Полацак №6-7, 1991

Полацак №6-7, 1991

56.18 МБ
Вельмі цяжкае жыцьцё наступіла, калі ў Менску апынулася смаленскае геста па, бо Смаленск зноў стаў нашым. Побач з смаленскім гестапам, якое складалася часьцей усяго з расейскіх уцекачоў, аз вярэлых антысэмітаў, пачалі дзейнічаць атрады карнікаў супроць партызанаў. Гэта былі воінскія згуртаваньні з ліку літоўскіх, фінскіх вайскоўцаў і нават салдатаў іспанскай блакітнай дывізіі. Мне таксама давялося зьведаць, што та кое смаленскае гестапа.
(Працяг у наступным нумары)
42
КЛІЎЛЕНД ЗША
Да 115годзьдзя з часу нараджэньня Алёйза Пашкевічанка — Цётка
Юльяна Дубяйкоўская
Алёйза Пашкевічанка (Цётка) нарадзілася 3га ліпеня 1876 г. ў вёсцы Пешчына Лідзкага павету. Пазьней аж да 17 году жыла ў вёсцы Стары Двор. У сям’і было 5 дачок і два сыны. Вучылася яна ў расейскай гімназіі Прозаравай у Вільні і пасьля сканчэньня з найлепшымі адзна камі паехала ў Пецярбург далей вучыц ца. Там спаткалася із сваім будучым му жам Кэйрысам, каторы падае наступнае із сваіх успамінаў пра Цётку.
«У Пецярбург Алёйза Пашкевічанка запісалася на вышэйшыя пэдагагічныя курсы прафэсара Лезгафта й адразу трапіла ў самы вір рэвалюцыйнага руху акадэмічнай моладзі. У гэтым асяродзьдзі яна пачулася адразу «як у сябе до ма». Уважала за свой абавязак і гонар быць усюды там, дзе так ці гэтак выяўляўся нарастаючы супраць існуючага ла ду настрой. Яна наведвала сходкі, брала ўдзел у дэманстрацыях, рупілася пра арыштаваных сяброў. Чулася Беларускай і гэткаю засталася назаўсёды.»
У тагачасным Пецярбургу Пашкевічанка знайшла сьціплае сваё нацыянальнае асяродзьдзе. На тэхналягічным інсты туце студыяваў тады Вацлаў Іваноўскі, Цётчын сусед з двара Лябёдка, пазьней шыя гады ейны доўгагодні супраціўнік. 3 блізкіх Цёткі прыяцеляў прыпамінаю Сабіну Ячыноўскую, якая пасьля выйшла замуж за Вацлава Іваноўскага.
Нязвычайна жывога характару, няш тодзённая, яна вырозьнівалася і ў шматкалёрным асяродзьдзі ды адразу зрабіла
на мяне ўражаньне «чалавека з жывой душой». Калі з прычыны студэнцкіх страйкаў школы зачынілі, Цётка вярнулася дамоў. У Вільні ад 1903 году дзеіла Беларуская Рэвалюцыйная Грамада. У 1906 г. пачынаюць выходзіць у Вільні беларускія тыднёвікі, спачатку «Наша Доля», а пасьля «Наша Ніва». Для Цёткі была гэта ці не найбольш інтэнсыўная пара ейнай палітычнаграмадзкай працы. Поўна было яе ўсюды. Першы раз я яе спаткала зусім неспадзявана на сацыялістычным мітынгу і дзівілася, як яна зьмянілася. Я ж яе знала як малагавар кую, спакойную жанчыну, а тутака перад аўдыторыяй была аратарка, якая зь вялікай сілай і перакананьнем будзіла ў слухачоў запал і любасьць да прыгнечанага работніцкага люду і беларускага сялянства, за вызваленьне і лепшую долю якога трэба ахвяраваць усе свае сілы і жыцьцё. Слухаючы Алёйзу Пашкевічанку, я разумела, што яна ўзапраўды адчувае тое, да чаго ўсіх заклікае, і дзеля таго, што гэта плыло ў яе ад душы, яна мела вялікі ўплыў на ўсю вя лікую аўдыторыю. Працавала яна ў газэце, брала ўдзел у сходах, выступала як прадстаўніца Беларускай сацыялістычнай Грамады на нарадах дэлегатаў рэвалюцыйных партыяў. Як мне здаецца, тады яна пачынала прабаваць свае паэтычныя здольнасьці. Прынамся яе верш «Хрэст на свабоду» быў адным з найпапулярней шых з публічна дэклямаваных вершаў. У васобе Цёткі малады беларускі рух зда
быў ня толькі адданаю ўсёй душой пра цаўніцу, але і няўтомную ініцыятарку самога руху.
Жывучы тады ў Вільні, Цётка жыла сярод свае сям’і. Ейныя два браты, абод ва ахвіцэры Маладэчынскага пяхотнага палку, нежанатыя, мелі супольнае паме шканьне на Сьніпішках. Братоў наведвалі прыездам старэйшая сястра Стэфанія і маладзейшая Каміла. У братоў жыла й Алёйза. Дзейнага падтрыманьня сваёй бе ларускай нацыянальнай працы ад сяброў свае сям’і яна ня мела. Але й ейны ўдзел у беларускім руху не ўважаўся ў сям’і за нейкае няшчасьце.
У 1905 годзе, калі заламалася рэва люцыйная дзейнасьць, Цётка выехала ў Кракаў, каб ня быць арыштаванай і пачала студыяваць літаратуру на Кракаўскім унівэрсытэце. Наведвала там таксама драматычную студыю артысткі Сольскай. Ужо значна пазьней, 1913 г., калі яна стала жыла ў Вільні, ПашкевічанкаКэй рыс пакладала шмат натугаў, каб зарганізаваць і рыхтаваць трупу беларускіх артыстаўаматараў для гастроляў па меншых мястэчках Віленшчыны.
Алёйза Пашкевічанка, якая кожнай працы аддавалася ўсёй сваёй душой, ня ўмела сьцерагчы свайго здароўя. Яна ня знала супачынку, калі трэба было нешта тэрмінова выканаць. За працаю часта забывалася, што трэба й есьці. Калі была студэнткаю ў Кракаве, не хацела зварачвацца да блізкіх па дапамогу, дык часта галадавала. Як найменш рупілася яна пра свае ўборы—ёй усё ішло. Калі ў 1907 г. Кэйрыс па дарозе завярнуў у Закапанае, у гуральскай хаціне знайшоў хворую на лёгкія Цётку. Нядбайнасьць пра здароўе з часам памсьцілася. Аднак Цётка была як заўсёды жвавая, чуйная на падзеі, і найменш дбайная пра сябе.
Калі яна паправілася зь лёгкімі, пе
рабралася на студыі ў Львоўскі ўнівэрсытэт, на гістарычнафілёлягічны факуль тэт. Цікавілася моцна гісторыяй, таму для свае дыплёмнае працы яна ўзяла гістарчную тэму: «Паўстаньне Сьвідрыгайлы». Пазьней тэму зьмяніла і пачала зьбіраць матэрыял пра беларускую батлейку. Гэтага матарыялу назьбірала да волі шмат, працы аднак не напісала. На Львоўскім унівэрсытэце Пашкевічанка студыявала да 1911 г .
У 19069 г„ калі спадае рэвалюцыйны рух у Расеі, Цётка на даўжэйшы час адмяжавалася ад палітычнай дзейнасьці ды аддавалася	нацыянальна—культурнай
працы. Новы кірунак набыла ад гэтага часу й ейная паэтычная творчасьць. Заўсёды яна верыла ў сьвятлейшую буду чыню свайго народу. Найбольш працы і цёплай рупнасьці аддала тады выда ваньню часопіса для моладзі «Лучынка».
У лютым 1912 г. Пашкевічака выйшла замуж за інжынера Кэйрыса і ад гэтай пары жыла ўвесь час у Вільні, наведваючы рэдчас Менск, сваё да Кэйрысава роднае месца і Віленшчыну.
Цётка тады ня мела ніякай працы, што зьязвалаб яе. Ўвесь свой час аддавала справам беларускага руху. Шмат пі сала. У сваю творчасьць яна заўсёды ўкладала душу. He заўсёды было ёй лёгка выказаць словамі перажываньні, пачуцьці і думкі. Чарнавікі ейных друкаваных твораў паказваюць, што часта патрэбная была марудная праца, пакуль выражаныя думкі знаходзілі сабе адпаведную форму на паперы. Можа дзеля гэтага Цётка не пасьпела стварыць гэтулькі, колькі абяцаў ейны, перажываньнямі назьдзіў багаты, нутраны сьвет.
Першая сусьветная вайна прывяла Цётку на новы шлях працы. Віленскія шпіталі запоўніліся раненымі і хворымі на заразныя хваробы. Цётка ня ўмела
46
47
быць абыякавай да падзеяў, і ў вясну 1915 г. пачала працаваць як сястра міласэрдзя ў бараку заразных хваробаў. Працавала да позняй восені. У восені гэтагаж году загінуў у франатавых баёх каля Горадні Цётчын брат Язэп. I гэта быў пачатак ідучых на яе няш часьцяў.
Я спаткалася з Алёйзай Пашкевічанкай, па мужу Кэйрыс у тым жа 1915 го дзе ў гасподзе Івана Луцкевіча. Іван Луцкевіч мяне запрасіў на паседжаньне Беларускага Камітэту Помачы Пацярпелым ад вайны. Яна казала, што жыве з мужам у Вільні і працуе ў шпіталі. Я расказала, што дзеля ваенных падзеяў я засталася ў Вільні, бо не хацела пакінуць маю радзіму і гэтым перапыніла сваю навуковую працу. «Нічога», казала Алёйза Пашкевічанка, «будзем працаваць у роднай Вільні, тут твая веда і праца будуць больш прыдатныя. Асабліва мяне цешыць, што ты знайшла дарогу да нашага Камітэту». Мы пераклалі ў нямецкую мову мэмарыял у справе беларускіх школаў. Яна зь нязломнай сваёй энэргіяй горача бралася за справу і была ў духу й энэргіі найлепшай сяброўкай Івана Луцкевіча. Яна асабліва рупілася аб адчыненьні беларускіх школаў, і памага ла знайсьці памешканьне й інвэнтар. Ха дзіла з роспытамі па раёне, вышукавала беларускія сем’і і заклікала бацькоў запісываць дзяцей у свае школы. I як мы ўсе цешыліся, калі ў лістападзе 1915 году была адчыненая першая беларуская пачатковая школа ў Вільні. Дзеля таго, што ня было настаўнікаў, супольным стараньнем Цёткі й Івана Луцкевіча былі адчыненыя Беларускія настаўніцкія кур сы. Цётка не выкладала, але вельмі цешы лася, што калі 3х месячныя курсы закончацца, дык можна будзе адчыніць бе ларускія школы на ўсіх прадмесьцях.
дзе больш жыве Беларусаў. Калі Вільня апынулася пад пагрозай голаду і трэба было ратаваць ад галоднай сьмерці дзя цей і арганізаваць публічныя сталоўкі і прытулкі для дзяцей, Цётка адразу ўклю чылася ў гэту працу. Ды ненадоўга. У канцы 1915 г. захварэў на тыфус яе бацька й яго павезьлі ў шпіталь у Ліду. У студзені ён памёр. Цётка паехала з мужам на паховіны ў Ліду, а стуль на родную сялібу ў Стары Двор. Там лютавала эпідэмія тыфусу й Алёйза пачала хадзіць па хатах дапамагаць хворым, сама яна не ўсьцераглася, таксама захварэла, і ўначы з 34 лютага 1916 году памерла, маючы 40 гадоў. Перад сьмерцяй прасіла, каб пахавалі яе на бацькоўшчыне паміж родных палёў.
Цётка была арганічна зьліўшаяся зь беларускім народам, і яе як у творчасьці, так і ў жыцьці — заўсёды цягнула туды, дзе было больш гора, больш крыўды. Гэта ня выпадкова: у сваёй твор часьці Цётка шмат сэрца аддавала вяск оваму асяродзьдзю, самой гаротнай, са май прыбітай істоце — вясковай жанчыне.
Да яе магілы ў вёсцы Стары Двор ідуць людзі. Ідуць вясковыя жанчыны, a на помніку на ейнай магіле вырытыя словы зь яе вершу:
На магіле ўзыду дубам, Пачну шаптаць братнім губам Аб іх долі, аб свабодзе. Стану песьняй у народзеі
(Беларус, № 223224, 1975)
W «Абяздолены мой стромы шлях...» Мацьвей РэпкаўСмаршчок
Ён пісаў свае вершы:
У адны радкі — укладаў радасьць, у другія — ўспаміны, у трэція — смутак, I ва ўсе —сваю Душу.
Ён пісаў свае вершы:
He друкуй іх —казалі адныя.
Схавай —раілі іншыя.
Спалі —папярэджвалі трэція.
Ён забіў сябе, а не вершы.
Так загінуў, памёр Паэта.
Толькі вершы яго засталіся.
1	ня зьгінулі радасьць,
I яго ўспаміны,
I такі ціхі смутак...
Засталася душа Паэта.
I яна даляцела да нас.
%?г<
Мабыць, адным з самых нечаканых адкрыцьцяў на паэтычным небасьхіле для беларусаў Бацькаўшчыны стала імя Анатоля Бярозкі. Невялічкі зборнік паэзіі «Адзінаццаць вершаў» гпамастацку аформлены і выдадзены шчырым аматарам беларускай літаратуры і мастацтва др. Мацьвеям РэпкайСмаршчком з Мантысэля ў Мінэсоце) быў сапраўднай сэнсацыяй у 1989 годзе.