^^ Калі я 6 жніўня 1949 г. прыехаў у Нью Ёрк, то ў парту сустрэў мяне Ян Станкевіч. Ён паведаміў, што ў Нью Ёрку хочуць залажыць Беларуска Амэрыканс кае Задзіночаньне ў Амэрыцы (БАЗА). Ці згодны я быць сябрам БАЗА? Я даў сваю згоду. Праз некалькі дзён па прыезьдзе ў Кліўленд атрымаў ад Я.Ніхаёнка ліст з аплікацыяй, якую запоўніў і адаслаў. У той час да БАЗА належыла каля 15 асо баў. Прыступаючы да закладкі беларускае арганізацыі ў Кліўлендзе, я хацеў, каб ў нас паўстаў аддзел БАЗА. Аднак’ калі я паведаміў аб сваім намеры Кастусю Калошу, Янку Раковічу і Хведару Пагудзе, яны радзілі не гарачыцца з скліканьнем сходу, бо знайшлася група людзей, якую ўзначальвае Лявон Харытановіч, што варожа ставяцца да БАЗА. Я вырашыў асабіста пагаварыць зь Лявонам Харытановічам і Тамашам Ламакам. Ад Тамаша Ламакі я атрымаў каля 20 лістоў патрыятычнага зьместу і крытыкай «зарубежнікаў», калі ён праца ваЎ У фэрме. Размова з Т.Ламакам высьветліла, што ён нічога супроць ня мае, каб закласьці аддзел БАЗА і згадзіўся быць сябрам управы. Харытановіч зась ведчыў што ён будзе супроць «крывіц кае» БАЗА. У пятніцу, 22 верасьня сабраліся ў мяне Кастусь Калоша, Янка Раковіч, Кастусь Семянчук, Сьцяпан Кісель, Хведар 55 54 Пагуда і пастанавілі, каб я ў суботу паехаў у Мэнтар, там жылі Апацкія, Лягушы, Ерыкі, і Шчэрбакі—9 дарослых асо баў. Залежыла нам на Амельяна Апацка га, якога «дзядзькам» мэнтарцы называлі й адпаведна рэспэктавалі. У Нямеч чыне ён ня жыў у беларускім лягеры, мы не сустракаліся зь ім, ня ведалі ягоны погляд адносна «крывічоў» і «зарубежнікаў». Да часу арганізацыі БАЗА мы не карысталіся мянушкай «крывіч» і «за рубежнік» — усе мы былі беларусы, і я дапамагаў кожнаму, не пытаючы да якой групоўкі належыў ён у Нямеччыне. Цяпер, пад узьдзеяньнем некаторых асо баў, гэтыя ярлыкі пачалі навешываць таму ці іншаму. Мой вызыт у Мэнтары быў нечаканасьцю. Вечарам у хаце «дзядзькі» Амельяна сабраліся і пачалі распытваць пра навіны. Калі я папытаўся іхнюю думку адносна БАЗА, усе зьдзівіліся, што яна паўстала ў Нью Ёрку, а ў Кліўлендзе яшчэ ніякай беларускай арганізацыі няма. На маё пытаньне, ці пагаджаюцца яны, каб у Кліўлендзе закласьці аддзел БАЗА, атрымаў адказ: «Думаем, што ўсе мы тут падтрымаем гэтую прапанову». Сапраўды, ніхто не выказаўся супроць, кожны гаварыў, што няма патрэбы закла даць асобую, незалежную арганізацыю ў Кліўлендзе. Мы дамовіліся, што ў наступную нядзелю, 1га кастрычніка зро бім агульны сход беларусаў Кліўленда, каб афіцыйна залажыць аддзел БАЗА. У нядзелю аўтобусам вярнуўся ў Кліўленд. Ведаючы з папярэдняе размовы з Л.Харытановічам, што ён адмоўна ставіцца да БАЗА, я вырашыў зь ім неадкладна спаткацца і дамовіцца, каб агульны сход ня быў бурлівым. Паводля майго падліку, прыхільнікі арганізацыі аддзелу БАЗА мелі бальшыню, але магло стацца, што апазыцыя пасьля галаса ваньня ў знак пратэсту пакіне залю. Я, вярнуўшыся з Мэнтару, пайшоў да Хары тановіча. У яго хаце застаў Ламаку. Пачалася размова аб скліканьні сходу, і я прапанаваў, каб склікаць яго ў наступ ную нядзелю. Харытановіч спачатку не пагаджаўся, але я, ведаючы, што ягоны бацька быў удзельнікам Слуцкага паў станьня, сказаў, што трэба адзначыць гадавіну паўстаньня. Адкладаньне сходу затармозіць сьвяткаваньне. Харытановіч пагадзіўся на скліканьне сходу на 1 га кастрычніка. Я вырашыў запрапанаваць яму, ці згодны быць старшынёй сходу. Мая прапанова была вялікай нечака насьцю яму, ён разгубіўся. Ламака так сама быў зьдзіўлены, пару разоў перапытваў, ці буду я прапаноўваць канды датуру Харытановіча на старшыню схо ду. Запэўніў я Ламаку і Харытановіча, што не жартую, што буду старацца пераканаць людзей, каб абралі старшынёй сходу Харытановіча. Ідучы ад Харытановіча дамоў, сустрэў у парку Лінкольна Кастуся Калошу, Янку Раковіча, Кастуся Семенчука, Міхася Шыкалюка, Сьцяпана Кіселя, Хведара Пагуду і братоў Кузьміцкіх. Па дзяліўся інфармацыямі з сваёй паездкі ў Мэнтар. Яны зь цікавасьцю выслухалі, але, калі я сказаў ім аб размове з Харытановічам, пачалі мяне крытыкаваць. Усе аднагалосна папракалі, што зрабіў неразвжна, прапануючы Харытановіча на старшыню сходу. Я стараўся пераканаць сяброў, што мая прапанова Харытановіча ашчасьлівіла, праўдападобна ён пагадзіцца на аддзел БАЗА ў Кліўлендзе. Тады іншыя паўстрымаюцца галасаваць супроць, калі пабачаць, што Харытановіч галасуе разам з намі. Адносна маёй прапановы, каб Т.Ламаку выбраць на сакратара сходу апазыцыі не было, адно нас тойліва запатрабавалі, каб я быў сябрам прэзыдыюма, сядзеў побач з Харытановічам і быў яго ным дарадчыкам. Кожны з нас забавязаўся паведаміць іншых адносна сходу. Харытановіч у чацьвер пасьля працы прыйшоў да мяне. Я яго запытаў, ці ён нічога супроць ня мае, каб выбраць Ламаку на сакратара. Ён адобрыў прапанову і тут жа папытаў: «Каго ты хочаш узяць у камітэт?» Я яму адказаў, што здыму сваю кандыдатуру, калі мяне запрапануюць на старшыню. Харытановіч не чакаў такога адказу. Па чаў дапытвацца, чаму я не хачу быць старшынёю. Я адказаў, што людзі ня будуць мець да каго прыйсьці за дапамогаю і саветам, калі пачуюцца пакрыўджаныя старшынёй або сябрамі камі тэту. «Мне і табе трэба ўвайсьці ў кантрольную камісію, — сказаў я Хары тановічу. Вочы яго заблішчэлі, відаць было, што ён на гэтае не спадзяваўся. На ягонае запытаньне, каго я буду рэка мэндаваць на старшыню камітэту, адказаў, што сход выбярэ старшыню і сябраў камітэту. У суботу сабраліся ў мяне сябры, каб даведацца, ці праўду Харытановіч гаворыць, што я здыму сваю кандыдатуру на старшыню. Я пацьвердзіў чутку і запрапанаваў кандыдатуру Кастуся Калошы. Кастусь пачаў катэгарычна адмаўляцца. Сябры былі разгубленыя. Я растлумачыў, што дзеля арганізацыі на пачатак трэба выбраць Калошу. Пачалі яго прасіць, і ён пагадзіўся пры ўмове, што я буду дапамагаць яму. Я прыабя цаў. Сход быў назначаны на 3ю гадзіну ва ўкраінскім народным доме. Зь невя лікім спазьненьнем я адчыніў сход і запрапанаваў выбраць прэзыдыюм, на стар шыню праз аклямацыю выбраць Хары іа новіча. Гэтага ён не чакаў. Раздаліся воплескі, Лявон Харытановіч быў расчулены. На сакратара было дзьве кандыдатуры: Міхась Шыкалюк і Тамаш Ламака. Выбралі Ламаку. Харытановіч запрапанаваў праз аклямацыю выбраць мяне як сябра прэзыдыюму. На агульным арганізацыйным сходзе было 50 асобаў. Харытановіч прывітаў сход, падзякаваў за абраньне яго старшынёй, папрасіў а. Аляксандра Лічко прачытаць малітву, каб сход прайшоў памыслова. Пасьля малітвы зьвярнуўся да мяне, каб я высьвятліў прычыну скліканьня сходу й якую арганізацыю я маю на ўвеце. Я паведаміў, што дзесяткі на шых людзей працуюць у фэрмэраў і просяць дапамогі ў пераезьдзе, шмат людзей у Нямеччыне, якім патрэбная да памога, маем сярод нас людзей, што незадаволеныя памяшканьнем і працай, дзеля гэтага патрэбна арганізацыя. У Нью Ёрку ўжо паўстала беларуская арганізацыя пад назовам БАЗА, яе зале галізавалі амэрыканскія ўлады. Калі мы закладзем аддзел БАЗА ў Кліўлендзе, мы не патрабуем браць адвакатаў, каб зь ім апрацаваць статут і праводзіць легалізацыю арганізацыі. Я зачытаў статут БАЗА і запрапанаваў праз галасаваньне прыняць. Харытановіч не запярэчыў, a наадварот, паставіў на галасаваньне, папарасіў падняць рукі, хто за прачытаны мною статут. Паколькі падняло каля 40 асобаў, Харытановіч асьведчыў :«Статут прыняты». Прыступілі да выбару камітэту, хтосьці з прысутных падае маю кандыдатуру. я падняўся й асьведчыў, што здымаю яе і прапаную на старшыню 56 57 Кастуся Калошу. Паколькі некаторыя патрабавалі выясьненьня, чаму здымаю кандыдатуру, прыйшлося тлумачыць і адначасна апеляваць, каб Кастуся Калошу выбралі старшынёй. Нехта падаў кандыдатуру Харытановіча, але ён таксама адмовіўся, падавалі прозьвішчы іншых асоб, яны адмовіліся. Пачуліся галасы: «Хутчэй стаўце на галасаваньне, пакуль не адмовіўся Калоша». Амаль усе паднялі рукі за Кастуся. Заступнікам яго выбралі Тамаша Ламаку, сакратаром Міхася Шыкалюка, скарбнікам Сьцяпана Кісяля. У кантрольную камісію ўвайшлі Міхась Белямук старшыня, сябры Лявон Харытановіч і а. Аляксандр Лічко. На здымку: справа налева сядзяць— у першым радзе: Кастусь Семянчук, Аўген Калубовіч (Каханоўскі), Міхась Белямук. У другім радзе: Аўген Якубовіч, Мікола Стасевіч. Стаіць: Аўген Кайко 14га кастрычніка 1950 г. А.Каханоўскі пісаў: «Твой сёняшні ліст у БАЗА мяне бязьмежна усьцешыў. Скажу шчыра: такія лісты мяне дадаюць сілаў і настрою. Большбы нам такіх як Ты. У Вас трэба многім вучыцца, як працаваць, а не барабаніць языком. Ліст, заява ў БАЗА цэлага аддзелу ў 45 сябраў, таксама пратакол, сьпіс сяброў— так акуратна, умела, салідна. Няма слоў, каб пахваліць Цябе і Вас усіх. Мне як мае вучні Вы зрабілі вялікі гонар. Цешуся! Зрабілі Вы дужа шмат, дай Бог, каб зрабілі яшчэ болей. У гэтым я не суміваюся. Дужа рады, што паміж Вамі знайшоўся а.Аляксандр!» Здымак зроблены ў нямецкім лягеры Міхельсдорф ў 1947 годзе. і« сжл Апокрыфы мінулых дзён Сьвятлана Белая «...Калі скончылася сем тысяч год ад стварэньня сьвету, Хрыстос зноў зышоў на зямлю і хадзіў па ёй, каб споўнілася тое, аб чым казалі прарокі... I разам зь ім былі сьвяты Пётра і сьвяты Юры. Але ніхто зь людзей не пазнаў яго.А» Толькі адзін музыка пазнаў Хрыста і пажаліўся на сваю нікчэмнасьць. I спытаўся тады апостал Пётра Хрыста: «Вучыцелю, у гэтай старонцы ёсьць людзі, каторым няма чаго есьці. Ціж не сьцісьнецца ад сораму сэрца гэтага чалавека, калі ён да іх, шукаючы скарынкі хлеба, прыйдзе зь песьняй сваёй? ...I, адказваючы яму, сказаў Хрыстос: Так, жыцьцё гэтых людзей цяжкое, беднае і прыгнечанае. Чамуж ты хочаш яшчэ і красу адабраць у іх? Мала дадзена ім — няўжо ж трэба, каб было яшчэ менш?... Ты, шкадуючы долі галодных людзей, асудзіў песню, але галодныя людзі не асудзілі яе. Жыва яшчэ душа ў народзе гэтым. I далей ужо моўчкі ішлі яны. I босыя ногі Хрыста пакідалі на цёплым і мяккім пылу дарогі сьляды. Але гора вам, людзі, бо даўно ўжо затапталі вы іх.». 1. Максім Багдановіч, Апокрыф. Калі скончылася 20 год ад сканчэньня сьвету, Сатана зноў зышоў на тую адваяваную ім зямлю 1 хадзіў па ёй, аглядаючы свае падзелы. I пачуў раптам песьню ён з далёкага, няпрызнанага 1 непакаронага яму Замежжа, песьню выгнаньніка, ад якой сэрца плакала. I загарэліся ліхаманкава ад гневу ягоныя вочы, пачалі метаць яны свае стрэлы: ашуканства, падману і паклёпу. I асудзіў ён тую песьню. А музыкі і тыя хто яе сьпяваў, таксама былі асуджаныя.