наў, асабліва тады, калі стала працаваць у казіно і тады-сяды выпівала кілішак «шнап-су». Прыгледзелася да аднаго прыгожага афіцэра, стала падлабызвацца, паказваць белыя зубкі, а болей, падаючы закуску, нахіляцца так, каб фрыц бачыў праз расхіл блузкі пульхлыя грудзі.. Ганс «клюнуў» на прынаду. Для Лізы насталі вясёлыя дзя-нёчкі і салодкія ночкі. Але,як і ўсе ў жыцці, а асабліва ў часе вайны,хутка закончылася: Ганс у казіно не паказваўся пару дзён, бо да яго прыехала з Бэрліну жонка Гэльда. Аб гэтым пранюхала Ліза і рашыла адпом сьціць Гансу. Яна была ў сяброўскіх ад-носінах з жонкай Віктара Лабача Верай, зь якой рашыла парадзіцца, як адпомсьціць праклятаму нямчуры. Пабегла да Веры, a там пазнаёмілася з Новікам. Вера, выслу-хаўшы Лізу, расказала Віктару пра намеры Лізы, а Віктар у сваю чаргу Новіку. I закруці-лася калясовялікайакцыі.Віктармеў адну міну, якую даў яму «на памяць» адзін «прымак», які хаваўся ў Віктаравым доме. Віктар казаў Новіку, каб той з.абраў міну, але Алякей казаў трымаць, пакуль спаг рэбіцца. I вось, спатрэбілася. Аляскей растлумачыў Лізе, як заводзіць міну.Яна паклала «падарунак Гансу» ў па-латняную сумку і, папрасіўшы Аляксея ча-каць яе ў Віктара, пайшла дадому. Цэлы дзень праседзела дома, а ўвечары пайшла на працу, на другую зьмену. Немцы яшчэ не ляцелі ўверх тармашкамі ад выбухаў мінаў, а таму не абысквалі работніцаў казіно і рэстаранаў. Ліза спакойна прайшла ў залю, а пасьля ў разьдзявалку, паклала міну ў шкафчык, распранулася, надзела на сінюю сукенку зь белым каўнерыкам, аблямаваны чырвонымі жыжкамі белы хвартух, і пайшла на кухню. Праз дьзверы паглядзела ў залю. Шматякіястолікі ўжо было заняты .Афіцэры парамі і па аднаму запаўнялі невялікую залю. Нечакана ўбачыла Ганса й ягоГэльду. Яны сядзелі ўдваіх у куцэ, недалёка ад кухні. У куце стаяў вялікі вазон. Каб падый-сьці да століка, трэба была абмінуць вазон. Гэта аблягчыла Лізіну акцыю. Як кажуць, на паляўнічага і зьвер бяжыць. Столік, за якім сядзелі Ганс з Гэльдай, па графіку аб слугоўваць павінна была Л іза. Яна хуценька пашыбавала да століка прымаць заказ. Па-дыйшоўшы з паперкай і алавіком у руках, сказала: «Гутэн абенд. Вас волен зі?». Ганс не адказаў на прывітаньне Лізы, а толькі падмігнуў няўпрыкмець ад жонкі і заказаў «але, вас хабен...» Вяртаючыся на кухню, Ліза заскочыла ў разьдзявалку, ўзяла міну, завяла і паклала назад у шкафчык. На кухні атрымала за-казанае « вас хабен» забегла ў разьдзявалку, схапіла міну, паклала на паднос, паўз бакі міны паклала лусты хлеба і, прыслухоўваю-чыся да ціканьня міны і стуку сэрца, пайшла да стала. Мінуючы вазон, хуценька высмыг- нула міну, пхнула ў вазон і падыйшла да стала. Міна была заведзена на пятнацацць хвілін. Трэба была зматвацца. Забэгла на кухню, сказала загадчыцы казіно фраў Шульц, што яна «кранкен» працаваць ня можа. Фраў Шульц адносілася да Лізы па-чалавечы, а таму адпусьціла «кранкен» Лі-зу. Тая прайшлаў разьдзявалку, апранула пальто і, зачыніўшы за сабою дзьверы, па бегла да Віктара. Аляксей непакоіўся, ча-каючы Лізу, і як толькі забрахаў сабака, падаў руку Веры, Віктару і пасьпяшыў да варотаў,там схапіў за руку Лізу, і яны пай-шлі не сьпяшаючыся, як закаханыя ў час «сапцырэн ў Серабранку», I вось, Ліза з Аляксеем у Старасельскай пушчы. Аляксей адвеў Лізу ў зямлянку да Клашы і, знаёмячы, сказаў: «Вось вам яшчэ адна сяброўка». А Клаша, доўга ня думаючы: «Яшчэ адна ахвяра для маёра Сучкіна». Аляксей здаўмеўся, што ў час яго адсут-насьці нешта здарылася, а таму ўзяў Клашу за руку, пацягнуў зь зямлянкі на вонкі. Там Клаша й дала характарыстыку «кабялю Сучкіну, які не даваў супакою ёй, а ўчора згвалціў Маню». Аляксей ня вельмі праняўся пачутым ад Клашы, бо і сам быў ня лепшы. Ідучы ў сваю зямлянку, спаткаўся Аляксей з пар тызанм Вінцуком Чэрнікам, які нядаўна прыйшоў у атрад. Чэрнік, няўмела казыр-нуўшы, папрасіў удзяліць яму пару хвілінаў для «важнай справы». Новік зацікаўлена: «Што ў цябе за справа?» Чэрнік пачаў пы-каць-мыкаць парасейску, але Аляксей спы-ніў яго: «Кажы па-нашаму, я таксама бе-ларус» I Чэрнік казаў: «Вы, напэўна, ве-даеце пра забойства Пятра Драча?» Аляк-сей Новік ня ведаў, бо аб гэтым ведалі толькі тыя партызаны, якія езьдзілі зь Сеч кіным у Забалоцьце. У іх ліку быў і Чэрнік. Новік паціснуў плячыма й адказаў: «Не, я толькі што вярнуўся із Менску, і ніхто мне не паведамляў. Кажы, што ведаеш». Чырнік расказаў, як Сечкін забіў Пятра Драча, a пасьля і яго жонку. «Я добра ведаю і Пятра, і яго жонку Надзю. Ніякія яны ня ворагі са-вецкай ўлады, а сумленныя людзі, дапа магалі партызанам, як маглі. За што таварыш Сечкін пазабіваў?» —Я, таварыш Чэрнік, даведаюся, як і што,—адказаўНовік і,паціснуўшы руку Чэр ніку, пакрочыў,правальваючыся ў сьнег, у штаб. Сечкін ляжаў.як кажуць, бяз задніх ног, на зямлі, на яловых лапах, засланых самат-канаю каляроваю коўдраю. Ляжаў у керза вых ботах.у сялянскім лапсардаку,бяз шап кі.На пяньку які,замяняў стол ік,стаяла паў-літровая пляшка і недапітая шклянка са-магонкі.Новік глытнуў раз, а пасьля другі, а пасьля апаражніў шклянку. Самагонка сьмярдзела буракамі і паддала Аляксею злосьці на свайго зампаліта. Ён выхапіў з кішэні наган і смалянуў у шапку Сечкіна, якая ляжала недалёка ад галавы Сечкіна. Шапка ажно падскочыла і шлёпнулася Сечкіну на нос. Той прахапіўся, ускочыў на ногі, убачыў Аляксея з наганам у руцэ, перапалохаўся і ня мог прамовіць слова. Ачухаўшыся, накінуўся на Новіка з пагра жальнымі словамі, бо-ж лічыў сябе вы-шэйшым па званьню і ўпаўнаважаньні, за-бываючы, што яго «маёрства» ў партызанцы —ноль бяз палачкі, як кажуць, а ўпаўна важыў яго заступнікам палітычнай часьці ня Сталін, а Аляксей Новік. Сечкіна Аляксей даўно недалюбліваў за самадурства, але цярпеў, не хацеў задзірацца, а цяпер, тры маючы ў руцэ наган, строга, дзіўляючыся за сваёй строгасьці, спытаў: «За што паза-біваў Драчоў Пятра і Надзю?» Сечкін пры сеў на пяньку і стаў не апраўдвацца, a