Акт Люблінскай вуніі быў аформлены ў выглядзе прывілеюдагавору, замацаванага пастановай Люблінскага сейма 1 ліпеня 1569 г. Тэкст акта быў падрыхіа ваны ў двух экзэмплярах — адзін замацаваны пячаткамі польскіх фэўдалаў, a другі—пячаткамі фэўдалаў княства, па сьля чаго абодва бакі памяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсыўны і нераўнапраўны характар вуніі, надаваць ёй бачнасьць добраахвотнай згоды бакоў. Такім чынам, акт Люблінскай вуніі павінен быў паслужыць фігавым лістком, якім жадалі прыкрыць дзяржаўную здра ду вялікага князя, а таксама рабаўніцтва і насільле польскіх фэўдалаў і вярхоў каталіцкага духавенства. Апроч таго, што гэты акт узаконьваў адлу чэньне ўкраінскіх і часткі беларускіх земляў, ён павінен быў стаць праграмайі апалячваньня і ліквідацыі беларускай і ўкраінскай народнасьцей, зьнішчэньне іх культуры. У акце гаварылася таксама, што каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно непаддзельнае і неаддзельнае цэлае, a таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і зьлілася ў адзін народ з дзьвюх дзяржаваў і народаў. Яшчэ ўказвалася, што хоць асобае ўзьвядзеньне на княжаньне Вяліка га княства павінна быць адмененае, але тытул і пасады Вялікага княства застаюцца. Уступаючы на прастол, новы кароль павінен быў пад прысягаю пацьвярджаць усе правы і вольнасьці падд аных абедзьвюх дзяржаў і народу; надалей павінны зьбірацца толькі агульныя сеймы і адна рада. Павінны цалкам заха вацца правы і прывілеі, а таксама вы сокія пасады. Дагаворы і саюзы зь ін шымі краінамі павінны заключацца толь кі з агульнага ведама і згоды абодвух народаў. Манэта павінна быць аднолькавая і раўнацэнная. Адмянялася пошліна на вываз за мяжу сельскагаспадар чых прадуктаў з маёнткаў духавенства і спосаб шляхецкага саслоўя. Вялікае княства павінна было перастаць існаваць адразу пасьля падпісаньня акта вуніі, але далейшы ход падзей па казаў, што жыцьцёвыя сілы яго хоць і падарваныя, але нязьнішчаныя, і яго ма гільшчыкі рана сьвяткавалі перамогу. Захаваньню Вялікага княства садзей' нічала і тое, што анэксіраваўшы Украіну і частку заходняй Беларусі і тым самым задаволіўшы захопніцкія апэтыты, фэўдалы разьлічвалі скарыстаць княства як шчыт для прыкрыцьця ўсходніх граніц Польшчы. Пасьля сьмерці ў 1572 г. караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ня толькі фактычна, але й юрыдычна было прызначана захаваньне адасобненась ці, які атрымаў назву Статута 1588 г. У ім нават не ўпамінаецца пра акт Люблінскай вуніі. У артыкулеж 4м Шга разьдзелу замацоўваецца праграма аднаўленьня ранейшых граніц княства. Статут 1588 г. прадугледжваў таксама, што атрымліваць маёнткі і займаць духоўныя і дзяржаўныя пасады ў кня стве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку «чужаземцы», «загранічнікі» ці «суседзі». 3 усяго гэтага відаць, што дзяржаў направавыя сувязі паміж Вялікім княстам і Польшчай пасьля 1569 г. будаваліся не на аснове акта Люблінскай вуніі, а на ўмовах, якія прадугледжвалі адасобненасьць абедзьвюх дзяржаваў пры адным гаспадары і адным парлямэнце (сойме). Разам з тым, гэтае аб’яднаньне спарадзіла і новую дзяржаву—Рэч Паспалітую, у кампэнтэнцыю якой уваходзілі, у асноўным, пытаньні сумеснай міжнароднай палітыкі і ўзаемнай абароны. Таму трэба прызнаць, што акт Лю блінскай вуніі 1569 г. фактычна ня быў ажыцьцяўлёны. А паколькі ён быў навязаны прадстаўнікам Вялікага княства гвалтоўна, то і зь юрыдычнага боку быў несапраўдны. Аналіз дзяржаўнаправавых сувязяў Вялікага княства Літоўскага з Польшчай ХУІІ—ХУІП стст. паказвае, што іх прававы характар за гэты час моцна не зьмя няўся. Разам з тым, працэс гвалтоўнага акаталічваньня й апалячваньня белару саў і ўкраінцаў паступова захопліваў усё большыя пласты насельніцтва і пагражаў поўным зьнішчэньнем беларускай народнасьці, садзейнічаў усё боль шай залежнасьці Вялікага княства ад Польшчы. Падводзячы вынік гістарычнага разьвіцьця дзяржаўнаправавых сувязяў Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, можна з усёй пэўнасьцю сцьвярджаць, што ў ХУІ—ХУ ст. гэтыя сувязі, хоць мелі шмат істотных заган, у асноўным былі карысныя ўсім народам ўсходняй Эўро пы, чаго нельга сказаць пра вунію 1569 . Гвалтоўнае і бяспраўнае далучэньне ўкраінскіх і часткі заходнебеларускіх зе мляў да Польшчы, а потым прыхаванье гэтай анэксіі прымусовым актам Люблінскай вуніі прынесла шмат шкоды ня толькі насельніцтву Беларусі, Украіны і Літвы, але і самой Польшчы. Шкодны і рэакцыйны характар акта вуніі праявіўся перш за ўсё ўзмацьненьнем эксплуатацыі працоўнага насельніцтва. Прымусовае акаталічваньне й апалячваньце беларускага і ўкраінскага народаў спара дзіла нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, выклікала застой і заняпад навукі і куль туры. Усё гэта шкодна адбівалался на справе вытворчых сіл і эканомікі, што ў канчатковым выніку прывяло да пагібелі ўсёй фэўдальнай Рэчы Паспалітай. Рэч Паспалітая, як канфэдэрацыя дзьвюх дзяржаваў—Польшчы і Вялікага княства Літоўскага— і чатырох народаў: беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага,—будавалася не па акту Люблінскай вуніі, які прадугледжваў утварэньне ўнітарнай дзяржавы, а на аснове практыкі саюзных адносін, што мелі месца, пачынаючы з Крэўскай вуніі, і якія былі замацаваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г. і Генры коўскіх артыкулах 1574 г. Толькі па Канстытуцыі 3 га мая 1791 г. была зроблена спроба пераўтварыць канфэдэра тыўную Рэч Паспалітую ў фэдэрацыю, але спроба ,была скасаваная агрэсіяй суседніх дзяржаваў і Горадзенскай кан стытуцыяй 1793 г. Аркестровае выканальніцтва Вольга Дадзіёмава Беларусі Зусім яшчэ нядаўна, якіхнебудзь 10 гадоў назад ХУПІ ст. лічылася «мёртвай зонай» у гісторыі прафэсыйнага музыч нага мастацтва Беларусі. Прычынай таму негатыўная адносіны да «польскалітоўскага» пэрыяду нашай гісторыі, калі, маўляў, не было і не магло зьявіцца ў Беларусі нічога, вартага адраджэньня і дасьледаваньня. Да тагож доўгі час заставаліся нявыяўленымі разнамоўныя крыніцы, раськіданыя па многіх архіўных сховішчах Беларусі, Літвы, Украіны, Ра сеі і Польшчы: шукаць іх не было патрэбы і сэнсу... Час аднак, зьмяніўся, а разам зь ім зьмяніўся і наш погляд на сваю культурную спадчыну. Якойжа паўстае яна ў люстэрку рукапісных і друкаваных, літаратурных і музычных дакумэнтаў? Што адбывалася ў музычным мастацтве Бе ларусі ў ХУІІІ ст., у тым знамянальным для эўрапейскае «музычнае цывілізацыі» стагодзьдзі, калі ва ўсіх краінах музыка, нарэшце, выйшла на першае месца сярод іншых мастацтваў? Калі на сусьветным «музычным небасхіле» ўзыйшлі зоркі незвычайнай велічыні й яркасьці (Гендэль і Бах, Гайдн, Моцарт і Бетховен — гэтымі й іншымі імёнамі абавязана мастацтва менавіта ХУІП ст.), калі рэвалюцыйная «зьмена вех», што адбылася ў формах музычнага жыцьця, у жанрах і стылях, цалкам зьмяніла аблічча музычнай культуры кантынэнта? Штож, сёньня мы ўжо можам сказаць напэўна: у ХУІІІ ст. прагрэсыйнае музычнае мастацтва Беларусі было вель мі багатае ў сваіх праявах. Яркае і шмат граннае, арганічна зьвязанае з агульна эўрапейскім і разам з тым надзвычай своеасаблівае. Сапраўды, разьвіцьцё яго адбывалася ў складаных і драма^ычных гісторыкапалітычных ўмовах. I зёрны на цыянальнага не змаглі прарастаць так жа бурна і бесперашкодна, як у іншых, сувэрэнных і этнічна больш аднародных рэгіёнах. Аднак працэс станаўленьня важнейшых сфэр музычнапрафэсыйнай практыкі, аказаўся у ХУІІІ ст. досыць інтэнсыўным. Каб пераканацца ў гэтым, прапаную зьвярнуць увагу на аркестро вую культуру — тую галіну, узровень якой у стагодзьдзі інструмэнтальнай музыкі зьяўляўся адным з самых істотных паказчыкаў сталасьці музычнакуль турнай фармацыі ў цэлым. У Беларусі здаўна складаліся даволі спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця пра фэсыйнага ансамблевага і аркестровага выканальніцтва. Фарміраваліся яны і ў сьвецкім асяродзьдзі (шляхта і магнаты лічылі прэстыжным мець хоць невя лічкую ўласную «прыдворную» капэлу), і ў культавым (каталіцкая і вуніяцкая цэрквы шырока выкарыстоўвалі інструмэнтальную музыку ў суправаджэньні богаслужэньняў і сакральных сьвятаў). Нядзіва таму, што ўжо ў пачатку і ў першай палове ХУПІ ст., у той час, калі, напрыклад, у Расеі інструмэнтальнае вы канальніцтва яшчэ не было досыць па шырана, ў Беларусі ўжо набылі папулярнасьць самыя розныя —як вакальнаінструмэнтальныя, так і ўласна інструмэнтальныя капэлы. Іх мелі ў 1710 я гг. менскі ваявода Кшыштоф Завіша^у 1720я гг. — нясьвіжскія Радзівілы, у 1730 я гг,— віцебскі ваявода Марціян Агіньскі, берасьцейскі стараста Зыгмунд Домбскі і бельскі мечнік Стэфан Таркоўскі, пісар 10 1 1 польны Тадэвуш Агіньскі і віцебскі каш талян Станіслаў Агіньскі. У 1750 я гады —маршалак менскага трыбунала Ян Хілзен і падканцлер Міхал Сапега1. Самыж буйны аркестр, што складаўся з многіх інструмэнтаў—труб, валторнаў, арф, ар гана, клавікорда, скрыпак, віёл, —быў у тыя часы ва ўладара Слуцака Гераніма Радзівіла. Гучаньне гэтага музычнага «цуда», якім так ганарыўся магнат, можна было пачуць на балях і паляваньнях, маскарадах і агульнагарадзкіх сакраль ных сьвятах. Яно рабіла такое моцнае ўражаньне на слухачоў, што нават стала апявацца ў вершах2. Аднак, самыя буйныя прыватныя капэлы першай пало вы стагодзьдзя пачалі здавацца сьціплымі ў параўнаньні з тымі, што ўзьніклі пры дварах магнатаў у другой полове стагодзьдя3, а менавіта тады, калі адчыніліся ў гарадах Беларусі буйныя музычныя тэатры —Нясьвіжскі Міхала Радзівіла, Слонімскі—Міхала Агіньскага, Горадзенскі—Антонія Тызенгаўза, Шклоў скі— Сямёна Зорыча. Храналягічнае супадзеньне роськвіту магнацкіх тэатраў і капэл, зразумела, не было выпадковым, бо без высокапрагрэсыйнага аркестра опэрны тэатр проста ня мог бы існаваць. Разумеючы гэта, мэцэнаты надавалі 1. «Кйгіег Polski», 1730, № 41, 1744, № 368; 1741, № 222; 1750 № 706; 1750, № 697; 1756 № 39; «Gazeta Polska», 1732 № 130. Адзел рукапісаў бібліятэкі АН Літвы, Ф. 17, арк. 198, 203. 2. Больш падрабязна пра аркестры 1й паловы ХУП ст. гл. у арт.: Даднмова 0. К нсторнн музыкальной культуры городов Белорусснн ХУІП в. (1700—1764). Вопросы культуры н нскусства Белорусснн. Мннск, 1989, Вып, 8 с. 8285.