Полацак №6-7, 1991

Полацак №6-7, 1991

56.18 МБ
Як потым стала вядома, гэты кан троль рабілі войскі СС. Пасьля яго нас пагналі ў раён Весялоўкі, на ўскраіну Менска, на былыя старыя могілкі, за вы сокі плот. Збоку, дзе не было плоту, пас тавілі ручныя кулямёты. Нам забараня лася ўставаць ва ўвесь рост. Можна было толькі ляжаць ці стаяць на кале нях. Ежу дазволілі прыносіць толькі на 4 дзень, але таксама пад вялікім кантро лям. Сярод нас, менчукоў, было шмат пераапранутых іншагародніх, якім ніхто нічога не прыносіў з харчоў. Пачаліся выпадкі, калі людзі не прасыналіся пасьля халоднае ночы. Паміраў менавіта той, хто ня меў ніякіх прадуктаў.
Праз тыдзень з гэтага лягера пачалі адбіраць па 15 чалавек на выхад, да хаты, але толькі менчукоў. Вядома, што з намі выйшлі жыхары й іншых гарадоў, але меўшыя спэцыяльнасьці электрыкаў, водаправодчыкаў, бляхараў, якія былі патрэбныя ў першую чаргу немцам для горада, што ляжаў у руінах. Нямецкія
будаўнічыя ці саперныя часьці ад наўлялі ўсё, што было патрэбна для ты лу перад зімою. Яны працягнулі да Дома ўраду рэйкі, каб падводзіць каменны вугаль, па заходняму масту пралажылі трэцюю каляіну, пры вакзале адчынілі вайсковы лазарэт і г.д. Левая частка Дома ўраду адыйшла пад чыгуначнае кіраўніцтва для ўсяго Ўсходу. Кіраўніц тва вялікае, шмат аддзелаў зь вялікім штатам спэцыялістаў у чорнай уніформе, якая нагадвала гестапаўскую. Менавіта яны назвалі Дом Ураду Ленінгаўз. Але пасьля таго, як прыгналі яўрэяў да помніка Леніну і тыя канатамі сьцягнулі яго ўніз, заставіўшы толькі пьедыстал з бронзавым гарэльефам, Дом пачалі назы ваць проста Гохгаўз (Высокі дом).
He адразу, а праз нейкі час было праведзена перасяленьне яўрэйскага насельніцтва ў гета, бліжэйшая мяжа якога праходзіла па вул. Нямізе. У часы пагромаў людзі хаваліся ў вялікай бетон най трубе, па якой цякла як мелкі ручэй былая Няміга. Так, рака стала сьведкаю тых драматычных падзей. Часта можна было бачыць, як паміж руінаў вядуць яўрэяў на працу ці на рыцьцё акопаў. Гэта было цяжкае відовішча. На цябе глядзелі вочы з трагічным дакорам, быц цамбы ты вінаваты ў іх сьмяротным пры судзе і ад цябе залежыць іх ратаваньне.
Праз гарадзкую Ўправу і яго аддзел мастацтва зноў пачалі складаць гарадзкі тэатр з артыстаў радыё, тэатра Юнага гледача ды зь іншых, хто не пасьпеў уця кчы з Менска. Вядома, патрабаваўся новы рэпертуар. Ставілі абы што, перара блялі нанава старыя п’есы. Іншы раз ставілі п’есы Ф.Аляхновіча й адну зь яго апошніх п’есаў «Круці не вярці — трэба памерці». Сам драматург наездамі бываў у Менску. Таму нядзіўна, што рэпертуар тэатра меў антысавецкую накірава
насьць. Тэатр ставіў таксама і канцэрты, але ўсё гэта было не надта прафэсыйна, бо кадры засталіся слабыя і выпадковыя. Запомніўся толькі Уладамірскі—сын славутага артыста У.Уладамірскага. Гэта, відаць, быў пачатак тэатральнай дзейнасьці маладога артыста.
Усе мастакі, хто апынуўся ў эвакуацыі; мусілі стаць на ўлік Ўправы. Кожны, хто меў даведкуаўсвай, мусіў адзін раз на тыдзень зьяўляцца ў аддзел мастацтва для засьведчаньня, што ён жывы і сядзіць дома. Галоўным там быў Панін, яго намесьнікам — Ільінскі, родны брат вядомага артыста А.Ільінскага. Ад нойчы, ідучы ва Ўправу, я сустрэўся па дарозе з мастаком Дучыцам. Ён быў пэйзажыстам і старэйшым за мяне. Памя таю, як усхвалявана ён сказаў мне: «Будзіце мяне ратаваць: я даў згоду праца ваць у аддзеле мастацтваў ва Ўправе» Неўзабаве Дучыц прыйшоў да мяне ў хату, што на Нізкім завулку і пачаў уга варваць даць на выстаўку ня меней чым тры творы выяўленчага мастацтва. Так загадалі «шэфы» ўсім мастакам, што стая лі ў іх на ўліку. Я даў партрэт жонкі, адзін краявід і нацюрморт. Тутжа мастак Антон Каржанеўскі просіць мяне глянуць на тое, што ён прынёс Дучыцу. «Многа, вельмі многа,— кажу.— Знайшоў час, калі выстаўляцца». Тойжа ў адказ: «Вы на дэкадзе літаратуры і мастацтва ў Маскве прымалі ўдзел у выстаўцы, а я ў той час служыў у войску і толькі зараз ёсьць магчымасьці заявіць аб сабе».
Карацей кажучы, не паслухаў ён парадаў, выставіў болей чым за 40 малюн каў вуглём, алоўкам, свае акварэлі. Былі там краявіды, могілкі, Белая вежа, рэчкі да вазёры. Ніякіх тэматычных карцін не было. Калі зноў сустрэліся ля нямецкага кінатэатра, ён мне кажа: «Ня ведаю Жэня, ці радавацца мне, ці плакаць». «А
40
Галубок меў сваю тэму. Ён, напрык лад, ня раз казаў мне, што прыроду трэба назіраць штодзённа, але браць ад яе толькі тое, што здараецца нячаста і непрацяглы час, а толькі нейкае імгненьне, як скажам, непаўторнае неба перад навальніцай, лірычны веснавы разьліў рэк, ці крыгаход, буйны вецер, буралом, туманы Палесься. Трэба, казаў ён, упарта шукаць не ў майстэрні, а ў жыцьці. У самой прыродзе шукаць таго адзінства ў процілегласЦяў, без чаго ня можа быць ніводнага мастацкага твора. Ягоныя словы зыходзілі з творчай практыкі мастака і былі падмацаваныя тымі палотнамі, што насілі назвы «Разьліў», «Раніца», «Буралом», «Туманы», «На рацэ Бярозе», «Ве~ расы», «Плытагоны», «Першы сьнег», «Ад ліга», «Сакавік», «Пахмурны дзень» і г.д. Цікава, што як пейзажыст ён не паўтараў знаёмыя матывы, а кожны раз знаходзіў новыя. Галубок на дзіва ўдала абіраў сюжэт і краявіды, ніколі не затрымліваючы сваю ўвагу на другарадных ці фрагментарных «куточках», заўсёды даю чы ландшафтны позірк на шырокія рэкі, палі, вазёры. Эпічнасьць, размах і манумэнтальнасьць добра спалучаліся ў мастака зь лірычнасьцю, цеплынёй і нават пяшчотнасьцю. Усё за^лежыла ад задумы. He відаць было ў яго пэйзажах чалавечых постацей, але заўсёды адчу A валася прысутнасьць людзей. Нейкі час існавала думка, што Галубок быў мастакомдылетантам. Але гэтае не так. Бо не дыплём вызначае мастака, а яго працы і тая настойлівая студыяшкола, якую можна атрымаць пры жаданьні і нас тойлівай працы. Галубок вучыўся ў дарэвалюцычны час у мастакапрафэсыянла Пракоф’ева, а трохі пазьней пад кіраўніцтвам мастакоў Сухоўскага й Яромінкі. Рука Галубка ўпэўнена прыма ла пэндзаль і мастэхін. Прыёмы зьмя
што здарылася?» —пытаюся яго. «Немцы ўзнагародзілі мяне медалём для Ўсходу за актыўны ўдзел у мастацкай выстаўцы. Ведаеш, гэтай самай, што ўзнагароджваюць власаўцаў, паліцаяў ды бургамістраў.» «Плакаць, — кажу, — трэба. Што ты скажаш нашым?». (Гэтак яно потым і выйшла —выслалі яго на 10 гадоў, а потым забаранілі жыць у сталіцы. Жонка яго была партыйная, працавала ў канцэлярыі Вярхоўнага Савета БССР. Перад ёй паставілі ўмову — развод з мужам — застанешся ў партыі, калі не — сключэньне і звальненьне з працы. Жанчына засталася з сям'ёй і паехала у Віцебск. Знайшліся людзі, а сярод іх быў і мастак Яўген Нікалаеў зь Віцебску, які ўсё сваё жыцьцё не даваў ходу Каржанеўскаму ў мастацтве, нават яго юбілейныя выстаўкі не дазваляў рабіць, хаця Антон і заставаўся членам саюза мастакоў СССР. Нікалаеў быў членам Віцебскага гаркама партыі і гэтая акалічнасьць вельмі спрыяла яму ў мастац кай кар’еры. Ён за кароткі час атрымаў пачэснае званьне заслужанага дзея ча мастацтва БССР, потым і народнага мастака БССР.)
Пасьля заканчэньня выстаўкі немцы ведалі, хто з нас чаго варты. Я на яе вернісаж не пайшо'ў, але тыя мастакі, якія былі на выстаўцы, расказвалі мне, што немцы куплялі пэйзажы і цікавіліся адрасамі мастакоў, якіх пры гэтым не было. Выстаўка экспанавалася ў некаль кіх пакойчыках тэатра оперы і балета.
...Памятаю, як па традыцыі ў пачатку новага сэзону ў файе тэатра Галубка вось такжа выстаўляліся творы жывапісу, зробленыя за час адпачынку Ул. Галубком. Значэньне тых выставак пераацаніць цяжка. Яшчэ і зараз сустракаю людзей, якія кажуць, што першы твор жывапісу ўбачылі менавіта ў тэатры Галубка. Увесь вольны ад працы час Галубок пісаў краявіды. Жывапісам ён займаўся так грунтоўна, што для каго інша га такая праца магла стаць асноўным заняткам, прафэсыяй.
шэньня фарбаў, як мазаіка з разьлікам на адлегласьць, майстэрскі «схоплены» эцю дны матэрыял і іншыя прыкметы прафэсыйнасьці таксама гаварылі за сябе. Галубок вучыўся ва ўсіх і ўсюды, дзе толькі мог. Ён езьдзіў часта ў Маскву і Ленінград, дзе вечарамі наведваў тэатры, а ў дзень вучыўся ў музэях, падоўгу прастойваючы каля прац любімых мас такоў—Крыжыцкага, Левітана, Шышкіна.
Пасьля выстаўкі, арганізаванай Ўп равайуў «Менскай газэце» зьвіўся арты кул, сэнс якога быў наступным: пры Гітлерувызваліцелю склаліся магчымасьці развою выяўленчага мастацтва беларусаў, што зараз кожны мастак вольны ра біць, што ён хоча, што ўжо няма балына вікоў—гэтых злыдняў, што душылі беларускі народ, няма яўряў, якія панавалі на ўсіх кіруючых пасадах і заціскалі беларускую культуру. У газеце надрукавалі прозьвішчы мастакоўудзельнікаў. Мастак самавука Казлоўскі даў інтэрв’ю, дзе казаў, што ён толькі зараз упершыню выставіў свае творы, бо раней яго заціс калі. На самой справе на прафэсыйных выстаўках такіх горамастакоў не было таму, што ўзровень іх твораў быў вельмі нізкі. Зараз іх уцягвалі, каб была колькасьць мастакоў, якія быццам бы і заставаліся, каб дачакацца Гітлера. Гэта ўсё рабілася для прапаганды, а з другога боку, каб немцы набылі мастацкія творы за маркі, за якія нічога не купіш.
У акупацыйным Менску выходзілі не калькі газэтаў, адна зь іх—«Беларуская газэта». У ёй прымаў удзел Юрка Віцьбіч, які ў вершаванай форме высьмейваў савецкія, а больш партыйныя ўлады, што пакінулі свой народ, як здраднікі, спа саючы свае скуры. У газэце з працягам і ў скарочаным выглядзе друкавалася кніга Аляхновіча «У капцюрах ГПУ». Сам аўтар кнігі прайшоў праз усе зьдзекі і
пакуты ГПУ, адсядзеў на Салаўках. Ягоныя ўспаміны пакінулі моцнае ўражаньне. Цяжка было паверыць, што гэта усё адбывалася, і што людзГ змаглі выжыць пасьля чэкісцкага пекла. Праз некаторы час Аляхновіч быў застрэляны ў Вільне у сваёй хаце. Казалі, што гэтая акцыя на лежыць беларускім партызанам. Але чым быў так небясьпечны для іх драматург? Спрэчнасьць гэтай драмы ўвачавідкі.
Тэрарыстычныя акцыі сталі звычайным мэтадам барацьбы. Што ні дзень — у розных канцах Менску здараліся выбухі. У сталоўцы гестапа ў комінах былі закладзеныя міны з гадзіньнікавым механізмам, выбух якіх адбыўся зь Нямецкай дакладнасьцю: роўна a 14 гадзіне, у час абеду. Моцны выбух прагучаў у будынку гарадзкога тэатра, дзе загінула і была паранена выключна беларуская моладзь. Яе сабралі на вечар, з урачыстай часткаю і канцэртам у канцы імпрэзы, нямецкія шэфы з дражджывога і спірта гарэлачнага заводаў. У першай, афіцыйнай частцы вечара немцы прысутнічалі і нават сядзелі на сцэне, як гаспадары. У перапынку яны выйшлі з тэатра, а свае білеты раздалі маладым хлапцам, што хацелі трапіць на канцэрт. Няхітрая пра вакацыя была скарыстана наўмысна, каб нацкаваць на партызанаў тую частку жы хароў, што працавалі на заводах Менска.