«Бацькаўшчына стала больш свабоднай. Усюль белчырвона белыя сьцягі, выявы Пагоні. Гэта ўзьнімае патрыятыч ны дух беларусаў. Калі я ў пачатку 70х гадоў ўпершыню наведаў Беларусь, то здавалася, што і яе сьцены маюць вушы. Усюль мяне суправаджалі позіркі, якія не пераблытаеш ні з чым. У гатэлі, у рэстаране, нават проста на вуліцы я заўважаў, як за мной сачыла пільнае вока. Зараз усё інакш. Мяняецца Бе ларусь і, дай Божа, нарэшце яна стане вольнай і незалежнай». На адваротным шляху, яны завіталі ў Беласточчыну. Два дні правялі на гасьцёўнай Беластоцкай зямлі. А потым усе ўдзельнікі гэтага падарожжа: Янка Азарка, Тацьцяна Дубаневіч, Сяргей Карніловіч, Марыя Любыш, Андрэй і Міхась Мітраховічы, Адольф Субота, Эва Яраховіч — сказалі беларускай зямлі й яе лю дзям: «Да пабачыньня». Яны так і не разьвіталіся з Бацькаўшчнай, бо ведалі, што яны яшчэ сюды вернуцца. Бо гэта і пра іх казаў вялікі Скарына: «Тако ж н людн, нгде зроднлнся н ускормлены суть по бозе, к тому месту велнкую ласку нмають». 80 81 ЗЬ ЖЬД 0^11 Letter to Bush and to Baker* BYELORUSSIANAMERICAN ASSOCIATION, INC. Branch of Cleveland 3517 West 25th Street, Cleveland, Ohio 44109 Tel. (216) 7495756, 7817231 Septemver4, 1991 President Bush White House Washington, D.C. Dear President Bush: The Byelorussian American Association of Cleveland, Ohio, and its descendents are writing this letter to request that the United States not only acknowledges the independence of the Baltic Republics but also recognizes the historic truth of the original borders of these countries which existed in October, 1939. We emphatically support the Baltic States declaration of freedom and independence and encourage dialogue in regards to the dispute of the borders claimed by Lithuania and Latvia since much of Byelorussia was seized and given to the these countries after October, 1939, by Stalin. The study of historical borders clearly indicates that Kaunas not Vilnius was originally the capital of Lithuania. Vilnius was part of Byelorussia until the pact between Stalin and Hitler removed it from its territory. If borders are to be disputed now when these republics declare their independence this vital fact should be considered and dealt with. Sincerely yours, John Chanenka, President * Тэксты лістоў да прэзыдэнта ЗША Буша і сакратара замежных справаў ЗША Бекера — ідэнтычныя. Дзень беларускіх сустрэчаў адбыўся 21 жніўня ў цэнтры «Полацак». 3 чатырох краінаў сьвету зьехаліся на яе беларусы. Зь Беларусі прыехала дэлегацыя сацыяльнаэкалягічнага Саюза «Чарнобыль» у складзе старшыні Саюза, пісьменьніка, рэдактара газэты «Набат» Васіля Якавенкі, фізыкаядзершчыка, кансультанта газэты «Набат», публіцыста Аляксандра Люцко, старшыні клюба «Спадчына», ганаровага сябра часопіса «Полацак» Анатоля Белага. Гасьцямі зь Вільні былі старшыня таварыства «Сябрына» Валянтын Стэх, ра дыёжурналіт Ігар Раўнаполец. 3 Рыгі завітала спадарства Целешаў, а з Канады пісьменьнік, рэдактар часопіса «Зважай» Кастусь Акула, актывіст руху за вольны і незалежны друк Алесь Палескі. 3 шчырасьцю сустрэлі кліўлендцы і гасьцей з Дэтройта: прэзыдэнта Рады БНР Язэпа Сажыча і сп. Уладзіміра Бакуновіча. Пасьля абеду ў малой залі «Полацка» адбыўся сход беларусаў. Яго веў Янка Ханенка. 3 прывітальным словам да ўсіх зьвярнуўся Язэп Сажыч. Ён пажадаў кліўлендцам і гасьцям, якія зьехаліся на сустрэчу, посьпехаў на шляху Адраджэньня Бацькаўшчыны. Зь цёплым пранікнёным словам ад імя беларускіх Калюмбусаў на Амэрыканскім кантынэнце выступіў Кастусь Акула. Ён таксама склаў найлепшыя зычэньні часопісу «Полацак» і падкрэсліў ягоную ролю ў беларускім Замежжы. Ад імя беларускага таварыства «Сьвітанак», што ў Рызе, выступіў мастак Вячка Целіш. Ён разам з жонкай Валяй прыехаў на візыт да свайго дзядзькі ў Канадзе. Вячка Шеліш расказаў пра свой творчы шлях, пра таварыства «Сьвітанак», якое ён узначальвае, а таксама перадаў «Полацаку» творы сваёй працы. Анатоль Белы прыпыніўся на некаторых праблемах часопіса «Полацка». «Дзякую чы вашым ахвяраваньням і намаганьням «Полацак» рэгулярна выходзіць у сьвет і распаўсюджваецца ў Беларусі. Пасутнасьці, гэта першы сумесны часопіс Беларусаў Бацькаўшчыны і Беларусаў Замежжа, першы часопіс вольнага незалежнага друку, які свабодна распаўсюджваецца на Бацькаўшчыне. Гэта вялікая гістарычная падзея.» Сход зацьвердзіў прапанову Анатоля Белага ўвесьці у склад ганаровых сяброў часопіса «Полацак» выдатнага беларускага пісьменьніка Васіля Быкава. Васіль Якавенка расказаў аб дзейнасьці і задачах сацыяльнаэкалягічнага саюза «Чарнобыль», які аб’ ядноўвае незалежных вучоных і журналістаў. Саюз вывучае перспэктывы падбудовы ў Беларусі санаторыя маці і дзіцяці, у якім сканцэнтроўваласяб дапамога пацярпелым ад ўсіх прагрэсыўных людзей, арганізацый, клапаціцца аб тым, штоб аб чарнобыльскай бядзе ведала як мага болей людзей. 3 гэтай мэтай саюз выдае газэту «Набат», кліч якой Выжыць! Улічваючы ўзьдзеяньне друкаванага слова на сьвядомасьць людзей, у саюза ёсьць задума выдаць дайджэст газэты Набат паан гельску, каб амэрыканцы маглі пазнаёміцца з сапраўднымі памэрамі Беларускай бяды .Васіль Якавенка таксама прыпыніўся на ролі часопіса «Полацак». «Гэта чаўнок, які спалучае дзьве культуры беларусаў Бацькаўшчыны й эміграцыі.» Аб выніках Чарнобыльскай трагедыі, аб тым, як урад і сёньня хоча замалчаць іх, аб рашэньнях Венскай асацыяцыі незалежных экспэртаў, стварэньні міжнароднага ко леджа па вывучэньню радыяцыі, расказваў Аляксандр Люцко. «Акрамя нас саміх, ніхто не спасе нас. Нашая дэлегацыя клапоціцца аб тым, штоб сродкі, якія зьбіраюц ца для дзяцей Чарнобыля не зьніклі і не патанулі ў моры агульнага дэфіцыта. Мы за кансалідацыю ўсіх сілаў і дапамогі, якую аказвае нам Вы й Амэрыка.» 83 82 «Змагарная Беларусь» Так называлася фотавыстаўка, якая ладзілася 28 ліпеня ў культурным цэнтры «Полацак». На ёй было прадстаўлена 11 плякатаў, на якіх зьмешчана каля 60 фотаздымкаў беларускіх фотамайстраў Амельчанкі, Брушко, Драчова, Дубінкі, Іванова, Ігнатовіча, Кляшчука, Плыткевіча, Шаблюка, Шубы, Эйсмана й іншых. Фотавыстаўка адлюстроўвала найбольш важныя падзеі ў жыцьці і змаганьні беларускага народу за сваю волю і незалежнасьць, за сваё нацыянальнае адраджэньне. Экспазыцыя пачы налася цыклам фотаздымкаў «Паход на Курапаты», вядомы ўсім беларусам сваімі трагічнымі падзеямі 30 кастрычніка 1988 г. Былі тут і фотаздымкі, якія адлюстроўвалі сьвяткаваньне Дзядоў—1989, устанаўленьне і асьвячэньне крыжоў на мейсцах масавых забойстваў у Курапатах і парку Чэлюскінцаў. Некалькі плякатаў знаёмілі з прадвыбарчаю барацьбою ў Вярхоўны Савет БССР. Яны іскравала сьведчылі тую напружаннасьць, якая адбывалася ў тыя дні, перадавалі настрой, імкненьні людзей, якія выходзілі на вуліцы I словамі паэтазмагара Зьніча заклікалі: Каб адужаць мафію ЦК, галасуй, зямляк, —за Пазьняка! Прыйдзе ўлада сьмелая, калі прыме ў склад Белага! Каб пасьвяціць бязбожны Савет, прыйдзе хай — Уладыка Філарэт! Усе злачынствы, «застой»дзеячоў раскапае гісторык Ткачоў! За аса Менскага, за боса «ЛІМ»скага, менчук, змагайся за Вярцінскага! Ачышчаць ад адстойных зграяў наш парлямэнт пайшоў Някляеў! У родным краі, на улоньні л сам сябе нічым ня мушу... . Бы сьняжынкі на далоні, Вершы падаюць на душу... Гэтыя словы Аўгена Гучка прыходзяць на памяць пасьля знаёмства з мастацкай выстаўкай беларускіх мастакоў Сямёна Геруса, Арлена Кашкурэвіча, Алены Лось, Ільлі Немагая, Раісы Сіпліевіч, Віктара Сташчанюка й інш. Вернісаж яе адбыўся 4 жніўня ў цэнтры «Полацак». Больш за сотню графічных твораў, напісаных на адным дыханьні, знаёмілі гледачоў з мінулай і сёньняшняй Беларусьсю. Заслаўскі замак ХУІст., ціхія вулачкі дарэвалюцыйнага Менска, домік Манюшкі,такой паўставала Беларусь з афортаў Віктара Сташчанюка. Краявіды роднай Бацькаўшчыны, выкананыя зь любоўю і пяшчотай Сямёнам Герусам, яго галерэя партрэтаў выдатных дзеячоў беларускай гісторыі і культуры: Скарыны, Міцкевіча, Каліноўскага, Купалы, Коласа, Буйніцкага, Таўлая й інш. —безумоўна, запомніліся гледачам. Падоўгу затрымліваліся наведвальнікі выстаўкі каля партрэтаў Е. Полацкай, Ф. Ска рыны, М. Гусоўскага ( мастак Арлен Кашкурэвіч), Цёткі, М. Багдановіча, (мастак Ільля Немагай), Ул. Караткевіча (мастачка Раіса Сіпліевіч). Асобная падборка гэтых партрэтаў маглаб утварыць самастойную выстаўку пад назвай «Выдатныя сыны Беларусі», якую варта былоб паказаць у іншых беларускіх асяродках ЗША і Канады, каб пазнаёміць беларускую моладзь і амэрыканскую грамадзкасьць з гісторыяй Беларусі й сучасным беларускім мастацтвам. Адпаведную цікавасьць выклікалі творы на чарнобыльскую тэматыку, шэсьць каляровых лінагравюр Алены Лось і каляровыя літаграфіі, аб’яднаныя ў трыпціх «Тры сонцы» Раісы Сіпліевіч. Да ўсяго трэба дадаць, што выстаўку ладзіў наш госьць з Менска, старшыня клюба «Спадчына», ганаровы сябра часопіса «Полацак» Анатоль Белы. Шырока была прадстаўлена на здымках дэманстрацыя 7 лістапада 1990 г. Каля помніка Леніну, на якім прымацаваны белчырвонабелы сьцяг, замест кветак ускладзены пудзілы чэкіста і вязьня савецкага канцлягера. Тутжа міліцэйскія сілы, якія накінуліся на дэманстрантаў, не дапускаючы іх да помніка «правадыру сусьвет нага пралетарыяту». Гледачы змаглі ўбачыць тот палатачны гарадок, які паставілі двое сялянаў каля помніка Леніну ў знак пратэсту ўраду, які не выконвае абятцань няў. «Беларусь сам насам з Чарнобылям», «Шляхі за сваё выжываньне»,—гэтыя плякаты раскрывалі Чарнобыльскую трагедыю беларускага народу. 12 фотаздымкаў адлюстроўвалі красавіцкія забастоўкі рабочага кляса Беларусі. На плошчы твараў— Бы пялёстак на белай вішні...— Забастоўка зараз, Амаль усе людзі выйшлі. (Аўген Гучок) Апошні плякат, які завяршаў экспазыцыю называўся «Беларусы ў Вільні». Ён адлюстроўваў ушанаваньне 150годзьдзя з дня нараджэньня К.Каліноўкага і правядзеньне Устноўчага зьезду БНФ. Сямён Герус 84 85 Нашыя госьці Лета — гэта ня толькі сезон падарожжаў, але і пара га’сьцей. Па запрашэньню аддзела БАЗА ў Кліўленд 19 ліпеня прыехала дэлегацыя сацыяльнаэкалягпчнага саюза Чарнобыль» у складзе старшыні Саюза, пісьменьніка, рэдактара газэты «Набат» Васіля Якавенкі, фізыка ядзершчыка, кансультанта газэты «Набат», публіцыста Аляксандра Люцко, старшыні клюба «Спадчына», ганаровага сябра часопіса «Полацак» Анатоля Белага. У гасьцёўны «Полацак» завітала з Ман рэаля 4 жніўня спадарства Хрэноўскіх, якія прыехалі ў Кліўленд адведаць сваіх свая коў: спю Лазар, Лідзію ЛазарХаненку і Янку Ханенку. Спр Хрэноўскі зь цікавасыдю азнаёміўся з працаю Кліўлендзкага аддзела БАЗА, культурнаасьветніцкага цэнтра «Полацак», наведаў мастацкую выстаўку беларускіх мастакоў «У родным краі», пабываў у царкве Жыровіцкае Божае Маці.