Полацак №6-7, 1991

Полацак №6-7, 1991

56.18 МБ
«цяк*
ВЫДАНЬНЕ БЕЛАРУСКАГА КУЛЬТУРНАасьветніцкага цэнтра КЛІ9ЛЕНД ЗША
№ 67 1991
Афорт Сямёна Геруса «Маё дзяцінства» — гэта своесаблівая старонка аўтабіяграфіі мастака. Нарадзіўся ён на Наваградчыне ў небагатай сям’і. Пасьля вайны закончыў педвучылішча ў Наваградку, а потым Віленскі мастацкі інстытут. Некаторы час працаваў старэйшым вы кладчыкам на кафэдры графікі ў Віленскім мастацкім інстытуце. Але мара маляваць ў роднай Беларусі не пакідала маладога таленавітага мастака ніколі. Таму, ў 1953 годзе, ён вяруўся на Бацькаўшчыну. 3 тых часоў культурнае жыцьцё Менска нельга ўявіць безь яго лірычнапсыхілягічных твораў. Зь некаторымі творамі Сямёна Геруса, чытачы «Полацака» змогуць пазнаёміцца у сёньняшнім нумары часопіса.
Polacak
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA.
Друкуецца пры фінансавай дапамозе царквы Жыровіцкае Божае Маці, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, г. Кліўленд, штат Агаё.
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), Янка Салавянюк, сябры — Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія ЛазарХаненка, Янка Ханенка.
Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Jan Solowienuk, Members  Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (Me Dermott), Lydia LazarChanenka, Yanka Chanenka.
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў і ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to:
S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. (216) 6513451
Зьмест
Віктар Шніп. Час прыншоу................................................
Бацькаўшчына ў нас адна!
Кастусь Акула...........................................................
Янка Запруднік..........................................................
Інтэлігенцыя з Бацькаўшчыны.............................................
Наша гісторыя
Іосіф Юхо. Вуніі Вялікага княства Літоўскага...........................  6
Волга Дадзіёмава. Аркестровае выканальніцтва Беларусі................... 11
Эрнэст Ялугін. Сьвечкі на Дзяды. (Заканчэньне)......................... • • I7
Пад белчырвонабелым сьцягам
Анатоль Белы. Як абвяшчалі незалежнасьць Беларусі.......................26
Памяць зямлі
Міхась Белямук.Лісты ад Міколы Ермаловіча (Працяг)..................... 30
Успаміны Яўгена Ціхановіча (Працяп......................................37
Пачынальнікі
Юльяна Дубяйкоўская Алёйза Пашкевічанка Цётка..........................46
Мацьвей РэпкаўСмартшчок «Абездолены мой стромны шлях»..................
Анатоль Бярозка.	«Вядучы матыў».................................
«Сягоньня патухла тваё акно..»................. «Ліст да маці»................................. 53
Далёкае і блізкае
Міхась Белямук. Пачатак................................................. Роднае слова
Сьвятлана Белая. Апокрыфы мінулых дзён..................................
Масей Сяднеў. «Творчасьць». . .........................................  ”
«Маісей міласэрны»......................................
«Адкуль мы пайшлі»......................................
«Саляны ................................................ ^
Уладзімір Бакуновіч. У вянок нашай мовы.................................°3
Міхась Кавыль. Край красы...............................................
Сьвятлана Белая. Максімава Яраславія................................... 66
Чарнобыльскі шлях
Ірына Кісялёва. Чарнобыль: спроба аналізу сітуацыі (Заканчэньне)....... 73
Кастусь Акула Вясёлыя блакітныя вочкі...................................76
Згукі з Бацькаўчшыны
Алесь Анціпёнка. Аднаўленьне Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі................................................."
Сьвятлана Менская. «...к тому месту велнкую ласку нмають»...............
3 жыцьця эміграцыі......................................................
Андрэй Карпук. Мастацкая распрацоўка макета вокладкі, шрыфтоў і заставак рубрык
Яўген Ціхановіч, Плякат «Цётка»
На першай бачынцы вокладкі: «Беларусачка», мастачка Раіса Сіпліевіч
Час прыйшоў...
Віктар Шніп
Час прыйшоў—родны край у пакутах людзкіх адраджаецца, I турма, у якой нарадзіліся мы, разбураецца.
Разбураецца, пылам атрутным нам поўнячы душы. *Не бурыце мой домі» — звар’яцела гарланіць нядужы.
Ён нядужы душой 1 ягонае рабскае цела Волі ведаць ня хоча — яно ад маны распанела.
I ня трэба яму наша мова і нашыя сьвяты, I чужынец яму абяцаў залачоныя краты.
Ну а ты, моцны целам 1 моцны збалелай душою, Уздымаючы Волі штандар над бацькоўскай зямлёю, He баішся даўно ў гэтым сьвеце здурнелым нічога, Акрамя неразумнае братняе здрады і Бога...
Час ідзе — родны край у пакутах людзкіх адраджаецца I турма, у якой нарадзіліся мы, разбураецца.
Віншуе ўсіх, каму дарагая ідэя Беларускага Адраджэньня, з паўторным абвяшчэньнем незалежнасьці Беларусіі
25 сакавіка 1918 года —
25 жніўня 1991 года
Бацькаўшчына ў нас адна!
Рэдакцыі часопіса «Полацак».
Вельмі Шаноўная Рэдакцыя. Ваш часопіс нарадзіўся і ўжо «абрастае ў пер’е» гэта ў нас пад бокам.
Усім Вам, што яго нарадзілі, спавівалі, а цяпер трывожыцеся ды сілы й час шчодра аддаеце, каб рос і дужэў—памажы, Божа!
Ранейшым і пазьнейшым беларускім «Калюмбусам» у Новым Сьвеце, нашым суродзічам — ураджэнцам ЗША й Ка нады, ёсьць нагода прывітаць «навабранца» на ніве беларускай эміграцыйнай прэсы. У працы й змаганьні за нацыянальнае й культурнае ды эканамічнае адраджэньне ды поўнае вызваленьне Беларусі з маскоўскага ярма, жадаю Вам і Вашым супрацоўнікам добрага здароўя й посьпехаў ды плёнаў й творчай працы.
Кастусь Акула,
пісьменьнік, рэдактар часопіса «Зважай»
Рэдакцыі часопіса «Полацак».
3 падзякай за добры часопіс «Полацак» і пажаданьнямі далейшай удачы ў нялёгкай выдавецкай справе —
Янка Запруднік,
рэдактар газэты «Беларус»
Рэдакцыі часопіса «Полацак», яго шаноўным чытачам, усім Беларусам на Бацькаўшчыне і за яе межамі.
Мы, нацыянальна сьвядомыя Бела русы, што стаяць на пазыцыях адраджэньня нашай мовы, гісторыі і культуры. віншуем зь гістарычнай падзеяй у куль турным і духоўным жыцьці нашага Бе ларускага народу—выхадам у сьвет ча сопіса «Полацак».
Па сутнасьці, гэта першы часопіс вольнай беларускай прэсы, які сёньня па чаў распаўсюджвацца на Бацькаўшчы не. Першыя нумары часопіса даюць пад ставы сцьвярджаць, што ён пачаў выда вацца рэгулярна, што за кароткі час ён набыў свой твар, што ён успрыняў лспшыя ўзорныя выданьні свабоднага бе ларускага друкаваньня, гвалтоўна заду шанага сталіншчынай.
Вы распачалі вялікую гістарычную справу, вартую вашай гісторыі, нашага адраджэньня, нацыянальнага самасцьвяр джэньня. Зьяўленьне часопіса «Полацак» у такі гістарычны момант надае ўсяму нашаму руху адраджэньня яшчэ боль шую радасьць, перакананьне, моц. Мы ад чулі руку падтрымкі сваіх суродзічаў.
Ад нас доўгія гады адміністратыўнакамандная сыстэма ўтойвала Ва шае жыцьцё, старанна замоўчвала Вашыя здабыткі ў галіне культуры, літаратуры, навукі, пляткарыла на Вас; аберагала ад кантактаваньня з Вамі; прывучала, што ў «советскнх собственная гордость», а ў праклятых буржуяў толькі загніваньне. Таму і натраўлівала частку кроўнага на роду на другую яго частку.
Ваш часопіс пачаў актыўна разбу раць гэты бальшавіцкі міф аб варожасьці і калабарацыянізме нашых суайчыньні каў. У сілу такіх абставінаў ён заступіў мейсца ў пярэдніх шыхтах Беларускіх Змагароў за нашую Бацькаўшчыну за нашае нацыянальнае адраджэньне.
Усе мы ўжо добра зразумелі, што во par у нас адзіны — гэта адміністратыўнакамандная сыстэма пад кіраўніцтвам КПБ—КПСС, вядомая ва ўсім сьвеце пад назовай бальшавізм. Таму той, каму ненавідны бальшавізм, павінен адхіліць і яго мэтад—распальваньне у шыхтах ба рацьбітоў усё пажыраючую варожасьць.
Мы прызываем сваіх суродзічаў да згуртаваньня, паяднаньня, хрысьціянскага дараваньня былых нядобрых учынкаў, крыўдаў, зьнявагаў дзеля сумеснага аб’яднаньня супроць агульнага нашага Bopara. Спадзяёмся, што наш заклік будзе пачуты і правільна зразуметы. Вораг наш жорсткі, вераломны, бязьлітасны і вынаходлівы, а Бацькаўшчына ў нас адна.
Жыве Беларусь!
Валянцін Акулаў, доктар філязофскіх навук, прафэсар,
Іван Антанюк, пэнсіянер,
Алесь Анціпенка, навуковец,
Міхал Арэшкаў, інжынер, Сьвятлана Багданкевіч, выкладчыца пэдагагічнага вучылішча № 1,
Павел Бараноўскі, камэрцыйны дырэктар НВП «Адэкс»,
Рыгор Барадулін, пісьменьнік,
Анатоль Белы, старшыня клюба «Спадчына»,
Магрэта Буткевіч, філёляг,
Нінэль Буткевіч, пэнсіянерка, Артур Вольскі, пісьменьнік, Анатоль Грыцкевіч, доктар гіс тарычных навук, прафэсар,
Аўген Гучок, ст.рэдактар выдавецтва «Народная асьвета»,
Вольга Іпатава, пісьменьніца,
Міхась Казлоўскі, старшыня «Беларускай хаткі»,
Мікалай Кавалёў, сябра клюба «Спадчына»,
Алена Кавальчук, тэхнік,
Аўген Лаўрэль, навуковец,
Аляксандра Лісоўская, загадчы ца дзіцячай бібліятэкі № 2,
Аляксандр Люцко, кандыдат фізыкаматэматычных навук, выкладчык,
Ларыса Максімава, канцэртмайстар,
Галіна Максімава, пэнсіянерка, Лілія Матусевіч, паэтэса, Тамара Мірановіч, гал бухгалтэр, Віктар Навуменка. фізік,
Тамара Новікава, ст. выкладчык інстытута ўдасканаленьня настаўнікаў,
Уладзімір Новік, рэдактар вы давецтва «Ураджай»,
Вацлаў Нямковіч, навуковец,
Васіль Пятачэнка, сябра Белару скай сялянскай партыі,
Ала Саскавец, пэдагог,
Анатоль Сілянкоў, журналіст,
Карлас Шэрман, пісьменьнік, віцэпрэзыдэнт Беларускага ПЭНцэнтра,
Віктар Шніп, паэт,
Юры Штыхаў, доктар гістарычных навук, прафэсар,
ЭрнЭСТ ЯлугІН, пісьменьнік, рэ дактар газэты «Наша слова»,
Васіль Якавенка, пісьменьнік, Вера Якімовіч, пэнсіянерка, Мікалай Якімовіч, пэнсіянер.
^ ма«	^^1
Вуніі Вялікага княства Літоўскага Іосіф Юхо
Дзяржаўнаправавы саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай, які працягваўся каля 400 гадоў, зрабіў значны ўплыў на ўсю гісторыю народаў гэтых дзяржаваў. Пачатак саюзу (вуніі) быў пакладзены пагадненьнем, што адбылося 16 жніўня 1385 года ў замку Крэва (цяпер вёска Смаргонскага рна, Горад зенскай вобласьці), дзе вялікі князь Літоўскі Ягайла (у праваслаўным хрышчэньні Якаў) прыняў прапанову прадс таўнікоў Польшчы ажаніцца на польскай каралеве Ядзьвізе і тым самым злучыць абедзьве дзяржавы пад сваёй уладай. Згодна з гэтым пагадненьнем Ягайла ажаніўся зь Ядзьвігай, прыняў каталіцкую веру і пачаў распаўсюджаваць яе ў Беларусі і Літве.