Полацак №6-7, 1991

Полацак №6-7, 1991

56.18 МБ
32
33
надта на яе спакладацца, у ёй ёсьць шмат супярэчлівага і суб’ектыўнага, вазь міце тыяж даўгія курганы. Яны лічыліся (сёньня яшчэ лічацца некаторымі дасьледчыкамі) галоўнай крывіцкай прыналежнасьцю. Аднак зараз у гэтым выяві ліся сумненьні. Іх няма там, дзе былі крывічы, прыкладам у Панямоньні. Праўда, Г.Гурэвіч сыдвярджала, што яны ёсьць і там. Паказвала іх месцазнаход жаньне і села... ў галошу. Сядоў праве рыў іх і з размовы зь мясцовымі жыхарамі даведаўся, што гэта ніякія не курганы, а ўтварэньні нядаўняга часу, пэрыяду першай і другой сусьвегных войнаў. Я не згаджаюся з архэолягамі, калі яны адмаўляюць пісьмовыя паведамленьні, што дрыгавічы расьсяляліся аж да Дзьвіны, і абмяжоўваюць іх паўночнай лініяй Заслаўе— Менск — Бары саў— Ворша. Я лічу болей правільнымі летапісныя зьвесткі, якія пацьвярджаюц ца этнаграфіяй, фальклёрам і дыялекталёгіяй. Я дзялю гісторыю на 3 пэрыяды: полацкі, літоўскі і беларускі. Кожны зь іх увабраў у сябе дасягненьні нашай гісторыі. Яны, уступаючы ў новы пэрыяд, мянялі сваю назву. Калі гаварыць канкрэтна пра паходжаньне Міндоўга, то, як вядома Васпану, ён не аўкштоцкага, нарманскага і не жамойцкага паходжань ня, а літоўскага, г. зн. захаднебеларус кага, паводле сёняшняй тэрміналёгіі. Тое, што назва Літва замацавалася за сё ляшняй «Літвой», факт нярэдкі ў гісторыі. Назоў «Прусія» перайшоў, ўрэшце, на нямецкую дзяржаву. Адсюль нельга атаясамліваць старажытных літві^наў з сучаснымі літоўцамі. Гэта думка павін на настойліва паўтарацца і пацьвя рджац,ца фактамі. 3 атаясамлеваньня сучаснае Літвы з старажытнай пачалося заблытваньне гісторыі Вялікага княства Літоўскага, якое было тыповай дзяржа
вай. У наступным годзе споўніцца 400 год з часу надрукаваньня «Хронікі» М. Стрыйкоўскага, твора, у якім наша гіс торыя была нечувана сфальсыфікаваная. «Хроніка» гэта адразу разыйшлася па Эў ропе, яе домыслы ўвайшлі як бяспрэчныя факты ва ўсе эўрапейскія падручнікі па гісторыі і зараз прадаўжаюць паўтарац ца. Вядома, разьбіваць такую шматвя лікую хлусьню нялёгка, але трэба. Нам ужо ўдалося ў нейкай меры зрушыць гэтае пытаньне зь месца і трэба ў гэтым ісьці далей настойліва. Добра былоб, каб усе гэтыя новыя думкі знаходзілі месца ня толькі ў беларускай прэсе, але ў навуковых выданьнях ангельскай мовы. Але ў той час, калі мы вядзем упар тую барацьбу з стрыйкоўшчынай, на нас насоўваецца пагроза зь іншага боку. Вы падкова мне трапіў у рукі зборнік (рукапісны), які рыхтуецца да друку. У ім чорным па беламу напісана, што Полац кая зямля была неад’емнай часткай старажытнай Русі і кідае папрок да рэвалюцыйнай гісторыяграфіі, што яна адносіны Полацку з паўднёварасейскімі землямі разглядалаў сувязі бесперапынных княскіх міжусобіц. Баюся, што ў нашай гістарычнай навуцы будзе зроблены сапраўдны пераварот. Па ўсяму відаць, што гэта толькі частка насту паючай апэрацыі, бо адзін драматург ужо піша сцэнарый, дзе паказана, што ніякага гвалту над Рагнедай не было, што яна па сваёй ахвоце выйшла за Уладзімера. Дабаўлю, што Я.Звяруга вызьверыўся супроць маіх тэзісаў, што старажытная Літва была ў Беларускім Панямоньні і гэтак жа аднёсься П.Лы сенка. Баюся, што мой голас будзе «гла сом вопнюіцего в пустынн».
23 сьнежня 1981 г.
«Не разумею, чаму спынілася пера піска. Я высылаў два доўгія лісты і фо таграфію. Будзе вельмі шкада, калі іх не атрымаеце. Я губляюся ў здагадках, ці мае лісты не зайшлі, ці я адказаў Васпана не атрымаў, хтосьці затрымаў. Будзе вельмі шкада, калі мае лісты загубіся. Я, на жаль, копій сваіх лістоў не пакідаю, таму зьмест не магу ўзнавіць...
У нас вельмі шырока быў арганіза ваны юбілей М.Багдановіча. Летам было сьвята паэзіі ў Менску, прысьвечанае яму. У сьнежні было адкрыцьцё помніка і літаратурныя вечары. Я ў «Помніках» зьмясьціў артыкул, у якім паказаў М.Багдановіча як гісторыка. Ад сяброў меў камплімэнты, хаця тут заслуга мая ма лая. Шкада, што мне змагу паслаць гэты надрукаваны артыкул, бо «Помнікі» забараняюць высылаць. Але я ўсёж спра бую паслаць.
9 красавіка 1982 г.
«Атрымаў Вашыя лісты ад 9 і 10 сакавіка... Мне больш спадабаўся другі ліст, бо ён зьядлівы, а я люблю, калі мяне сякуць. Праўда, гэта не значыць, што я павінен згадзіцца з сваім апанэнтам, найперш, для мяне ёсьць каштоўным тое, што прымусіў мяне ізноў вярнуцца да прагляду спрэчкі і больш старанна пе рачытаць свае вывады. Сьведчаньні, што пахдод Уладзімера на Полацак адбыўся не ў 980 г., знойдзеныя мною даўно і былі выкарыстаныя ў артыкуле «Першыя старонкі», надрукаваным у часопісе «Помнікі» за 1979 г„ але ён да сябры, на жаль, не дайшоў.
Сябра абураецца, што мой галоўны клопат, каб даказаць пакрывенства Яраслава з полацкай дынастыяй, ды што тут
крамольнага? У палітыцы пакрывенства заўсёды адступае на задні плян. Тое, што сын Ізяслаў сеў у Полацку, апошняму не пашкодзіла жыць сваім незалежным жыцьцём. Тойжа Яраслаў, будучы князем у Ноўгарадзе, не захацеў плаціць дань Кіеву, што выклікала гнеў яго баць кі Ўладзімера, і толькі сьмерць апошняга выратавала ад жорсткай расправы. 1 штож, тойжа Яраслаў, пасьля перамогі над братам Сьвятаполкам, стаўшы кіеўскім князем, на доўгія гады засадзіў у склеп свайго брата Судзіслава за сэпара тысцкія намэры. Бачыце, якія метамарфозы адбыліся зь Яраславам і яны зра зумелыя, бо ў першым выпадку ім рухалі інтарэсы Ноўгарада, у другім —Кіева. У такіх абставінах няма месца сваяцкім пачуцьцям. Мала сказаць, што ў Уладзімера магла быць яшчэ адна жонка на імя Рагнедзь, бо трэба гэта даказаць. Калі сябра можа гэта зрабіць, то будзе важнае навуковае адкрцьцё. Вы павінны ведаць, што ў Цьвярскім і Густынскім летапісу пад 988 г. апісываюцца пасольствы Уладзімера да Рагнеды, дзе сказана, што ў яе на руках тады быў не Ізяслаў, а Яраслаў, які па хваробе ня мог хадзіць і раптам змог гэта зрабіць, калі маці сказала, што яна хоча стаць нявестай Хрыста. Вядома, гэта легенда, аднак ў ёй Яраслаў разумеецца як сын Рагнеды. Я яшчэ раз паўтараю, гэта не мае ніякага значэньня, што Яраслаў, будучы сынам Рагнеды, зьяўляецца «ідэялягічнай дывэрсыяй». Повесть вр. лет, як і іншыя крыніцы пад 981 г., паказываюць паход Уладзімера на ляхаў, у выніку чаго былі захопленыя гарады Перамышль і Чэрвень. Я. Длугаш браў толькі паасобныя факты з расейскіх летапісаў, і таму ён мог гэтую падзею апусьціць. Уладзімер у 983 г. хадзіў на пабужскіх яцьвягаў, толькі гэта маё меркаваньне, яно такоеж, як і
34
35
меркаваньне сябры, што паход Уладзімера быў накіраваны на панёманскіх яьцвягаў. Пэўных доказаў як аднаму паходу, так і другому няма. I тое, што Ваўкавыск ў 980990 гг быў спалены ня доказ, бо вельмі вялікая разьбежнасьць —цэлае дзесяцігодзьдзе. Наогул, архэолягічныя дадзеныя рызыкоўныя і карыстацца трэба асьцярожна. Зьдзівіла Вас, што Наваградак заснаваны Яраславам у 1044 г. Я роўна 10 год як аб гэтым пісаў у артыкуле «Нз нсторнм Новогрудка», зьмешчаным у зб. «Беларускія старажытнасьці», які ёсьць у сябры. Раю яшчэ раз перачытаць. Апроч прыведзеных там зьвстак з летапісаў Сафійскай 1, Наўгародзкай ІУ, пра гэта гаворыцца ў Саафійскім Врэменьніку, Ніканаўскім зводзе. Чаму сябра нэрвуецца, што Яраслаў збудаваў Наваградак, які стаў апорай Кіева над Літвой? Штож тут за крамола? Яраслаў у 1030 г. хадзіў на Чудзь і затым збудаваў Юр’еў (Тарту). Дык ціж гэта не эстонскі горад? Вы спасылаецеся на Ф.Гурэвіч, што засна ваньне Наваградка адбылося ў канцы Xпачатку XI ст. Я лічу, што памылка, Гурэвіч тэндэнцыйна замаўчала прыве дзеныя мною дадзеныя летапісаў аб заснаваньні Наваградка, бо яны праліваюць сьвятло на сапраўднае месцазнаходжаньне старажытнае Літвы, якую яна атаясамлівае з сучаснай Літвой. Ужо ў пачатку XII ст„ калі стваралася ПВЛ, Літва названая паміж іншых плямёнаў, якія давалі дань Русі. Менавіта паходамі Яраслава на Літву ў 1040 і 1044 гг. прыпадае заснаваньне Наваградка і пачатак падпарадкаваньня яго Кіеву. Псторыя Панямоньня вельмі складаная. Гэтая зямля доўга і цяжка крочыла да таго, як стала суб’ектам гісторыі. Доўга яна цярпела спачатку кіеўскую, а пасьля галіцкавалынскую ўладу (яшчэ пад 1235
г гаворыцца: «Даннл возведе Лнтву Мнндвга н Нзяслава Новгородского на Кондрата Мазовецкогол Аднак вызва ліўшыйся, Наваградак адразу паказаў свае патэнцыяльныя сілы, якія ў ім за хоўваліся, і адыграў найвялікшую ролю ў нашай гісторыі. Заўвага, што ніхто іншы, як я давёў, што летапісная Літва — не сучасная Літва. Сябра мяне папра кае, што я раблю «Мендаўга летувісам». Згодзен, што Мендаўга—славянскае імя, але славянскае імя меў Транята —жамойцкі князь, забойца Міндоўга. Славянскае імя ў Жывібунта — старэйшага літоўскага князя, які ўпамінаецца ва ўмове 1219 г. Але імя ня доказ этнічнай прыналежнасьці. Этнічнае паходжаньне, як і сваяцкія адносіны, ня мелі істотнага значэньня. Міндоўг мог быць славянскага паходжаньня, але мог быць князем у Літве, а пасьля ў Наваградку. Даўмонт быў літоўскага паходжаньня, а верна служыў Пскову і аб’яўлены сьвятым. Я павінен сказаць, што этнічная прыналежнасьць Літвы — спрэчнае пытаньне. У мяне ёсьць некаторыя інфармацыі ў карысьць яе славянства, але яны яшчэ не дастаткова пераканаўчыя. Паколькі нашая гісторыя вельмі сфальсыфікаваная, таму патрэбная праўдзівая гісторыя, якую павінны пісаць. Я стараюся яе пісаць, але ахапіць усе факты цяжка. Во рагі мае вельмі пільна сочаць за тым. дзе я магу штосьці замаўчаць, яны тады сякуць, нічога не даруюць. Яны пакуль абмяжоўваюцца толькі вуснымі пагро замі. Паклонаў я нікому не біў і не зьбі раюся біць ім цяпер.
(Працяг у наступным нумарьіу
Я ўвесь час спрабую ўспомніць, калі і дзе ў апош ні раз бачыў Галубка. А ні ў час арышта, ні ў Гомелі пры вобыску ў яго аднапакаё вай кватэры ні кога з нас не было. Адсюль цяжка назваць дзень I месяц яго арышта. Мабыць, усётакі бачыліся мы ў час яго апошняга пры
езду ў Менск, калі разам хадзілі ў БДТ1 за шынялём для маёй карціны (Арджанікідзе). У той вечар ішоў «Скупы» Мальера. Галоўную ролю Гарпагена вы конваў Глебаў. Мы сядзелі ў дырэктар скай ложы 1 ўвесь час Галубок дзівіўся майстэрству Глебава, зь якім той вёў сваю ролю. Ціха, амаль шэптам ён мне казаў: «Бачыш, акцёр толькі выйшаў на сцэну, а гледачы ўжо рагочуць. Вось гэта майстэрства. Яшчэ ніводнага слова, толькі выхад, два крокі, а колькі ў гэтым сэнсу, колькі хараства! Вялікім талентам валодае гэты артыст. Мабыць, у Беларусі другога такога цяжка знайсьці». Так казаў Галубок, які і сам быў добрым майстрам выканаўцам камэдыйных роляў. Аб таленце іншых ён заўсёды судзіў грунтоўна, з павагай. Ніколі ў яго не было зайздрасьці, толькі шчырае захапленьне. Але вернемся да 1939 году, часу, калі Галубок быў ужо арыштаваны.1