Полацак №5, 1993

Полацак №5, 1993

42.67 МБ
Толькі гіпатэрычна мы можам меркаваць аб уплывеСафіі і Георгія на лёс сваёй дачкі Еўфрасіньні —славутай полацкай ігуменьні. Навуцы вядома віслая пячатка, якая на лежала Еўфрасіньні. Яна была знойдзена ў
4
Ноўгарадзе на Рурыкавым гарадзішчы7 . На пячатцы маюцца надпісы: «Нефросння» і «Г/оспод/н, помозн рабе своей Ефросмннн нарецаемон». Надпісы зроблены кірыліцаю і характэрныя для XII ст., а шматфігурная кампазыцыя «Прэабражэньня» з выяваю Хрыста, прарокаў Ільлі, Майсея, апосталаў Якава, Івана, Пётра на падобных пячатках больш не сустракаецца.
Калі зь першымі полацкімі князямі зьвя-зана пранікненьне бізантыйскай культуры й асьветы на Полаччыну, то Еўфрасіньня Полацкая, як ніхто, садзейнічала паўна-водзьдзю гэтых жыцьцёваістотных для грамадзтва крыніц. Выдатным помніка.мсу сьветнага прыкладнога мастацтва зьяў-ляецца крыж, які быў зроблены па замоў-ленасьці Еўфрасіньні ў 1161 г. майстрам Лазарам Богшам. Акрамя мастацкай каш-тоўнасьці, гэты помнікмае вялікую эпігра фічную каштоўнасьць. На тарцовых баках крыжа,аа сярэбраных пласьцінах быў зроб-лены вялікі надпіс. Побач зь інфармацыяй аб кошце работы самога крыжа, аб яго ўласьніцы было зьмешчана і закляцьце. На адваротным баку, у самым нізе, пад выяваю сьв. Панцеляймона—імя майстра. «Вьлето 6669покладает Офрасннья честьный кресть вь манастырм своемь вь црквн святого Спаса. Чьстьное древо бесценьно есть, a кованье его злото н серебро н каменье н жьнчюгь вь 100 грнвнь a (...) 40 грнвнь. Да не нзнесеться нз манастыря ннкогда же яко нн продатн нн отдатн аіце се кто пре-слоушаеть нзнесеть н от монастыря да не брудн емоу помоіцннкь чьстьней крсть нм весь век.нм в боуд. іцнннда будеі проклят святою жнвотворяіцею Тронцею й святымн отцн 300 н 1 семню сьборь святых отець іі будн ему часть сь Нюдою нже преда Хрмста кто же дрьзнеть сьтворнтн с... властелннь нлй князь нлн гшскоупь нлй нгоуменья йлй
ннь который любо чловек а боудн емоу клятва сн. Офросннья же раба Хрнстова сьтяжавшн кресть снн, прннметь вечную жнзнь сь все..мн (святымн).
I дадатак: «Г/оспод/н помозн рабу своему Лазору нареченому Богшн сьделавьшему крьсть снн црьквн святого Спаса н Офросшіьн».
Надпіс на крыжу, паліяграфія асобных л ітар падцьвярджае яго стараж ытнасьць.бо падобнае напісаньне найбольш характэрна якраз для XII ст. У навуковым сьвеце гэты помнік добра вядомы. На наш погляд, цікава, па-першае, тое, што надпіс сьведчыць пра трывалыя традыцыі, якія ўсталяваліся ў Полацку ня толькі спэцыфічна дзелавых ,а таму скупых пісьмёнаў, але I своеасаблівай літаратурнай традыцыі. Па стылю другая частка надпісу —закляцьце—нечым нагад вае «Жыціе Еўфрасіньні», асабліва тыя фраг менты, дзе перададзены непасрэдна словы самой ігуменьні. Нельга выключаць з пункту гледжаньня логікі верагоднасьць, што такое закляцьце складала сама манашка-кня зёўна.
Па-другое, істотна, што ў гэтым надпісе некаторыя словы носяць адбітак мясцовай гаворкі: «пнскоупь», «злато», «древо»8. Да гэтай жа катэторыі, на наш погляд, можна аднесьці: «бесценьно», «чьстьный», «нгу менья», «кованье», «боудн емоу», і г.д.
Вялікая роля асьветніцкай дзейнасьці Еўфрасіньні, яе духоўны подзьвіг былі вы сока ацэнены й яе сучасьнікамі. Як мяр-куе пецярбургская дасьледчыца Н.С. Сяро гіна, ужо ў XII ст. пасьля сьмерці Еўфра сіньні 23 мая 1173 г. і перанясеньня яе мошчаў у Кіеў, былі складзены ў яе гонар трапар, і сьціхр і канон. Там, між іншым, ёсьць наступныя словы:
Іс корені благородна благородства н многым добротам.

плод процела есн. возрастншн лоза по всей землч рустей. ко полотску градь осеняюшн н внном веселня напаяешн9.
Да наступнай катэгорыі полацкай эпі-графікі адосяцца графіці. Iх можна ўмоўна падзяліць такім чынам: надпісы на сьценах сабораў I надпісы на асобных рэчах, якія выяўляюцца падчас археолягічных рас копак. У Сафійскім, а асабліва ў храме Спа-са-Еўфрасіньнеўскага манастыра знойдзена багата розных надпісаў XI—ХІУ I нават ХУІІІ стст. Найбольш старажытным сярод іх па праву лічыцца надпіс на валуне, які ля-жаў у падмурку Сафійскага сабору.
Камень знойдзны ў 1977 г. пры расчыстцы паўднёвай сьцяны храма, дзе знаходзіўся ўваход. 3 вонкавага баку ўваходу вышэй узроўню падмурка, у мураванку былі пакла-дзены магутныя валуны. Адзін зь іх (крайні заходні) ад сабора захаваў надпісы.10
На'камні знаходзіцца некалькі надпісаў рознага часу, большасьць зь якіх уяўляе імёны ўласныя. Надпісы глыбокія, а таму добра захаваліся.
Найбольш поўным і падрабязным зьяў-ляецца надпіс, складзены з чатырох словаў, падзеленых паміж сабою кропкамі: «Давыд» Таума • Мікоула • Кьпьсь». I ніжэй як подпіс: «ТАУМА ІА». Пры паліяграфічным аналізе дадзеных надпісаў знайшліся шмат-лікія аналагі ў пісьмовых крыніцах пера важна XI ст. Так літара «А» аналягічная лі-тарам на камені, сустракаецца ў Астра-міравым евангельлі 1056-1057 гг„ Наўга-родзкай мінее 1097 г., Супрасльскім рука-пісу XI ст. Літара «5» з высокай спінкаю ха-рактэрна для таго ж Астраміраваевангелія, зброніка Сьвятаслава 1073 г. падобная да літары 3 — у надпісу на Цьмутараканскім камені. Цікава, што як лічыў Я.Ф. Карскі, напісаньне «Ы» I «Ь» сустракаецца ў рука-
пісах радзейза «5», у асноўным у помніках паўднёва-заходнеславянскіх або спісаных з паўднёва-славянскіх арыгіналаў11. Па леаграфічны аналіз усяго надпісу дазволіў датаваць яго другой паловай XI ст„ што адпавядае часу будаўн і цтва полацка й Саф і I.
Акрамя таго, высокая культура напі-саньня літар дазволіла дапусьціць, што Таўма, які падпісаўся ніжэй, быўчалавекам высокаадукаваным, кніжнікам, рука якога прызвычаілася да пісаньня. Пералічаныя ім у надпісе імёны, відаць, не што іншае, як будаўнічаяарцель. Тое, што Таўма напісаў сваё імя адразу пасьля Давыда, можа сьвед-чыць пра яго высокае палажэньне ў эрар-хічнай лесьвіцы арцелі.
Надпіс «Петьрь» быў зроблены пазьней вышэй прыгаданых надпісаў і адносіцца да першай паловы XII ст., а «ворншько» — у пачатку XIIIст. 12
Самі імёны даволі рэдкія, «Тоума» не сустракаецца ў летапісных і эпіграфічных помніках XI ст., у той час, як яго вытворны тып «томаш» або «тумаш» характэрны для заходнеславянскіх зямель. «кьпьсь» — адна з форм імя «Копос», «Копоско», вядомага з другой паловы ХУ ст. прозьвішча «Копо-сов». Назоўнік «копос», «копыс», відавочна, выступаў ня толькі ў якасьці антрапоніма, але і тамоніма ад назвы горада Копысь. Го-рад гэты вядомы ўжо з 1059 г. і ўваходзіў у склад Полацкага княства.
Імя «ворншько» мела сваёй асноваю не слова «вор», а вытворнае ад «Ворон», ана-лягічна «Ворыга», «Ворыха».
Да сёньняшняга дня не ўсе надпісы на камені расшыфраваныя. Некаторыя дась-ледчыкі мяркуюць, што ёсьць на ім нават непрыстойныя надпісы. Поўная дэшыфроўка полацкага камня яшчэ наперадзе. Але ўжо сёньня мы маем ня толькі выдатны ўзор старажытнай эпіграфікі, але і жывыя імёны

7
тых, хто быў непасрэдна зьвязаны з бу даўніцтвам трэцяга на Русі і чацьвёртага ў сьвеце Сафійскага сабору.
Адукацыя сярод жыхароў Полацка XII — ХПІ стст. была звычайнай зьявай. Яна распаў-сюджвалася паміж самых шырокіх колаў грамадзтва. Доказам таму можа служыць і надпіс, зроблены полацкім баяром Ваінегам на сьцяне Кіеўскай Сафіі. Надпіс быў наш-крабаны на першым паверсе храма непа-далёку ад алтара на слупе ў цэнтральным нефе 13 .
«Воннегпнсал Журяговнць полоцяннн». Як адзначыў С.А. Высоцкі, запіс зроблены даволі няўпэўненай рукою. Аўтар яго блытаў напісаньне літар «Н» і ў сваім імені «Воннег». Будзе зразумела, калі ўлічыць, што гэты палачанін быў баярам, і рука яго была больш прызвычаена трымаць меч, чым сьціло. На фрэсцыСьв. Ануфрыя, дзепакінуў аўтограф Ваінег, знойдзена больш за 20 графіці, у тым ліку і запіс аб Баяванай зямлі. 14
Кашоўнымі эпіграфічнымі помнікамі зьяўляюцца графіці Спаскай царквы Еў-фрасіньнеўскага манастыра. На жаль, у су-вязі з тым, што ў храме дагэтуль не право-дзіліся комплексныя рэстаўрацыйныя рабо-ты, а разам зь імі дасьледаваньні, знойдзена малая колькасьць графіці. Яшчэ менш іх надрукавана. Найбольш цікавым на сёнь-няшні дзень, на наш погляд, зьяўляецца графіці ў паўночным нефе храма, у не-пасрэднай блізкасьці ад алтара. Запіс зроб-лены ў шырокараспаўсюджаным жанры памінаньня: «М/еся/ца авоуста вденьпрьс-тавнся Козумнна пнсца нконьного». У гэ-тым надпісе, як і ў аналягічным: М/еся/-ца аугуста у 23 на памя/ть/ о/т/ца Ка-леннка преставнся раба Божня Соломонм-да», зьвяртаюць на сябе ўвагу рысы по-лацка смаленскага говара: «Блытаньне «В»
8
і «У», фрыкатыўнае «г»15. Палеаграфічна надпісы знаходзяць аналёгіі ў рукапісных помніках пачатку і сярэдзіны XIII стст. A гэта азначае, што прыгаданыя ў іх людзі маглі жыць і ў другой палове XII— першай палове ХІП стст. Козуміна, безумоўна, была жонкаю іканапісца Кузьмы, добравядомага ў Полацку. Магчыма, таксама, што апошнія гады свайго жыцьця яна была ўжо ўдавою і жыла пры Спаскім манастыры. 3 гэтага можна зрабіць выснову, што і сам Кузьма працаваў пры манастыры. Калі ўлічыць, што Спаскі храм быў пабудаваны якраз у другой палове XII ст., то можна меркаваць, што Кузьма быў адным з аўтарў фрэсак гэ~ тага храма.
Старадаўняя цэгла-плінфа з літарай.
Сафійскі сабор у Полацку. XI ст.
Ня меншую цікавасьць маюць спаскія графіці, якія нясуць гістарычную інфар мацыю. Аднозьіх датуецца дакладна —1492 г. Гэта запіс аб сьмерці караля Казімера I «во княженіш» яго сына Аляксандра: «В
лі/то/ седмотнсячно преставнся король a С/ы/НЬ его шліе /а/ндрь на КНЯ/же/НЬ/е сёль того літа м/еся/ца нюля...». Як ад значаюць дасьледчыкі, у тэкстах ХУ ст. у дадзеным выпадку ў Спаскай царкве няма палянізмаў. Разамз тым у найбольш рань-ніх графіці ёсьць рысы, характэрныя для беларускай мовы ў часы фармаваньня ста-ражытнабеларускай п ісьменнасьці16.
Таксама графіці сустракаюцца на пра-селках, амфарах I касьцях. Большасьць зь іх стала вядома дзякуючы археолягічным дасьледаваньням ў Полацку або паблізу яго. У 60-я гады пры архэолягічных рас-копках былі знойдзны: рог лася з дзьвюмя літарамі, адна зь якіх: «Н». Тры праселка зь літарападобнымі знакамі, надпісы якіх, на жаль, не чытаюцца У 1971 г. пры работах у Полацкай Сафіі была знойдзена плінфа, дзе ў свой час па вільготнай гліне быў зроблены рабочы запіс будаўнікаў (магчыма, падлік цаглін) |7.