ПСЛР, M.1975, т,32, 615 13, 128129. прусы. Аднак я асабіста не падзяляю гэтае думкі аб рэальнасьці міфа пра Па лямона. Ён узьнік у сярэдзіне ХУІ ст. ў складаных умовах Лівонскае вайны, так сама ў сувязі зь легендай аб паходжаньні маскоўскіх князёў ад Прусасваяцтва з рымскім імпэратарам. Гэтае пытаньне я падрабязна разглядаў у адной з сваіх прац, але, на жаль, пакуль што не надру кавалі. Іншая справа з паведамленьнем Васкрэсенскага летапКу, дзе гаворыц ца, што вільняне ўзялі з Царграду сыноў полацкага князя Расьціслава Рагвалодавіча — Маўкалда і Давіла. Пашута лічыць гэта выдумкай. Я згодны з Васпа нам, што тут прысутнічае вялікая доля праўды. Ва ўсякім выпадку, гэты факт і дае падставы зьвязываць лёс высланых полацкіх князёў зь гісторыяй Вільні і Вя лікім княствам Літоўскім. He пакутвайце ад зробленых заўвагаў, разьвівайце сваю думку.» 7 ліпеня 1980 г. «Пішу гэты ліст пад моцным уражаньнем ад купальскага сьвята, якое праводзілася гэтай ноччу. Як радасна бачыць, што з кожным годам усё больш запальваецца купальскіх агнёў. У гэтым годзе наша Маладэчыншчына палала ад іх. Штож, так і павінна быць на нашай зямлі, якая падаравала сьвету Янку Ку палу... Kronika polska, litewska, zmudzka i wszystkiej Rusi Macieja Strujkowskiego. W. 1846, b. 5585. Што да камэнтарыяў Радэна адносна Эймундавай сагі, то іх прысылайце, можа й атрымаю. Васпану апрача «Помнікаў» пасылаю ў двух экзэмплярах артыкулы пра Рагвалода і Рагнеду і таскама публікацыю пра беларускія падзеі зь «Нсторнн Росснйской» В.Тацішчава. «Мову ў гісторыі беларускага пісьменства» і тэкстаў «дошчычкаў» з камэнтарыямі не атрымаў, можа зьлітуюцца й аддадуць. Якаяж думка Васпана наконт майго меркаваньня пра паходжаньне назвы кры вічоў ад імя «Крэў»? Я закончыў працу пра славянскае засяленьне Беларусі (гэта адзін з разьдзелаў маёй гісторыі), у якой шмат увагі ўдзяляю паходжаньню назваў як крывічоў, так і дрыгавічоў і радзімічаў. Думаю, што ў скарочаным выглядзе я недзе надрукую. Ці шукаў Васпан артыкул С.Кроса, аб якім была ў нас гаворка? Вельмі цікавая заўвага, што амэрыканскі дасьледчык выказвае меркаваньне, што руская княгіня, жонка Ўладзімера, апекавалася над юным Алявам, калі ён быў на Русі. Мажліва, трэба бачыць нікога іншага як Рагнеду, хаця яна запісана як Алогія. А можа там яшчэ ёсьць штонебудзь цікавага наконт Рагнеды ды наогул, што там больш пра нашую старыну напісана? У Лёндане выйшла кніга М.Пмбутаса «Балты». Я, на жаль, яе не маю, але на 6.151 ёсьць кар та балцкіх «астравоў» Верхняга Падняпроўя. Добра былоб заглянуць у яе, де 29 кастрычніка 1980 г. «Мы вельмі рэдка лістуемся, таму нашая дыскусія ня ёсьць плённай. Мне, напрыклад, мала вядома, у якіх момантах Васпан лічыць паданьне пра Палямона годным веры й як яго спалучыць зь вяртаньнем полацкіх князёў зь Бізантыі. Калі прыймаць у сур’ёз легенду пра Палямона, то трэба паказаць на падабенства архітэктурных помнікаў Ніжняга Панямоньня (там наступіла высадка рым скіх падарожнікаў) з архітэктурай Беларускага Панямоньня. Пра паданьні аб зьяўленьні ў Ніжнім Панямоньні нейкіх мараходцаў гаворыць і Т. Нарбут. На жаль, яго мяне пад рукой няма і не магу дакладна ўказаць старонкі. Але таксама I. Забелін гаворыць, што гэтыя таямнічыя мараходы былі славянамі і даводзіць гэ та тапанімічным матэрыялам. Што да магчымасьці перасяленьня прыдунайскае Літвы ў Панямоньне, то тут няма нічога неверагоднага. Я дапушчаю, што гэта Літва магла пасяліцца на землі яцьвагаў, чым і тлумачыцца ўзаемная варожасьць. Літва ўвесь час адціскала іх на захад. Аб тым, што яцьвягі былі больш даўнімі тут жыхараму сьведчыць наяўнасьць гідронімаў, у той час як літоўскіх тут няма. Міф аб рымскім паходжаньні жмудзінаў, літоўцаў і яьцвягаў упершыню зьяўляецца ў Длугаша. Цяжка сказаць. ці ён сам яго выдумаў, ці сапраўды запісаў яго з чыіхнебудзь вуснаў. Калі Нарбут гаворыць пра шырокае бытаваньне падобных легенд, то, магчыма, што яны былі яшчэ і да Длугаша. Але Нарбут не заслугоўвае вялікага даверу, бо сам ён пусьціў у ход нямала выдумак, хаця гэта не выключае ўважлівага разгляду ўсяго таго, штб ў яго ёсьць... Аднак пы таньне яцьвягаў вельмі важнае, я ў гэ тым згодны, яно важнае ў нашай гісторыі. Галоўнае, што няма адзінае думкі наконт таго, дзе яны жылі. Польскія дасьледчыкі абмяжоўваюць іх Сувалкіяй. Рускія дасьледчыкі бачаць іх жыхарамі Беларускага Панямоньня і Папрыпяцьця. Я на баку апошніх». 31 30 22 сьнежня 1980 г. «Я зь цікавасьцю пазнаёміўся з ва шымі довадамі ў карысьць таго, што пад Палямонам і яго спадарожнікам і трэба разумець паварот з Бізантыі полацкіх князёў. Шкада, што пазнаёміўся зь імі крыху запозна, бо меўбы магчымасьць хоць коратка закрануць іх у адным з сваіх артыкулаў (Камэнтарыі да 32 і 35 тт. ПСРЛ) Але, думаю што яшчэ надарыц ца нагода, каб указаць на Вашу гіпотэзу. Яна ва многіх выпадках слушная. Аднак ёсьць у ёй і слабаватыя месцы. Выж самыя сказалі, што летапісы паведамляюць аб вяртаньні ў 1139 —1140 гг. толькі двух полацкіх княжычаў— Івана і Васіля. Апошні — гэта добра вядомы нам ВасільРагвалод, камень якога знаходзіўся каля Воршы й у 1934 г. па варвар ску зьнішчаны. Як вядома, ён княжыў у Полацку, Менску і Друцку і ня мае непасрэднага дачыненьня да Панямоньня (хаця, як князь менскі ён мог валодаць тагачаснай Літвой, што была побач зь Менскім княствам. Дзе дзеўся Іван—невядома, магчыма, ён і падаўся ў Панямоньне — зараз цяжка сказаць, бо зьвестак пра яго ніякіх няма. Я не архэолёг і не магу мець пэўных меркаваньняў наконт знаходак... Аднак і зараз Васпана меркаваньні заслугоўваюць таго, каб быць рабочай гіпотэзай, з чым і віншую... Прашу прабачэньня, што крыху прыпазьніўся з адказам на ліст. У нас да 100годзьдзя Я.Купалы рыхтуецца Купалаўская энцыкляпэдыя. Крыху я пры пазьніўся з артыкуламі, таму зараз вялікая сьпешка. Сёньня заканчываю сваю норму — 73 артыкулы. Так што я зваліў зь сябе добры цяжар і змагу вяр нуцца наконт Літвы. 15 красавіка 1981 г. Вялікі дзякуй за прысланы артыкул і за ліст. Артыкул, на мой пагляд, (паўтараю яшчэ раз, я не архэоляг) грунтоўны і вывады зь яго вельмі важныя для вы тлумачэньня нашай стражытнасьці. Думка, што крывічы ў пачатку УПІ ст. пра нікаюць у Панямоньне, а да іх далучаюц ца на мяжы УІІІ—IX стст. дрыгавічы, наогул, правільная, але толькі для гэтага рэгіёна. Я усё ж лічу, што сьпярша дры гавічы засялілі ўсю тэрыторыю Беларусі (яе ўсходняе часткі), а пасьля сталі расьсяляцца крывічы. Наконт нарманскай тэорыі, то я ў адносінах яе абыякавы. Для мяне не зьяўляецца істотным, якога паходжаньня, напрыклад, літоўскія кня зі: нарманскага, славянскага, рымскага ці жамойцкага. Важнае тое, што дзяржава, якую яны ўзначальвалі, была беларускай, і яны яе інтарэсам павінны былі спрыяць. Трэба сказаць, што голас пра нарманскае паходжаньне літоўскіх князёў у навуцы вельмі слабы інаколькі мне вядома). Я пра гэту тэорыю даведаўся толькі зь кнігі У.Пашуты «Образо ванне...», але ён пра гэта сказаў мімаходзь. Калі Вам вядома болей пра яе, то трэба даваць бой, нягледзячы на тое ці яе заўзяты прыхільнік жывы, ці нябож чык. Адначасна хачу зьвярнуць увагу сябру, што маецца артыкул В.Юргевіча (здаецца, ён быў беларусам). У артыкуле даказываецца славянскае паходжаньне імёнаў літоўскіх князёў. Мне застаецца невядомым, ці атрымаў сябра бандэроль з маімі артыкуламі. Я да 90годзьдя М.Багдановіча напісаў невялікі артыкул пра яго як гісторыка. Mae сябры зрабілі спробу надрукаваць маю працу «Па слядах аднаго міфа», напісаную яшчэ ў 1968 г. і друкаваную ўрыўкамі. Калі ра>ней супроць яе апалчыліся капыскія й ім па добныя, якія ўбачылі ў ёй спробу ўва скрэсіць, маўляў, даўно пахаваную тэорыю аб беларускай дзяржаўнасьці і мінулым, то гэтым разам яе крэсьліў М. Улашчык, бо ўбачыў у ёй толькі домыс лы. Першых я лёгка мог зразумець, але другога цяжэй. Ніводнага аргумэнта су проць мяне ён ня змог прывесьці. Зас таецца, толькі меркаваць, што яму было непрыемна убачыць як тое, што ён змог (зрабіць сам, было зроблена іншым... Mae сябры не здаюцца і робяць захады, каб усётакі апублікаваць маю працу. У мяне для такіх клопатаў няма ні сілаў, ні часу. Уся надзея на іх. Я вельмі ўдзячны сябру за тое, што паклапаціўся, не па кінуў маіх прац без увагі. Мне казалі. што ў адной з рэцэнцыяў на кнігу М.Косьмана «Гісторыя Беларусі» невядомы мне сябра грунтаваўся на маіх працах, калі крытыкаваў Косьмана за яго погляд на ўтварэньне Вялікага княства Літоўс кага. Хачу я яму шчыра падзякаваць за гэтае. Справа з маімі вачыма пагоршы лася. Катаракта пачала расьці на правым воку, тым воку, якое яшчэ крыху бачыць і якім я магу хоць крыху чытаць, бо левым я амаль нічога не бачу. Калі гэтая катаракта высьпее, гэта значыць, калі я канчаткова асьлепну на правае вока, тады мне зробяць апэрацыю, вядома, зь няпэўнымі вынікамі. Але пакуль я бачу яшчэ, трэба нешта рабіць, чытаць і пісаць.» I ш 17 ліпеня 1981 г. «Я вельмі сумняваюся, што паход Уладзімера на яцьвягаў у 983 г. зьвязаны з полацкімі падзеямі. Справа ў тым, што апошнія занесены ў летапіс толькі ў 980 г., а адбыліся раней. Гэтае пытаньне я закрануў у сваім артыкуле, зьмешчаным у часопісе «Нёман», але яно было скарочаным зза недахопу месца. Карацей кажучы, паход Уладзімера на Полацак адбыўся недзе ў 975 976 г.,не пазь ней гэтых дат. Яраслаў, паводля лета пісаў, памёр у 1054 г. ва ўзросьце 76 га доў. Значыць, што нарадзіўся у 978 г. A ён быў другім сынам Уладзімера ад Рагнеды. He выключана, што паміж імі магла нарадзіцца дачка, хоцьбы гая ж самая Прадслава. Такім чынам, зьвязываць паход Уладзімера на Полацак, як сябра робіць, зь яго паходам на яцьвягаў у 983 г. няма сур’ёзных падставаў. Паводля А.Шахматава паход Уладзімера на Полацак адбыўся ў 970 г. Вазьміце на развагу вялікую разьбежнасьць у часе. Згодны, што паход Яраслава на яцьвягаў у 1038 г. напэўнаж быў паходам у Панямоньне, бо за ім адбыўся паход на літву. Магчы ма, што спаленыя паселішчы адносяцца не да канца X ст„ а да першай паловы XI ст. Дзіўна тое, што гісторык Беляеў ня ведаючы пра канчатак «да» як яцьвяж скі, але вельмі дакладна акрэсьліў тэры торыю пражываньня гэтага племяні. Шка да толькі, што ён не ўказаў, чым кіраваўся ў сваіх досьледах. Наогул В.Сядоў пацьвердзіў сваімі артыкуламі тое, што ўжо было даўно вядомым у гістарычнай навуцы пра яцьвяжскую тэрыторыю. Гэтае пытаньне пасьля палякі заблыталі, абмежаваўшы яцьвягаў толькі Сурвілкіяй. Сядову прыйшлося адчыняць даўно адчыненую Амэрыку. Пэўнаж, што Ба рыс полацкі мог рабіць паход на яцьвя гаў у 1102 г. (калі верыць Тацішчаву) і не далей як у Панямоньне. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што ў паходзе Яра слава на яцьвягаў у 1038 г. прымае удзел Брачыслаў. Усё можа быць. Вядома, дадзеныя архэолёгіі трэба ўлічваць, але абапірацца толькі на іх нельга. Мне здаецца, што гэта навука знаходзіцца яшчэ ў стадыі стаўленьня. Ня раю за