Пад словамі «лнчная гнгнена» Еўтух, мабыць меў на ўвазе «чысьціць зубы», бо штодзённы душ раскоша не для савецкага селяніна, які ў большасьці ня мае ў хаце вадаправода. Таму зусім нядзіўнае тое, што пасьля такіх заяваў перасяленьне было сарванае. У студзені 1990 г. у тых раёнах Pace!, Украіны і Беларусі, якія пацярпелі ад ядзернай катастрофы, працавала экспэртная камісія Дзяржаўнага пляна СССР. У яе заключным дакумэнце запіса 73 72 на: «Галоўнай задачай лічылася ўтры маньне ў рэгіёне (уключаючы 30км зо ну) па мажлівасьці вялікую колькасьць людзей і разьвіцьцё сельскагаспадарчай вытворчасьці. Па сутнасьці, гэта адыход ад галоўнай задачы —стварэньня усяму насельніцтву паўнацэнных умоваў для жыцьця... Больш маральнай зьяўляецца стратэгія перасяленьня на чыстыя тэры торыі усіх жыхароў забруджаных раёнаў... Далейшая тэндэнцыя схаваньня маштабаў бяды можа катастрафічна па горшыць становішча...» (Заключенне экспертной подкомнсмн Госплана СССР от 27. 02. 199, С. 2425) Усе 86 чалавек, якія падпісалі гэты дакумэнт (сярод іх 7 акадэмікаў, 27 дактароў і 31 кандыдат навук), лічаць неабходным прызнаць Чарнобыльскую катастрофу агульнацыянальнай бядой, a зону катастрофы — адчыненай для шы рокага міжнароднага супрацоўніцтва. Усе яны лічаць недапушчальным усякае прамядленьне ў вырашэньні пытаньняў, якія зьвязаныя зь ліквідацыяй вынікаў, у першую чаргу, перасяленьня. Каліб рашэньне аб перасяленьні перакладецца на саміх жыхароў, неабходна абавязкова выканаць дзьве ўмовы: папершае, праінфармаваць насельніцтва аб стэпені ры зыкі, што пагражае ім і іхнім дзяцям, калі яны застаюцца на забруджанай тэры торыріі, падругое, праінфармаваць аб умовах жыцьця на новым месцы. Беларускі ўрад павінен пераключыцца з клопатаў аб вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі на забруджаных тэрыторыях на клопаты аб людзях — рэальныя клопаты, якія забесьпечваюцца матэрыяламі і грашыма, а не безадказнымі пастановамі. Для гэтага асноўная маса расходаў павінна быць напраўленая на дапамогу ахвярам Чарнобыля — на будаўніцтва жыльля на чы стых землях, прадукты харчаваньня, мэдыцынскую дапамогу. Мы просім у Цэнтра каля 18 млрд. рублёў. Але куды па нашай Праграме прадугледжваецца накіраваць іх? Капітальныя ўкладаньні (млн. руб) Аграпрамысловы комплекс: 4150, 6 Жыльлёвае будаўніцтва: 2321,6 Ахова здароўя: 1563, 4 Бюджэтныя асыгнаваньні: Ахова здароўя 162, 6 Пакрыцьцё дапаўняльных затратаў калгасаў і саўгасаў для атрыманьня чыстай вытворчасьці: 1212, 0 матэрыяльныя і фінансавыя льготы: 2821,7 Выходзіць, што на аграпрамысловы комплекс, ачыстку прадукцыі, льготы за вытворчасьць забруджанай прадукцыі прызначана 8184, 3 млн. руб. На жыльлёвае будаўніцтва — 2321, 1, г. зн. амаль у 4 раза меньш. На ахову здароўя —1726 ,0 болей чым у 2,5 раза меньш. Ці можна лічыць праблемы чалавека ў лічбах гэтага дакумэнта галоўнымі? He. На гэтае таксама ўказвае й экспэртная камісія Дзяржпляна СССР. Катастрофа на ЧАЭС адбылася на фоне прававой неабаранённасьці людзей і зямлі. Няма закона аб адказнасьці дзяржавы перад чалавекам, ведамстваў і дзяржаўных асобаў перад дзяржавай. Такі закон патрэбны нам. Чарнобыльскія катастрофы чакаюць нашых дзяцей ува ўсіх прамысловых гарадах, і мы павінны абараніць іх будучае. А можа гэтая планэтная катастрофа, якая больш за . ўсё адбілася ў Беларусі, прымусіць нас, нарэшце, аглянуцца і за думацца’ Хто мы’ Ці ёсьць у нас чалавечая годнасьць, калі мы дазваляем сябе ашукваць, абкрадаць, падкупаць’ Ці зможам мы ў далейшым самастойна думаць і рашаць або здольныя толькі паслухмяна падпарадкоўвацца загадам і ісьці, куды вядзе пуга пастуха’ Калі мы зараз не задумаемся, нам ужо ніколі не выплыць. He выратавацца. Ня выжыць. I гэтае павінен зразумець кожны. Мёртвая зона Анатоль Цыркуноў Шмат слёз было проліта горкіх, Як ад’язджалі ўсе, хто мог. 1 на пакінутых падворках Расьце палын трава і мох. Сёйтой і сёньня лезе з кожы, Каб утаіць памер бяды... Хто жыў на «грабавыя» грошы, Той памірае малады. 75 74 Вясёлыя блакітныя вочкі... <*Ч^> Кастусь Акула «^ У Тароньце гарачыня дапаўзла да трыццаці трох Цэльсія. Душна, быццам у фінскай лазьні. Едзем у Полацак, што ля Кліўленду. Летась не давялося мне быць на 19й сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі таму, што ў хаце былі госьці зь Менску. Прыяжджаем туды позна, дзесьці ка ля 11ай. Гэтаж за брамай яркія лямпы лашчаць сьвятлом новага прыгажуна, у якім летась гула тая гістарычная сус трэча... Мінаем «палац» і прыглядаемся, ці ёсць сьвятло ў доме Сяргея і Кастуся Алесь з Таронта, — ёнжа за рулём хуткага аўтамабіля Фольксвагена, —запэўні вае нас, што гаспадары чакаюць. Дзьверы адчыніла нам жанчына, як неўзабаве я даведаўся, з Рэчыцы, што ля Мазыра. Каля яе трэцца маленькі хлопчык. Ён усьцешыўся, калі на прывітаньне пагладзілі яго па галоўцы. Матка Вера і хлопчык Раман, якому адно 21 месяц ад нараджэньня, як неўзабаве я даведаўся, ня ёсьць сваякамі гаспадароў гэтай раскошнай хаты. Сядзелі й гутарылі дзесьці да паловы другой. Падчас гэтай гутаркі і назаўтра пачуў я пра Веру і Рамана. Хлопчык заражаны Чарнобылям. Вера шукала лекароў і лекаў. Хадзіла, бегала, езьдзі ла, стукала ў нязьлічаныя дзьверы ма лых і вялікіх чыноўнікаў. Дыягназ хворага Рамана—рак крыві ці леўкэмія—на канавала яму сьмерць. На працягу васьмі месяцаў матка цярпела ў шпіталі разам з сынком. Савецкія мэдыкі сказалі Веры, што ў сына ёсьць два працэнты шансу, што выжыве. Вера шукала для сынка ратунку ўва ўсіх урадавых канторах і арганізацыях. I ніхто не абяцаў помачы. «Перадавая ў сьвеце» савецкая мэдыцына перад чарнобыльскай заразай бясьсільная. Вера напісала ліст да Раісы Гарбачовай. I ад туль, зьверху, прыйшоў адказ, што ў Савецкім Саюзе ня могуць Рамана вылечыць, адно трэба шукаць помачы за мяжою. А за мяжу беднай матцы з сынком ня могуць памагчы паехаць, бо «ішчэрпана валюта». Во як! Пачула пра распачлівыя намаганьні маткі, каб выратаваць сынка, адна асоба, якая пастанавіла памагчы. Пасьля кантактаў з мэдыкамі ў Кліўленьдзе, жоўценькі выглядам, зьняможаны, блізкі да сьмерці Раман і матка апынуліся ў Кліў лендзе. Цяпер Рамана лечаць хімічнай тэрапіяй раз у тыдзень. Лечаць бясплатна. Хвароба адступае. Прыглядаюся Раману. Ён надта руха вы і непаседлівы. Mae вясёлыя блакітныя вочкі. Цяжка верыць, што ня так даўно ў іх ужо гаспадарылі зьвястуны сьмерці. Кажуць лекары, што Раман мае адно 20% шансу, што вернецца назад леў кэмія. Матка Вера хваліць Полацак і доб рых суродзічаў, што далі ім прытулак. У нядзелю ў Полацку быў пікнік. Саб ралася шмат людзей. У тым «грамадзкім цэнтры»палацы мастакі рабілі выстаўку свайго майстэрства. Зь нейкай патрэбай зайшоўся я ў дом Сяргея і Кастуся. Застаў там аднаго Рамана. Ускарабкаўшыся на вялікі стол, ён з паважнай мінай лістаў вялікую кнігуальбом. Пабачыўшы мяне, прыбег. Блакітныя вочкі зьзялі радасьцю, калі я пагладзіў ягоную галоўку і прыгарнуў да сябе. Дзякуй Богу за добрых людзей, што памаглі яму! А колькіж у Беларусі матак у роспачы, колькі дзетак ужо ў магілах! 1 «перадавая ў сьвеце» мэдыцына ім не паможа, і за мяжу не паедуць, бо «валюта ішчэрпана». «Імпэрыя зла» распадаецца. Прысьпяшы, Госпадзе, гэты працэс распаду! Выратуй наш і іншыя народы ад будучых духовых і фізычных чарнобыляў! ф Hi Hi Hi ч> Hi ф Hi 4/ Hi Н/ Hi Ч/ М/ W \І/ W Hi Hi Hi Hi Hi Hi Н/ Hi Ф Ф Ф to <1/ Hi SI ЕДРШ1НЫ Аднаўленьне Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі Алесь Анціпенка За гады панаваньня таталітарнай камуністычнай сыстэмы наш народ зазнаў цяжкія выпрабаваньні: пад забаронай апынулася рэлігія, разбураліся выдатныя помнікі беларускай культуры, ганьбілася спрадвечная народная мараль, выкарчоўвалася родная мова, народ губляў сваю гістарычную памяць. Зараз, калі беларусы пачалі барацьбу за людзкое, боскае выратаваньне пачаў узьнімацца нацыянальнарэлігійны рух. Паўстаюць рэлігійныя партыі, адчыняюцца новыя парафіі, ідзе рэстаўрацыя, адраджэньне цэркваў у Беларусі, перадача вернікам божых храмаў. Так, у 1990 г. створаны Беларускі Экзархат на чале з Высокапрэасьвяшчэ йьнейшым Філарэтам, Мітрапалітам Мен скім і Горадзенксім, Патрыяршым Экзархам Усяе Беларусі, з наданьнем гэтаму Экзархату і другое назвы Беларуская Праваслаўная Царква. Былі адроджаныя Менская Духоўнай Сэмінарыя ў Жыровічах і жаночы СпасаЕўфрасіньнеўскі манастыр у Полацку. Адчынена болей чым 200 цэркваў, якія раней выкарыстоўваліся ў сьвецкіх мэтах. 21 верасьня 1990 г. ў Менску на ўстаноўчым сходзе грэкакатолікаў ,была абраная Царкоўная Рада менскай грэкакаталіцкай абшчыны. На працягу восені грэкакаталіцкія абшчыны паўстаі Ў Гомелі, Полацку, Наваполацку, Віцебску, Горадні й іншых гарадах Беларусі. 16 чэрвеня 1990 г. ў Менску адбыўся сход Менскай каталіцкай грамады, які абраў касьцёльную Раду й Арганізацыйны камітэт па стварэньню Беларускай Каталіцкай Грамады (БПГ). 13 красавіка 1991 года БПГ правяла свой устаноўчы зьезд, на якім сабралося 107 дэлегатаў з Менску і пераважна заходніх частак Беларусі. Зьезду папярэднічала богаслужэньне ў касьцёле сьв. Роха. Упе ршыню за доўгія гады каталіцкая абшчына атрымала мажлівасьць праводзіць богаслужэньні ў гэтым храме, раней ператвораным у канцэртную залю. На зьездзе БПГ адзначалася, што каталіцкія абшчыны выдаюць тры беларускамоўныя выданьні: «Беларуская крыніца», «Беларуская сьвятыня», «Голас душы». На зьездзе быў зацьверджаны статут і абрана кіраўніцтва БПГ. Старшынёй стаў мастак Фелікс Янушкевіч. Таксама было падкрэсьлена, што надыйшоў час аб’ядноўваць намаганьні ўсіх вернікаў ў агульнай барацьбе за нацыянальнае выра таваньне. I вось 1 чэрвеня 1991 г. ў Менску прайшла канфэрэнцыя Беларускае Хрысьціянска —Дэмакра тычна е Злучна сьці (БХДЗ). 69 дэлегатаў зь Менску, Гомеля, Наваполацку й іншых гарадоў Беларусі прадстаўлялі ўсе хрысьціянскія канфэсіі. Прапануем чытачам часопіса нататкі дэлегата канфэрэнцыі Алеся Анціпенкі. 76 77 Пастарскім благаславеньнем канфэрэнцыю адкрыў пратэстанцкі сьвятар Э.Сабіла. Ад імя арганізацыйнага камітэту прысутных вітаў сп. П.Сілка. Пасьля абраньня працоўнае групы канфэрэнцыя перайшла да разгляду пытаньняў парад ку дня. 3 справаздачным словам ад ар гамітэту выступіў сябра А. Бембель (Зьніч). Ён адзначыў тую асаблівасьць, што гаворка ідзе не пра стварэньне новае партыі, а пра аднаўленьне гвалтоўна разбуранай арганізацыі Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі, створанай у травені 1917 г. Потым прамоўца спыніўся на асноўных сьветапоглядных прынцыпах дзейнасьці БХДЗ. На яго думку, БХДЗ — гэта не традыцыйная сьвец кая партыя, а сьвецкі працяг Хрыстовай Царквы, Адзінае, Сьвятое, Саборнае й Апостальскае. Негвалтоўнае ўдасканаленьне розных бакоў грамадзкага жыцьця з улікам нацыянальных традыцыяў і нормаў міжнароднага права па вінна стацца той падвалінай дзейнасьці БХДЗ, якая ня толькі загарантуе захаваньне правоў кожнае чалавечае асобы, алеж і паспрыяе зьліквідаваньню небясьпечнай для далейшага разьвіцьця грамадзтва канфрантацыі паміж рознымі сацыяльнапалітычнымі сіламі.