Але не выракліся людзі з Бацькаўшчыны той песьні, у якой надзея і боль па роднай, скалечанай і пакінутай Богам зямлі гучала. He адхіліся яны ад музы каў, паверылі ім. Усё мацьней I велічней загучала песьня з далёкага Замежжа. I не было ўжо сілаў стрымаць яе. Бо былі ў яе крылы і мэлёдыя праўды... I пачуў тую песьню Сын Божы. 1 сказаў: «Жыва яшчэ душа ў народзе гэтым. Але калі зварухнецца душа чалавека, толькі песьня здолее спатоліць яе». I песьня спаталіла 1 выратавала яе. Шануйцеж песьні свае. Амін. 58 59 Сёньня вольналюбівую песьню Беларускага Замежжа ўжо не спыніць і не стрымаць. Яна, нарэшце, становіцца часткай нашай нацыянальнай спадчыны. Нават акадэмічныя інстытуты, якія раней і слухаць не хацелі пра мастацкую, літаратурную, навуковую, тэхнічную творчасьць эміграцыі сёньня пачынаюць выпраўляць свае і чужыя памылкі. Дырэктар інстытута літаратуры АН БССР Віктар Каваленка, характэрызуючы гэты працэс, адзначыў: «Так, сярод за межных беларускіх пісьменнікаў ёсць людзі са складанымі палітычнымі лёсамі, але гэта акалічнасць не павінна варожа адхіляць ад іх творчасьці, якая таксама зьяўляецца часткай духоўнага жыцця беларускага народа. Акрамя таго, час пачаць улічваць, што зламанасць лёсаў у многіх з іх адбылася далёка не заўсёды па іх уласнай волі. Творчасьць эмігрантаўпісьменнікаў безумоўна патрабуе абёктыўнага вывучэньня нескажонай ацэнкі. На фоне сучаснай замеж най беларускай літаратуры асабліва пры кметныя фігуры Н.Арсеньневай і М.Сяд нёва. He толькі па абавязку прафэсыйпага доўгу, але і па загаду сацыялістычных сьветапоглядных перакананьняў, што прызнаюць прынцып сапраўднага гістарызму, мы павінны імкнуцца да аб’ектыўнай паўнаты ўзнаўленьня ўсёй духоўнай спадчыны, якая маецца ў гістарычным распараджэньні беларускага народу». («Голас Радзімы», 20. 09. 90) Дай Божа, гэтым словам хутчэй збыцца, пакуль яшчэжывыя самі творцы, пакуль палаюць нашыя душы. Мы павін ны сьпяшацца, I ня толькі па прафэсыйнаму абавязку, а па загаду сэрца, доўгу перад тымі людзьмі, якія, данеслі да нас свае песьні. Зараз на Бацькаўшчыне, мабыць, няма ніводнага сур’ёзнага і паважанага выданьня, якое б не пазнаёміла свайго чытача з эмігранцкай літаратурай. Пасьлядоўна і зь любоўю распачалі гэтую справу добрыя сябры «Полацака» часопісы «Полымя» і «Спадчына», газэты «Роднае слова», «ЛІМ». Так, «Полымя», пачынаючы з чацьвёртага нумара гэтага г., друкуе падборку вершаў паэтаўэмігрантаў. Чытачы змаглі пазнаёміцца з творчасьцю Алеся Змагара, Янкі Золака, Міхася Кавыля й іншых майстроў слова. «Спадчына» зьмясьціла «Айцы» БССР і іхны лёс» Аўгена Галубовіча. «Роднае слова» ад 1521 травеня 1991 г.— апавяданьне Аляксандры Саковіч «Пра тое, што ў сэрцы». Успаміны Іны Рытар пра Купалу надрукавала «ЛІМ» ад 26.04.91 У жнівеньскім нумары (32 ) газэты зьмешчаны артыкул Л. Савік пра творчасьць Масея Сяднёва. (Чытачы «Полацака» маглі прачытаць яго ў скарочаным варыян це ў ліпеньскім (4) нумары часопіса). I гэты сьпісак далёка няпоўны. Сэньня мы працягваем знаёмства з творчасьцю паэтаў эмігрантаў. Наш пастаянны аўтар Масей Сяднёў на гэты раз выносіць на суд чытача новы біблей скагіранічны цыкл. У ім сабраныя вер шы, якія ўзьніклі на памежжы паэзіі і прозы, у тым магічначарадзейным полі, дзе будзённае, звычайнае, звыклае сустракаецца з узвышаным. Дзе сёньняшняе пранікае ў далёкае мінулае, мінуласьць ператвараецца ў наш час. Увесь цыкл аб’ ядноўвае адвечны матыў пошукаў суладнасьці паміж чалавекам і Богам. Зьвяртаньне да біблейскае тэмы, да якой прыходзяць ўсе Майстры, гэта ня толькі жаданьне асэнсаваць нашу мінуўшчыну або пакінуць свае сьляды на дарозе, што вядзе ў храм. Гэта—ў нечым асэнсаваньне свайго шляху ў сусьветнай гісторыі, асэнсаваньне сваіх, Масеевых Д Маісеевых законаў жыцьця..» Творчасьць Масей Сяднёў 3 цыклу «Біблейска гіранічныя вершы» Стварыўшы неба і зямлю, задаволены, Бог сказаў: гэта добра. У небе запаліў сьвятла ліхтар, каб гнаў зь зямлі ён цемру, каб кіраваць начой і днём, выразна адзьдзяляць сьвятло ад цемры. I Бог усклікнуў: гэта добра. Зямлю ў зяленіва ён апрануў, разьвёў на ёй жывёл, зьвяроў усякіх. I дрэва, што прыносіць плён, Ён пасадзіў. Таксама не забыў Ён гадаў пасяліць на цьвердзі земнай, сказаў: і гэта добра. Нарэшце, Бог, паводля вобліку свайго,— у творстве сваім найвялікшым— стварыў на цьвердзі земнай чалавека. Ды толькі не падумаў ён, ці гэта добра. Маісей міласэрны Калі будзеш жаць на полі тваім і забудзеш сноп на полі, не вяртайся ўзяць яго— няхай ён застанецца прышламу, удаве, сіраце. У нас калгасы куды больш міласэрныя за Маісея: на полі застаецца ня толькі сноп— кнопы снапоў застаюццца нязьвезенымі. 1991 60 61 Адкуль мы пайшлі I стварыў Бог жанчыну з рабра чалавека, каб яму аднаму ня было сумна. I назваў Бог тую жанчыну Евай, што пабеларуску азанчае: Жыцьцё. Строга наказаў Еве Бог ня есьці пладоў з дрэва пазнаньня дабра і зла. Але тое дрэва ў Эдэме было такое прыгожае і прынаднае! А тут яшчэ і зьмей падначыў: «Ня бойся —еж». і не ўцярпела Ева: пакаштавала ад таго дрэва. Мала таго — і мужа свайго спакусіла пакаштаваць. Голыя — у раюж —яны пазналі адзін аднога: саграшылі, За гэты грэх Бог выгнаў іх з раю. сказаўшы Еве: за непаслухмянасьць будзеш у муках страшэнных раджаць дзяцей. I Ева раджала. Адсюль во і пайшлі мы, непаслухмяныя дзеці. Як толькі Бог церпіць нас , непаслухмяных? Саляны слуп Калі Бог вырашыў зьнішчыць — за грахі— Садом і Гамору разам з насельніцтвам, Ён усёткі дбаў, каб праведнікі засталіся жывымі. Гэтак праз сваіх ангелаў ён наказаў Лоту і ягонай жонцы ўцякаць з Садому і Гаморы, але нагадаў, каб уцякаючы, не спыняцца і не аглядацца назад. Жонка Лотава, уцякаючы, усёж аглянулася I нявідойна ўвасобілася ў саляны слуп. Я ня веру ў гэта: я ўвесь час аглядаюся назад, у мінулае і— не слупянею. У вянок нашай мовы Уладзімір Бакуновіч Родзічы і суродзічы Гэтыя словы розьняцца толькі адценьнямі. Асноўное ёсьць «Родзічы», ка ліб ня было родзіча, не маглоб быць «суродзіча». Слова «родзіч» ёсьць вельмі старое, адказвае расейскаму «зем ляк». «Старыя пройдзены дарогі і сьцежак тысячы людзкіх, Дзе і мае хадзілі ногі і ногі родзічаў маіх». (Я.Колао. Суродзіч ёсьць маладзейшае, адказвае расейскаму «соотечественннк». Калі мы хочам падкрэсьліць блізкасьць з родзічамі, скажам «суродзічы» або «суродзіч». Памагаць або дапамагаць? Варта зьвярнуць увагу на гэтыя сло вы. Калі, прыкладам, у Сьцяпана пера куліўся воз з снапамі, ён кліча Рыгора: «Браток, хадзі, памажы мне падняць мой воз!» Спрабавалі падняць і не даюць рады. Клічуць тады Кастуся: «Кастусь, хадзі дапамажы нам падняць воз»! Калі газэце ці часопісу пагражае банкроцтва, бо цэны павысіліся, то газэта зварочваецца да чытачоў за помаччу, а не за дапамогай, бо каму гэта газэта або часопіс памагае, што просіць дапамогі? «для чаго дзеля»? «Дзеля», «для» або «Для», «дзеля»—гэта розныя формы аднаго і тагож слова. «Дзеля»—форма старэйшая, больш арыгінальная ды харак тэрная нашай мове. Рэзкай розьніцы ў значэньні гэтых словаў ў нашай мове дасюль не разьвілі. Можна сказаць, што заміж «для» ўсюду ў нашай мове можна ўжываць «дзеля» і можа, з увагі на большую арыгінальнасьць і характэр насьць апошняга, гэтак варта былоб рабіць. Затое «для» заміж «дзеля» можна ўжываць не заўсёды, ці лепш сказаць — не заўсёды гэтая замена гучэлаб прыродна ў нашай мове: «Ён зрабіў гэта дзеля мяне» або «Нельга дзеля розных прычынаў». Тут «для» гучэлаб і непры родна і не зусім выразна ў сэнсе. Трэба адзначыць, што «дзеля» можа ўжывацца і пасьля слова, да якога датычыць: «Хлеба дзеля», «чаго дзеля», «бацькоў дзеля». Такое ўжываньне ўзмацьняе выказваньне. Каб больш узмацьніць сэнс, можна ўжываць «для», «дзеля» адначасова, але першае «для»—перад словам, а другое «дзеля» пасьля, да якога яны датычаць «для цяпла дзеля», «для чаго дзеля.» Нашая мова часта абходзіцца без пасярэдніцтва «для» і «дзеля» і таму заўсёды, калі хочацца ўжыць гэтыя словы, пажадана памеркаваць, ці ня можна абыйсьціся бязь іх: «Даю вам», «пасылаю вам», тут «для» і «дзеля» гучыць блага. У сувязі з закранутымі словамі «для» і «дзеля» паводля нашага правапісу маюць канчатак я, а не е. Дзеля гэтага трэба пісаць подля, паводля, паделя, наводля, водля, бо яны аднае групы, нельга пісаць подле, паводле. У народнай мове «для» бывае скаро чаным у «ля». У літаратурнай мове «ля» ўжываецца замест «каля»: «ля мяне» і тут «ля» абазначае крыху большую блізасьць чымсьці каля. 63 62 Словы Міхася Кавыля. «««жяжяш* Край красы Музыка Кс. Барысаўца <тх#ж«®*ж# Край красы, Беларусьчараўніца, Песьняў хто аб цябе не пяяў? У забыцьці мне цябе не забыцца I ў магіле ты будзеш мне сьніцца, Сінявокая ўцеха мая, Сінявокая ўцеха мая. He знайшоў я тых скарбаў багатых: Іх вартуюць стальныя замкі... / з араваю сьмелых, крылатых, Праз жалезныя чорныя крать? Я імкнуўся на волю, ў блакіт, Я імкнуўся на волю, ў блакіт. На прасторах тваіх васільковых. Я сьмяяўся і плакаў ня раз; На кані ў іскрамётных падковах, Гойсаў ветрам, шукаючы ў сховах Скарб, што ў бурах згубіла зара, Скарб, што ў бурах згубіла зара. Край красы, Беларусьчараўніца, Пра цябе буду вечна пяяць. У забыцьці мне цябе не забыцца I ў магіле ты будзеш мне сьніцца, Сінявокая ўцеха мая, Сінявокая ўцеха мая. іншы варыянт 3 і 4 радка наступны: I да чыну адважных, крылатых, Праз стальныя варожыя краты Мастак Сямён Герус 64 65 Сьвятлана Белая «Ўчора толькі шчасьце глянула нясьмела... » Аня ўвайшла ў яго жыцьцё нечакана. Вось такжа, пасьля навальніцы, якая разарве сваімі стрэламі чорнае неба, раптам успыхне над горадам вясёлка, і адроджаная зямля запахне палынтравою. ...Максім прабудзіўся разам з сонцам. Нечакана адчуў, што дзень будзе незвычайны. Шчасьлівая ўсьмешка рас плылася на ягоным твары. Сёньня ён чытае на літаратурным гуртку даклад па беларускай літаратуры. Сямён Герус У хаце ціха. Чутна, як на суседнім ложку пасапвае Лёва. Максім ціхенька, каб не пабудзіць брата, прабегся босы да стала. Узяў зборнічак Купалы і зноў прылёг. 3 «Жалейкі» ён і пачне свой аг ляд. Праўда, трэба будзе падкрэсьліць, што гэта не самы ўдалы томік Купалы, бо шмат у ім яшчэ шурпатых вершаў, што амаль зусім зьліваюцца з тагачас ным слоям беларускай паэзіі. Толькі ці можна вінаваціць Янку за тое, што пісаліся тыя вершы пад Багушэвіча?