Прашчай, родны сыну, Найвышняму Богу Малітву ад нас занясі, Ад вязьняў няшчасных, Ад усіх, што ў трывозе, Волю для нас папрасі. Спі мая крошка, чужая зямелька Пухам хай стане табе, Пустыня жытам хай каласіцца Камень аб краю пяе! —Верш напісаны пасьля сьмерці Славіка, сына Веры, не раней 1949 г—сказала сп-я Галяк. Вера была маёй сяброўкай, і ў часе вайны мы былі разам. Пасьля нашыя шляхі разыйшліся. Мы з мужам паехалі на захад, яна, пасьля прыходу Саветаў. была выслана на ўсход. Я не называю ейнага прозьвішча, бо ў Верыным лёсе адбіўся лёс многіх сьвядомых беларусаў. Перачытваю яшчэ раз ліст Веры. Сапраў ды, наколькі трагічна тыповым быў яе лес для беларускай жанчыны .Разлука з мужам. Нараджэньне ў турме сына. Этапы зь немаў-ляткам.Сьмерць самых блізкіх людзей. Вяр таньне на Вацькшаўчыну. Пачатак новага жыцьця. Жыцьця ў адзіноце, без моцы, на-дзеі, веры і былой адвагі. Колькі гадоў Вера хавала ў сваім сэрцы боль, каб нарэшце вы-плакаць яго сухімі ўжо вачыма былой сяб-роўцы, зь якой некалі ўсе радасьці, гора, як і апошні кавалак хлеба, дзялілі разам. —Верын лёс,—ціха працягвае Раіса Га ляк,—падобны на лёс многіх нашых сяб роў, якіх таксама-б чакала высылка, каб не ад’езд на Захад, які адбыўся за некалькі месяцаў пасьля сустрэчы на сьвяткаваньні 25-годзьдзя Віленскай Беларускай гімназіі. і крыху памаўчаўшчы, сп-я Раіса зноў па чала ўспамінаць пра Беларускую гімназію ў Вільні. Ніжэй мы друкуем яе ўспаміны. У нашай гімназіі выдаваўся часопіс «Вучнёўскі звон»,і рэдактарам аддзелу «Гу мар»быў Чэслаў Будзька. Ён заўсёды зьмя шчаў у «Гумары» нешта цікавае. У свой час сярод гімназістаў была вельмі папулярнай песенка. Когда гнмназня отрылась, Тогда разверглнсь небеса Дух в вмде голубя спустйлся, й зазвучалч голоса: Курнте, пейте, веселйтесь, Посадят в карцер — не беда Учйть уроков, не труднтесь, Ведь это всё же ерунда. Папулярнай песенка была ня толькі за свой жартаўлівы характар, але і за прыго жую медодыю. У часопісе друкаваліся розныя варыянты гэтай песьні, а пазьней на яе музыку быў пакладзены верш Жылкі, і гэтая песьня стала гімнам віленскіх гімна зістаў. У часопісе «Вучнёўскі звон» вучні пісалі аб тым, што найбольш хвалявала іх. Памя таю як Лёня Галяк, будучы ў 8 клясе, пра чытаў артыкул, прысьвечаны фізкультуры Гэты друкаваны матэрыял настолькі ўразіў Леаніда, што ённапісаўувучнёўскі часопіс свой артыкул. Зьмест яго яўжонепамя таю, але сэнс зводзіўся да думкі, што ў здаровым целе — здаровы дух. У гімназіі нас выхоўвалі сьвядомымі беларусамі. Мы адзначалі 25 Сакавіка, ар-ганізоўвалі літаратурныя вечарыны. Сярод беларускіх мерапрыемстваў мне запом нілася акадэмія, прысьвечаная 10 угодкам сьмерці Івана Луцкевіча. Рэфэрат чытаў Стась Станкевіч. Гэта былі ўспаміны аб Лу цкевічу. Вельмі ўдала выступіў АнтонТрэп ка. Запомнілася адна фраза зь ягонай пра мовы,прысьвечанай самаахвярнасьці й аль' труізму Івана Луцкевіча:«Ён еў усё,бобед ны быў. 1 ён нічога ня еў». Выступаў таксама з дакладам віленскі адвакат Казімір Петрусевіч, які прыймаў удзел у 1 зьезьдзе РСДРП. «Іван Луцкевіч, —казаў ён быў быў Дон Кіхот. 1 таму існа вала думка, што стварэньне незалежнай Беларусі ёсьцьдонкіхотаўства». Хаця пра мова К.Петрусевіча выклікала нямала спрэ чак, але пасьля таго яскравага выступ леньня грамада запісала Петрусевіча ў беларусы. Таксама выступалі Антон Луц кевіч і Юліяна Дубейкоўская, якія бывалі на ўсіх імпрэзах, якія праводзіліся бела русамі. Між іншым, Антон Луцкевіч выкладаў у нашым клясе беларускуюлітаратуру. Пась ля ягонага арышту —заняткі праводзіў Мі хал Заморын, а потым Ігнат Дварчанін. Гэта былі цікавыя настаўнікі, якія вучылі нас ня толькі свайму прадмету, але пры вучалі да самастойных разважаньняў, на зіраньняў. Памятаю, як у сярэдзіне 20-х гадоў, у Вільні адбылася вялікая агульная краёвая выстаўка. На яе зь усяго краю былі пры-везены на паказ розныя жывёлы, сельска гаспадарчыя прадукты, вырабы тавараў прамысловасьці. Менавітатады першы раз паказвалі цэлафан. Усе гаспадыні былі ў захапленьні ад таго, што такім лёгкім, празрыстым і прочным матэрыялам можна закрываць банкі з варэньнем, павідлам, і яны будуць стаяць, не губляючы сваіх якасьцей. Уражаньні пасьля выстаўкі былі вельмі моцныя. I я з задавальненьнем напісала аб іх у сваім сачыненьні, якое ў якасьці хатняга заданьня задаў нам М.За-морын. Пасьля таго як выкладчык праверыў гімназісцкія творы,ён зрабіў такі камэнтары: «Лукашэвіч (дзявочае прозьвішча Галяк— С.Б) па тэме піша сачыненьні горш за ўсіх, а на вольную тэму — лепш за ўсіх». А яшчэ ён парадзіў мне паступаць на гуманітарны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, але я пайшла на прырода матэматычны. Усе гімназістылюбілі сваіо гімназію. Та-му мы, ня гледзячы на ўсе цяжкасьці, саб ралісяўёй зімой 1944 г., каб адзначыць25 годзьдзе Віленскай Беларускай гімназіі (1 лютага 1919 г. лічыцца днём заснаваньня гімназіі —С.Б.). Ехалімы цягніком з розных месцаў: Баранавіч, Менска, Маладэчна... I на кожнай станцыі да нас далучаліся новыя пасажыры—былыя гімназісты і сябры па Вільні, актывісты беларускага руху. (Прыехалі Н.Арсеньнева,Ф.Кушаль, М.Шчорс, А.Калубовіч, Я.Каханоўская, С.Станкевіч. Р.Астроўскі). Нас сустрэлі нашыя былыя выкладчыкі: кс.Адам Станкевіч і Алена Са калова Лекант, якія без перапынку 25 гадоў працавалі ў гімназіі, Аляксандар Данілевіч, даўнейшы выкладчык матэматыкі, а таксама новыя настаўнікі, многія зь якіх вучыліся ў гімназіі: дырэктар гімназіі Франыдішак Грышкевіч івыкладаў беларускую мову), заступнік дырэктара Пётр Радзюк (настаўнік фізыкі), а. Алексей Нестаровіч, выкладчык праваслаўнай рэлігіі, Ніна Падагел-Ма цёніс. Лідзія Шафаловіч, (выкладчыцы бе-ларускай мовы), Теміра Сасіновіч, Софья Теадаровіч (настаўніцы нямецкай мовы), Мікола Анцукевіч ( выкладчык лаціны і гіс торыя), Раіса Радабедзянка —выкладчыца гісторыі), Натальля Міцава (выкладчыца прыроды м геаграфіі), Анатоль Карнюк (вы кладчык хіміі), Тацьцяна Мацьвеева, (вык-ладчыца матэматыкі), Мікола Мацейчук (выкладчык біялёгіі), Вольга Фёдарава (выкладчыца мастацтва), Леанід Фёдараў (выкладчык музыкі), Станіслаў Марцінкевіч, Алёна Сырмянка ( выкладчыкі гімнастыкі), К.Галкоўскі — (выкладчык драматургіі і дэклярацыя). Сьвяткаваньне пачалося службай у кась-цёле сьв. Міхаіла. Касьцёл гэты быў вядомы ў Вільні, бо ягоным фундатарам быў Леў Сапега. (Дарэчы, там пахаваныя дзьве ягоныя жонкі). Пасьля службы мы зрабілі здымкі на памяць і пайшлі на акадэмію, якая адбылася ў гімназіі. Пмназія тады мела будынак на Вострабрамскай вуліцы. Дырэктарам гімназіі ў нямецкія часы быў былы вучань Франьцішак Грышкевіч. У сваім прывітальным слове ён сказаў, што *...вучні нашай гімназіі — гэта аграмадны нацыянальны скарб. Хопіць толькі ўспомніць некалькіпрозьвішчаў гадунцоў нашаегім-назіі—пясьнярка Натальля Арсеньнева, культурныя і палітычныя працаўнікі— інж. Адольф Клімовіч, магістар М. Пяцюкевіч, Юліян Саковіч, магістар Ян Шутовіч, др. М.Ільяшэвіч, Вінцук Грышкевіч, Станіслаў Станкевіч, мастак Раман Семашкевіч... 25 год працы нашае гімназіі ў Вільні знойдзе ўжо хутка сваю заслужаную ацэнку на ба -чынках беларускае гісторыі.Кожны.хто ў нашай гімназіі працаваў і вучыўся, можа з гордасьцю сказаць, што браў удзел увель-мі важнай справе Беларускага Народу» Канстантын Езавітаў, адзначыў: « Пэ-дагагічнаяРада Віленскай гімназіі павінна скласьці точныя сьпісы ўсіх вучняў, якія скончылі, а таксама і тых, якія ня мелі маг-чымасьці з тых ці іншых прычына ў скончыць поўнага курсу навучаньня ў гімназіі, каб прасачыць іхні далейшы жыцьцёвы шлях і працу. Біяграфіі настаўнікаў і вучняў Ві-ленскай гімназіі за першыя 25 год ейнае працы трэба сабраць, апрацаваць і выдру-каваць, пакуль яшчэ ёсьць магчымасьць гэта адносна лёгка зрабіць. Кніга гэтая бу дзе дужа важнымматэрыяламдлябудучага Беларускага біяграфічнага слоўніка». Пасьля акадэміі адбыліся ўзнагарода Р.Астроўскім старэйшых выкладчыкаў гім-назіі: Алены Сакалоўскай і кс. Адама Стан-кевіча і канцэрт. Пані Алена хадзілакара левай. Нягледзячы на цяжкі час, яна была У час спатканьня на сьвяткаваньні 25-годзьдзя Беларускай гімназіі ў Вільні вельмі добра апранутая і трымала ў руках прыгожыя ружы. На канцэрце выступілі Менскі хор, з сольнай праграмай некалькі вучняў. Прыгожа сьпявалі музычная група з Наваградка і Людміла Рагуля, але любім цам публікі быў, без сумніву, Забэйда Су міцкі. У зале, падчас акадэміі і канцэрту прысутнічаў біскуп Віленскі. He абыйшлося на вечары і без кур’ёзаў. Канферасье аб’явіў. што прывітаньне скажа найлепшы вучань гімназіі. Усе мы пачалі прыпушчаць, хто такі. I не змаглі стрымацца ад сьмеху, калі на сцэну выйшаў Лубановіч па мянушцы Бульбяшка.самы хуліганісты хлапец за ўсе часы існаваньня гімназіі. Пасьля канцэрту мы пайшлі ў рэстаран. Хаця быў шэры дзень, і нейкая невядомасьць глуміла душу, усё-такі мы былі вельмі задаволеныя, што сустрэліся ўсе разам. Мы прадчувалі, што бачымся зь некаторымі апошні раз. Так яно істалася...У гэтых-ж дзень, ахто і назаўт-ра, мы разьехаліся па дамах. А праз некалькі месяцаў многія з былых вучняў Беларускай гімназіі мусілі ад’язджаць на захад. 61 60 ШШШМПЙІІЫІ ыіпютогсгоа олмшкііых спгаў РЭСІІУВЛІКІ ВЕЛАРУСЬ МГНГЗТВТ or ГОЛЕТчМ AFtAiAa REPUBLIC OF BELARUS FAX: 0172-274521 Phone: 0172-272922 Сп. МІхасю Белямуку (2/6 J&4У j^/^^y Шаноуны Шхаоь Белямук! 3 нрыемнасцю даведауся аб наданні Бам звання ганаровага оябра Інстытута гісторыі АкадэмІі навук Рэспублікі Беларусь. Горача віншую Вас з гэтай выдатнай падзаяй —сацраудным прызнаннем Вашнх вялікіх заслуг перад беларускай гістарычнай навукай. У Вйшай. асобо мй маом нлотомнага рупліуца на ніво навукі, а таксама вядомага грамадскага дзеяча нашага беларускага гамежжа. Зычу Вам, дарагі МІхась, доугага веку, моцнага здароуя, багатага творчага нлёну на карысць нашай адзінай МацІ-Беларусі. 3 пашанай, МІністр Шапоўны сподар М.Белямук Маем гонар павсдаміць, што рашэішем Ьучопай рады Інстытута гісторыі Акадэміі навук Веларусі (прат. № 5 ад 25 траўня ГЛ?3 г.) эа навуковын распрацоўкі пытшшяў сфрагістыкі , геральдыкі , складаннс обору маіістна-рочавых скарбаў IX—XI ст.ст. з тэрыторыі Беларусі, актыўную . . дзейнасць ііа распаусюджванню педаў пн беларускай гісторыі І ўклад у справу выдання гістарычнага часопіса ’’Полацак" Вам надодзсна званне Ганаровага членй Інстытута.