Полацак №6-7, 1991

Полацак №6-7, 1991

56.18 МБ
—Добра. Здаецца, спадабалася ўсім. Прачытаў нават свае вершы.
—Вось бачыш,—быццамбы ўзрада ваўся Лёва. — А ты хваляваўся,— I па маўчаўшы, дадаў,—У мяне, Максім, неш та задачка адна не выходзіць. Другі дзень не дае мне спакою. Ты сёньня некуды пойдзеш?
—На канцэрт, у гімназію.
—Добра, схадзі разьвейся. А я тады вечарам папрацую. —Лёва пачаў рас кладаць на стале кнігі і канспэкты. Ён не заўважыў, як Максім ўзяў з паліцы тоненьнкую кніжку ў сьціплай вокладцы, на якой было напісана «Жалейка» і выйшаў з пакою. Праз некалькі хвілінаў яго высокая, крышку сутулая постаць, прамільгнула ў вокнах хаты.
Максім сьпяшаўся на Пятніцкі спуск, да Дзябольскага або, як яго называлі сябры, да Добіка. Ён любіў наведваць гасьцёўны дом сябра, дзе яго прыходу заўсёды былі рады. 3 Добікам Максім пасябраваў адразу, як толькі прыехаў у Яраслаўль і пайшоў у гімназію. Дзя
больскі быў першы зь гімназыстаў, каму юнак прызнаўся, што піша вершы на беларускай мове. To быў шчыры, разумны і разважлівы хлапец, які любіў літарату ру, музыку. Ён зь цікавасьцю чытаў «Нашу ніву» і навінкі беларускай літарату ры, якія Максім разам зь іншымі кнігамі прыносіў яму зь бібліятэкі бацькі. 3 Добікам паэт дзяліўся усімі сваімі перажываньнямі і думкамі. Менавіта йму ён прысьвяціў верш «Быць можа, пуціна жыцьця Лягла пярсьцёнкам друг...», які
потым назваў «Д.Д.Дзябольскаму».
Дзябольскія ўжо чакалі Максіма.
—Махім прыйшоў, Махім прыйшоў,—шчасьліва закрычала маленькая пляменьніца сябра, Вераніка. Яна цягну лася да Максіма, які вельмі любіў дзяцей, і заўсёды прасіла, каб ён расказаў ёй цікавую казку. Максім ня мог пайсьці ад Дзябольскіх, каб не паслухаць вясёлую шчабятушку. Ён любіў гэтую маленькую істоту ня меньш, чым любіўбы сваё дзіця. Але на гэты раз пагутарыць зь Веранікай не давялося. Трэба было сьпяшацца на канцэрт.
У іх мужчынскай гімназіі была лепшая ў Яраслаўлі канцэртная заля. Часта ў ёй праходзілі кацэрты прыежджых гас тралёраў. Пмназысты маглі заўжды наведваць іх. Праўда, іх кантрамаркі сі дзячых месцаў не гарантавалі і канцэрт даводзілася іншы раз слухаць стоячы. Толькі на гэтае ніхто ўвагі не зьвяртаў.
Максім зь дзяцінства любіў музыку. У ягонай сям’і да яе былі здольныя ўсе, асабліва маці, якая цудоўна грала на раялі і мела прыемны голас. Пасьля сьмерці матулі за выхаваньне дзяцей узяліся сёстры бацькі — Магдалена і Маша. Калі ў цёткі Машы было сумна на сэрцы або наадварот, вясёлай птушкай сьпявала ў грудзях радасьць, яна выконвала свае любімыя: «А дзеж тая
крынічанька, што голуб купаўся» або «Перапёлачку». Простыя мэлёдыі песь няў нарадзілі ў Максіма вялікую любоў да народнай музыкі. Яго захапленьне падтрымоўваў і бацька. Той лічыў, што музыку павінен ведаць і разумець кожны. Калі Адам Ягоравіч езьдзіў па службовых справах па губэрні, то браў з сабою невялікі грамафон і набор кружэлак. Ён ня толькі даваў сялянам слухаць музыку, але расказваў аб яе аўтарах. Ягоная апантаннасьць перадалася ўсім дзецям. Старэйшыя заўсёды сачылі за апошнімі музычнымі навінкамі. Як і на кнігі, грошаў на кружэлкі не шкадавалі. А Лёва нават спэцыяльнае дасьлед ваньне правёў, каб палепшыць акустычныя якасьці грамафоннага запісу. Па яго чарцяжах у хатняга грамафона пе рарабілі рупар. Амаль кожнаму музычнаму твору падбіралі спэцыяльную іглу.
Максім ішоў на скрыпічны канцэрт зь нейкім незразумелым яму хвалявань нем. Ён вельмі любіў скрыпку, асабліва творы Р.Веняўскага. Праўда, яму пада балася і гітара. Сын цёткі Машы Артур быў сапраўдным віртуёзам гэтага інструмэнта. Ён сам перакладаў клавісінную і фартэп’янную музыку Баха, Бетховена для гітары. Цудоўна выконваў ён і народныя творы. Максім быў у заха пленьні ад яго музычнага таленту. I ўсётакі скрыпцы ён аддаваў перавагу.
Сябры крышку спазьніліся. Музыкант ужо стаяў на сцэне і рыхтаваўся па чаць канцэрт. Заля, на дзіва, была амаль пустая. I Максім з Добікам зручна ўсе ліся на свабодных месцах.
—Пашчасьціла як... — Добік не пась пеў скончыць фразы, бо, як зачарованы, стаў услухоўвацца ў чароўную мэлё дыю, якая палілася ў залю. Скрыпка сьпявала. Яна то плакала, быццамбы ўбі тая горам, то сьмяялася, нібы дзіця. Але
такая была ў той песьні нуда, што аж за сэрца ханала. I ўявілася Максіму, што гэта не скрыпач на сцэне, а ягоны Музыка. «Плача скрыпка, льюць людзі слёзы, a музыка стаіць і выводзіць яшчэ жа ласьней, яшчэ нудней. I балела сэрца, і падступалі к вачам сьлёзы: так і ўдарыўсяб грудзьдзю аб зямлю ды ўсё слухаўбы музыку, усё плакаўбы па сваёй долі..».
Раптам Музыка зайграў мелодыю, да болі знаёмую Максіму. To была калыханка, якую ў дзяцінстве маці сьпява ла яму. Словы яе ён прызабыў, але мэлёдыя ўрэзалася ў памяць на ўсё жыць цё. Максім быццам бы ўвачавідкі ўбачыў маці, сьхілёную над ім. Ён бачыць усьмешку яе вуснай, што напяваюць яму калыханку, пяшчотныя рукі, што туга сьплятаюць касу. Ён чуе яе звонкі чысты голас...
Песьня абарвалася на самай высокай ноце. Маці так і ня скончыла яе. Апошні гук зазьвінеў у цішыні залі і застыў у паветры. Ніхто ня мог паверыць, што Музыка скончыў. I ў гэтай зьвінячай цішы Максім пачуў голас маці. Яе голас, яе інтанацыі: «Брава!» Ён міжволі павярнуў галаву ў той бок, адкуль ішоў гук і ўбачыў прыгожую стройную дзяўчыну, якая паднялася з свайго месца. Яе вочы, нібы зоркі, сьвяціліся ў застылай залі. I тады яму здалося, што гэта яго маці, маладая і шчасьлівая, вярнулася да яго.
Пляск удзячных далоняў перапоўніў залю. Публіка доўга не хацела адпускаць скрыпача з сцэны. А ў Максі ма не выходзіў з галавы вобраз дзяўчыны. Добік таксама знаходзіўся пад уражаньнем ад пачутага. Моўчкі сябры выйшлі на вуліцу і павольна пайшлі на наберажную Волгі. I тут Максім убачыў Яе. Прыгожа і лёгка яна крочыла насус
70
71
трач. Разам зь ёй шоў знаёмы Максіму па гімназіі Рафаіл Какуеў. Яны параўняліся. У чорных як ноч, вялікіх вачах дзяўчыны гучала музыка. Чаму гэта сэрца так моцна забілася? Што робіцца зь ім?
—Вось так сустрэча,—чуе ён голас Добіка,— Як вам спадабаўся канцэрт? Дзяўчына ўважліва глядзіць на Дзяболь скага, потым пераводзіць погляд на Максіма.
— Выбачайце, я не прадставіў Вам майго сябру. Знаёмціся, паэт Максім Бан дановіч.
Іх позіркі сустрэліся. I ён адчуў: здарылася нешта незнаёмае. Але чаму ён разгубіўся, быццам бы ўбачыў дзіва?
Аня Какуева
—Аня Какуева,—Пяшчотная тонкая рука яе лягла ў Максімаву далонь.
—Вельмы рады бачыць Вас. — Голас Максіма чамусьці асекся. Вы, пэўна, лю біце музыку? Я палюбіў яе зь дзяцінства. Мая маці вельмі прыгожа сьпявала. Я тады маленькі быў, але ўсе яе песьні памятаю.
— А зараз маці сьпявае? — умешваецца ў размову Рафаіл.
—Маці памерла, калі мне не было і пяці гадоў.
—Мая матулечка таксама мела добры голас. — Аня на хвіліну замаўчала, a потым нечакана для ўсіх і. мабыць для самой сябе, дадала. — Калі Вы любіце музыку, то прыходзьце да нас заўтра. У нас будзе невялічкі сямейны канцэрт.
... На крыльлях Максім ляцеў дамоў. Усё сьпявала навокал. I аднекуль здалёк ліліся вершы.
Ўжо позна. Мрок вясеньняй ночы.
На вузкіх вуліцах ляжыць.
А мне весела. Блішчаць вочы, I кроў ад шчасьця аж кіпіць.
Іду я радасны, харошы, Зьнікае з сэрца пустата... А пад рызінавай калошай Ціхутка хлюпае слата.
Каляі наберажнай ён затрымаўся. Даўно ўжо сышла на зямлю ноч, і залацісты стоўп ад поўнага месяца ўжо лёг на люстраную гладзь Волгі. Ён дрыжаў, пераліваўся агнямі і, папаўшы раптам пад хвалі, шырыўся, драбіўся. Здавалася, быцам на вадзе зіяе залатая кальчуга калісьці ўтопшага тут велікалюда, або быццам залаты невад калышыцца на цёмнай гладзі ракі , а ў ім кішма кішыць залатойжа рыбы. «Але патроху рассыплюцца зьвеньні кальчугі, распадзецца залаты невад на безьліч паблутаных, узьвіваючыхся сьветлых ніцей, ды зьліюцца паміж сабой пераліўчатыя ніткі, — і зноў будзе дрыжаць на рацэ ясны, бліскучы стоўп, быццам залаты шлях да блізкага шчасьця...»
(Максім Багдановіч, Шаман)
І «Яйв >
Чарнобыль: спроба аналізу сітуацыі
Ірына Кісялёва
Мабыць,1 самай цікавай падзеяй дру гога пасьлячарнобыльскага года стаў рэспубліканскі сход партыйнагаспадарчага актыву з удзелам міністра аховы здароўя СССР Чазава, які спэцыяльна прыехаў у Беларусь. На сходзе выступіў былы Ішы сакратар ЦК КПБ Я.Сакалоў. «Міністр аховы здароўя СССР, — сказаў ён,—зрабіў грунтоўны даклад, унёс шмат прапановаў, за што яму паклон».
«У рэспубліцы,— працягваў былы 1шы сакратар ЦК КПБ,— яшчэ вострымі за стаюцца праблемы... стаматалёгіі і зубапратэзаваньня.., штодзённа не выходзіць на працу 120 тыс. чалавек, высокім застаецца ўзровень захворваньняў. Але шмат праблемаў можна былоб вырашыць, калі мінздраў, аддзелы Дзярж пляна і Саўміна рэспублікі былі больш клапатлівымі і ўважлівымі... Пры наяўнасьці ў рэспубліцы такога прамыслова га патэнцыяла ужо даўно можна былоб вырашыць пытаньне з вытворачасьцю, напрыклад, столікаў для немаўлятак, возі каў для перавозкі ежы, мэдыцынскіх вагаў...»
Абодва міністра аховы здароўя — Чазаў (СССР) і Улашчык (БССР) гаварылі аб атмасфэрным паветры Наваполацка і Салігорска, аб гігіене і санітарыі, аб барацьбе зь пьянствам...
Ці не цынізм разважаць у той час пра возікі для перавозкі ежы і мэдыцынскія вагі?.. Няўжо міністр аховы здароўя БССР Улашчык спадзяваўся, што усё тайнае з Чарнобылям ня стане яўным?
1. Заканчэньне. Пачатак у № 25.
Можа таму, нават тады, калі прыма лася Праграма па ліквідацыі вынікаў аварыі, калі ужо было вырашана, што з тэрыторыі, дзе звыш 15 кюры на км неабходна адсяляць людзей, кіраўнік урадавай Камісі па праблемах Чарнобыля Еўтух зрабіў заяву што магла сарваць арганізаванае перасяленьне з забруджа ных тэрыторыяў: «..по оценке спецналнстов, прожнванне в этнх населенных пунктах (гутарка ідзе аб тэрыторыі з шчыльнасьцю забруджаньня ад 15 да 40 кюры на кв. м, у якіх жыве 96 508 людзей — І.К.) в обіцем, не опасно для здоровья людей, но связано с соблюденнем лнчной гнгены, ведення сельскохозяйственного пронзводства, возможного прнобретення отдельных продуктов пнта ння..» («Советская Белоруссня» 2610. 89.) «Этнм жнтелям,—казаў далей Еўтух, — предоставляется право свободного выбора — уезжать нлн оставаться н получать соответстуюіцне фннансовые н соцнальные льготы за дополннтельные неудобства н определенный рнск».