Полацак №5, 1993

Полацак №5, 1993

42.67 МБ
46
47
павучаць Новіка: «Я забіў толькі двух халуёў фашыстаў, а іх усіх трэба пусьціць у расход. Чаму яны ня ідуць да нас, каб разам змагацца з фашыстамі?»
—А хто будзе забясьпечваць таварыша Сечкіна самагонам, калі ўсе пойдуць да нас?— запытаўся Новіч, паказваючы рукой на пляшку.
Сечкін маўчаў, а Новік працягваў: «Мы пайшлі ў лес змагацца зь немцамі, а ня зь беларускім народам. Да нас не сьпяшаць бегчы беларусы, таму што ня бачаць розь ніцы паміж намі і фашыстамі, якія, які і мы, забіваюць нявінных людзей. Я, вось прывёў новую беларусачку, але ня ўпэўнены, што яна не пабяжыць назад у Менск, таму што таварыш Сечкін можа згвалціць яе так, як згвалціў Маню Вярбіцкую».
Сечкін маўчаў, нэрвова кусаў ніжнюю губу. Новік ня стаў раскрываць пытаньня гвалту, бо ў самога была «пыса ў пушку», бо і сам узяў Клашу гвалтам.
Узяў зь вялікім боем, але ўзяў. Паабдзі-рала Клаша яму морду кіпцюрамі ды крыві. Ягонай крывёю вымазала сабе спадніцу і райтузікіі, тыцкаючы Аляксею пад нос «ве іцественным доказательстом» крычала, што ён адабраў у яе нявіннасьць, што яна ні з кім яшчэ такога сораму ня мела .Аляксей верыў Клашы, бо Клаша была ў яго першай «нявіннай» дзяўчынай. Ён радаваўся, што яму пашанцавала ўзяць такую прыгажуню «нявіннай» дзяўчынай. Да Клашы ён меў толькі Арыну «мать солдатскую». Hi да Арыны, ні да Клашы Аляксей ня меў па-чуцьцяў, якія называюцца каханьнем, a глядзеў на слабы пол, як на шклянку са-магонкі, ад якое бушуе кроў і кружыцца галава. Жаданьне гэтай «самагонкі» зьяў-лялася ў Новіка часта, але абставіны не дазвалялі яму дабрацца да Клашы. Выкарыс таў ён нагоду, калі ўдваіх яны пайшлі на
магілкі разьвешваць антэну, кабзьвязацца з Масквой, перадаць сабраныя весткі. Лезьці на дрэва падахвоцілася Клаша. Аляксей служыў як драбінай. Ён прыгнуўся, Клаша села яму на шыю, Аляксей выпрастаўся, Клаша схапілася за галіну, падцягнулася і стала яму на плечы, а тады пакарабкалася да вяршыны бярэзіны. Аляксей стаяў пад бярэзінай, трымаў руку на шыі, якуюКлаша быццам апякла сваімі гарачымі нагамі, і зь цікавасьцю, каўтаючы сьліну, узіраўся ў белыя ножкі. Калі Клаша павесіла антэну і стала злазіць, калі ізноў села яму на шыю, Аляксей ня вытрымаў дотыку маладога гарачага цела, зграбастаў Клашу і паваліў на траву, паміж двумя магіламі. Клаша і крычала і кусалася, але дарэмна. I вось, прыпомніўшы гэтую гісторыю, Новік «зра-зумеў» Сечкіна, зьмякчыўся і загаварыў зусім пра другое, пра тое, што даведаўся ў Менску: «Бабы бабамі, а справы дрэнь. Нем цы актывізуюцца. Арыштавалі падпольны камітэт: 28 чалавек павесілі, a 251 рас-стралялі. Трэба чакаць гасьцей з чарапамі на шапках. Я думаю адсюль зматвацца. бо мы пакуль што эсэсаўцам ня можам даць адпор. Як ты думаеш?»
Сечкін ня быў-бы Сечкін, каб не пака заў сваю ваяўнічасьць: «Я думаю, пакуль што нікуды зматвацца ня трэба. Нас жмень-ка. Немцы пра наша існаваньне наўрад ці ведаюць, бо мы да гэтага часу сядзелі і яш чэ сядзім, як мышы ў сьвіронку, хрумсаем сухары ...».
—...і запіваем бурачным квасам,—пад’ял-дычыў Новік і працягваў,—Хаця наша аснаў ная задача—збор вестак, але і ад тэрарыс тычных актаў мы рукі ня ўмываем.
—Што ты маеш на ўвазе, таварыш Новік? — Сечкін сеў па-турэцкі і палез у кішэню па кісет махоркі.
Маю на ўвазе тое, што ты думаеш, та-
варыш маёр. Я габе ўжо казаў, што я прывёў сягоньня слаўную бабёху, пальчыкі аблі жаш. Але яна ўкакошыла палкоўніка СС і ягоную фрау. Укакошыла за здраду. He па думай і ты, Дон Жуан, свагацца.
Сечкін узарваўся :
—Я што? Хіба ты ўжо сватаў?
—He, я маю каго сватаць.
—Зайздрошчу, але нямецкімі шлюхамі ня цікаўлюся. Зьдзіўляюся табе, Аляскей Рыгоравіч, як ты бяз клясавага падыходу сьцягваеш да сябе ўсякую шваль?
—Чаму шваль?
—Таму што яна качалася з фашыстам, які ёй, як ты кажаш, здрадзіў.
Новік быў згодны зь Сечкіным, але свой недагляд не хацеў прызнаць і адказаў:
—Але-ж яна сваю віну іскупіла :угробіла Ганса ды не яго аднаго. Мы, калі ўцякалі із Менска, чулі, як грымнула. Там не адзін Ганс з Гэльдай уверх тармашкімі паляцеў. Апрача гэтага, Ліза яшчэ нам саслужыць службу. I давай на гэтым паставім кропку. Займёмся справамі. Зматавацца адсюль па куль што ня будзем, толькі трэба усіліць пасты. Займіся гэтай справай, а я мушу ісь ці перадаць у штаб весткі пра расстрэляных і павешаных падпольшчыках.
Клаша,Юля і Маня спаткалі Лізу холадна, бо ім граім было цесна ў невялічкай зям лянцы. А яшчэ таму, што яна глядзела на іх неяк з-пад ілба, быццам папікала: «Добра вам паводзіцца, калі другія галавою ры зыкуюць. Але пазьней, калі Ліза выспаве давался, дзяўчата падабрэлі, прынялі ў свой хор, засьпявалі:
Дремлет в тесной печурке огонь.
На поленьях смола, как слеза...
Л іза не магла сьпяваць далей, прыцісну лася да Клашы і заплакала. Клаша і Маня таксама расчуліліся, і перасталі сьпяваць,
сталі хныкаць. Ліза плакала ад нядаўна перажытага стрэсу.Ёй шкода чамусьці ста ла Ганса й ягоную фраў. А яшчэ прыпомніла загадчыцу казінофраў Шульц, добрую нем ку, ды і пару беларусак іам працавлі. «I што я натварыла?
Маня перажывала ўтрату дзявочага го нару, хаця гэты гонар яна аддала Лявончы ку,але ж Лявончык—яе нарачоны, якому яна і сваю будучыню аддала—пайшла за ім у лес, а ту г падсек яе нейкі Сечкін. Юля не сьпявала і ня плакала, а думала, як уцячы назад у Менск.
Клаша толькі трошкі пахныкала, успом ніўшы Язэпа, а пасьля магілкі і сябе паміж магілаў, дала сабе слова — болей з Аляк сеям разьвешваць антэну не хадзіць. Сьлёзы, хныканье і роздумы спыніў Новік, які нечакана зьявіўся ў зямлянцы.
-Клаша, гукнуў, як токлькі адхіліў дзяружку, якая служыла замест дзвярэй, зьбіраўся ў паход: тэрміновыя весткі...
-Мне ня трэба зьбірацца, я гатова, але прашу даць мне некага, хто зможа несьці рацыю і лезьці на дрэва.
Аляксей зразумеў, на што Клаша націс кае, ведаў, што яна зь ім ня пойдзе, і спы таў: «3 кім ты хочаш ісьці?»
Клаша назвала Маню і Лявончыка. Новік згадзіўся, даў лісток паперы, на якім былі напісаны прозьвішчы сяброў падпольнага камітэту, расстраляных і павешаных СД. Там-жа было паведамленьне пра выбух ў казіно. Клаша сказала, што пра выбух ка зіно яна ведае: Ліля апавядала, Аляксей перабіў: «Скажаш, тое, штоя напішу». А на пісаў так: «У вечары 28 лютага 1942 г. кам самолка Ліля Андрэяўна Барсук, выконваю чы заданьне менскага гаркома камсамолу, падклала іанкавуюміну ў казінона вуліцы Урыцкага. Забіта шмат фашысцкіх вышэй шых камандзіраў і начальнікаў цывільнай
48
49
адміністрацыі. Міну раздабыў таварыш Ла-бач Віктар, супрацоўнік нацыяналістычнай Беларускай самапомачы, а тэхнічны інс труктаж Лілі Барсук даў таварыш Новік Аляксей Рыгоравіч. Л іля пасьля выкананьня заданьня спаткалася з Новікам А.Р. на ква тэры Віктара Лабача і цяпер знаходзіцца ў атрадзе. Каманьдзір спэцатрада Новік А.Р.»
Клаша, прачытаўшы пра камсамолку Лі-лю, што і выконвала заданьне Менскага гаркома камсамолу, усьміхнулася пра ся-бе, а калі Новік пакінуў зямлянку, спытала ў Лізы: «Ты камсамолка?» Ліза пакруціла галавою — не. Пра тое, што Ліза падклала міну, каб адпомсьціць Гансу за здраду, Клаша ўжо ведала, бож Л іза прабалталася, а таму падумала: «Можа, яно так і патрэбна на вайне: і зь нямецкай патаскухі рабіць гераіню ды запісваць у камсамол». Клаша зірканула з усьмешкай на Лізу і сказала Мані : «Пойдзеш са мною».
Я.Ціхановіч
Новік распарадзіўся, каб Клаша ішла на старое мейсца, то-ж бо на магілкі ў пасёлку Ракаў, туды дзе...Клаша не жадала ўспамі-наць пра тыя магілкі, дзе Аляксей нась-мяяўся над ёю, і ісьці туды ня зьбіралася, хаця Аляксею нічога, не сказала. Прахо дзячы каля мужчынскай зямлянкі. Маня па прозьбе Клашы заскочыла туды і сказала свайму хахалю Алексею Лявончыку супра ваджаць яе і Клашу на заданьне. Адыйшліся яны недалёка ад лягеру, Лявончык распнуў на дубе антэну. А назаўтра на сьвітаньні заіграла агнём і жалезам «Валшэбная флей-та». Да павешаных і расстраляных падполь-шыкаў далучыліся душы разарваных бом-бамі пяць «асабістаў» атраду Новіка ды партызанкі Юлі Барсук. Налёт «сьцярвят-нікаў» на Старасельскую пушчу —віна Кла-шы. Немцы засеклі хвалі рацыі. Яна ведала пра здрадлівасьць хваляў, але Аляксея не паслухала. I вось, маеш.»
* ПЯЫЙЦЬЗЯ'ЯІ *
Антон Шукелойц
У кастрычніку 1596 г. у Берасьці была абве-шчана вуніяцкая царква, а кароль Жыгімонт Ваза 15 кастрычніка 1596 г. выда ў свой унівэрсал, уякім абяцаў узяць вуніяцкую царкву пад сваю апеку. Ад 1596 г. пачынаецца прасьлед пра-васлаўных у Рэчы Паспалітай і ліквідуецца пра-васлаўныя япіскопствы. У1 бЗЗг. на ўсюБеларусь была толькі адна япіскопія ў Магілёве
У1654 г. Багдан Хмяльніцкі з сваімі казакамі падпарадкоўваецца Маскве, і гэта выклікала кровапралітнае змаганьне, якое закончылася ўмоваю ў Андрушэве ЗОстудзеня 1667г. Згод-на ёй Расея атрымала Смаленшчыну, Севершчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеўшчыну. У сувязі з гэтым у Маскве вырашылі далучыць і ліквідаваць Кіеў-скую мітраполію. Паколькі Кіеўская мітраполія была пад апекаю Канстантынопальскага па трыяр-ха, то ў Канстантынопальзбагатымі падарункамі была послана дэлегацыя. Ня толькі Канстанты-нопальскі, але і Ерусалімскі патрыярх непры-хільна аднесьліся да маскоўскіх прапановаў. Але маскоўскія пасланцы падкупілі турэцкага візара і турэцкіх чыноўнікаў, якія прыгразілі патрыярху Дзіянісію, і ён быў прымушаны пад-пісаць грама туаб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярху. Гэтак ад 1686 г. япіс-капы Беларусі пачалі атрымліваць хіратонію ня ў Кіеве, а ў Маскве.
У 1772 г. наступіў першы падзел Рэчы Пас-палітай. Магілёў адыйшоў да Расеі, і фактычна Беларусь страціла свайго адзінага япіскапа. Архіяпіскап Магілёўскі Юры (Георгі) Каніскі, разумеючы сытуацыю, упаўнаважыў архіман-дрыта Слуцкага Троіцкага манастыра Віктара (Садкоўскага) на арганізацыю Менскай япархіі. У 1785 г. адбылася хіратонія архімандрыта Вік-тара. Уладыка Віктар неўзабаве быў абылганы, арыштаваны, сасланы, і Менская япархія і бела-рускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай апы-нуліся без архіпастыра. Калі пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь апынулася
ў межах Расейскае імпэрыі. Яп. Віхтар вярнуўся ў Менск.12 красавіка 1795 г. яму надалі сан ар хіяпіскапа, a 13 травеня 1796г. перавялі ў Чарнігаў.