Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
Васіль Супрун вучыўся тады ў Слонімс-кай настаўніцкай сэмінарыі, там ратуючыся й ад вывазу ў Нямеччыну, бо ў 1940 годзе быў ужосемнаццацігадовым юнаком. Сэмі нарыя вызваліла яго ад Нямеччыны, але не ад таго, што пачалося неўзабаве. У першыя пасьляакупацыйныя гады малады паэт стаў працаваць у родных мясьцінах дырэктарам школы, настаўнікам, завочна вучыўся. За кончыў Ганцавіцкае педвучылішча. А ў чэрвені 1947 году быў арышгаваны, як і мпогія выпускнікі сярэдніх школ Слоніма, Наваградка й усёй Гродзеншчыны. Імёны часткі зь іх ў інтэрв’ю для «Маладосьці» (1989, №9, с. 147) называла Данута Бічэль Загнетава: Анань Радзевіч, Віця Кардаш, Федзя Макарэнка, Эрык Сабіла, Самсон Пяр ловіч, Віталі Губарэвіч. Сярод успомненых ею і Васіль Супрун. Віна большасьці з гэтых хлопцаў толькі ў тым, што яны былі ў аку-пацыі, што падчас яе вучыліся, спрабавалі пісаць вершы, былі некалькі старэйшыя, чым я ці Мікола Арочка, ці Данута Бічэль-
Загнетава, якім праз такі доўгі час лёс на каноўваў так скупа прадстаўляць пасьля-ваенную паэтычную Гродзеншчыну...
Надзвычай цяжкім стаў лёс моладзі, адарванай ад родных мясьцін. Сьведчаньнем таго — і біяграфія Васіля Супруна, і ягоная першая кніжка вершаў, што так запозьнена выходзіць. У каземацкім і лягерным лёсе маладога настаўніка было ўсяго— беспад-стаўны несправядлівы прыгавор—25 і 5; 25 гадоў зьняволеньня ў лягерах і 5—пара-жэньня правоў, значыць, высылкі. Такім суровым быў прыгавор перш за ўсёза ўпар тасьць, нязломнасьць, адмову нагаворваць на сябе й іншых, карацей—за характар. За тыя яго рысы, якіх берыяўцы не чакалі ад сельскага настаўніка, маладога народнага інтэлігента, маладога беларуса.
У сваёй біяграфіі Васіль Супрун піша: «...1 распачаліся этапы, канвоі, новыя зьдзе-кі, зьневажаньні, але ўжо не адзіночкі, a былыя камеры асуджаных на сьмерць, затым турмы, перасылкі, лягеры і... надзеі». He адступнымі ж сёстрамі, братамі Надзеі станавіліся вершы. «16 чэрвеня 1948 году нас выгрузіліў Інце. 3 гэтым суровым і га-лодным шахцёрскі краем зьвзана ўся мая маладосьць, надзеі і думы. Толькі трывож ныя лягерныя сны, два л істы ў год з Радзімы й юнацкія ўспаміны разнастаілі бясконцы шнур пакутных дзён, месяцаў і гадоў няволі. Мокрыя загазованыя шахты з цяжэрнай ручной працай, голад, холад, зьдзекі лягернай «охры»... 1 якім-жа громам увар-валася ў гэты балючы стогн маладосьці таемнае знаёмства зь дзівосным чалавекам змагаром і паэтэсай Ларысай Геніюш!» Вер шы зь перапіскі двух паэтаў—Ларысы Геніюш і Васіля Супруна—ужо сталі зда
быткам нашага чытача, надрукаваныя ў га зэце «Літаратура і мастацтва» вясной 1985 году. Іх публікацыя несумненна стала па-дзеяй у нашым літаратурным жыцьці. Вя дома, крыўдна, што бягучая крытыка таго не заўважыла, як і раней, нібы загіпна-тызаваная запатрабаваньнямі вырашэньня праблем так званага паэтычнага май-стэрства, якія-ж толькі і засталіся крытыцы, калі яна была на паслузе ў паэзіі, што не заглыблялася ў драмы і трагедыі народнага жыцьця. To ж яшчэ Рыгор Бярозкін пытаўся: «Майстэрства, што з табой рабіць?» Can раўды, ні пры чым заставалася высокая паэтычная вывучка ў нашых паэтаў, калі зь іх песен выціснута было ўсё, што было зьвязана з гістарычным быцьцём народу, якім яно рэальна было, у якім быў і лёс аднагодкаў Васіля Супруна.
У сьнежні 1956 г. ВасільСупрун вярнуўся на родную Слонімшчыну. Ужо тады, — a чым болей часу мінала, яшчэ ў большай ступэні, — пры сустрэчах зь ім мяне заў-жды браў невясёлы сум. Больш таго—як бы пачуцьцё віны перад ім часта скоўвала мяне, хоць не мая ў тым віна была, што ён быў ад мяне старэйшы, што нашыя лёсы сталі рознымі. Усесваезборнікі я падпісваў яму, бачачы, як ён іх шчыра вітае й як неш та сумотнае прадаўжае набліскваць у яго карых і ўдумлівых, нібы ў Лабановіча, ва-чах. Мне не верылася, што ён там не пісаў. Па маёй просьбе ён і прыносіў тое-сёе з на-пісанага, але не з асноўнага. Мінулае як бы стаяла паміж намі, прадаўжаючы нас разьдзяляць. «Лімаўская» публікацыязьня ла ўсенедарэчныя перагародкі. Гэтызбор-нік іх здымае зусім, ставячы нас зноў у адзіны шэраг паэтаў Слонімшчыны, сёньня ўжо, вядома, немаладых. Людзі-ж да людзей бываюць несправядлівымі, але не гісторыя. Усё не застаецца па-за гісторыяй: і добрае,
і благое. Але я тут магу толькі цешыцца, in го, нарэшце, у гісторыю нашай паэзіі ўва ходзіць, што па-за ёю ўжо ніяк незастанецца і паэзія, і лёс Васіля Супруна. Больш таго— і гордасьць яшчэ поўніць маё сэрца ад усьведамленьня, што гэтыя кніжкавыя ўваходзіны ў родную паэзіюВасіля Супруна —куды шырэй проста мясцовай, проста нацыянальнай. Бо паэтычны дыялёг 50-х гадоў: Ларыса Геніюш -Васіль Супрун —гэта ня толькі высокага грамадзянскага гучаньня, але і пранікліва-шчымлівая інтымная лірыка. Можа, якраз ня так ад таго, што гэта была забаронена-лягерная паэзія. 1х было тады на сьвеце толькі двое. Як быццам толькі адзін да аднаго яны пісалі тады.свае вершы. Яна—Змагарка для яго і Мадонна, ён —нібы для яе і не голькі сын: Васілёк, ад родных ніў адарваны «цьвяток радзімы васілька».
У сваёй біяграфіі Васіль Супрун піша: «Нашае нечаканае знаёмства адбылося пе дзе ў пачатку 1953 г... Кожная яе запіска, кожны верш—гэта гаючы нектар параненаму сэрцу, гэта пяшчотны подых дарагіх беларускіх палёў, гэта трывожная песыія зьняволенай птушкі».
I малады паэт стаў пісаць — як бы на но вым дыханьні, на новай вярілыні, і сам ця пер гэта разумеючы: «Паэзія была крыкам маёй душы, маім болем і пачуцьцём. За вочнае знаёмства праз кароценькія не-легальныя лягерныя «ксівы» з шаноўнай Ларысай Геніюш, такой-жа пастаўленай на калені, давала крылы для магутпага ўзь-лёту, сілы і веру ў сябе, яшчэ больш бу-дзіла любоў да роднага краю...»
Вось чаму гэты зборнік мае назву «Крык», вось чаму ён так напоўнены духоўнай сі лай і верай, нязломнасьцю духу, бясконцай любоўю да роднага краю. 1 нездарма імёны Лауры, Беатрычэ вышэй былі ўспомнены.
45
44
Пятрарка і Дантэ збоку, нібы адчужана спазіралі на натхняльніц сэрцаў сваіх. 1н шыя абставіны. Іншы час. Ларыса Геніюш — не Лаўра, не Беатрычэ. 1 нешта зусім іншае хвалюе запаланёнага красой мужнасьці духу Жанчыны паэта са Слонімшчыны. Але і новае ўзьнясеньне вобразу Жанчыны, і но-вае далучэньне ў традыцыях лірыкі чала вецтва да неўміручых тэм на новых скры жалях у новых абставінах адбылося, стала-ся, як адбываецца, становіцца зьявай дня сёньняшняга ўсё, што ў гэтым зборніку знайшло сваё выяўленьне, што як і звычайна ў паэзіі, паядноўвае мінулае з наступным.
1 яшчэ аб адным. Лаканічнасьцю, скуп-насьцю слоў у радку і сказе, імкеньнем да афарыстычнасьці, да сьціслых аб’ёмаў верша малое формы, рэфлексыйнасьцю, што раз-пораз успалымняецца грамадзянскай па-тэтыкай—гэгымі асаблівасьцямі свайго стылю Васуль Супрун выказвае адкрытыя свае сімпатыі традыцыям Максіма Багда-новіча. I ёсьць, пэўна, і ў гэтым свая зьбеж насьць, наканаванасьць: той, каго Ларыса Геніюш ў сваіх вершах ласкава называла Васільком, як бы ня мог адарвацца ад уп лыву першага нацыянальнага песьняра, што ўславіў «радзімы цьяток васілька», што, ад-даючы пашану жытнёваму коласу, яшчэ больш шчасьлівымі лічыў васількі ў жыце. Больш шчасьлівымі, больш прыгожымі. I няхай яно яшчэскажаццатак: неаб шчасьці-ж васілька за калючым дротам гаварыць людзям, але што і за калючым дротам васілёк і прыгожы, і неўміручы, гавораць!
Ад рэдакцыі: Прадмова А. Лойкі да зборніка В.Супруна напісана 3 гады назад. 3 тых часоў кніга так 1 не пабачыла сьвету. I невядома, ці будзенаогул яна надрукаваная. Таму мы зьвяр-таемся да ўсіх беларусаў Амэрыкі, з просьбай скласьці ахвяры для выданьня зборніка «Крык». Вашыя ахвяры Вы можаце слаць на рэд. «Полацка» з заўвагай: на кнігу В.Супруна.
Будзе жыць Беларусь!
Будзе жыць Беларусь, пакуль будзе народ помніць, хто ён і роднае слова хаваць, як шаноўна бярог столькі год у змаганьні з навалай суровай.
Hi крывавы Пілат, ні засьценкі, ні дрот He паставяць яе на калені. Будзе жыць Беларусь, пакуль будзе народ помніць Славу а не ўніжэньні.
Благаньне
Божа, адзіны, сьвяты і магутны, край наш ад зьедзкаў, бяды заслані, люд беларускі вякамі пакутны, воляй сьвятою да шчасьця вярні.
Дай нам магутнасьць, адзінства і сілы, каб адрадзіць і падняць Беларусь. што зацкаванай над самай магілай змоўкла стаіць, б’е паклоны камусь.
Шчырасьцю сэрцаў і розуму ўзмахам, верай і дзеяньнем нашым кіруй, воляй чаканай зьмяні злыдняў плаху, Грэх наш—о, Божа,—благаем даруй!
Інта, 1850 г.
Мы—ахвяры крывавай расправы.
Мы—заложнікі ў стане «яго» He за здраду, ці прагу да славы,— За любоў да народу свайго.
Мы ідзём супроць буры і ночы. Супрць зьдзекаў, няволі, маны, За свой край, растаптаны, сірочы, Што зьняважылі гвалтам «яны».
За бацькоўскую родную мову, За культуру, за праўду сваю.
I за вернасьць радзімаму слову Столькі мук у няроўным баю!
He! Дарэмны пагрозы і зьдзекі, Трыбуналы, канвой, ланцугі, Мы —за права— быць чалавекам I за край нам усім дарагі!
Інта, 1951 г.
Мы—ахвяры расправы	Пагоня
Зноў белыя коні крывіцкай Пагоні 3 гусарамі грознымі ў цемры грымяць I край змардаваны, што змучана стогне, Спрабуе падняцца, свой гонар падняць.
Ад збону мяжоў і каваных падковаў Праклятая цемра бляднее, дрыжыць, I родная мова, бацькоўскае слова Праз сметнік чужы прарастае, каб жыць.
Сьвяціся-ж ярчэй, воблік роднай Пагоні!
Народу вярні памяць слаўных вякоў.
Аб волі даўно ссумаваліся гоні Пад грузам апекі чужых свякоў.
Грымі-ж, разрывай путы ночы шалёнай, Каб край не акутваў нахабніцкі цень!
Хай вольна да шчасьця прастуюць калоны I новы для нас нараджаецца дзень.
Інта 1951 г.
Спыніўся змучаны пагляд... (Рандэль)
На васільках вясьняных зораў спыніўся змучаны пагляд.
Я зноў прыліп да ржавых крат, на міг забыўшы боль і гора.
А думкі —недзе над прасторам, дзе толькі два гады назад на васільках вясьняных зораў спыняўся змучаны пагляд.
I хоць стараюся празора вяртаць юнацтва далягляд, на ім шнурок знаёмых хаг губляецца: іскрыцца -ж гора на васільках вясьняных зораў.
Інта, 1949 г.
46
47
Чаго я хачу?
Крывадушна пытаеце: Што я хачу?
Чаго дабіваюся прагна?
За што так жыцьцём безаглядна плачу, ваш «рай» называючы багнам?
Так чуйце ж, расправаў дзікунскіх крукі, што кормяцца кроўю людзкою, —Хачу, каб зьвяліся між нас павукі, хачу для Радзімы спакою.