13 травеня 1796г. ў Менск быў прысланы яп. Іов (Пацёмкін). Ён прабыў у Менску да 7 лютага 1812 г. У лютым ў Менск з Смаленска перавялі яп. Серафіма (Глаголеўскага),але не на доўга. 7 лютага 1816 г. з Палтавы ў Менск пераведзяны быў яп. Анатоль (Максімовіч). Прабыў ён на ка-фэдры 16 год. Пятым менскім япіскапам быў Яўген (Бажанаў). У1834 г. ён а трымаў тытул эк-зарха Грузіі. 5 верасьня 1834 г. з Калугі на яго месца прыехаў яп. Ніканор (Клеменьцеўскі). У 1840 г. 28 студзеня зь Берасьця ў Менск пераводзяць яп.Антонія (Зубко). Ён 5 красавіка 1841 г. атрымоўвае санархіяпіскапа і да свайго тытулу «Архіяпіскап Менскі і Бабруйскі» дадае «Вікары Літоўскі». 3 1 сакавіка 1848 г. ён ады-ходзіць у манастыр каля Коўна і памірае там у 1868 г. Менскую, цяпер ужо архіяпіскопію зай-мае зноў пераведзены зь Берасьця яп.Міхал (Гa -лубові ч). Праз 5 гадоў, 19 красавіка 1853 г. ён ат-рымаў сан архіяпіскапа. На менскай кафэдры прабыў 20 год і 23 студзеня 1868 г. пайшоў у Жыровіцкі манастыр.Замяніў арх.Міхала яп. Ко-венскі Аляксандр (Дабрынін) 14 жнівеня 1868 г... Прыведзеныя вышэй дадзеныя —гэта толькі частка гісторыі ўтварэньня Менскай япархіі, 200-годзьдзе якой адзначаецца 25-27 чэрвеня гэтага году. Няпростым быў шлях яе станаў-леньня. Колькі разоў з прыходам новых уладаў 1 сыстэмаў перарывалася спакоўнае жыцьцё япархіі. Колькі разоў рабаваліся яе цэрквы, сховішчы, зьнікалі бясцэнныя дары. Але ня гле-дзячы на ўсё гэта, япархія працягвала існа-ваць. Ніжэй часопіс «Полацак» друкуе ўспа-міны Антона Шукелойца пра каштоў-насьці Менскіх праваслаўных цэркваў, якія загінулі пасьля вайны. 50 51 Незадоўга пасьля прыходу немцаў у Менску пачала дзейнічацьПраабражэнская царква, якая знаходзілася на Праабражэн-скай вуліцы або на сёньняшняй Інтэрнацыя-нальнай. Будынак царквы раней належаў каталіцкаму жаночаму манастыру, пасьля быў ператвораны ў праваслаўны жаночы манастыр, а ў савецкія часы перабудаваны ў спартыўны клюб. 3 усяго манастыра на ўскраіне Менску ўцалелі 4 манашкі, якія выжылі толькі таму, што шылі коўдры для «япархіі» савецкай адміністрацыі. Гэтыя манашакі, калі прыйшлі немцы, вярнуліся ў манастыр і адрадзілі яго. Немцы прывезьлі ў Праабражэнскую цар-кву беларускага сьвятара, ераманаха Ўла-дзіміра Фінкоўскага, які неўзабаве пачаў тут службы. Так як алтар царквы быў поў насьцю зьнішчаны, то айцец Уладзімір Фін коўскі аднаго дня зьявіўся ў гістарычным музэі, каб узяць некаторыя іконы і царкоў-ныя культавыя рэчы для царквы. Гістарычны музэй, знаходзіўся ў Юбілей-ным доме, куды яго перанесьлі пасьля раз грому нацдэмаўшчыны. Да гэтага ён назы-ваўся Беларускім дзяржаўным музэем і знаходзіўся ў былым Архірэйскім доме (сёньняшнім будынку Дома афіцэраў). Пась-ля арышту Ластоўскага, які быў музэйным дырэктарам, музэй фактычна ліквідавалі.У Юбілейным доме існавала некалькі аддзе-лаў, якія павярхоўна алюстроўвалі разь віцьцё грамадзтва ў пэрыяды рабаўладаль-ніцтва, феадалізму, капіталізму, а найбольш у час сацыялістычнага будаўніцтва, згодна падручніку гісторыі СССР. У свой час пры Дзяржаўным музэі існа ваў музэй царкоўнага гістарычнага тава-рыства, дзе была сабрана вялікая калекцыя царкоўных рэчаў. Таксама тут захоўваліся і старыя царкоўныя кнігі. Вось усе гэтыя каштоўныя рэчы, якія не ўвайшлі ў малень кую залю капіталізму, былі выкінуты ў драўляны дрывотнік, які стаяў каля Юбі-лейнага дому, дзе яны і праляжалі да па-чатку вайны. Між іншым, у гэтым дрывотніку разам зь мяшкамі вугля знаходзілася й ікона Менскай Божай Маці, якую пасьля такога «перахаваньня» прыйшлося рэстаў раваць. Пасьля прыходу немцаў, іконы былі пе-ранесены ў музэй. Тыя абразы і карціны, якія былі пашкоджаныя і патрабавалі рэс таўрацыі, мы паставілі на першым паверсе.у правым пакоі пры ўваходзе ў Юбілейны дом. (Сярод твораў, якія патрабавалі рэс-таўрацыі была вельмі прыгожая карціна аднаго расейскага маст'ака Якобі, якая ад-люстроўвала сцэну з Варфаламееўскай но чы.На думку многіх мастакоў, гэта была адна з найкаштоўнейшых карцінаў у Менску. Але яна патрабавала рэстаўрацыі, бо нехта выразаў на палатне галовы людзей). А.Уладзімір Фінкоўскі замест некалькіх іконаў забраў усё, што мог панесьці за адзін раз з сабой. Больш таго, ён прыйшоў за іконамі яшчэ раз. Мастак ГаўрыілВіер, які у той час працаваў загадчыкам музэя, ня ведаў, што яму рабіць. бо ёнбыўадказ ны за музэйныя экспанаты. Ён зьвярнуўся да гарадзкіх уладаў з просьбай дапамагчы яму,і тыя накіравалі мяне ў музэй. А.Фін коўскі забраў у царкву багата старажытных іконаў, многія зь якіх належалі Магілёўс кай мастацкай школе ХУІ—ХУП стст. Іконы былі расстаўлены ў іканастасе згодна цар коўных традыцыяў. Але так як іканастас быў непрыстасаваны пад памеры музэйных іконаў, то адчувалася нейкая ягоная неда пасаванасьць.Таму, калі я прыходзіў у цар кву, у мяне заўсёды складалася ўражаньне, што я трапіў у музэй. Праабражэнская царква вызначалася ня толькі сваім незвычайным іканастасам. Пры ёй яшчэ ў 1941 г. быў арганізаваны доктарам медыцыны Надзяй Абрамавай Саюз Беларускай Моладзі. Таксама тут у 1942 годзе адбыўся Царкоўны Сабор, які адрадзіў Беларускую Праваслаўную Аўтакефаль-ную Царкву. Гэта і паслужыла тым фактарам, што царква пасьля прыходу Саветаў была разбураная. Другой праваслаўнай царквой, адноўле най у час вайны, быў Петрапаўлаўскі сабор, найстарэйшы ў Менску, пабудаваны ў 1612 г. Гэтая царква заўсёды была праваслаўнай, нават у самыя моцныя часы націску на праваслаўе польскага каталіцызму і вуніяц •тва. Настаяцелем царквы быў a. I ван Балай, вельмі адукаваны сьвятар, адзін з найлеп-шых прамоўцаў, якіх мне калі-небудзь прыходзілася чуць. Іканастасу Петрапаў-лаўскім саборы быў новы, ягозрабіў мастак Пачатак утварэньня Саюзу Беларускай Моладзі з а.Уладзімірам Фінкоўскім і Надзеяй Абрамавай (2 рад, першая зьлева) пры Праабражэнскай царкве. 1941. Фота з калекцыі Яці Каханоўскай й Юлі Андрусышынай. Гаўрыіл Віер. У адным з кіёіау царквы стаяла й адноўленая Віерам ікона Менскай Божай Маці, якую ён рэстаўраваў даволі доўга. Я ведаю, што ікона захавалася і зна ходзіцца ў Свьята-Духаў скім саборы,а вось што стала зь іканастасам і гістарычнымі культавымі рэчамі—невядома. Трэцяя царква.якая адкрылася пры нем цах, належала Сьвята-Духаўскаму манастыру. Настаяцелем быў, пераехаўшызЖыровіцаў. архімандрытСерафім. Я меў гонарпрысут-нічаць на ўрачыстым адкрыцьці царквы, якое адбылося ў 1944 годзе. Іканастас ра-біўмастакМікалайГусеў, які меў высокую мастацка-рэлігійную й агульнамастацкую асьвету. Гусеў пасьля прыходу Саветаў. як і Дучыц ды іншыя мастакі, прасьледавау ся за сваю дзейнасьць у часе вайны. Быў ён вельмі здольным мастаком і іканастас. 52 53 зроблены ім, вызначаўся арыгінальнасьцю колераў і прыгажосьцю. У манастыры пе рахоўваліся таксама вельмі старыя царкоў ныя кнігі, якія атрымаў з гістарычнага му-зэю а. Серафім. Памятаю, калі я ўжо пра цаваў у школьніцтве, аднойчы па нейкай справе зайшоў у гістарычны музэй. Там ужо заведывала немка д-р Хаупт. Яна па жалілася мне, што неяк прыйшоў у музэй старэнькі сьвятар з памочнікам і сказаў: «Я чуў, што вы маеце тут нейкія старыя кнігі. Ці магу я паглядзець іх?» «Чаму не, — адказала загадчыца музэя,—Можаце нават узяць некаторыя». Айцец Серафім, узрадаваўся гэтай прапанове і стаў скла даць кнігі ў сваю торбу, запісваючы на іх і ў рэгістрацыйнай кнізе «Свята-Духаўскі манастыр».3агадчыцы музэю. на яе пытань не, навошта яму спатрэбіліся кнігі, на пісаныя на старой беларускай мове. а.Се рафім адказаў, што манахі Сьвята—Духаў-скага манастыра, маючы багата вольнага часу, мусяць чытаць іх, каб вывучаць му-драсьці чалавечага жыцьця. Пры немцах была адбудавана таксама царква на Старажоўскіх могілках. Прыгожы іканастас у ёй зрабіў, калі я не памыляюся, мастак Віер. А настаяцелем быў немалады сьвятар, які прыехаў недзе з Усходняй Бе ларусі. Таксама ў Менску царкоўныя служ бы адбываліся ў царкве Аляксандра Неў скага, якая была ў найлепшым сіане. Гэта была другая праваслаўная царква.якая па чала дзейнічаць у беларускай сталіцы. На стаяцелем тут быў айцецЯн Кушнер. вельмі адукаваны сьвятар, з вышэйшай духоўнай асьветай. На жаль, ён загінуў у 1943 годзе, наехаўшы на міну. Пахаваны на Вайсковых могілках пры сьцяне царквы А.Неўскага. (Зараз магіла а. Яна Кушнера, паводля Ге-надзяШэйкіна1 побачзмагілай іерэя Абрама Шаблінскага ў алтарнай сьцяне храма Аляксандра Неўскага—С.Б.). У час вайны дзейнічала так званая Чы гуначная царква, настаяцелем якой быў а.Мікалай Лапіцкі.які таксама скончы ў Вар шаўскі ўнівэрсытэт. Іканастас у Чыгуначнай царкве рабіў, мажліва, мастак Віер. Гак як патрэба ў цэрквах была вялікая, а некаторыя праваслаўныя храмы, як Чы-гуначны сабор або Петрапаўлаўскі кафэд ральны сабор былі ўзарваны перад П сусь-ветнай вайной, а іншыя цэрквы былі пера твораны ў клюбы, спартовыя залі, то ў часе нямецкай акупацыі ў 1943 годзе ў вёсцы Козыраве была пабудавана яшчэ адна пра васлаўная царква. Пабудавалі яе бела-рускія дойліды, у беларускім стылі. Царква была драўляная. У ёй быў прыгожы іканас тас. I акім чынам, на тэрыторыі Менску ў час вайны дзейнічала 7 праваслаўных храмаў, якіязахоўвалі нямала каштоўных гістарыч-на рэлігійных скарбаў. Дзе знаходзяцца тыя скарбы зараз, што сталася з старажыт-нымі іконамі.экспанатамі гістарычнагаму-зэя, кнігамі, якія забраў а. Серафім — аб гэтым мусілі б паклапаціцца беларускія дасьледчыкі. Бібліяграфія * Геннаднй Шейкнн, «Церковь Александра Невского». Мннскне епархнальные ведо мостн. №5(21), 199ІГ. Думаю, што нам прыйдзецца пагадзіцца з кры тыкам Дрэмам, аб тым, што не ўсякая тэма мо-жа служыць ма тэрыялам у мас тацтве.Хопіць ужо палотнаў на ваеннуютэму.хо піць смакаваць забойствы, нас-таў час пісаць хараство жыць ця, прыроды і чалавека ў ёй. Мастак Зайцаў нейкі час знаходзіўся ў дзеючай арміі, здаецца, у той гарачай бой-цы, калі немцаў адкінулі ад Масквы. У тую вельмі халоднуюзіму 1941-42 гг. ён бачыў вынікі гэтага моцнага наступу. Зайцава тады зьдзівіла вялікая колькасьць забітых немцаў (дагэтуль ён толькі бачыў адступленьне і вось -перамога). Вачыма мастака ён глядзеў на прыкрыя выпадкі, калі на твар немца-нябожчыка нехта апа-ражніў свой страўнік. Зайцаў мне апавядаў пра вайну і пра вось такія здарэньні, якія былі неадзіночнымі.