—На нашым шляху,—казаў ён,—адкід-ваючы немцаў ад Масквы, мы бачылі забі-тых немцаў у розных позах, заморажаных і пакрытых інеем і абавязкова забруджаных чалавечым калам на самым твары. Карціна жудасная, каб такім чынам выказваць сваю помсту ўжо ня ворагам, а мерцьвякам. Добра нам зараз разважаць так, а што адчувалі тыя, хто атрымаў вестку аб тым, што іхнія дзеці і жонка спалены разам з вялікай пуняй, у якую сагналі ўсіх сялян старых і малых. I ўсё-ж такі... Мойсябра скуль птар Адашковіч бачыў на фронце яшчэ больш жуда-снуюкарціну, калі савецкія войскі прарваліся на ня-мецкую тэрыто рыю ды гвалцілі жанчын, а немаў лятак хапалі за ножкі ды білі іх галоўкамі аб сьце ны. Можа мне ня трэба пісаць аб гэтым у сваіх успамінах, але я мушу гэта рабіць хоць-бы са словаў Сяргея Адашковіча, бо, ведаю, сам ён не напіша ніколі.а разьлічваць на тое, што гэтыя фак ты хтосьці апіша ў будучым, мне таксама не прыходзіцца. Тут я павінен адхіліцца ад апавяданьня пра Зайцава і прадоўжыць думку наконт твораў аб вайне. У нашай беларускай літа ратуры аб ёй пісалася шмат, а болей за ўсё пра партызанскі рух, бо вядома, гэтая тэма беларусам бліжэй за ўсё. 1 тут вартым будзе прыгадаць творы Васіля Быкава, які пісаў пра вайну тое, што бачыў сваімі вачыма, што перажыў, як звычайны салдат, а по.тым, пасьля вучобы ў ваенным вучылішчы, як афіцэр, удзельнік у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. У даведніку «Пісьменьнікі Савецкай Бе ларусі» выданьня 1970 г. гаворыцца, што Васіль Быкаў «друкавацца пачаў у 1949 г». Значыць, на вайне Быкаў яшчэ ня быў пісь меньнікам, а толькі мастаком, бо да вайны ён вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучыліш чы. (Ня ведаю дакладна, ці скончыў Быкаў вучылішча, ці вайна прыпыніла вучобу, a Працяг. Пачатак №5, 1991 №9(19), 1992 55 54 таксама, у каго з мастакоў вучыўся будучы пісьменьнік. Мне цікава гэта ведаць, бо я таксама вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме з 1929 па 1932 год, і гэта была адзіная ў Беларусі вучэбная мастацкая ўстанова). Вядома, што мастак у салдацкім шынэлі ніколі не занатуе накідкаў алоў-кам і не намалюе карціны. Толькі вока мас така, як кажуць, мае зрокавую памяць, у аднаго яна болей, у другога меней, гэта залежыць ад здольнасьці мастака. Вось так, мне думаецца, і ў Быкава адкладалася ў памяці шмат такога, што потым легла на паперу ў літаратурных вобразах. Памятаю, як аднойчы мы з мастаком Р.Ранам зайшлі ў літаратурны музэй Янкі Купалы да дырэктара Янкі Шарахоўскага параіцца зь ім, куды нам паехаць, каб зра-біць малюнкі ці жывапісныя краявіды мясь-цінаў, дзе бываў, працаваў Купала, дзе ад-пачываў улетку беларускі паэт, адным сло-вам усё, што будзе патрэбна музею. Я ведаў Шарахоўскага яшчэ як галоў-нага рэдактара Дзяржаўнага выдавецтва БССР, калі працаваў над афармленьнем Ко-ласаўскага зборніка дзіцячых апавядань-няў ды іншых твораў пісьменьнікаў. Ведаў і таму.што быў сьведкай гісторыі, якая ста лася з маім сябрам Лазарам Ранам. ЛазарРан падаў заяву ўнародны суд на выдавецтва, дзе яму выплацілі ганарар не па цане дагавору, а значна меней. У судяк сьведку Шарахоўскі накіраваў мастака графіка Яфіма Тараса, які працаваў у выда -вецтве загадчыкам мастацкага афармленьня кнігі. Але Тарас ня здолеў атрымаць пера-могу ў судзе, бо і сам ня ведаў, чаму Ша -рахоўскі скараціўганарарамаль на палову. Цікава, што калі судзьдзя запытаўся ў Та раса, хто ён ёсьць па прафэсіі, і той адка-заў:«Я графік», —судзьдзя шматзначна заў- важыў: «Разумею, каліграфіст, можаце ся-даць». Атрымалася так, штокаліграфіст як сьведка па ацэнцы мастацкага твору не можа быць экспэртам. Так Шарахоўскі і прайграў, дзякуючы «каліграфісту» Тарасу, і яшчэ таму, што мы з мастакамі Давідовічам і Іванам Ахрэм-чыкам складалі «брыгаду падтрымкі» мас-така, які апынуўся ў бядзе. Гэта і нешта ішнае не падабалася нам у характары чыноўніка Шарахоўскага, але што зробіш, ад яго залежыць заказ твораў «па Купалаўскіх мясьцінах» ...Шарахоўскі ўважліва выслухаў нас, паклікаў да сябе Ядзьвігу Раманоўскую, параіўся зь ёю, затым даручыў ёй падрых-таваць для нас плян маршрутаў і прынесьці яго нам. Пакуль Я.Раманоўская рыхтавала плян, нам прыйшлося слухаць разважаньні Шара хоўскага аб стане нашай беларускай лі-таратуры. Ягоныя думкі выказвал іся з такой пампезнасьцю і такім абагульняючым пог лядам, быццам бы прамоўца і сапраўды ве даў, куды трэба рухацца нашай беларускай літаратуры разам зь іншымі «братнімі» літаратурамі. «Але вось што турбуе нас усіх,— казаў ён, —гэта тое, што зьяўляюцца ў нашай савецкай беларускай літаратуры такія гора пісьменьнікі як Васіль Быкаў. Яшчэ малады пісьменьнік, а ўжо задзірае нос. Гэта ж трэба было дайсьці да таго, каб пераможцаў фашызму, нашых слаўных салдат ды афі цэраў, так моцна абразіць і ганьбіць, спы-няючыся на дробных фактах, каб не ўбачыць, чаго каштавала нашая перамога. Увесь народ, асабліва наш, беларускі, ніколі не даруе Васілю Быкаву за скажэньне мас-тацкімі сродкамі сутнасьці нашай перамо-гі». Шарахоўскі спасылаўся і на генэралітэт савецкай арміі, які не праміне, каб усе- народна «осуднть» пісьменьніка. Да таго часу я чытаў «Мёртвым не ба-ліць». Мне падабалася, якБыкаў прадставіў афіцэраСахно, якізагадваў салдатам, узяць «вышыню», не зьвяртаючы ўвагі на тое, сколькі сваім загадам ён загубіць салдат, якія кідаюцца зь вінтоўкамі супраць нем-цаў, узброеных аўтаматамі. Памятаю, як у часы акупацыі, калі я пісаў партрэты нямецкіх афіцэраў, тыя казалі, што савецкія салдаты лепшыя ў сьвеце пасьля нямецкіх, а вось афіцэры ні-чога нявартыя, калі яны сваіх салдатаў, амаль абяззброенных, кідаюць супраць шквалу нямецкага агню аўтаматычнай зброі. Я ўважліва слухаў афіцэраў вэрмахту, прафэсыяналаўвайскоўцаў, і разумеў -праўду гавораць. Васіль Быкаў ня толькі бачыў гэтую праўду, але і казаў яе ўслых. Ён пісаў аб тым, штобачыў, пісаў без прыхарошваньня. Да яго і пасьля яго ніхто не пісаў пра вайну так праўдзіва. Быкаў не азіраўся па баках, ня слухаў парадаў «аўтарытэтаў», як і што трэба пісаць пра вайну. Зараз дзіву даешся, як вытрымаў Васіль Быкаў гэты шквал агню, абразаў і паклёпаў ў бок самога яго й ягонай літаратуры. Мабыць, не фізічная моц дапамагла яму выстаяць, а духоўная правата ды падтрымка такіх-жа сумленных людзей. Калі я пісаў гэтыя радкі сваіх успамінаў, мой сын Генрых спытаўся: «А ці ведаеш ты пра Быкаўскае выступленьне на зьезьдзе пісьменьнікаў у шасьцідзесятыя гады? На тым зьезьдзе Быкаў выступіў зь вя-лікай прамоваю, а на заканчэньне яе сказаў: «Досыць вытаптываць каваным ботам наш літаратурны агарод!» Запіс выступленьня Быкава для Дома радыё рабіў студэнт тэатральнага факуль-тэту Беларускага дзяржаўнага тэатральна- мастацкага інстытуту. Калі скончылася прамова, той, хто запісваў выступленьне Быкава, хутка перапісаў яго і схаваў уся-бе, бо добра ведаў, што абавязкова зьявяцца «госьці» з КДБ і забяруць увесь ролік. Так яно і адбылося, але выступленьне было за-хавана і прамова пайшла па руках. Яе слу халі й абмяркоўвалі ўсе, хто падзяляў смелыя думкі Васіля Быкава. У наступныя пасьля зьезду дні група студэнтаў тэатральна-мастацкага інсты туту перапісала ад рукі прамову Быкава. Яны разумелі, што праўдзівыя словы, паказ сапраўднай рэчаіснасьці ў нашай лі гара туры выкліча рэакцыю ў грамадзкасьці ня толькі Беларусі, але і суседніх рэспублік I як доказ гэтаму, праз некаторы часз Mac квы яны атрымалі для распаўсюджваньня тэкст прамовы Васіля Быкава ў перакладзе на рускую мову. У гэтым была братняя да-памога расейсцаў. Словы Быкава кранулі за душу ўсіх сумленных людзей. Прайшло звыш трыццаці гадоў ад тае прамовы, а Быкаў усё працягвае барацьбу, праўда, ужоў іншыхумовах. Кожныягоны артыкул у друку, кожная прамова накіра ваны на ўсьведамленьне беларусаў сваіх каранёў, сваёй мовы, свайго шляху да сапраўднай незалежнасьці, якую нам ніхто не дасьць, пакуль мы самі яе не здабудзем. I як і тады, трыццаць гадоў назад, Бы-кава слухаюць людзі. Яны вераць яму і чакаюць новых ягоных твораў, бо ў іх па-казаны кірунак нашага выратаваньня. 56 57 Сьвятлана Белая Зь сямейнага альбому Раіса Галяк дас-тала ліст, датаваны 24 травеня 1990 г. Вы-глядала, штоёнбыў дарагім длясп-ніРаі-сы,бо ў тым альбоме ляжалі найбольш каш-тоўныя фотарэліквіі. Сярод звычайных апісаньняў-пытаньняў аб здароўі, надвор’і, былі ў тым лісьце ўс-паміны, якія не маглі пакінуць абыякавым. «Хачу я вельмі апісаць табе маё пада-рожжа з малым сынам.Два месяца я была ў дарозе. Зь Менску выехла зь ім, калі меў 7 месяцаў. Аб’езьдзілі мы зь ім цэлую Кара гандыскую вобласьць, нідзе не захацелі прыняць з малым дзіцям.бо траплялі мы ў мужчынскія лягеры. Мароз быў да 30 гра-дусаў, а мяне везьлі ў грузавой машыне. Добра, што я карміла яго грудзьдзю, бо на дарогу давалі сухары і сухую рыбу. Часта і вады не было, давалі міску сьнегу. Мела я многа покарму.хапала для сына,мыла яго сваім малаком, дакармляла другіх дзяцей. Відаць, гэта былодадзена ад Бога. Зачаўха-дзіць на 11 месяцы. Забралі ад мяне, калі меў 14 месяцаў. Плакаў дзень і ноч, мяне недапускалі да яго. Нічога нехацеўесьці. Калі мяне дапусьцілі, ужо было позна. Далучу да ліста верш, напісаны пасьля сьмерці праз маю сяброўку. Памяці маленькаму сыночку Сыну маленькі, народжаны вязьнем У мурах сьцюдзёнай сталічнай турмы. Раней, чым сьвет Божы, ты краты пабачыў. с Працяг. Пачатак у № 3(13)—7(17), 9(19), 1992, 1(21), 2(22), 1993 За кратаў да неба цягнуліся думы, Што пядзьдзю блакітна сінеючы ўдалі Над верхнйю шыбай у акне. Чорнай пялёнкай усьцяж засьцялалі, Хаваючы блескі і сонца, і дня. Сыну мой любы, прайшоў ты са мною Ўсе мукі ў падвалах замежных цямніц. Праз рад перасылак зімою сьцюдзёнай Дабраліся з табою да кінгірскіх граніц. Сколькі ад болю ў нас выліта сьлёзаў, Сколькі цярпеньня на нашым шляху, Сэрца ад жалю парвалася~б можа, Каб не замкнута ў грудзях для пакут. Сыну, мой любы, зьнявагі і болі Цярпела я, сыну, у імя тваё. Ты мая радасьць і шчасьце, і доля, Ты мая мэта, каторай я шла праз жыцьцё. I вочкі твае, як льны на радзіме, Як яснага неба блакіт, Ласкай каханьня, як ручкамі зьніму я Цяжар паднявольнай тугі. А сёньня ўсё згасла, зайшло маё сонца Разбілася надзея мая. Мэты і мары аб роднай старонцы Пагасьлі з адлётам майго салаўя. Прашчай, родны сыну, мой ангел нябесны. У чужой зямельцы ня тужы, Ня вынес ты няволі і ў сьмерці бясьпечнай Прытулак знайшоў і спачын.