Што зьяўляліся яны найчасьцей пера певамі толькі некалькіх тэмаў? Безумоўна, не. Бо Янка Купала, таксама як і ён, поўнасьцю захоплены вобразамі роднай Беларусі. I яго цікавіць больш сама зьява, а не як, у якую форму выліваюцца думкі. Але што не кажы, як дробязна не прыглядайся, а Купала будзіць душы чытачоў. Максім адчуў гэтае на сабе. Вершы, напісаныя на беларускай мове, нібы льюцца з шчырага сэрца паэта ў тваю душу. I ўжо ў першым зборнічку адчуваецца вялікі талент Янкі. Яго «Жалейка» сваім мастацкім словам гучна апавясьціла ўсяму сьвету, што беларусы ёсьць, што падняліся яны на вялікую бітву за свабоду і роўнасьць, што яны, як і усе, хочуць «людзьмі звацца». А гэта ня можа не захапляць. Максім перастаў гартаць кніжку і задумаўся, што яшчэ трэба будзе ўзяць з сабой у гімназію. Даклад быў напісаны даўно, але ўчора, калі ён пераглядаў яго, падумалася: для слухачоў больш карысным будзе пачуць вершыгаласы беларускіх паэтаў, чым агляд іхняй творчасьці. Таму ён абавязкова прачытае на гуртку купалаўскія «Жніво», «Адгукніся, душа». Буйны, шпаркі рытм вер шаў павінен захапіць слухачоў, загіпнатызаваць іх. А вось які ўзяць яму зборнічак Якуба Коласа? Тойжа на працягу чатырох гадоў не зрабіў значнага кроку ўперад. I ў самых апошніх вершах сьпя вае аб тымжа, што і ў пачатку сваёй творчасьці. Тэм у Коласа няшмат: бедныя краявіды роднага краю, доля беларускага народу, турэмныя думкі і жыцьцё на волі. Ня зьбіцца тут на ста рое амаль немагчыма. Таму ў Коласа паўтараецца ня толькі агульны зьмест вершаў, але й асобныя фразы, вобразы. Але, усё роўна, ягоныя вершы нікога не пакінуць абыякавым. Трэба будзе пак ласьці з сабою «Песьні жальбы». Яна выглядае больш цэлай па сьветапогляду, роднымі па зьместу здаюцца яе вер шы. Так, не забыцца б пра Гаруна, Леўчыка і Буйло. Добраб было прачытаць па 23 творы кожнага аўтара. Але ці пасьпее ён за гадзіну, адведзеную для даклада? Хацеласяб пазнаёміць гурткоўцаў і зь беларускай прозай. Вунь на стале які стос кніг ляжыць. Тут і бойкія казкіапавяданьні Ядвігіна Ш., і драмы Каганца, і апавяданьні Гурло, Окліча, Коласа. Хоць і невялічкія гэтыя здабыткі, але бязь іх нельга паказаць агульны ўзрост беларускай пісьменнасьці. Максім разважаў, не заўважаючы, што ў доме ўсе прачнуліся. Пачаў тупаць ў суседнім пакойчыку бацька, зьбіраючыся на працу. Загудзеў самавар, які паставіла Аляксандра Апанасаўна. Сонеч нае сьвятло зрабіла хату ўтульнай, ўнесла ў ранішнюю мітусьню нейкі прыўзьняты настрой. Нават бацька, які ў апошні час рэдка быў вясёлы зранку, нешта сьпяваў за сьценкай. Раптам песьня абарвалася і пачуласа : —Максім, Лёва! У гімназію будзеце сёньня зьбірацца або думаеце ляжаць да апошняй хвіліны ў ложку? Усё, трэба ўставаць. A то можна і не пасьпець. Багдановічы здымалі кватэры заўсёды недалёка ад гімназіі. Толькі браты ўсё роўна часьценька прыбягалі ў кляс за некалькі хвілінаў да пачатку заняткаў. Так атрымалася і на гэты раз. Першы вурок — закон божы. За ім арытметыка. Прадмет не зь любімых. Лёва яго не разумее. Ён гадзінамі можа займацца матэматыкай і рашаць складаныя задачкі, якія зьмяшчаюць спэцыяльныя навуковыя часопісы. Бацька хоча, каб Лёва паступаў у Маскоўскі ўнівэрсытэт. Але меньшы брат, які мае надзвычайны матэматычны талент і яко 66 му ўсе дакладныя навукі даюцца вельмі лёгка, асабліва ня дбае пра будучыню. Яму пакуль што ўсё роўна. А вось Максім ужо вырашыў свой далейшы шлях. Ён хоча прысьвяціць сябе беларускай філялёгіі. I сёняшні даклад — гэта адзін крок да запаветнай мэты. Задачкі не выходзяць. Усе думкі аб выступленьні. Як перадаць у невялічкім аглядзе ўсю прыгажосьць твораў беларускіх аўтараў? Як зачараваць сяброў іх талентам? Вельмі хочацца, каб і яны адчулі самабытнасьць яго роднай літа ратуры. Праз некалькі гадзінаў усе хваля ваньні, трывогі — усё шчасьліва мінула. Максім хацеў скончыць свой даклад вершам Янкі Купалы «А хто там ідзе?». Але не пасьпеў прачытаць: «А чагож, чаго захацелася ім, Пагарджаным век, ім, глухім, сьляпым?— Людзьмі звац ца»,— як з ўсіх бакоў пачулася: «Чытай яшчэ, працягвай далей!» 1 ён, расчырванеўшыся ад хвалявань ня, стаў дэклямаваць вершы безь пер апынку. Максім быў пасапраўднаму горды за беларускую літаратуру й яе паэтаў. Тадыж ён упершыню адважыўся прачытаць перад гурткоўцамі свае творы. Выступленьне Максіма спадабаліся ўсім. А сябра Дзябольскі папрасіў прынесьці яму пару зборнічкаў беларускіх аўтараў. —Прыходзь сёньня да мяне вечарам. Разам пойдзем на канцэрт. —Які канцэрт?— зьдзіўлена запытаў Максім. —Нічога ня чуў. —Я сам, браце, сёньня ўпершыню ад Рафаіла Какуева даведаўся. Аб’яваў я нідзе ня бачыў. Але Рафаіл сказаў, што ў Яраслаўлі сёньня праездам адзін нейкі дужа вядомы скрыпач з Польшчы. Адзіны канцэрт прызначаны на вечар. Адбудзец ца у нашай гімназычнай залі. Так што прыходзь да мяне а шостай гадзіне. I не забудзь, калі ласка, пра беларускія кніжкі. Сябры разьвіталіся на нейкі час. Дзябольскі сьпяшаўся дамоў, а Максім, пад уражаньнем выступленьня, выра шыў крыху прайсьціся па вуліцах. Сэрца радасна сьціскалася і ўсё сьпявала ў душы, калі ўспамінаў зычлі выя твары сяброў, што ўважліва слухалі ягоныя вершы. Максім вельмі хваляваўся, калі выносіў на суд гурткоўцаў свае творы. Можа, нават болей, чым калі паказаў першую пробу пяра сваёй хроснай маці Вользе Епіфанаўне Сёмавай. Сталася гэтае ў 1901 годзе, у Ніжнім Ноўгарадзе, калі Сёмава прыяжджала адведаць свайго хросьніка зь Бацькаўшчыны. Хросная стала яго пер шым чытачом і крытыкам. Зь яе лёгкае рукі Максім пачаў атрымоўваць газэту «Наша ніва», у якую і даслаў адзін з сваіх твораў. Божа мой, колькі радасьці было, калі ў ліпеньскім нумары газэты за 1907 года пабачыў ён свайго «Музыку». 1 нядзіва. Усю душу ўклаў Максім у гэтае невялічкае апавяданьне. Першы надрукаваны твор Максіма Багдановіча стаў яго праграмай на жыцьцё. Так, ён быў за мастацтва, якое «...як гром, гудзіць і грозна будзіць ад сну і завець... народ». Ён ставіў яго лёс у залежнасьці ад таго, зь кім яно — зь беднымі ці багатымі. Калі душа Музыкі ведала ўсё тое гора, што бачыў ён па людзях, то гэтае гора і грала на скрып цы, «...гэта яно вадзіла смыкам па струнах; і ніводны сыты ня мог так граць, як грала народнае гора » Гэтым апавяданьнем Максім сцьвярджаў, што мастацтва толькі тады мае сваю дзейсную, неадольную сілу, калі выражае народныя спадзяваньні, думкі люду, яго лёс. Інакш не заб’ецца моцна сэрца ў грудзях народу, не заблішчаць вялікім гневам ягоныя вочы, не прачнецца ён ад цяжкага сну. Дэбют Максіма Багдановіча заўважылі ня толькі на Бацькаўшчыне, але й у суседняй Украіне. Літаратуразнаўца Іла рыён Сьвянціцкі ў сваёй кнізе «Відраджэньне білоруського пісьменства» другі разьдзел, прысьвечаны агляду бела рускай літаратуры пачатку XX стагодзь дзя, пачынае радкамі яго «Музыкі». Кніга выйшла прыкладна праз год пасьля зьяўленьня апавяданьня Багдановіча ў газэце. I каліб літаратуразнаўца больш уважліва сачыў за беларускім друкам, ён пэўна зацікавіўсяб: чаму гэты таленавіты аўтар больш нідзе не друкуецца. Адкуль яму было ведаць, што ўсе да сланыя Максімам у газэту «Наша ніва» рукапісы адкладюцца ў папку для архіва. Складаюцца туды таму, што некаторым супрацоўнікам газэты яны здаліся штучнымі і ненароднымі. Змагаю чыся за радкі ў «Нашай ніве», яны называлі ягоныя вершы бязглуздзіцай. A самі, праз некаторы час спрабавалі пі саць ў яго «філязофскадэкадэнцкім» стылі. Пэўна, што з гэтага нічога не атрымалася. Акрамя таленту ім не хапа ла таго пакутлівага настальгічнага болю па Бацькаўшчыне, які пранізваў ўсе ягоныя творы, дасланыя ў газэту». Дзякуй Богу, трапілі тыя вершы аднойчы ў рукі Янкі Купалы і Сяргея Палуяна, якія і настаялі на тым, каб іх надрукавалі. Так, амаль пасьля паўтарагадовага перапынку творы Максіма Багдановіча зноў зьявіліся на старонках «Нашай нівы». Асноўная тэматыка творчасьці Багдановіча была наскорзь беларуская. Апрача асабістых перажываньняў, разва жаньняў на агульначалавечыя тэмы, паэт чуйна рэагаваў на падзеі, што адбываліся на Бацькаўшчыне. Ён захапляўся народнай паэтычнай творчасьцю беларусаў і выкарыстоўваў у сваіх вершах матывы народнага эпасу, зьвяртаўся да гістарычнай мінуўшчыны Беларусі. Ён, паэт Адраджэньня, хацеў ахапіць усё. Але яго адарванасьць ад радзімай старонкі і стала галоўнай прычынай таго, што ў раньніх ягоных творах Бела русь не набыла выразна канкрэтнага характару. Яна прадставала ў Багдановічаўскіх вершах такой, якой толькі ўяўлялася яму. Паэты, якія жылі ў той час на Бацькаўшчыне, сваё веданьне беларускага народнага жыцьця і мовы вынесьлі з роднае хаты. Пазьней яны паглыбілі веды. дзякуючы цеснай сувязі зь беларускім народам. Зусім інакш было з Максімам. Слоўнік I. Насовіча стаў адзіным зялёным куточкам Беларусі ў далёкай чужыне. Здаваласяб, яму лягчэй былоб пісаць па расейску, перадаваць свае ўражаньні аб шырокіх прасторах Паволжа, прыуральскага стэпу, дзе ён некалькі разоў летаваў, апяваць прыго жыя расейскія гарады. Але ён амаль ня вяртаўся да тых блізкіх і чужых яму краявідаў. Усё сваё жыцьцё ён цалмам прысьвяціў Бацькаўшчыне. Знаходзячыся за сотні кіламэтраў ад яе, ён быў разам зь ёю. Вось і зараз ён праходзіць велічны храм Міколы Мокрага, а думае пра беларускія цэрквы. Гучаць звонкія галасы званоў. Колькіж ён блукаў па вуліцах? Няўжо дзьве гадзіны? Трэба хутчэй ісь ці дамоў, бо бацька ня любіць, калі нехта спазьняецца на вячэру. Калі Максім зайшоў у хату, усе ўжо сядзелі за сталом. —Чаму так позна, браце’ —строга запытаўся бацька. Адчувалася, што ён 68 69 зноў без настрою прыйшоў з працы,—Так можна і безь вячэры застацца. Распранайся і сядай есьці, пакуль не астыла ўсё. За сталом нават малыя сядзелі моўчкі, дрэнны настрой бацькі быццамбы перадаўся ўсёй сям’і. Гаварыла толькі мачаха. Яна расказвала аб новым спэктаклі Воўкаўскага тэатру. Бацька нешта адказваў на яе словы. Але, адчувалася, ён думаў аб нечым сваім. Нарэшце, вячэра скончылася. Усе падзякавалі Аляксандру Апанасаўну і пасьпешліва разыйшліся па пакоях. —Як прачытаў даклад?—пацікавіўся Лёва, гартаючы часопіс па матэматыцы. У думках, ён, як і бацька, быў недзе далёка. Максім адчуў гэта і таму без усякага энтузіязму адказаў: