Полацак №6-7, 1991

Полацак №6-7, 1991

56.18 МБ
Я адшпіліў значок зь беларускім на цыянальным сьцягам і паказаў сяржан ту, пытаючыся: «Ведаеш, што гэта?» Ён аглядзеў, але нічога не адказаў. «Гэта сьцяг дэмакратычнае Беларусі з 1918 г., якую камуністы паняволілі. Гэта сым баль барцоў за адраджэньне Беларускай Народнай Рэспублікі. Вазьмі яго сабе,
прышпілі і стань барацьбітом БНР». Хлапец узяў значок і адразу замацаваў яго на гімнасьцёрцы. На мой кліч: «Жыве Бе ларусь!» —адказаў: «Жывеі».
Дзякуючы брату, мы прайшлі праз ла нцуг танкаў да будынку Генштабу арміі. Нас прапусьцілі ў яго сярэдзіну. У вялізарным фае стаялі групкі афіцэраў і ўзрушана размаўлялі. Ад іх я даведаўся, што Язаў ужо не мае ўлады. A таксама, што ў гэтым важную ролю адыгралі афіцэры сувязі, якія стварылі ка мунікацыйную блякаду Язаву й ягонай групе. Стала зразумела, што «путч» праваліўся, і ўся армія паступова пяройдзе на бок Ельцына. Гэта вельмі ўзрадавала.
Потым мы паехалі да Белага дома Расеі. Мы пабачылі барыкады, заўважылі, што ў стратэгічных пунктах стаіць 6 БМП, каля барыкадаў 10 цяжкіх танкаў. За барыкадамі знаходзіліся дружынь нікі, на вуліцах і плошчы людзі рознага веку. Усе: вайсковыя і цывільныя— абаранялі Белы дом, так званы бастыён Ельцына. Беларус Генадзь Прыбыткаў, які ўсе гэтыя дні быў на барыкадах сказаў нам, што на абарону Белага дома выйшла шмат беларусаў. Ёсьць сярод іх Аляксей Каўка з сынам, Валеры Сядоў, якога нядаўна выпусьцілі зь Менскай турмы.
Мы з братам вырашылі зайсьці ў сярэдзіну Белага дома. Прадставіўся аднаму з дружыньнікаў, што я сябра Беларускага Народнага Фронту, вярнуўся з ЗША. Сказаў, што хачу пагаварыць з дэпутатам Алесям Адамовічам. Нас правялі ў сярэдзіну. Тут мы пачулі апош нія навіны, паслухалі «Свабоду», «Голас Амэрыкі», «Вольную Эўропу», «Эха Масквы», «Расію». Алеся Адамовіча ў гэ ты момант не аказалася ў будынку, ён некуды на некалькі гадзінаў ад’ехаў.
Мне запрапанавалі выступіць па радыё, але для выхаду перадачы ў эфір трэба было пачакаць пару гадзінаў. Яж сьпяшаўся на цягнік. Мяне запэўнілі, што ў Менску цішыня. Адно толькі Дземяньцея падлавілі, які выказваў сваю салідарнасьць з Янаевым.
У Менск прыехаў 23 жнівеня а 7й раніцы. Як мяне й інфармавалі ў Белым доме, у Менску было спакойна. Адно толькі кідалася адразу ў вочы — людзкія твары. Адныя былі вельмі пахмураныя, іншыя, наадварот, вялёлыя. У той час ужо было вядома, што загавар праваліўся і камуністычная партыя ў апале, яе маёмасьць будзе нацыяналізаваная. Вечарам даведаўся, што 24 жніўня склікаецца ў Менску нечарговая сэсія Вярхоўнага Савету БССР.
На наступны дзень разам з спадчын цамі мы шлі пад белчырвонабелымі сьцягамі на мітынг, які праводзіўся ў падтрымку апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце БССР. Два дні, пакуль ішла сэсія, народ стаяў на плошчы перад Домам Ураду ў напружаньні. Прамовы на плошчы сьці халі, толькі калі перадавалася трансляцыя з залі, дзе праходзіла сэсія.
А там з кожнай хвілінай страсьці напальваліся ўсё больш і больш У першы дзень сэсіі запомнілася прамова дэпутата Голубева аб парадку дня надзвы чайнай сэсіі. Голубеў выступаў ад імя апазыцыі. Напачатку, ён павіншаваў усіх жыхароў Беларусі зь перамогай над сіламі рэакцыі і падзякаваў масквічоў за вялікі ўклад у перамогу над фашысцкакамуністычнай хунтай. Ад імя апазыцыі ён прапанаваў ў неадкладным парад ку разьгледзець на надзвычайнай сэсіі шэраг важных пытаньняў. У першую чаргу— аб забароне дзейнасьці камуністычнае партыі ў Беларусі, як палітычнае
26
27
арганізацыі, што падтрымлівала пучыс таў, і неадкладным вызваленьні ад цэнзу ры ЦК КПБ радыё, афіцыйнай прэсы, і тэлебачаньня. Апазыцыя БНФ патрабавала ўстанаўленьня на тэрыторыі Беларусі вяршынства Беларускага законадаўства, зьмены артыкула 72 Канстутыцыі БССР, наданьні Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статуса канстатуцыйнага закону.
—Настаў час, — падкрэсьліў прамоўца —ствараць нацыянальнае войска для абароны межаў Беларусі і ворганаў нацыянальнай бясьпекі, падначаленых ўладам Беларускай рэспублікі.
Акрамя таго апазыцыя патрабавала разьгледзець пытаньні аб дзеяньні як старшыні Вярхоўнага Савета БССР, так і членаў Прэзыдыюма БССР і службовых асобаў у рэспублікі ў час спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР. Для гэтага апазыцыя прапанавала стварыць камісію па дасьледваньню супрацоўніц тва Старшыні Прэзыдыюма ВС БССР Дзе мяньцея са змоўнікамі перавароту.
У заключэньні гэтага ўзрушанага выступленьня прагучаў зварот да менчукоў прыйсьці на плошчу перад Домам Ураду дзеля падтрымкі дэмакртычнай меншасьці ў Вярхоўным Савеце БССР. Пэўна, што камуністычная большасьць у Вярхоўным Савеце выступіла супроць прапановаў апазыцыі і спрабавала адый сьці ад адказнасьці за удзел камуністыч най партыі ў дзяржаўным перавароце. Але народ на плошчы таскама не спаў. Ён уважліва сачыў за кожнай дыс кусыяй. «Далоў 'Дземяньцея!», «Далоў КПБ!»—гучала на плошчы. Моцная падтрымка людзей і паймённае галасаваньне па кожнаму пункту павесткі дня вымусілі кансэрватыўны Вярхоўны Савет БССР уключыць у парадак дня пра пановы апазыцыі.
Пакуль камуністы змагаліся за выратаваньне сваёй партыі, на плошчы адбывалася сымбалічнае пахаваньне КПБ. Перад Домам Ураду і помнікам Леніну была змайстраваная труна, у якую людзі складалі сымбалі й атрыбуты КПБ. Нехта сыпаў у труну медзякі, нехта не пашкадаваў для такой нагоды рубля, самыя «сердабольныя» кідалі ў труну цукеркі. Народ зь усьмешкай разьвітваўся з сваім мінулым. Потым пахавальная працэсія ўрачыста крочыла да будынка КПБ, дзе й адбылося «захавань не» былой кіруючай і накіроўваючай сілы савецкага грамадзтва
На другі дзень народ зноў прыйшоў на плошчу. Але камуністы ў Вярхоўным Савеце не зьбіраліся здавацца. Яны спра бавалі загаварыць сэсіію, але указ прэзыдэнта Гарбачова ад 24 жніўня аб спыненьні дзейнасьці КПСС на тэрыторыі СССР вымусіў іх падумаць аб незалеж насьці Беларусі.
Пераломны момант пачаўся пасьля таго, як Дземяньцей, які веў пасяджэньне сэсіі, вырашыўдаць слова свайму партыйнаму босу, Першаму сакратару ЦК КПБ Анатолю Малафееву. Але народныя дэпутаты БССР рэзка запатрабавалі, каб кіраўнік злачыннай арганізацыі пакінуў трыбуну. У залі ўзнікла суматоха і Дземяньцей вымушаны быў аб’явіць пера пынак.
У перапынку адбылося пасяджэньне Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету БССР. У час яго І1 членаў Прэзыдыюма прынялі «Зварот ад імя сяброў Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Беларускай ССР да Старшыні Вярхоўнага Савета Дземяньцея Мікалая Іванавіча і заступніка старшыні Шаладонава Васіля Іванавіча.
Абставіны, якія склаліся ў рэспубліцы,— запісана ў звароце,— і занятая Вамі пазыцыя ў адносінах да
антыканстытуцыйных дзеяньняў ЦК КПБ, якая фактычна падтрымала пераварот, недавер да Вас шырокіх слаёў насельніцтва патрабуе нас зьвярнуцца да Вас з патрабаваньнем аб неадкладным звальненьні Вас. Мы спадзяемся, што Вы правільна зразумееце нашае патраба ваньне і знойдзіце у сабе грамадзкую мужнасьць паставіць інтарэс народу вышэй сваіх асабістых. Зварот аб звальнені падпісалі сябры Прэзыдыюма ВС БССР Карпенка Генадзь, Сасноў Аляк сандр, Міцько Пётр, Слеямнёў Міхал, Булахаў Дзьмітры, Смоляр Іван, Садоўскі Пётр, Сівіцкі Дзьмітры, Курдзюкоў Валеры.
Паступова усё мацьней і мацьней стала падымацца пытаньне аб незалежнасьці. Некаторыя «дзеячы» адразу зра зумелі, што незалежансьць Беларусі дазволіць ім захаваць КПБ і ігнараваць загады Прэзыдэнта Гарбачова. У гэтай сытуацыі апазыцыя прапанавала спачат ку прыняць пастановы аб дэпартызацыі дзяржаўных органаў і прыпыненьні дзей насьці КПБ на Беларусі. Пад націскам абставінаў і людзей на плошчы Вярхоўны савет шляхам паіменнага галаса ваньня прыняў важнае рашэньне аб дэпартызацыі, прыспыненьні дзейнасьці КПБ, наданьні Дэклярацыі аб сувэрынітэце Статуса канстытуцыйнага закона, a таксама аб палітычнай і эканамічнай незалежнасьці беларусаў. Гэта была вельмі важная перамога дэмакратычных сілаў Беларусі.
А тым часам народ на плошчы зь нецярпеньнем чакаў канца пасяджэньня сэсіі і з радасьцю вітаў выхад на плошчу дэпутатаў ад апазыцыі БНФ. Дэпута тыкамуністы вымушаны былі здымаць свае дэпутацкія значкі і, хаваючыся выходзіць з Дома Ураду. Яны баяліся людзкога гневу і сумнага лёсу сакра
тара ЦК КПБ па ідэялэгіі, дэпутата Ціхіні. Калі днем дэпутат Ціхіня спраба ваў падыйсьці да людзей на плошчы, ён быў аплёваны народам у самым пра мым сэнсе гэтага слова. Ціхіню выратавала толькі тое , што за яго заступіліся дружыньнікі БНФ, якія ўвесь час падтрымлівалі парадак на плошчы разам з толькі што створанай нацыянальнай беларускай гвардыяй.
Бура радасьці разьнеслася на плошчы, калі мы даведаліся пра абвяшчэньне незлаежнасьці Беларусі. Пась ля двух дзён змаганьня акт аб незалеж насьці быў прыняты Сэсіяй Вярхоў на га Савету БССР аднагалосна. He пера даць тых пачуцьцяў, якія нахлынулі.
Мы шлі зь сьцягамі і харугвамі да парку Янкі Купалы. Людзі плакалі, сьмяяліся, сьпявалі ад шчасьця. I кліч «Жыве Беларусь!» зьвінеў над начным Менскам.
26 жніўня 1991 г.Менск
Яўген Ціхановіч
29
28
« паыяць уд «
Лісты ад Міколы Ермаловіча
Міхась Белямук
7 чэрвеня 1980 г.
«Думкі Васпана, што, магчыма, пад Палямонам1 можна разумець паварот вы сланых у Бізантыю полацкіх князёў, вель мі арыгінальная і цікавая. Але я сумняваюся, што яе ў нас прымуць, што зможаце пераканаўча давесьці, бо ў апошні час у навуковай літаратуры робяцца спробы паставіць легенду пра Палямона на іншы грунт. Справа ў тым, што знаходзяць зьвесткі, што нібыто ў ІУ ст. на Дунаі існавала якаясьці Літва. Пра гэта піша Е.Ахманьскі ў сваёй «Гісторыі Літ вы» (стр. 12). Я таксама знайшоў дакумэнтальнае пацьверджаньне таго, што гэта Літва (Kenezar Lytwa) існавала яшчэ тамжа ў сярэдзіне ХШ ст. Зыходзячы з гэтых фактаў, дапушчальна лічыць, што нейкая частка дунайскай літвы магла перасяліцца на Нёман. Пры гэтым мушу зазначыць, што побач з Дунайскай Літвой ёсьць шмат латышскіх і прускіх тапонімаў. А гэта можа даказываць, што разам зь літвой перасяляліся латышы і
1. У летапісах Альшэўскага, Красінска га, Рачынскага, Рунямцава, у хроніках Быхаўца, Літоўскай і Жамойцкай запісана апавяданьне пра Палямона, што ён на чале чатырох іншых родаў пакінуў Рым і морам прыплыў да Нёману. Па рацэ.Нёман паплылі, паколь кі ваколіца падабалася аселі, далі пачатак літоўскаму баярству, а пазьней—Вялікаму княству Літоўскаму. Дасьледчыкі летапісаў і хронікаў прыпушчаюць, што М.Стрыйкоўскі быў першым, хто запісаў легенду пра Палямона.