Палітытны даклад аргамітэту прадставіў сп. М. Арэшкаў. Ахарактарыза ваўшы стан сучаснага беларускага грамадзтва як прадапакаліпстычны, ён адзначыў, што вытокі крызысу найперш трэба шукаць у навязанай грамадзтву атэістычнай ідэялёгіі сацыяльнага дзікунства і нялюдзкіх экспэрымэнтаў над чалавечай асобай. Таму ўзнаўленьне вы сокай духоўнасьці ёсьць адзін з най важнейшых накірункаў дзейнасьці, што ніяк не адмаўляе шляху парлямэнцкай палітычнай барацьбы выключна негвалтоўнымі сродкамі. Як і ў папярэдняй прамове выразна гучала думка, пра тое, што БХДЗ — гэта партыя нацыянальнае, міжканфэсыйнае і міжпартыйнае згоды, якая павінна адлюстроўваць зацікаўленасьць людзей ў памяркоўным і негвалтоўным вырашэньні складаных праблемаў сучаснага беларускага грамадзтва. Выканальнік абавязк>аў галоўнага рэдактара «Беларускае крыніцы» (ворган БХДЗ) сп. А.Траяноўскі зрабіў агляд гісторыі Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі. Сябра аргкамітэту М.Якімовіч выка заў шэраг цікавых меркаваньняў на ка рысьць неабходнасьці разьвіцьця хрысьціянскадэмакратычнага накірунку палітычнае дзейнасьці ў агульнай плыні па літычнага жыцьця грамадзтва. Прамоўца ахарактарызаваў камунізм як скрайнюю, сатанінскую ідэю і зазначыў, што абавязак кожнага сапраўднага хрысьціяніна любіць камуністаў гэтажа, як і ўсіх людзей, маліцца за іх. У абмеркаваньні праэктаў Праграм ных прынцыпаў і Статуту БХДЗ бралі ўдзел В.Злобіна (Наваполацак), А.Яўсеен ка (Гомель), С.Вітушка, Я.Гучок, І.Баг дановіч, Ф.Янушкевіч, Э.Сабіла (Менск). Канфэрэнцыю віталі прадстаўнікі іншых партыяў: ад Нацыянальна—Дэмакратыч нае партыі Беларусі — сп. А. Астапенка, ад Аб’яднанай Дэмакратычнай партыі Беларусі — сп. Ул. Афанасьеў, ад Беларускага Экалягічнага саюзу — сп. Ул Сацэвіч. Канфэрэнцыя абрала кіруючыя ворганы: Раду й Управу БХДЗ. Выконваючы абавязкі сустаршыні —каардына тара абраны сп. П.Сілка. «... к тому месту велнкую ласку нмають» Сьвятлана Адразу хачу папярэдзіць чытача: гэтыя зацемкі аб сёляшнім (ліпеньжнівень) падарожжы 9 беларусаў Амэрыкі ў Беларусь толькі спроба перадаць, хоць сотую частку таго, што адчулі, перажылі, зразумелі яны за 26 дзён сустрэчы з Бацькаўшчынай. Гэта толькі эскіз да падзей тых часоў, калі ўпершыню ўступілі яны на родную зямлю, калі ўба чылі сваіх родных, калі ўваскрэсілі іх у сваім сэрцы і самі ўваскрэсьлі для іх. Каб зразумець іх, трэба прайсьці іхні шлях з таго самага дня, калі апошні раз пабачылі яны з вагона цягніка родную зямлю, калі разьвіталіся зь ёю. Яны ад’яжджалі ў невядомасць, Бацькаўшчы на засталася ўдалечыні. 1 ўсе гэтыя гады яны жылі толькі ўспамінамі, якія былі разнакалёрнымі адбіткамі іх памяці. Недзе ў снах яны бачылі бацькаву хату, суседку, што заўсёды частавала іх нечым смачным, магутны дуб, пад якім хаваліся ад дажджу. Напэўна, ў падсьвя домасьці захаваўся водар сонечных суніц і смак сырадою з пахучым акрай чыкам сьвежага ржанога хлеба. Дзесьці такой сваёй, па хатняму роднай, і хацелася ім пабачыць Бацькаўшчыну. Каб на імгненьне ўваскрэсіць той час. I вось, нарэшце, яна дарагая зямля. На лётнішчы, не пасьпелі яны яшчэ зразумець, што стаяць на цьвердым бела рускім грунце, іх акружыла вялікая (за 30 асобаў) грамада людзей зь белчырвонабелым сьцягам. Сваякі, сябры і проста незнаёмыя людзі,— усе былі ўзрушаныя, ня меньш, чым самі падарожнікі. Столькі было радасьці і шчырасьці ў той першай сустрэчы, што забыўся ўвесь няблізкі шлях на радзіму. Менская Першыя дні ў Менку яны прысьвяцілі знаёмству з жыцьцём, культурай, гі сторыяй горада. Былі таксама ў іх выезды ў Вязанку, Хатынь, Коласаўскія мясь ціны, сустрэчы ў таварыстве «Бацькаўчына», па запрашэньню якога і прыехала група, і на паседжаньні Беларускага Народнага Фронту. Рытм жыцьця быў настолькі напружаны, што нават журналісты не пасьпявалі за імі. 1 некаторыя інтэрв’ю даводзілася даваць у час абеду. Увесь час іх група некуды сьпяшалася. А потым, хто раней, хто крышку пазь ней, яны разьехаліся. Кожны на сваю ма лую радзіму. Міхась Мітраховіч прыехаў на Бацькаўшчыну разам з сынам Андрэям. Меншчына, Гомельшчына, Магілёўшчына праплылі перад вачыма за некалькі дзён падарожжа па гарадах Беларусі як дзіў ны сон. Потым яны блукалі па старажыт ных завулках Вільні і нават пасьпелі удыхнуць водар Петэрбургскіх туманоў. Але прыгожая архітэктура не змаглі засланіць прыгажосьці беларускай душы. —Самае моцнае ўражаньне пакінулі беларускія людзі, — кажа Міхась Мітраховіч.—Такія шчодрыя, адкрытыя, зычлівыя, такіх пашукаць трэба. Езьдзіў я на сваю вёску Скалку, што на Гомельшчыне. Першы раз пасьля 50 гадоў. Вельмі цёплыя ўспаміны засталіся ад сустрэч з сваякамі. На наступны год зноў паеду. 1 жонка мая зьбіраецца ехаць...» Андрэй Мітраховіч, які прызнаўся мне, што толькі крышку разумее беларускую мову, першае, што адзначыў, пе радаючы свае ўражаньні аб падарожжы: «Людзі ў Беларусі вельмі ветлівыя, зыч 79 78 лівыя». Людзі сапдабаліся яму, мабыць, больш за ўсё. А яшчэ ўразіў дух беларускіх гарадоў. «Калі я пабачыў Вільню, адчуў яе старажытны эўрапэйскі стыль. Спадабаліся мне таксама Менск, Петэрбург, Скалка, дзе мае сваякі. Я яшчэ вярнуся ў Беларусь. Мажліва, праз год.» Тацьцяна Дубаневіч пачала зьбірацца на Бацькаўчыну яшчэ зімою. «У мяне тамжа брат у Косава жыве. Вось паеду ў Косава, брата пагляджу. Ён у мяне адзін застаўся. Мабыць і не пазнаем адзін аднога, 50 гадоўжа мінула». Але пазналі, адразу, як толькі ўбачыліся. Мабыць, сэрца падказала. «3 братам мы разьмінуліся ў першы дзень у Менску. Ён прыехаў сустракаць мяне на стары аэрапорт, а мы прыляцелі на новы. Нашая сустрэча адбылася на трэці дзень нечакана. Я размаўляла з журналістам, раптам да мяне падыходзіць мужчына (а гэта, як потым высьветлілася мой пляменьнік) і гаварыць: «Вы Тацьцяна Дубаневіч?» «Так, —кажу, — я». Потым гляджу, брат мой да мяне падыходзіць. Я так і ўпала на яго. Мы расталіся зь ім зусім дзяцьмі. Яму 5 гадоў было, а мне 10. Колькі ўспамінаў... Прыгадваалі нашае дзяцінства, я ўсё плакала. Потым паехалі да яго ў Косава. Маленькі такі гарадок — сапраўдная вёска. I пабачыла я, што бе ларускія вёскі амаль не зьмяніліся. Як і 50 гадоў назад усё такіяж. I людзі такіяж працавітыя. У майго брата са праўдная гаспадарка. Бульба ўва гаро дзе, і буракі, і цыбуля. А якой жыў насьці у яго няма... I парсюкі, і трусы, і куры, і качкі... Ён мяне пытаецца: «А што у цябе расьце?» Я кажу: «Трава». Бачу, ён мне ня верыць, ён не разумее, што гэта звычайна для Амэрыкі карціна. Потым кажа мне: «Добра, паедзем да цябе ў госьці і бульбу пасадзем». Ён мне і з сабой хацеў мех бульбы даць... Добрыя ў нас у Беларусі людзі. Крышку пазьней прыехала зпад Mac квы сястра з сынам. Ёй 81 год. Я ня ведала, што яна жывая. Расказвала яна мне пра дзяцінства маё. Цяжка было зноў перажыць усё гэтае, але трэба бы ло. Вось так, думала пабачыць брата, a сустрэла сям’ю. Вялікая ў мяне сям’я». Эва Яраховіч таксама не здагадвалася, што яна такая багатая на сваякоў. Яна зьбіралася ў свае Вулькі П, што у Лунінецкім раёне, каб пабачыць тую ста ронку, дзе яна нарадзілася, знайсьці тое месца, дзе некалі стаяла яе хаты, пакла ніцца на вясковых могілках сваім прод кам. Яна знайшла t сваю вёску, і той горбмагілку, дзе некалі стаяў яе дом. 1, мабыць, самае галоўнае,яна адшукала сваіх шматлікіх кузінак, сваякоў, суседзяў, якія былі вельмі рады, што іх даражэнькая Эва жыва. (Хаця адзін кузін знайшоў яе сам. Даведаўшыся з газэт, што яна вярнулася ў Беларусь, ён пры ляцеў на спатканьне зь ёю зь Сібіры). Самае дзіўнае было, што яе, пакінуўшую родны кут зусім маленькай дзяўчынкай пазналі. «Ты пэўнна Эўка будзеш, — па вясковаму проста зьвярнулася да яе старэйшага веку жанчына.— Як дзьве кроплі вады на свайго бацьку падобная. А памятаеш, як ты спадніцу да мяне тайком прыносіла’.. Забылася, пэўна. Тыж тады зусім дзеўчынё была.» «Ад’яжджала я з Бацькаўшчыны з ск ладанымі пачуцьцямі, — расказвала Эва Яраховіч па прыездзе.— Столькі новага пабачыла, столькіх людзей пазнала. У Жыровіцкім манастыры была. Ваду сьвя тую з калодзежа піла. А потым паехала на сваё Палесьсе. Як пабачыла ўсё тое гора, што прынёс Чарнобыль на беларускую зямлю, так сэрца ў мяне і зашчаміла. Ведала, што Чарнобыль прынёс нам вялікую бяду, але да канца я зразумела ўвесь гэты жах, усю трагедыю народу толькі там. Бачыла я сваіх кузінак, прыгожанькія дзяўчынкі, галоўкі беленькія, што лянок, а вочкі бла кітныя, як васілёчкі. I ў іх ужо другая ступэнь шчытападобнай залозы. Што далей будзе зь ім, ня ведаю. Як успомню маю вёску, маіх сваякоў—плачу. Вельмі цяжка ўспамінаць Бацькаўшчыну». Зося Шымчык таксама вельмі хацела пабачыць сваю хату, адкуль іх сям’ю выслалі ў Сібір. Дом іх быў вялікі, сьветлы. Яго потым у Маладэчна перавезьлі і доўгі час збожжа захоўвалі. А пасьля— хату вартаўнік сабе прыбраў. Стаў жыць у ёй з сваёй сям’ёй. Тады мець такія хароміны ўжо не лічылася перажыткамі капіталізму. «Усё зьмянілася на Бацькаўшчыне,— дзялілася сваімі ўражаньнямі яна. Ма ладэчна маё і не пазнаць. Пабудавалі выскокія гмахі, а з рэчак нашых паўнаводных парабіліся канаўкі, што пераскочыць можна. Толькі царкву, у якоую раней мы хадзілі ўспомніла і некалькі хатак, што каля яе стаялі. Царква не зьмянілася. Яна так усе 50 гадоў і прастаяла і ніколі не зачынялася. Зайшла я ў яе. Сьвечкі паставіла, і быццам бы ў тыя часы вярнулася. Праяжджала я BecKi. Домікі чорныя, увайшлі ў зямлю, цяж ка было глядзець на гэтае. Адно толькі парадавала: нашыя лясы. Вось лясы — гэта прыгажосьць. Як лён, такія гладзенькія. Роўненькія, ніякага сухоцьця, толькі на вяршыні пушыстая мяцёлка. Лясы мне вельмі спадабаліся. Ды і наогул, падарожжа было вельмі добрае. Mae і майго мужа Янкі сваякі вельмі добра заапекаваліся мною. Паказалі мне ўсё, што маглі. У Маладэчна прывялі мяне да дома, дзе я раней жыла. Зьмяніўся ён, стаіць такі перафарбаваны...Але пазнала я яго і ў сярэдзіне пазнала. Усё мае дзяцінства перад вачыма прайшло... Сяргей Карніловіч, ініцыятар і арганізатар гэтай паездкі, ехаў у Беларусь ня першы раз. Гэта была яго 4 сустрэча з Бацькаўшчынай. Пэўна, што таго хва ляваньня, якое ў самы першы раз адчуў, ужо не было. Але і для яго гэтая паездка запомніцца надоўга.