Полацак №5, 1993

Полацак №5, 1993

42.67 МБ
Уручонес граматы адбудзсцца ішд час Вашага прысэду на Сусветны о’сод бсларусоў у ліпсні.
Шаноўны спадар Міхась Белямук!
Сябры Менскага грамадзкага-асьветніцкага клюбу «Спадчына» шчыра віншуюць Вас з наданьнем Вам званьня ганаровага сябры Інстытута гісторыі Акадэміі НавукРэспублікі Беларусь.
Гэты акт з боку нашай Акадэміі сьведчыць аб тым укладзе, які Вы зрабілі для разь-віцьця беларускай навукі праз выдавецтва і распаўсюджваньне часопіса «Полацак». Гэты актзасьведчыў і тое, штоўрэшцеафіцыйная гістарычная навука прызнае ролю, значэньне і дасягненьні беларускіх дасьледчыкаў, якія жывуць па за межамі Бацькаўшчыны, доў гія гады ігнараваліся і нават шальмаваліся ею. I Вы па праву сталі першым, хто паяднаў беларускую навуку Бацькаўшчыны і Замежжа.
63
Яшчэ раз прыміце ад сяборў клюбу «Спадчына» найлепшыя пажаданьні. Новых твор-чых посьпехаў Вам у асьвятленьні гісторыі нашай Бацькаўшчыны.
Жыве Беларусь!
Старшыня клюбу «Спадчына» Анатоль Белы
Дзень Маці, па амэрыканскай традыцыі сьвяткаваўся ў Кліўлендзкай царкве Жы ровіцкай Божай Маці 9 травеня. Пасьля сьв. літургіі і малебну за ўсіх мацярок, бабуляў, прабабуляў у царкоўнай залі адбылося прыняцьцё. Таксама была падрыхтвана і канцэртная праграма. Люба Блізнюк выканала некалькі беларускіх песьняў, і прысьвяціла іх адной з найстарэйшых прыхажанак царквы, шаноўнай сп. Юлі Палонскай, якая 2 ліпеня будзе адзначаць сваё 90-годзьдзе.
Рэдакцыя часопіса «Полацак» таксама віншуе Юлю Палонскую зь яе юбілеем і жадае ёй, каб у добрым здароўі і настроі сустрэла яна сваё 100 годзьдзе.
Парафіяльнае сьвята Жыровіцкай Божай Маці ўрачыста было адзначана 23 траўня ў Кліўлендзе. Пасьля літургіі, адслужанай а.Міхасём Страпко, хроснага ходу, малебну адбыўся пачастунак, якія прыгатавалі жанчныны царкоўнай рады Лёля Міхальчык і Вольга Дубаневіч. У гэты ж дзень адбылася прэм’ера відэастужкі «Беларусы, якія жывуцьу Амэрыцы», якаялетасьбылаадсьнята кінагрупай з Бацькаўшчыны. На пачатку прагляду аўтарка і рэжысёрка фільму Вацлава Вярбоўская падзякавала Кліўлендзкі аддзел БАЗА за спонсарства фільму і паведаміла, што рыхтуецца да мантажу яшчэ адна стужка пра беларусаў далёкага Замежжа.
64