3. Аб магнацкіх капэлах Пй паловы ста годзьдзя г.: Барышаў Г..І. Прыгонныя вялікую ўвагу сваім «прытэатральным» капэлам. Камплектавалі іх найлепшымі музычнымі інструмэнтамі, запрашалі на працу ў іх славутых капельмайстраў і выканаўцаў. Вядома, што Слонімскі ар кестр гетмана Міхала Казіміра Агіньскага налічваў 106 інструмэнтаў, сярод якіх былі віёлы і басэтлі лепшых у сьвеце музычных майсторў: Амаці, Рауха, Ланга, Тэноры, Фогеля й інш. Гэты аркестр лічыўся адным з багацейшых у Эўропе, яму маглі пазайздросьціць нават славутыя выканаўчыя калектывы (варта прыгадаць, што «камэртон Эўропы» — Мангеймскі аркестр улкючаў у той час 34 інструмэнты, а аркестр Эстэргазі, у якім пацаваў Гайдн, налічваў толькі14 інструмэнтаў). Па свайму выканаўчаму ўзроўню магнацкія капэлы Беларусі адпавядалі самым высокім патрабаваньням: вядома, што Горадзенская капэла Тызенгаўза лічылася першай у краіне, а слава пра яе дайшла да самога Мангейма. Вылучаўся сваім майстэрствам і аркестр Агіньскага. Гэта і нядзіўна, таму што ў прыватнаўласьніцкіх капэлах спалучаўся талент замежных і мясцовых выканаўцаў. Дырыжорамі і салістаміінструмэнталістамі працавалі тут прадстаўнікі вядучых у сьвеце італьянскай, французкай, нямецкай, чэшскай школаў— Джаліна Альберціні, Каміле Абатэ, Ал. Данззі, Феручча Марыні, Корм’е Чыпрыяні, Іаган Голанд, Ян Дусік, Эрнст Ванжура. Побач з замежнымі працавалі ў аркестрах і таленавітыя мясцовыя прыгонныя і вольныя музыканты — Лявон Сітаньскі, Ежы Бакановіч, Ян Цэнцыловіч, Ануфры Александровіч і інш, чыё майстэрства было настолькі дасканалым, што дазваляла ім займаць адказныя пасады аркестры. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1972, № 4 6.51—54. капэльмайстраў. Многія мясцовыя музыканты з прыгонных вучыліся ў спэ цыяльна створаных пры тэатрах і ка пэлах музычнатэатральных школах пад кіраўніцтвам вопытных пэдагогаў. Можна меркаваць, што музыканты з народу ня толькі пераймалі прафэсыйныя навыкі ў замежных майстроў, але і самі шмат давалі ім у разуменьні самабытнай мясцовай традыцыі. Нездармаж у творчасьці некаторых замежных кампазытараў, працаваўшых ў Беларусі — I. Голанда, I. Шульца, Э. Ванжуры заўважаюцца сьляды ўзьдзеяньня лакальнага фальклёру. Якуюж музыку гралі магнацкія капэ лы? Большай часткай тую, што была моднай ва ўсёй Эўропе — дывертысмэнты, сэрэнады, касацыі, разнастайныя танцы, а таксама сымфоніі, канцэрты, араторыі і кантаты. Напрыклад, нясьвіжская капэла Радзівілаў выконвала сэрэнаду Г.Пуньяні, сымфоніі А.Крэйсэра, Й. Гайдна, Е. Эйхнера, I. Наўмана, Н. Іамелі, канцэрты Я. Стаміца. Слонімская капэла Агіньскага сэрэнады І.Кірнбергера, квартэты і сэкстэты Л.Бакерыні, сымфоніі І.К.Баха, Я.Стаміца, К.Абеля, Т.Крамэра, Ф.Гасэка 'і многія іншыя творы. Заходнеэўрапейская музыка трапляла ў Беларусь рознымі шляхамі: некаторыя ноты прывозілі зза мяжы запрошаныя музыканты. Іншыя самі магнаты, якія вярталіся з падарожжаў. Шмат нот дасылалі сваім патронам мяс цовыя выканаўцы, што вучыліся за мя жой. Бывала і так, што свае творы дарылі мэцэнатам Беларусі самі кампазытары. Вядома, што Радзівілам прысылаў свае сымфоніі нават Гайдн. Апрача музыкі замежных аўтараў капэлы выконвалі і творы мясцовых кампазытараў, што жылі ў Беларусі, прафэ сыяналаў і аматараў— Іагана Голанда, Эрнста Ванжуры, Міхала Казіміра Агінь скага, Мацея Радзівіла (дарэчы, варта былоб спэцыяльна расказаць аб пошуках і адраджэньні гэтай цудоўнай музыкі, першыя ж гукі якой — найлепшы довад супраць канцэпцыі «заняпаду»), Паміж тым, буйныя магнацкія капэлы, пра якія вялася гаворка, не былі адзінымі на «музычнай карце» Беларусі дру гой паловы ХУП ст. Побач зь імі дзейнічалі й іншыя, магчыма, ня менш вядомыя ў свой час, але пакінуўшыя толькі асобныя зьвесткі пра сваё існаваньне: аркестры Тышкевічаў у Сьвіслачы, Юндзілаў у Галыні на Горадзеншчыне, Юзафа Юдзіцкага ў Горадні, Аляксандра і Казіміра Сапегаў у Ружанах і Дзярэчыне. Увогуле, пры дварах арыстакратыі магчыма было пачуць гучаньне самых ра знастайных аркестраў: ня толькі струн ных, але і такіх, якія зараз мы і ўявіць сабе ня можам, напрыклад, рагавога. Гэты незвычайны аркестр быў створаны ў 1751 годзе чэшскім музыкантам Янам Ма рашам у Расеі. Складаўся ён зь вялікай колькасьці паляўнічых рогаў, кожны зь якіх падаваў гук толькі адной вышыні. Рогі былі рознай велічыні: дужыя гучалі нізка, аксамітна, маленькія —высока і пранікнёна. Выканаўцы, што гралі ў такіх аркестрах, былі як бы шрупкамі ў жывой музычнай машыне: кожны зь іх павінен быў дакладна ведаць сваё месца ў партытуры і той момант, калі менавіта належала яму падаць свой голас пры выкананьні той ці іншай п’есы. Доўгая і марудная праца патрабавалася капэлістам (а іх звычайна набіралі з прыгонных), каб развучыць нават самы просты твор, але ўзнагародай за яе быў мяккі, ні з чым не параўнальны, вібрыруючы гук аркестра, які быццамбы зьліваўся з жы вой музыкай прыроды — саду, лесу ці лугу ля панскага маёнтка, дзе звычайна наладжвалі канцэрты рагавой музыкі. Па зьвестках розных крыніц, такія кан 13 12 цэрты адбываліся ў Беларусі пры дварах Сапег, Панятоўскіх, Радзівілаў.4 Вядомыя былі таксама выступленьні шклоўскага і го радзенкага рагавых аркестраў. Апра ча рагавых існавалі ў Беларусі і народныя капэлы. Так, «музыку менскую з цым баламі» меў менскі ваявода Кшыштоф Завіша, сялянскую капэлу запрашаў на свае забавы Кароль Радзівіл. А яшчэ гэ ты магнат меў яўрэйскі аркестр, музыкантаў якога ён абрадзіў аднойчы ў турэцкае адзеньне і прымусіў граць у каталіцкім касьцёле.5 Цікава, што практыка выкарыстаньня арыстакратамі народных ансамбляў захавалася ў Заходняй Беларусі аж да 30х гадоў нашага стагодзьдзя, калі, па ўспамінах народных выканаўцаў, яны гралі на балях у заможных паноў. Вялікай папулярнасьцю ў Беларусі карыстаўся яшчэ адзін тып ансамбляў і аркестраў—ваенны, што складаўся зь некалькіх драўляных і медзяных духа вых інструмэнтаў. Такія капэлы меліся ў 17661776 гг. у Пінску, дзе стаялі конныя палкі польнай і вялікай булавы Вялікага княства Літоўскага, полк Агіньскага і Грабоўскага; у 1774—1782 гады ў Дзя рэчыне, Наваградку, Бярэсьце, Слоніме і Горадне, дзе знаходзіліся Другі, Пяты пешы і Першы грэнадзёрскі полк і харуг ва стральцоў; у гарнізоне Слуцкай 4. Reiss I. Mala eneyklopedia muzyki. Warszawa, 1960. s. 156. 5. Мальдзіс A. Беларусь y люстэрку мемуарнай літаратуры ХУІП стагоддзя. Мн„ 1982, с. 92; Pamietniki о ksieciu Karolu Radziwille / Dziennik literacki, 1864, # 2031. s. 266267; Tazbir J. Kultura szlachecka w Polsce, Warszawa, 1978, s. 155. крэпасьці й iHiu.6 Ваенныя капэлы часта ўдзельнічалі ў розных урачыстасьцях: сустрэчах ваеначальнікаў ці каранава ных асобаў, сьвяточных і жалобных агульнагарадзкіх цырымоніях. Дзейнасьць вайсковых капэл часам нагадвала дзейнасьць іншых музычных ансамбляў і аркестраў, што абслугоў валі магнатаў: усе яны гралі на вясельлях і паляваньнях, карнавалах і паха ваньнях, усе выконвалі застольную, прывітальную і танцавальную музыку. Ня дзіўна таму, што гарнізонныя музыканты, якія ведалі ўсе гэтыя творы, гралі ня толькі ва ўласна ваенных, але і ў прыдворных капэлах. Што да саміх вайсковых капэлістаў, дык яны звычайна былі мясцовымі жыхарамі. У архіўных крыніцах захаваліся прозьвішчы некаторых зь іх. Гэта Кароль Сірніцкі зь Пінска, Юзаф Эсманльд з Горадні, Пётр Ляшчынскі й Ян Чарнецкі зь Менска, Ігнат Барэвіч з Наваградка (усе яны служылі ў Першым і Шостым пешых палках Вялікага княства Літоўс кага). Гэта таксама Бэнедыкт Казлоўскі і Міхал Лягуцкі зь Піншчыны, Вінцэнт Пё тух з Сломіншчыны, Рыгор Бяляўскі з Магілёўшчыны, Тамаш Баброўскі з Наваградчыны музыканты коннага палка Агіньскага. Паходзілі ваенныя музыканты звычайна зь сярэдніх і ніжэйшых сацыяльных слаёў. Напрыклад. сыгнальшчыкамі 6. Дакумэнты пра вайсковыя капэлы знойдзеныя ў Цэнтральным Дзяржаў ным гістарычным архіве ў Літве. Ф.СА. Bon. 1, спр. 4125 4146; 18250 — 18259; Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве ў Львове. Ф.181, Воп. 2, спр. 2320, 2328. Гл. таксама арт. В.Дадзіёмава. ...1 гучны голас труб , Мастацтва Беларусі, 1988, № 1. б. 4548. Першага палка былі два шляхціцы і чатыры мешчаніны; Шостага пешага палка адзін абшарнік, два салдацкія сыны, адзін шляхціц і пяць мяшчан. Аркестрантамі коннага палка Агіньскага № —адзін паповіч. Два «простага грамадзкага стану» і тры шляхціцы. Музыканты выбранецкіх рот набіраліся, як правіла, зь ліку сялян. Можна меркаваць, што, вяртаючыся ў родныя мясьціны пасьля сканчэньня службы, былыя вайсковыя музыканты несьлі ў народ традыцыі пра фэсыйнага выканальніцтва на духавых інструмэнтах. хэелэ&і Побач з уласна ваеннымі аркестрамі ў Беларусі у ХУІП ст. можна было пачуць і янычарскія— турэцкія ваенныя капэлы, што складаліся з духавых (сурмаў, флейт) і мноства ўдарных інструмэнтаў— барабанаў, тулумбасаў (род літаўраў), талерак і званочкаў.7 Хуткаму пранікненьню экзатычнага аркестра з усходу (з Турцыі) ў Беларусь (а тут ён зьявіўся раней, чым у Расеі, Англіі і Францыі) спрыяў існаваўшы ў Рэчы Паспалітай ідэялягічны «фон», што ствараўся сарматызмам. Гэты культурнабытавы напрамак, заснаваны на пастулаце аб паходжаньні шляхты ад антыч ных сарматаў (усходняга ваяўнічага наР°ДУ), У значнай ступэні садзейнічаў арыенталізацыі побыту і густаў розных станаў. Гэта ўвасаблялася ў розных зьявах захапленьні ўсходнімі ўпрыгожваньнямі, стварэньні ў войску янычарскіх харугваў, выкарыстаньні мэблі і 7. " Kurier Polski". 1731, # 62; "Kurier Lite wski". 1761, # 51; ЦДГА Літвы, Ф.СА. спр. 18258, арк. 4, 173 адв. Гл. таксама: В.Дадзіёмава. Янычарскія капэлы /Помнікі гістроыі і культуры Беларусі. 1988. № 2, Б.2324. дываноў турэцкай і пэрсыдскай працы, касьцюміраваным дэкоры відовішчаў і цырымоній у Віцебску, Слоніме й іншых гарадах, дзе магнатаў віталі апранутыя ў турэцкае адзеньне слугі музыканты, воіны і рамесьнікі. Так ці інакш, а музыку турэцкіх аркестраў, існаваўшых пры дварах Агіньскіх і Радзівілаў, а таксама ў янычарскіх харугвах войска Вялікага княства Літоўскага, што стаялі ў беларускіх гарадах, можна было пачуць у самых розных абставінах. Толькі ў Радзівілаў янычарскія капэлы гралі на прыёме Міхалам Казімірам Радзівілам удзельнікаў люблінскага трыбунала ў 1742 г., у час ягонай паездкі на віленскае ваяводства ў 1745 г. на ўрачыстасьцях, што адбыліся ў горадзенскай рэзыдэнцыі Гераніма Радзівіла ў 1751 г., на пахавальнай цырымоніі ў Нясьвіжы ў 1746 г., у час буйнага застольля Мікалая Фаўстына Радзівіла ў Менску ў 1755 г„ у разгар бойкі паміж гасьцямі.