Полацак №6-7, 1991

Полацак №6-7, 1991

56.18 МБ
Вялікае княства Літоўскае, як адна з буйнейшых дзяржаваў Эўропы, склалася ў XII—ХІП ст. на тэрытарыяльнай, этнічнай і дзяржаўнакультурнай аснове беларускай. Але трэба мець на ўвазе, што ў той час яшчэ не было назвы «Беларусь», якая ўзьнікла толькі ў канцы ХУП—XIX ст„ а да гэтага часу наш народ насіў розныя імёны. Самыя старажытныя—будзіны, неўры, потым крывічы, дрэ говічы або драговіты, радзімічы, бужане. Пачынаючы з XIII ст. і да другой паловы XIX ст, большую частку Беларусі называлі Літвой. Напрыклад, А.МІцкевіч, які нарадзіўся ў Наваградку, пісаў аб сваёй радзіме: «0, Літва, айчызна мая»), а горад Бярэсьце нават у 1918 годзе назы ваўся яшчэ «БрэстЛітоўскам». Усё гэта ўносіла некаторую складанасьць у вывучэньні нашай гісторыі.
Прыняцьцё Ягайлам польскай кароны і каталіцкай веры (дарэчы, ён прыняў новае імя Владыслаў) ня ўнесла карэнжых зьменаў у дзяржаўнаправавы
лад Вялікага княства Літоўскага, бо вялікім князем і намесьнікам Ягайлы ў Вялікім княстве Літоўскім і адначасова князем Полацкім быў пастаўлены ў 1397 годзе брат Ягайлы Скіргайла (Іван), а з 1392 года стрыечны брат Ягайлы Вітаўт (Юры, Аляксандр), які праводзіў неза лежную ні ад каго дзяржаўную палітыку. Дзякуючы Крэўскай вуніі, быў ра зарваны саюз Польшчы з крыжакамі, a сама Польшча выратавана ад анямечываньня. Пачалося зьбліжэньне народаў Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, была атрымана Грунвальдская перамога, якая на стагодзьдзі стрымала нямецкую агрэсію на ўсходзе Эўропы. Але разам з тым Крэўская вунія прынесла і шкоду беларускаму народу: пачалося распаўсюджаньне каталіцызму, а разам зь ім паланізацыя беларускага народу, бо кожнага беларуса, які прыняў каталіцызм, пачалі залічаць да палякаў, а кіруючыя колы Польшчы сталі весьці захопніцкую палітыку адносна тэрыторыі Беларусі й Украіны.
Пасвля сьмерці Ягайлы ў 1434 г. вунія з Польшчай развалілася, але ў 1447 г. пасьля выбраньня каралём Польлйчы вялікага князя Андрэя Казіміра (сына Ягайлы і Соф’і Гальшанскай з Друцжа), вунія аднавілася і трывала да 1492 года. У 1501 г. палякі зноў абралі сваім каралём вялікага князя Літоўскага і тым самым адрадзілі вунію. Такім чынам, пэрсанальная вунія дзьвюх дзяржаваў аднаўлялася ў 1506 і ў 1548 гг.
Каталіцкая агрэсія і захопніцкія імкненьні польскіх фэўдалаў пастаянна падрывалі сілы Вялікага княства Літоўскага і не спрыялі згуртаваньню сілаў супроць агрэсіі Маскоўскай дзяржавы. У выніку чаго, ужо на пачатку ХУІ ст.
значная частка ўсходніх зямель Вялікага княства Літоўскага адыйшла да Маскоўскае дзяржавы. У асабліва цяжкім становішчы апынулася Вялікае княства ў час Лівонскай вайны, у якую Вялікае княства было ўцягнута пасьля таго, як 31 жніўня 1559 г. быў заключаны дага вор паміж Вялікім княствам Літоўскім і Лівонскім Ордэнам аб пратэктараце над Ордэнам Вялікага княства. Але вырата ваць Ордэн ужо не было магчымасьці, хаця войскі Вялікага княства пачалі ваенныя дзеяньні супроць Масквы. У лістападзе 1561 г. было дасягнута пагадненьне аб далучэньні Лівоніі да Вялікага княства Літоўскага і Польшчы як сумеснага ўладаньня, у сувязі з чым Вялікае княства накіравала свае войскі на абарону тэрыторыі Лівоніі. У той час, як усе войскі Вялікага княства былі ў’ Лівоніі, Маскоўскія войскі ў весну 1562 г. ўварваліся на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага і спустошылі многія гарады і паветы ўсходняй часткі дзяр жавы. Становішча Вялікага княства яшчэ больш пагоршылася, калі ў 1564 г. па чалі пашыраць свае захопы ў Лівоніі швэдзкія войкі.
У сувязі з тым, што польскія паны адмовіліся дапамагаць Вялікаму княству Літоўскаму, рада Вялікага княства са згоды Берасьцейскага сойма 1566 г. на значыла сваім намесьнікам ў Лівоніі Яна Хадкевіча з самымі шырокімі паўнамоцтвамі. У канцы 1566 г. на сойме ў Горадні дзе прысутнічалі і паслы зь Лівоніі, бы ' ло юрыдычна замацавана далучэньне Лівоніі толькі да Вялікага княства Літоў скага, і ўвесь цяжар вайны быў складзены на насельніцтва Вялікага княства. Урад княства неаднаразова зьвяртаўся з просьбай аб дапамозе да ўраду Поль шчы. Палякіж адказвалі, што яны буДУЦЬ дапамагаць толькі пасьля таго, як будзе заключана больш цесная вунія і Вялікае княства Літоўскае аб’яднаецца з Польшчай. Асабліва заўзята стараўся зьліквідаваць Вялікае княства Літоўскае сам вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, каб
выслужыцца перад польскім каталіцкім духавенствам і атрымаць ад папы Рымскага дазвол на скасаваньне шлюбу з жонкай і ажаніцца ў 4 раз, каб мець на сьледніка прастола. Каб дабіцца зьліцьця Вялікага княства з Польшчай, ён 13 сакавіка 1564 г. выдаў дэкляра’цыю, у якой абвясьціў, што адмаўляецца ад сваіх спадчынных правоў на Вялікае кня ства Літоўскае і даруе яго Польшчы. Кіруючыя колы і шляхта Вялікага княства выступілі супроць гэтай дэкляра цыі, бо не прызнаюць ўласьніцкіх правоў вялікага князя на дзяржаву, а лічаць яго за службовую асобу ў дзяржаве, па нуючую з волі народу (арт. 2, разьдзелу 3 Статута Вял. Кн. Літоўскага 1566 г.) Калі з дарэньнем нічога не атрымалася, Жыгімонт Аўгуст пачаў угаворваць прадстаўнікоў Вялікага княства, каб яны згадзіліся на ўдзел у сумесным з палякамі сойме. Але прадстаўнікі княства не сьпяшаліся на агульны сойм, хоць і не супроць былі атрымаць абяцаную дапамогу ў вайне. Каб расьсеяць недавер прадстаўнікоў Вялікага княства, Жыгімонт Аўгуст запэўніваў іх, што ён будзе захоўваць правы й інтарэсы княства і ня будзе прымушаць да вуніі, ня будзе выдаваць ніякіх грамат бяз згоды радных паноў і будзе захоўваць Падляшша ў складзе Вялікага княства. Усе гэтыя абяцаньні былі запісаныя ў спэцыяльнай грамаце, выдадзенай у сьнежні 1568 г. у г. Воіне. Клятвенныя абяцаньні й угаворы, а таксама надзея атрымаць дапамогу ад Польшчы схілілі прадстаўнікоў княства зьявіцца ў Люблін на перагаворы з прадстаўнікамі Польшчы,
Пасяджэньні двух соймаў: польскага і Вялікага княства Літоўскага—адбыліся 10 студзеня 1569 г. у г. Любліне. Паміж імі пачаліся спрэчкі. Прадстаўнікі княства жадалі ўтварыць такі саюз (вунію), дзеб кожная дзяржава захоўвалаб сваю самастойнасьць, свае суверэнныя правы, а палякі намагаліся зьліквідаваць княства і далучыць яго да Польшчы. Яны падрыхтавалі праэкт дагавору
7
аб зьліцьці дзьвюх дзяржаваў у адну і запатрабавалі, каб прадстаўнікі княства падпісалі яго бязь ніякага абмерка ваньня. Прадстаўнікі княства адмовіліся падпісаць такі праэкт і пасьля доўгіх спрэчак 28 лютага 1569 г. пакінулі Люб лін і вярнуліся дадому.
Такі ход падзей спачатку зьбянтэ жыў Жыгімонта Аўгуста й яго польскіх дарадцаў, алб затым, атрымаўшы адпу шчэньне грахоў і дазвол на зламаньне сваёй прысягі і клятваў, дадзеных Вя лікаму княству, ад вярхоў каталіцкага духавенства, ёй пайшоў на адкрытую здраду інтарэсаў Вялікага княства і 5 сакавіка выдаў незаконны акт аб адар ваньні ад Вялікага княства і далучэньні да Польшчы Падляшскай зямлі з гарада мі Бельскам, Драгічынам, Мельнікам і ін шымі. Усім землеўласьнікам Падляшша было заяўлена, што яны вызваляюцца ад прысягі Вялікаму княству і загадана прысягнуць, пад страхам канфіскацыі маёмасьці, на вернасьць Польшчы. Калі гэты захопніцкі акт не атрымаў належнага адпору ні ад шляхты ўсяго княства, бо яна знаходзілася на вайне з Расеяй, ні ад насельніцтва Падляшскай зямлі, распрапагандаванай каталіцкім духавенстам, Жыгімонт далучыў да Польшчы й украінскія землі Валынь, Падольле, Кіеўшчыну.
3 юрыдычнага боку акты аб далучэньні беларускіх і ўкраінскіх земляў да Польшчы былі незаконныя і належала лічыць, што яны не маюць сілаў. Паводле заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, вялікі князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу й абяцаўся дзей нічаць толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. Адпаведна з параграфам 121 15 прывелію 1492 г. і артыкуламі 1,2, 12 III га разьдзелу Статута 1566 г. вялікі князь ня меў права зьмяніць тэрыторыю дзяржавы і выдаваць якіянебудзь заканадаўчыя акты бяз згоды рады і сойма. У артыкуле 4 тагож ІПга разьдзела Статута проста ўстаноўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нор
мы Статута: « А где бы што одержано н вышло якям же кольвек обычаем протнв сего Статуту, то с права, н суду справедлнвость через нас н потомкн нашн за радою рад нашнх Велнкого князства на сторону отложено н нн во што обернено бытн маеть». Таму акты аб ад дзяленьні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх земляў, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала «нн во что обернутм» — прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасьць іх устанаў лівалася і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 сьнежня 1568 г„ дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы. Акты аб аддзяленьні земляў ня былі замацаваныя пячаткай Вялікага княства, што таксама рабіла іх нб сапраўднымі. Юрыдычную незаконнасьць іх разумелі і самі творцы, таму пасьля выданьня гэтых актаў стараліся пры мусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на вунію і тым самым прыхаваць нсза коннае далучэньне чужых тэрыторыяў бачнасьцю «згоды» і «братэрскай любові» абодвух бакоў.
Далучэньне велізарнай тэрыторыі, адарвнанай ад княства, павялічыла по льскую дзяржаву ў некалькі разоў, але не ўмацавала яе, а значна аслабіла, бо Польшча вымушана была ўвесь час трымаць свае сілы на захопленых тэрыто рыях, каб не даваць разгарацца выэ валенчай барацьбе ўкраінскага і беларускага народаў, якая асабліва праяў лялася ў сярэдзіне ХУП ст. Прысваеньне гэтых тэрыторыяў узмацьніла ў Польшчы і рост вялікадзяржаўных шавіністычных ілюзій, якія зусім выцясьнялі цьвярозую развагу. Пануючым вярхам Польшчы здавалася, што іх эгаістычным плянам ця пер нішто не перашкодзіць, бо галоўныя іх апанэнты ў княстве Літоўскім зломаныя і прыгнечаныя, а само княства асуджанае на ліквідацыю. Яны не разумелі, што падрыў сілаў саюзнай дзяржавы вёў да аслабленьня Польшчы, а разгул шавіНІЗМу _ да ўзмацьненьня нацыянальнай
барацьбы, што, ўрэшце, і сталася адной з прычынаў пагібелі польскай фэўдальнай дзяржавы.
Пасьля страты вялікай тэрыторыі Вялікае княства не змагло самастойна весьці далей вайну і вымушана было, каб атрымаць дапамогу ад польскіх фэўда лаў, капітуляваць і падпісаць ганебны акт вуніі на ўмовах, прадыктаваных імі. Патрыятычныя сілы княства, якія супраціўляліся націску польскіх фэўда лаў, былі аслаблены наяўнасьцю ўнутры дзяржавы моцнай каталіцкай агентурай, якая складалася з часткі акаталічанай шляхты і каталіцкага духавенства і дзей нічала на карысьць польскіх фэўдалаў па ўказцы з Ватыкана і Гнезна. Значная частка фэўдалаў і шляхты была запало хана пагрозай канфіскацыі маёнткаў і дзеля асабістых інтарэсаў паступалася інтарэсамі дзяржавы. Характарызуючы паводзіны прадстаўнікоў шляхты на сеймах, пісьменьнік ХУІ ст. пісаў, што яны поўнсьцю падпарадкаваліся жаданьням караля, «адны баючыся штонебудзь страціць, а другія жадаючы ўбіцца ў ласку». Пры такім становішчы прадстаўнікі Вялікага княства вымушаныя былі пад пагрозай канфіскацыі маёнткаў вяр нуцца ў Люблін і падпісаць прапанаваны ім акт аб злучэньнідзьвюх дзяржаваў.