Кніга паэзіі «Ад родных ніў», набыўшы шырокую папулярнасьць сярод беларусаў-ваеннапалонных, трапляла і ў эміграцыйныя цэнтры многіх краін, хаця ўжо і бушавала бязьлітасная вайна ў Эўропе і на другіх кантынентах. Яе ахвотна набывалі многія замежныя вучоныя славісты. Так, чэшскі прафэсар Франьцішак Ціхі быў надзвычай высокай думкі аб гэтай кнізе, якую ставіў на першае мейсца сярод усёй беларускай эміграцыйнай літаратуры.19 Бясспрэчная вартасьць кнігі оыла ў тым, што пясьнярка змагла абудзіць мас-тацкім словам сыноўнія пачуцьці беларусаў у далечыні ад роднага дому, да сваёй ста-ронкі, даматчынага слова, да сваіх палеткаў і сенажацяў, да садоў, што прывабна цьві туць вясною, мілых і сардэчных дзяўчат. што чакаюць доўга на зварог з палону. Паэтычны зборнік хораша ўзнаўляў матывы родных песень і Край незабыўны, дзе хлопцы нарадзіліся і расьлі. Цікава, што ў зборніку быў таксама зьмешчаны верш «Як хмарны дзень», у якім адчуваецца водгук пясьняркі на трагічную падзею, якая адбылася 22 чэрвеня 1941 г. Як хмарны дзень —так маё сэрца сёньня... Дождж з непагодных сыплецца вачэй... Таму, што гэта Край мой любы стогне, кроў у воды Нёмну жыламі цячэ. Так, менавіта тады «Край наш» з прычыны прывіднага сяброўства двух вялікіхправа дыроў аказаўся ў «вагні». Сэрца паэтэсы поўнілася болем за бясконцую ахвярнасьць людзей: Уціш мяне, што гэта не пажары, што не сяло, не лес стары гарыць! Наш Край злажыў даволі ўжо ахвяраў, каб выпешчанай убачыць свет зары!,э Гэты верш, як высьветлілася пазьней, Ларысай Геніюш быў напісаны 22 чэрвеня 1941 г. у Празе. 3 выхадам кнігі «Ад родных ніў» вядо-масьць Ларыс Геніюш хутка расла .Той, хто меў уяўленьне аб гісторыі разьвіцьця бе-ларускай паэзіі, адаразу ж заўважыў, што ў славянскую літаратуру арганічна ўвай-шоў самабытны талент, які найбліжэй стаіць да Янкі Купалы і Максіма Багдановіча. А тым часам у сьвеце працягвалася вайна Пад Прагаю ў Богніцкім санаторыі для цяжкахворых туберкулёзных дажываў свой век беларускі эмігрант Васіль Захарка. 38 39 Знаёмыя і землякі яго часта наведвалі, бо вельмі яго шанавалі. Аднойчы Геніюш ат рымала ад хворага запрысканую крывёю паштовую картку. Вонкавы выгляд яе адразу насьцярожыў. Адчуўшы набліжэньнежыць-цёвай разьвязкі, Захарка прасіў хутчэй да яго прыехаць. Пры наведваньні ён стараўся быць спакойным і засяроджаным, каб ска-заць важнае: з сумам паведаміў, што «на-дыходзіць канец жыцьця яму, аднаму з тварцоў акту Дваццаць Пятага Сакавіка 1918», што пасьля сьмерці Пётры Крэчэў-скага ён «зьяўляецца Старшынёю БНР і як выбраны народам сябра Ураду, адыходзячы, хоча перадаць свае поўнамоцтвы дастойнаму чалавеку». Хворы дзеяч БНР, пытаючыся: «Што ра-біць?»—сам і адказаў: «Патрэбен адпаведны чалавек», «ёсьць толькі такая жанчына, a жанчына ня можа быць Прэзыдэнтам». 3 глыбокай перакананасьцю ён даводзіў, што «нельга браць у магілу ідэі незалежнасьці нашага народу! Нікому ня веру, дочка. Ёсьць многа людзей, але ў кожнага на некага арыентацыя, а тут трэба быць верным толькі народу. На гэтае становішча я мог бы пас-тавіць толькі цябе, каб ты не была жанчы най». Тады Ларыса Геніюш запрапанавала Міколу Абрамчыка, які знаходзіўся на эмі грацыі ў Парыжы. Захарка вагаўся: «Крыху замяккі, крыхі задобры.. Прыйшлося пера-конваць, што ён ведае мовы, добра арыен-туецца ў палітыцы, умее «выкарыстаць любую нагоду, каб толькі нешта вартаснае зрабіць для Беларусі»20. Тут-жа, папрасіўшы паперу, Захарка сеў і пачаў пісаць тэстамент, а затым прасіў усё перапісаць у трох экземплярах... Да падрыхтоўкі згаданага дакумэнта спрычы нілася і пані Косач-Шыманоўская, сястра Лесі Ўкраінкі, якая сама выказала ахвоту «хораша» яго перапісаць. У ім Мікола Абрамчык назначаўся Прэзыдэнтам БНР на эміграцыі, а Ларыса Геніюш—Генеральным сакратаром БНР. На іх абоіх пераходзіў і дзяржаўны архіў, які патрэбна было зьберагаць і вы везьці з Прагі, каб «яго не захапілі немцы». На жаль, у ім ужо не аказалася «Акту пра галашэньня незалежнасьці», захоўваліся дагаворы зь літоўцамі, з Галіцкай Украін скай Рэспублікай і ішн., папкі з архівамі мі-ністэрства БНР і іншымі дакумэнтамі21. 3 гэтага часу на Ларысу Геніюш як на палітычную дзяячку і вядомую беларускую паэтэсу пачалося «паляваньне.» Бібліяграфія 1 У Мюнхене 29 верасьня 1938 г. па ініцыятыве Чэмберлена была склікана кан-фэрэнцыя чатырох дзяржаваў—Вялікабрытаніі.Францыі, Італіі і Ня-меччыны, якія разглядалі чэскае пытаньне і прынялі рашэньне задаволіць патрабаваньні Гітлера. 2 Маладосць. 1990, №2, с. 145. 3 Кафка Франтншек, Чехословакня, Нсто-рнческнй очерк. Прага, 1968, с. 179. 4 Там-жа, с. 184. 5 Маладосць, 1990, №2, с. 150-151. 6 Геніюш Ларыса, Невадам з Нёмана.с. 64 7 Там-жа, с. 66 8 Там-жа, с. 70. 9 Там-жа, с.70 10 Там-жа, с.148 11 Там-жа, с.150 12 Там-жа с.150 13 Там-жа, с.152 14 Геніюш Ларыса, Невадам з Нёмана. 15 Маладосць. 1990, №1, с. 153 17 Маладосць. 1990, №1, с. 139-140 18 Запісана з успамінаў Юльяна Сяргіевіча 19 Запісана з успамінаў Мікалая Кадана. 20 Маладосць. 1990, №3, с. 93 21 Геніюш Ларыса. Ад родных ніў. с. 158: Яе-ж : Невадам з Нёмана. с. 95 Ро» С» Ларысе Геніюш Васіль Супрун Над магілай Ларысы Геніюш На ганку хаты Геніюшаў Ах, як любіла ты кветкі, Да пятых угодкаў з дня сьмерці Ларысы Геніюш Адчыні мне дзьверы, сад, мілая сяброўка, шчабятаньне вясны. запрасі да хаты, золата жытніх палеткаў. на стары парог. водар настояў лясных! Бовось гут, на ганку, Як любавалася полем, гасьцяваць няёмка. ды й стаміўся крыху мовай й краем сваім? зь неблізкіх дарог. Сёньня-ж... зь нязьмераным болем Адчыні мне дзьверы. мы над магілай стаім. як калісь бывала, Так жа зрываецца вецер. пачастуй з парога сонца над Зэльвай плыве. кавай, пірагом; —Усё, як было ў гэтым сьвеце. раскажы аб долі,— быццам нязьменна жыве. дзён сплыло нямала. Але зьмянілася многа. Час усё пакрыху зменьвае кругом. Лёсам валодае час. ...He звініць званочак. He ля старога парога Ганак стаў маўклівы. цёплай сустрэла ты нас. He бяжыш насустрач Боль разьвярэдзіла памяць. зь цёплым словам Ты. Толькі успамінаў Жаль разьдзірае душу. цяжкі боль шчымлівы Кветкі тут сэрца мне раняць. заглядае ў шыбаў Сьлёзы-ж даруй мне—прашу. халадок пусты. Апусьцела хата. як старэнькі вулей. колісь такі людны, гаваркі і свой. Нават і сьцяжынка не жыве тут болей,— густа зарастае, як і двор, травой. Зэльва, 7 красавіка 1988 г. 41 Беларускім паэтам на чужыне A h<'^ л^р fry k^J ^ о7^ ^^^ а-^ О^~^^ л ^^^~^7 H^^^^^J? it Л^^^^^; ^ ^^ I U ^ С^ Л^ 4 & 6 z -^ ^'^; Ac ^ЛР-^ 4a^r^Cn^S ^^a^^^j lUTe ^'УйсЛ-Хх д с< ^(^і<^.^6^^. ^^І"^1^ ^у^9ў//сп^ ^у^Г^^ fl Л ыл "г.ц? 7" алГ Гм£ўмсгі~Я А^^л^цб ^$(^Г С№ ^^ p^4^4^^'^ ^Л^ •^* ^^^^^ іл^лЛх ^л ^6< ў / ^ • 4Q М^^ ^^-^ 1> 60 ^у Н сс^ к &\ a /> ^tz. н о^ н а ^ £ п.<й ^ # • Паэт беларускі, ці іншыя... Янка Юхнавец ...ня клікалі цябе калісьці, й цяпер— палохаюцца паклікаць злыдні, памагчы сьмяротнікам ухіліцца кары, што паляць усё сваё жыцьцё— асьветліць дзеі добрыя; паплакаць і пахваліцца над доляй мацеры й народу словамі шчодрымі бы паводля плачаў ад Кірылы Тураўскага. ...ты ўвесь тойсамы для чалавека на сёньня й у мінулым. Сусед надзейны ты н ведаеш чаму. ...увесь тойсамы ты. Вельмі часта падарваны — спалоханы натоўпам, у свой закутак адступаеш і сьціпла сябе судзіць й іншых смуткам і радасьцяй да цябе падобная. ...сумленьня ёсьць. Неспакойнае яно. Калі на штосьці забывецца — у вочы сьціліцца бярно (блізу Біблійнае), за якім убачыш толькі столькі усякіх таяўніцаў, што днём не скрадзіцца блуклівай сьляпатой. ...двайніком ты можыш быць. У запраўды хадзіць умееш па кругу, адмераваць яго адлегласьць (параджаны Канфуцыям). У круцельству ён няроўны прад часным позіркам тваім— скрыўлены тымі-самымі двайнікамі)— пікарам — дзяцічая гульня не заўжды пастаўлены ў цэнтар. ...а ты увесь тойсамы. Ключы таемна трымаеш у кішэні тым дзьверы адчыніць. Як ты ня сьпіш, але забыліся, дзе іх кватэра. 43 Із агню ды ў полымя Міхась Кавыль Быліца дзясятая Дарэмна Аляксей Новік пахваляўся лет-чыку Цішкевічу, што ён «ляціць арганізоў-ваць партызанку, бо штосьці нашы землякі ня вельмі сьпяшаюць партызаніць». Сьпяша-лі землякі, яшчэ як сьпяшалі. Асабліва ста раліся партыйныя і камсамольскія актывіс-ты, ня кажучы праэнкавэдэшнікаў. Сам та-варыш Панамарэнка, каб уратаваць галаву ад кулі Сталіна за здраду (не пасьпеў уцячы, застаўся пад немцамі) схапіўся за адзіны ў той час паратунак—за арганізацыю партызанкі і падпольля. 1 гэта яму ўдалося, боня ён адзін трапіў у фашыстоўскую пас-тку. Тысячы недабіткаў бадзяліся па ля сох, ня ведаючы, што рабіць. Панамарэнка даў ім працу. А ў Менску камуністы па-залазілі ў норы, прытаіл іся, чакалі сігналу, там да прылёту Новіка арудавалі: няўлоўны Кабушка, няпераможны «Победнт», хітры Зорык і сотні іншых адчай духаў. Аляксей Новік, перабраўшыся ў Старасельскую пуш чу, праз Віктара Лабача навязаў кантакты зь некаторымі падпольшчыкамі Менску, атрымліваў ад іх весткі, якія яго цікавілі, і перадаваў у Маскву. Часта, не задаваль-няючыся агентурнымі весткамі, Новік ішоў у Менск сам. Цікавіла яго ў першую чаргу разьмяшчэньне вайсковых часьцей. Віктар Лабач, да якога Новік заглядаў у першую чаргу, адрасоў ня ведаў, разьмяшчэньне воінскіх часьцей яго ня цікавіла, а пра ўмацаваньні Менску Аляксей пераконваўся асабістымі нагляданьнямі—іх у Менску ня было. Затое для падпольшчыкаў «умаца-ваньнямі» служылі крушні дамоў, куды і пры дзённым сьвятле немцы баяліся за-глядаць. У час адсутнасьці Новіка атрадам ка-Працяг. Пачатак ў № 1(21), 1993—4(24), 1993 мандаваў яго заступнік па палітычнай чась-ці маёр Барыс Сечкін, якога партызаны за-вочна называлі «маёр Сучкін». Такую мя-нушку ён заслужыў за свой доўгі язык і безалабернасьць у сваіх паступках. Віктар Лабач ня мог забясьпечваць атрад прадук-тамі, сабранымі ў калгасьнікаў і рабочых менскіх прадпрыемстваў, «для дзяцейсі-рот і інвалідаў»,атаму Сечкін арганізоўваў паходы ў вёскі, дзе ня было «беларускай самаабароны», для «нарыхтовак». Ня ў прык-лад памяркоўнаму Аляскею Новіку, Сечкін у кожным беларусе, які ня ішоў у лес, ба-чыў нямецкага калябаранта і паступаў ад-паведна...