Полацак №5, 1993

Полацак №5, 1993

42.67 МБ
ў беларусаў у супольнасьці зь летувісамі, а затым з палякамі сувэрэнных фэдэратыў-ных дзяржаваў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ніяк ня браўся пад увагу расейскімі царамі, якія, кабапраўдаць свае агрэсыўныя пляны, беспадстаўна называлі беларускія землі спрадвечна расейскімі, уварваўшыся сюды, паводзілі сябе, як за-ваёўнікі. Так, у час адной з самых жорскіх кровапралітных войнаў, якая цягнулася на працягу 1654-1667 гг. расейскім царком Аляксеем П ставілася задача вывезьці зь Беларусі 300 000 чалавек. Гэта аказалася нерэальна ажыцьцявіць з-за страшэннага зруйнаваньня тэрыторыяў у выніку ваенных дзеяньняў, што прывялі да велізарных людз-кіх ахвяр. Шмат беларусаў трапіла не па сваёй волі ў Расейскую дзяржаву ў выніку такой-жа спусташальнай Паўночнай вайны 1700-1721 гг.
Далёка не задавальняла наш народ палі-тыка, якую праводзілі сьвецкія і духоўныя ўлады Рэчы Паспалітай, асабліва з канца ХУП ст., калі беларускую мову выключылі з усіх асноўных сфэраў грамадзкага жыцьця. Пачасьціліся выпадкі выезду ін-тэлігентных людзей, прычым і вельмі та-ленавітых, у іншыя краіны. Назавем тут хоць некалькіх асобаў, якія папоўнілі блізкае беларускае замежжа. Гэта Сімяон Полацкі, якому ў Маскве нават даверылі выхоўваць царскіх дзяцей. Ілья Капіевіч, які з пра-пановы Пятра I выдаў на расейскай мове шмат падручнікаў, слоўнікаў, вучэбных дапаможнікаў. Ён склаў першую на расейс-кай мове зорную карту і, пераехаўшы ў Mac-Key, атрымаў пасаду ў Пасольскім Прыказе. Вартым быць прыгаданым і ўраджэнецПра-пойска Восіп Казлоўскі, вядомы як аўтар паланэза «Гром победы раздавайся», прысь-вечанага ўзяцьцю Аляксандрам Суворавым турэцкай крэпасьці Ізмаіл. Затым гэты
музычны твор нашага земляка стаў гімнам Расейскай імпэрыі.
А ці-ж ня робіць гонару блізкаму бела-рускаму замежжу,што ў створаным ў Мас-кве ў 1672 г. першым расейскім тэатры з агульнага ліку 78 артыстаў 70 былі нашыя суайчыньнікі? Пецярбург і Масква ахвотна ўзялі да сябе на працу ў 1800 годзе танцо раў і музыкантаў шклоўскага тэатра Зарыча, які спыніў на той час сваю дзейнасьць у сувязі з сьмерцю яго кіраўніка.
Пры ўсім неправавым характары падзеяў Рэчы Паспалітай і далучэньні беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі два суседнія славянскія народы,апынуўшыся па волі ца-раўаднойдзяржаве, уступалі ўрознабако выя кантакты паміж сабой. Ад гэтага часу значна павялічыўся выезд нашых суай-чыньнікаў на ўсход, але ў дзяржаўна пра-вавым сэньсе яны ўжо не стваралі блізкае замежжа, бо тэрытарыяльнае перамяшчэнь-не адбывалася на абсягах адной і той-жа краіныРасейскай імпэрыі. Такі відзамежжа больш правільна назваць беларуска-эт-нічным ці беларуска-нацыянальным. Да-водзіцца з горыччу канстатаваць, што з да-лучэньнем Беларусі да Расейскай імпэрыі замежжа не ў малой ступені папоўнілася таксама гвалтоўным шляхам.
Першы сур’ёзны ўдар нанеслі ў пачатку 20-х гг. XIX ст. рэпрэсіямі супраць сяброў тайных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтэў Віленскага ўнівэрсытэту. Пры-кладна 135 чалавек паплаціліся ссылкай у далёкія землі за сваё жаданьне быць воль-нымі. Але разумныя і стойкія характарам людзі і там не загінулі, больш таго, пра-славілі сваё імя і той народ, да якога на лежалі. Так, Ігнат Дамейка плённа займаўся дасьледаваньнямі ў галіне геалёгіі. Язэп Хадзько выканаў трыянгуляцыйны здымак Закаўказьзя і Каўказкага хрыбта. Аляксандр
23
Хадзько ўпершыню выдаў гераічны эпас усходне-азіяцкіх народаў «Кёр-Оглы» і вершы туркменскага клясыка Махтумкулі.
Надзвычай багатыя духоўныя набыткі на творчым шляху іх сябры В. М. Кава-леўскага, ураджэнцаГародні. Месцам ссыл-кі яго стала Казань. На яго, аднаго з самых здольных выпускнікоў Віленскага ўнівэрсы-тэту, адразу зьвярнуў увагу рэктар Казан-скага ўнівэрсытэту Мікалай Лабчэўскі і пасадзейнічаў накіраваньню яго ў навуко вуюэкспедыцыю ўЗабайкальле і Манголію. Вынікам такой экспедыцыі сталі буйныя на-вуковыя творы В.Кавалеўскага: «Кароткая граматыка мангольскай кніжнай мовы», «Мангольская хрэстаматыя ў двух тамах. «Мангола-руска-французкі слоўнік ў трох тамах». У 1833 г. В.Кавалеўскаму прысвоена званьне прафэсара, а ў 1846 г. члена-карэс-пандэнта Пецярбургскай Акадэміі навук. У 1855 г. ён становіцца рэктарам Казанскага ўнівэрсытэту. Яго працам двойчы прысуд-жаліся поўная Дзямідаўская прэмія Пецяр-бургскай АН.
He абмінулі суровыя рэпрэсыі многіх інтэлігентных шляхетных людзей Беларусі, што ўдзельнічалі ў паўстаньні 1830 1831 гг. Але самыя найбольшыя высяленьні бела-русаў за межы Бацькаўшчыны адбываліся пасьля задушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Цяпер ужо лік ішоў не на сотні, а на тысячы. Гэта мажліва ім Якуб Колас прысьвяціў наступныя вершаваныя радкі ў паэме «Сымон-музыка».
Эх, чаго нам не прыйшлося, Браце мілыя ужыць!
Колькі талента ў зьвялося, Колькі іх і дзе ляжыць. Невядомых, непрызнаных, He аплаканых нікім.
Толькі ў полі адсьпяваных Ветру посьвістам пустым...
Захоп Расейскай дзяржавай у час вой-наў зь Вялікім княствам Літоўскім і Рэччу Паспалітай гістарычных беларускіх земляў, перамяшчэньне з самых розных прычынаў карэннага насельніцтва амаль па ўсіх аб-сягах гэтай вялізарнейшай імпэрыі пры-чыніліся да фармаваньня даволі значнага па колькасьці блізкага беларускага за межжа, зусім інеадпаведнага ліку бела-русаў у складзе насельніцтва Расейскай імпэрыі. У час уліку насельніцтва афіцый-ная статыстыка зафіксавала, што ў 1859 г. на тэрыторыі Смаленскай губэрні кам-пактныя пасяленьні беларусаў адсутнічалі толькі у двух паветах Гжацкім і Сычоўскім.
У пачатку 60-х г. іх улічана: у Курскай губэрні 23 тысячы, у Харкаўскай — 10 ты-сяч. А вось што паказаў Усерасейскі перап іс насельн іцтва 1897 г.: у Чарн ігаўскай губэрні 150 тыс. беларусаў, у Смаленскай 101, Ковенскай—38, Сувялкскай—26, Курлян дскай—12 тысяч. Па сутнасьці беларусы жылі ва ўсіх асноўных раёнах Сібіры і Да-лёкага Усходу. Найбольш беларусізаваным аказаўся Усурыйскі край, які быў такім блізкім да нашай Бацькаўшчыны, дзякуючы мноству лясоў, азёраў, рэк.
Адначасова з рэпрэсіямі механічы рух людзей выклікаўся йэканамічнымі фактара мі. Беларусы лічыліся ледзь не самымі жа-данымі на будаўніцтве расейскіх чыгунак, сетка якіх расла даволі хуткімі тэмпамі. Часам на сталае жыхарства ў чужых краях пасяліліся і беларусы, што ўдзельнічалі ў адыходніцтве. У канцы XIX ст. штогод ім было ахоплена прыкладна 300 тысяч чалавек, з улікам і тых, хто часова наймаўся на працу ў межах Беларусі. Нашых ады-ходнікаў можна было сустрэць на самых цяжкіх і чарнавых працах: у шахтах Данбаса, на цукровых заводах Украіны, прадпрыем ствах Масквы, Пецярбурга ды іншых гара-
доў. Працавітасьць беларусаў, спаважлі-васьць у паводзінах ды прыродная прыга жосьць—вось чалавечыя каштоўнасьці, якія былі вельмі да спадобы расейскім і ўкраін-скім жанчынам, якія ахвотна ўступалі ў шлюб з нашымі адыходнікамі. 1 гэта часта служыла прычынай невяртаньня іх на сваю радзіму.
3 адменай прыгоннага права, разьвіць-цём капіталістычных адносінаў у сялян зьявіліся шырокія магчымасьці займацца ня толькі адыходніцтвам, а і ўвогулеактыў-на ўключыцца ў міграцыйны рух з мэтай прыдбаньня зямлі на Урале, у Сібіры, на далёкім Усходзе, у чым было зацікаўлена і само расейскае самаўладзьдзе. На рубяжы XIX—XX стст. Беларусь, без перабольшань-ня, уступіла ў вялікае аграрнае перася леньне на ўсходнія землі царскай імперыі. Што яно і сапраўды было вялікім, сьведчаць такія факты: толькі зь Менскай, Віцебскай і Магілеўскай губэрняў у далёкую Сібір за 1896 1910 гг. перасяліліся 492 тысячы чала век, за 1911 1915 гг.—70 тысячы. На гэтыя тры беларускія губэрні прыходзілася прыб лізна 70 80% перасяленцаў у Сібір з усіх раёнаў нечарназёмнай паласы Расеі.
Шляхі перасяленцаў зь ліку беларускіх сялян былі пракладзены ў іншыя аддален-ныя, мала ці зусім неасвоенныя раёны. Для доказу прывядзем толькі адну лічбу: за перыяд 1905-1912 гг. зь Віцебскай, Менскай і Магілеўскйа губэрняў у розных напрамках выехала каля 600 тысяч душ. 1 калі ў эўра пейскай Расеі лік перасяленцаў за 1896-1910 гг. склаў 5% ад колькасьці сельскага насельніцтва ў 1897 г., дык у вышэй пералі-чаных беларускіх губэрнях адпаведна 19,7 % і 15%.
Нікога, так як беларусаў, не сарвала з родных месцаў першая сусьветная вайна. Нават і тых, каму яна асабліва нічым не па
гражала, ваенныя ўлады стараліся любымі сродкамі вывезьці ў глыбокі тыл краіны. Кагосьці везьлі ў арганізаваным парадку, a хтосьці са страху самастойна пракладваў шлях у невядомае. Усяго ў Беларусі бе-жанскім рухам было ахоплена больш за 1130 чалавек. Вось так, у каторы ўжо раз вялікая нацыянальная трагедыя станаві-лася фактарам пашырэньня прасторы рась-сяленьня і павялічэньня ліку насельнікаў беларускага замежжа.
Хаця ў новых мясьцінах многія зь бе-жанцаў стварылі свае гаспадаркі, наладзіл і звычайнае сялянскае жыцьцё, усё-ж як толькі закончылася вайна і ўзьнікла рэаль-ная магчымасьць вярнуцца на Бацькаў-шчыну, людзі, не задумваючыся, выкарыс-талі такі шанс. Аленяўсе. Адныя нярушылі ў далёкі і цяжкі шлях з-за кепскага здароўя кагосьці з членаў сям’і. Другія—з-за жа-даньня даць падрослым дзецям закончыць ту ці іншую навучальную ўстанову, чаго нельга было зьдзейсьніць дома. I трэба сказаць, што па гэтай прычыне Беларусь не далічылася многіх таленавітых сыноў і дачок, якія былі так патрэбныя ёй і мірны час. Бадай найбольшая нястача зьведалася ў настаўніках, якіх нямала знаходзілася сярод бежанцаў першай сусьветнай вайны. Урад савецкай Беларусі неўзабаве пасьля свайго ўтварэньня зьвярнуўся да Pace! і Украіны з просьбай пасадзейнічаць вяр-таньню на радзіму яе педагогаў. Прыбылі далёка не ўсе: трохі больш за 500 чалавек.
Расьсейваньню беларусаў на абшарах былой Расейскай імпэрыі добра пасадзей-нічалі падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Тады з нашым за межжам адбылася дзівосная зьява. Выкл і-кана яна была тым, што на патрабаваньні савецкай Расеі Беларусь аддала ёй у лютым 1919 г. Віцебскую, Магілёўскую і Смален-
24
скую губэрні. Неўзабаве значная частка яе апынулася пад уладай агрэсыўна нас-троенага заходняга суседа Польшчы, якая згодна з рабоўніцкім Рыжскім дагаворам 1921 г. адхапіла 40% беларускіх земляў, на якіх пражывала больш за трэць нашага насельніцтва, БССР-жа разьмяшчалася на тэрыторыі толькі былой Менскай губэрні, колькасьць жыхароў якой у некалькі разоў уступала беларускаму блізкаму замежжу ў краіне Саветаў, калі разглядаць яго ў дзяржаўна-прававым пляне. Але і ў такой маленькай дзяржаве як БССР мала хто з кіраўнікоў сур’ёзна думаў пра стабілізацыю месцапражываньня яе людзей. Гадоў праз пяць пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны, ужо ў спакойны, мірны час дзяр-жаўныя і партыйныя ворганы рэспублікі заняліся плянамерным перасяленьнем беларускага сялянства ў аддалённыя раё-ны СССР. Афіцыйная прычына такой зьявы: аграрнае перанасяленьне беларускай вёскі. Зразумела,яно мела месца, але можна было-б знайсьці й іншыя сродкі для барацьбы з такой прычынай, не зьвяраючыся да масавай міграцыі вясковага насельніцтва. Такіх сродкаў нашыя ўлады не пажадалі шукаць, а замест гэтага зьвярнуліся ў Цэнтр з просьбай дапамагчы Беларусі перасяліць за 19264935 гг на ўсход СССР 1 мільён сельскага насельніцтва. На шчасьце, ва Усесаюзнага перасяленчага камітэту не знайшлося столькі. месцаў, і Беларусі выз-начылі квоту на 579 тысяч перасяленцаў.