Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
*ПЯф ВЫДАНЬНЕ ЬЕЛАГУСКАГА КУЛЬТУРНА-асьветніцкага цэнтга
КЛІЎЛЕНД ЗША
№6 (16), 1992
Сьвятары, прыхажане, парафіяльная рада царквы Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе і таксама рэдкалегія часопіса «Полацак» віншуюць мітрапаліта Мікалая, Першага ярарха БАПЦ, з 75-годзьдзем зь дня народзінаў.
Зычым Вам усяго самага памыснага ў жыцьці, у служэньні Богу, Царкве, Народу Беларускаму. Прабывайце ў ласцы Божай, няхай дабраславеньні Яго множаць Вашыя добрыя справы
Роіасак
Published with the financial support of the parish Mother of God of Zyrovicy, Cleveland, Ohio, USA.
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэдактар), Міхась Белямук (сакратар), сябры—Сяргей Карніловіч, Іна Каханоўская, Вольга Дубаневіч (МакДэрмат), Лідзія Лазар--Ханенка, Янка Ханенка, Янка Салавянюк.
Editorial board : Svetlana Belaia (Editor), Michael Bielamuk (Secretary), Members--Serge Kamilovich, Ina Kachanovski, Olga Dubanevich (McDermott),Lydia Lazar-Chanenka, Yanka Chanenka, Jan Solowienuk
Ганаровыя сябры рэдкалегіі:
Анатоль Белы, Васіль Быкаў, Іосіф Юхо.
Прозьвішчы падпішчыкаў i ахвярадаўцаў рэдакцыя будзе публікаваць у часопісе.
All correspondence should be addressed to: S.Belaia or M.Bielamuk,
10915 Lake Rd., Cleveland, Oh. 44102, USA.
Tel. (216) 651-3451
Прывітаньні..............................................................  ;
Мітрапаліт Мікалай........................................................ 3
а. Міхась Страпко......................................................... 3
Часопіс «Полацак»......................................................... 3
Васіль Быкаў............................................................   4
Рыгор Барадулін..........................................................  5
Анатоль Грыцкевіч.......................................................   6
Анатоль Белы.............................................................  7
Лявон Ліпень.............................................................. 7
Беларускія грамадзкія арганізацыі, царкоўная рада царквы Жыровіцкае Божае Маці. 8
Міхась Белямук. 3 гісторыі	Сустрэч	Беларусаў.............................. 9
Зіцало жнтня
Юры Штыхаў. 3 гісторыі вывучэньня	крыжа	прэпадобнай Еўфрасіньні...........11
Лявон Калядзінскі. Храм сьв.Міхаіла зь Віцебску...........................14
Наша гісторыя
Язэп Юхо. Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права ў Беларусі Усталяваньне дзяржаўнасьці ўсходніх славян...............................  16
Міхась Белямук. Эмблема на шчыце герба «Пагоня».......................... 22
Паўла Урбан. Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў....27
Вобразы Бацькаўшчыны Людміла Дучыц. Помнікі даўніны ва ўяўленьні беларусаў.....................34
3 архіваў КДБ
Уладзімір Міхнюк, Якаў Паўлаў. Як загінуў Езавітаў........................37
Уласнаручныя паказаньні Езавітава, Канстантына Барысавіча................ 38
Роднае слова
Новыя творы Масея Сяднёва.................................................41
Міхась Кавыль Беларус.................................................... 43
Алег Лойка. Васілёк за калючым дротам.................................... 44
Васіль Супрун
Будзе жыць Беларусь!........................................................
Благаньнб................................................................ 47
Мы—ахвяра расправы........................................................47
Пагоня................................................................... 47
Спыніўся змучаны пагляд...................................................47
Чаго я хачу?............................................................. 48
Мы волі чакалі........................................................... 48
He да песень, браток, калі шыя ў ярме.....................................48
Марат Баскін. Магілёўскія калодзежы.......................................49
Мікола Равенскі. Падняты родны сьцяг дзяржавы. Пагоня.................... 51
Успаміны Яўгена Ціхановіча................................................53
Сьвятлана Белая. Віленскія беларусы расказваюць.......................... 57
3 жыцьця эміграцыі....................................................... 60

На першай бачыпцы вокладкі: Маестатычная пячатка Ягайлы
На другой бачынцы вокладкі: Юры Калядэнка. Партрэт мітрапаліта Мікалая
На трэцяй бачынцы вокладкі: Герб «Пагоня» на саргафагу Ягайлы.
На чацьвэртай бачынцы вокладкі: Пячатка Ягайлы да каранацыі
На развароце: Удзельнікі Другой Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі
Е^іарагія й любасныя мае
^раты і ^ёстры!
Вітаю Вас, суродзічы Беларусы, вернікі ў Госпада й ратаўніка нашага Ісуса Хрыста.
уся нашая Праваслаўная сьвятая Беларусь зь вялікім уздымам рыхтуецца і будзе сьвяткаваць 25-27 верасьня сёлета гістарычны юбілей—1000-годзьдзе існаваньня Полацкай япархіі. Гэта Божая наканаванасьць, што наш народ адзначае свае рэлігійныя даты. Мы верым, што з Божай волі у хуткай будучыні закрасуюць Еўфрасіньнеўскія крыжы на нашых сьвя-тынях па ўсёй Беларусі і што Багаслужбы будуць адбывацца на роднай беларускай мове. Так, мы ў гэтае верым, бо Сам Бог са сваім народам беларускім. I мы, правас-лаўныя за межамі Беларусі, з Вамі і духова далучаемся да адзначэньня 1000-годзьдзя Полацкай япархіі, бо-ж мы адзін і той-жа самы народ.
просім Усемагутнага Бога памагчы Беларускаму Народу пераадолець усе перашкоды, якія знаходзяцца на шляху да лепшага жыцьця.
аска 1 мір, і любасьць няхай множыцца, і дабраславеньне Божае няхай будзе з усім нашым Народам Беларускім.
25 жнівеня 1992 г. Таронта, Канада.
Пакорны мітрапаліт Мікалай, з Божай волі Першы ярарх БАПЦ.
Праз часопіс «Полацак» ад імя парафіі Жыровіцкае Божай Маці ў Кліўлендзе, штат Агаё, віншуем Беларусаў на Бацькаўшчыне зь сьвятам 1000-годзьдзя ўтварэньня По-лацкае япархі і, якая паспрыяла пашырэнь-ню й умацаваньню праваслаўя ў Беларусі, Няхай гэтае сьвята паслужыць яднаньню ўсіх Беларусаў, як на Бацькаўшчыне, так 1 за яе межамі.
Няхай Бог багаславіць Беларусь і яе народ!
Настаяцель парафіі Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе пратаярэй Міхась Страпко.
Рэдкалегія часопіса «Полацак» віншуе Беларусаў на Бацькаўшчыне й у Замежжы з тысячагодзьдзем утварэньня ў Полацку праваслаўнай япіскопіі.
Стварэньне праваслаўнай япіскопіі па-спрыяла разьвіцьцю беларускае культуры, літаратуры, мастацтва, фармаваньню гра-мадзка-палітычнай думкі і нацыянальнай адметнасьці беларусаў.
Памажы, Божа, каб гэтае сьвята дапа-магло хутчэйшаму працэсу беларусызацыі Беларускае праваслаўнае царквы.
Жыве Беларусь!
3
Прывітаньні ўдзельнікам XX Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі— П Сусьветнай Сустрэчы Беларусаў
Беларусам у выраі
ЬрАі ЧАЛО^іС , hoxAbjAtC ^У 7 А^ -if^ei ^t^A^yCM. А^СА. ^<лрА^'
У Сп^ККІ^ Гг^’УЬ' СА^о^ч ^і ^
У 7Д<Лл< лілрУл^і w нйкуй-^т іл^р а\ ^1^ ь\ £ ^^7’ &~е-< й^р у с О. ^ ^ ^п^Ал
3 }о-«у гкал* ^лал іо> f^^ ^^ сі^Я)>іг\
hp tn <-5 «7’^у
Р^ ^йі^&^ няш іс^се^' Jі
ЬхлЯ^'-
У ілСсГ^ ^^ ~І ^ If-^C^At^^ Г'у^, >ш $ ка^турьу ір^
М т С^^А^лЛР^ ^-^^ >
Z «< Л-^« «і’^^ у
АЛ ) ^aSo^M^
A -4
Afi ЛГО ^^ '(ІА^ЯГН^^^ Ы<2 р^. tfjyr^^ V-" 'І^^"
Мі-КО^)
/ ойк<'р><Я /^J. г
д ^?^-»
5
Мы пераможам!
3 нагоды XX Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі сардэчна вітаю ўсіх удзельнікаў яе і гасьцей. Гэтая Сустрэча традыцыйна зьбірае прадстаўнікоў беларускай грамадзкасьці ня толькі Паўночнай Амэрыкі. У апошнія гады ўсё большую ўвагу да яе праяўляюць і грамадзкія, і культурныя колы Беларусі.
Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі зьяўляецца сымбалем яднаньня Беларусаў за мяжой, сымбалем неўміручага духу патрыятызму, самасьвядомасьці і захаваньня здабытку культурных каштоўнасьцей беларускага народу ў агульначалавечай цывіліза цыі.
XX Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбываецца ў час, каліна Бацькаўшчыне лепшыя сыны беларускага народу працягваюць змаганьне за сапраўдную незалежнасьць Рэспублікі Беларусь, за дзейснае, а не фармальнае абвешчаньне ўладамі ужываньне дзяржаўнай беларускай мовы ва ўсіх дзяржаўных установах і грамадзкіх арганізацыях, за вяртаньне нацыянальнага характару гуманітарным навукам у Беларусі і, перш за ўсё, за сапраўдную ачышчальную ад таталітарнага прарасейскага фальшаваньня гістарычнай навукі, за беларусызацыю сярэдняй і вышэйшай школы. Мы адчуваем моцную маральную падтрымку ад Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, а таксама Беларусаў зь іншых краін Замежжа.
Усё больш і больш беларускіх патрыётаў уліваецца ў нашыя шэрагі змагароў за Адраджэньне роднай Беларусі. У гэтай сьвятой справе мы пераможам!
Жыве Беларусь!
Анатоль Грыцкевіч, прафэсар, доктар гістарычных навук, сябра Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», ганаровы сябра клюбу «Спадчына»;
24 ліпеня 1992 г. Менск
Сябры Менскага грамадзка асьветніцкага клюба «Спадчына» дасылаюць свае шчырыя віншаваньні ўдзельнікам XX Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Жадаем усім Вам духоўнага паяднаньня ў справе нацыянальнага ад раджэньня і перамогі ў дасягненьні поўнай дзяржаўнай незалежнасьці на любай нашай Бацькаўшчыне.
Ня гледзячы, што год назад наш беларускі народ абвесьціў аб сваёй незалежнасьці і сувэрэнітэце, барацьба за сапраўдны Сувэрэнітэт, Незалежнасьць і Беларускую Дзяр жаўнасьць яшчэ не закончылася. Таму ўсе мы, беларускія патрыёты, павінны яднацца ў гэтай барацьбе.
Будзем спадзявацца на тое, што патрыятычным і нацыянальна сьвядомым сілам ўдасца ў рэшце рэшт правесьці рэфэрэндум, новыя выбары ў Вярхоўны Савет і стварыць урад, які будзе абараняць інтарэсы беларускай нацыі, паважаць суайчыньнікаў за межамі Бацькаўшчыны, споўніць мары і надзеі тых, хто загінуў за незалежнасьць і
цэласнасьць Бацькаўшчыны. Жыве Беларусь!
Дасылаем шчырае віншаваньне зь зямлі далёкай Бацькаўшчыны усім удзельнікам XX Сустрэчы. Жадаем усім братам і сёстрам вялікіх духоўных перамог, глыбокай веры ў нашае нацыянальнае адраджэныіе, запрашаем у 1993 годзе адсьвяткаваць 440 я ўгодкі Рэфармацыі ў Беларусі.
Молімся за Вас і ўвесь беларускі народ. Жыве Беларусь і няхай дапаможа нам Бог.