1. Працяг. Пачатак у № 5 Зь вялікай цяжкасьцю мне з жонкай уда лося знайсьці кватэру. Дапамог мастак Ва лянтын Камінскі. Алена Кру талевіч.маці вя домага прафэсара Аляксандра Круталевіча, арыштава нага ў 1936 г, пасьля доўгіх меркаваньняў дазволіла нам зьняць адзін ма ленькі пакойчык у хаце, па Нізкаму завулку на Камароўцы. Яе сын, складальнік падручнікаў па матэматыцы, выкладчык ў Дзяржаўным Беларускім унівэрсытэце, — быў палітычны шкоднік —прафэсар, які быццамбы ў падручніку па матэматыцы прыводзіў у прыкладах колькасць лапцёў у калгасе і ботаў у аднаасобнікаў. Вядома, гэта была хлу сьня, якой, аднак, хапіла, каб загнаць за краты інтэлігентабеларуса. Алена Круталевіч увесь час успамінала свайго сына. Аднойчы яна спытала маю жонку: —А каго вы, мілая, зараз малюеце’ —Партрэт народнага камісара Унутраных справаў Яжова. —A , дык гэта ён майго Сашаньку забіў ды вашага бацьку таксамаі Што магла адказаць жонка на тое слушнае запытаньне? Толькі тое, што іншай працы ёй не даюць у нашых мастацкіх майстэрнях. I ты мусіш маляваць, каго скажуць, інакш... У адзін з тых дзён зайшоў да нас 36 энкэвэдэшнік высокага рангу (на пятліцах меў дзьве шпалы). He вітаючыся, прайшоў туды, дзе я працаваў. Неяк з грэблівасьцю паглядзеў спачатку на мяне, потым на карціны і рэзка, у выглядзе загаду, запытаў: «Где ключн, где техпаспорт?!» Гэто было рабаўніцтва сярод белага дня. Машына М1, падараваная Беларускім урадам у дзень 15годзьдзя Галубкоўскага тэатра Ул. Га лубку на асабістае карыстаньне, хаця і лічылася ўласнасьцю, не выкарыстоўвалася яе гаспадаром. Галубок быў увесь час у Гомелі, а машына знаходзілася ў гаражы Саўнаркама. Уласных гаражоў у той час ніхто ня меў. Нават Галадзед ставіў машыну ў гаражы СНК — хаця сам яе вадзіў. (Машына Янкі Купалы знаходзілася тамжа). Пад такім ціскам і чаканьнем нечага больш жахлівага жыла ўся сям’я Галубка. Эдуард пісаў Сталіну, пісаў Калініну, але ад іх не было ні дыху, ні слыху. Сумна і непрытульна было і таму, што некаторыя казалі: «Еслн арестовалн, так было за что». Звычайна, пры сустрэчы такія пераходзілі на другі бок вуліцы. To быў вельмі складаны час. Шмат падзей адбывалася тады. ...Восеньню 1939 мы ехалі ў Беласток, на вялікі Народны сход, які мусіў зацьвердзіць зварот народу Заходніх беларускіх зямель да ўрада БССР, каб увайсьці ў склад Савецкай Беларусі. Мы ехалі ў Беласток ў вялікім саставе таварных вагонаў, у якіх везьлі кароў ды іншую хатнюю жывёлу. Нас, двух мастакоў, як спазьніўшыхся, далучылі да артыстаў БДТ 1, якія таксама ехалі на сход. Цягнік рабіў шмат пры пынкаў. У Баранавічах мы наведалі KipMam. Там убачылі вялікую колькасьць прадуктаў сялянскага вырабу. Усё падавалася ў чысьціні, сяляне ў чыстым адзеньні, хутчэй за ўсё ў нацыянальных строях. Усюль чулася беларуская мова. Беласток зьдзівіў сваёй велічынёй і колькасьцю жыхароў. Усюды чэргі. Лю дзі ў нейкім незвычайным дзеля нашага вока адзеньні. Гэта былі ўцекачы з Варшавы. Больш за ўсё яўрэйскай нацыянальнасьці. Тлумачылася гэта тым, што ўцекачы кідалі ўсё, што было ў іх абы хутчэй пазьбегнуць фашысцкай няволі і гета, якое магло стаць апошнім іх пры тулкам. У горадзе былі зачыненыя крамы, але гандаль ішоў поўным ходам праз кватэры ўласьнікаў, якія ня мелі адбою ад пакупнікоў, так званых таварышаў з Усходу, як яны нас называлі. Таварышы куплялі ўсё што было, нават дзьвёркі для комінаў, не кажучы пра кожанкі, капелюшы, гаржэткі, парасоны ды іншыя каштоўныя рэчы. Грошы бралі больш савецкія, а ня злотыя, на якія ўжо не спакладаліся. Над горадам кружылі зьні шчальнікі, па вуліцах можна было ўбачыць, як калёна вайсковых палякаў ідзе строем. Наперадзе ехала палутарка з кулямётам, накіраваным на калёну пал онных. Увечары, у новым тэатры, ладзіліся сіламі артыстаў з Масквы і Ленін града канцэрты. У тэатры шла падрыхтоўка да Народнага Сходу. Мне і майму сябру тэрмінова даручылі напісаць вялікага памеру партрэт з двайным профілям ЛенінаСталіна. Трэба гэта было зрабіць так, каб на першым пляне быў профіль таварыша Сталіна, a потым Леніна. У такім разьмяшчэньні бачыўся вялікі зьмест: «Сталін — гэта Ленін сёньня». Як толькі мы скончылі працаваць і далі апошнія парады накот экспазыцыі, нечакана зьявіўся энкавэдэшнік, і вывеў нас абодух прэч з тэат ра, дзе ўжо пачалі зьбірацца дэлегаты. Было агідна. Мыж ехалі сюды, каб убачыць вачыма мастака ўсё, што тут будзе адбывацца, каб занатаваць гэтую падзею ў жыцьці беларускага народу на халсьце. А праз месяц пасьля сходу, мы атрымалі заказ напісаць вялікае пано на тэму «Зьяднаньне Заходняй Беларусі з БССР». Прыйшлося карыстацца фотаматэрыяламі і з слоў сьведак рабіць тое, што маглі пабачыць самі. Пад вялікім уражаньнем убачанага ў Беластоку, мы вырашылі напісаць яшчэ адну карціну «Беласток савецкі». Хацелася адлюстраваць, як сустракалі жыхары Беластока Чырвоную армію. ...На тым палатне казакі едуць на конях па галоўнай вуліцы горада. Людзі вітаюць іх, дзеці з кветкамі, ўсюду ўсьмешкі і весялосьць на тварах. 3 правага боку, на балконе, дыван з партрэтам таварыша Сталіна. Зусім нядаўна я пераглядаў альбомы па мастацтву Беларусі і ў альбоме выдавецтва «Советскнй художнж» 1950 г. убачыў на рэпрадуцыі нашую карціну, але з другой назвай «Освобожденяе Западной Белоруссян». Карціна была зь «кіпюрамі». На балконе не было таго дывану і партрэта Сталіна. Уся гэтая рэтушоўка стане зразумелай, калі ўспомніць, што пасьля вайны Беласток захаваўся за Польшчай... Складальнікі альбома Аладава, Васілеўская і Туроўнікаў ў тэксце (ён на расейскай мове), каб паказаць вернасць беларускіх мастакоў партыі і Сталіну, зьмясьцілі ня толькі творы, прысьвечаныя яму, але і пяць радкоў, верша Янкі Купалы «Я Сталіну мудрому песню слагаю...» Гэты верш зьявіўся ўжо пасьля спробы Купалы пакончыць жыцьцё самагубствам. Тады па Менску хадзіла чутка, што Купалу нехта параніў з ворагаў. Але другая, больш верагодная версія, была тая, што ён сам хацеў сябе пазбавіць жыцьця. Памятаю, як маці варнулася з бальніцы і зь перасьцяргай каб мы з братам нікому нічога не пераказалі, сказала, што Купала спрабаваў пазбавіць сябе жыцьця і моцна параніўся. Маці працавала хірургічнай сястрой у бальніцы, што па Ленінскай вуліцы. Ёй загадалі сядзець ля Купалы перад і пасьля апэрацыі (Яна была кандыдатам у члены партыі), а паза шырмай сядзеў чэкіст. Аб тым, што прымусіла Купалу расквітацца з жыцьцём, ведалі ў суседняй Польшчы, але не ў Беларусі. Хаця Купала выжыў, але ён памёр як паэт. Вымушаны пісаць фальшывыя хваласьпевы, ён назаўсёды пахаваў сваю музу. Вайнаж схавала тайну яго сьмерці. Але яна прыадчыніла іншыя. У першыя дні вайны партыйныя ўцекачы кінулі будынак ЦК КПБ з ўсімі пар тыйнымі дакумэнтамі. Будынкі ЦК КПБ, Дома ўраду таксама стаялі цалёханькія з сваімі паперамі, ніхто ня меў часу, каб спаліць іх, як гэта зрабіла Менская гарадзкая ўправа. Больш того, будынак НКУС, на чале якога быў тады Цанава, таксама застаўся стаяць пакінуты ўсімі, набіты тымі сакрэтамі, што ў першыя дні безуладнага часу хацелі знайсьці тыя, хто шукаў сьляды сваіх бацькоў ці сваякоў. Так, аднойчы нам прынесьлі шкляны негатыў, дзе Уладзіслаў Галубок засьняты ў профіль і ў анфас зь нейкімі лічбамі на плячах. Мая жонка пазнала свайго бацьку, — хай сабе і схудалага, абросшага барадою. Але яна ўтрымалася паказваць негатыў маці, не хацела, каб хворая яшчэ раз хвалявалася. У той час у акупіраваным Менску апынуліся жонка Галубка Ядзьвіга, старэйшая дачка—Багуслава, сярэдняя— Вільгельміна, малодшая — Эмілія й іх дзеці: Слава—дачка Багуславы, Генасын Вільгельміны, Сярожа і Ларысадзеці Эміліі. Тры сына Галубка —Эдуард, Леапольд і Сыгізмунд загінулі на франтах Айчыннай вайны. У Леапольда засталася дачка Іза з жонкаю Марыяй. У Эдуарда, a таксама ў малодшага сына сям’ей яшчэ не было. 38 39 У першыя дні вайны ў ЦК была склікана група пісьменьнікаў і мастакоў, каб кожны з нас сваімі сродкамі: мастакі плякатамі, пісьменьнікі лістоўкамі — супакойвалі насельніцтва, каб не было панікі. Нашае пасяджэньне адбывалася на верхнім паверсе ЦК, з вокнаў якога было бачна, як на даху суседняга новага будынку ЦК ішла тэрміновая ўстаноўка зэнітных кулямётаў. Чулася нарастаньне выбухаў нямецкай авіяцыі. Выбухі і спынілі тую гаворку — трэба было ўцякаць па дамах. Мы з скульптарам Бембелям мусілі бегчы праз парк на Камароўку, да хаты. Потым з мастаком Давідовічам дарэмна саваліся, то ў адзін, то ў другі ваенкамат. Нідзе нікога не было — усюды беглі людзі, каб трапіць хутчэй за горад ці да сваіх, каб разам нешта рабіць. Сказаць, што гэта была эвакуацыя, нельга, як нельга казаць, што людзі заставаліся ў горадзе па сваёй волі. Менавіта гэта потым і стала ярлыком на ўсё жыцьцё, бо нават пашпарт меў нейкую закавыку, па якой міліцыянер мог ведаць, хто перад ім стаіць. Я знарок не пішу, як нас падхапіла машына, якая магла браць толькі афіцер' скія сем’і, як мяне схавалі пад целагрэйкамі, але давезьлі толькі за Ўручча, бо машыну пад пагрозай зброі спынілі... Гэтак было з усімі. Паніку рабілі дэсантнікі, што былі скінутыя на парашутах у адзеньні нашай міліцыі. Нямецкі дэсант захапіў Смаленскую чыгунку, так што з Калодзішчаў ні адзін эшалон з уцекачамі ня мог крануцца ўперад. Потым пацягнуліся калёны стомленых, зьнясіленых палоных, амаль без ахо вы. Немцы сталі панаваць у Менску. Адра зу зьявіліся вартавыя на ахове складаў, патрулі . Немцы шлі на Маскву. ...Праз Менск па Савецкай вуліцы няопынна грахоча нямецкая збройная тэхніка. Чаго толькі ў ёй няма, усё на дзіва прыладжана, усё на прыцэпах. У адкрытых машынах сядзяць з закасанымі рукавамі немцы, яны нешта пяюць ці граюць на губных гармошках, як на пара дзе, весела рагочуць. 1м радасна, яны вераць. што праз тыдзень яны будуць у Маскве. «Давайце, Жэня, пройдзем на Савецкую вуліцу, паглядзім што там і як», — кажа мне Багуслава Галубок. Мы ідзем, хаця лепшбы нам сядзець дома. На вуліцы мяне схапілі, сунулі ў натоўп мужыкоў майго ўзросту, а потым пачалі прапускаць кожнага пад кан троль, выварочваць кішэні. Адбіралі сьцізорыкі і ўсё, што нагадвала халодную зброю. Частку людзей атагналі ўбок і ўвялі пад канвоем за бугор. Адтуль пачуліся стрэлы.