Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
Старшыня Рады Беларускага эвангелічнага рэфармацкага збору
Лявон Ліпень
6
7
Рэдакцыя часопіса «Полацак» віншуе ўсіх беларускіх патрыётаў з юбілейнай, XX Сустрэчай Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Сёньня, калі нашая родная Бацькаўшчына стаіць перад многімі патрабаваньнямі, неабходна як мацьней згуртавацьсвае рады. Таму мы спадзяемся, што гэтая сустрэча дапаможа л іквідаваць усе падзелы беларусаў і яшчэ мацьней зьяднае беларускую дыяспару. Таксама вітаем намаганьні беларусаў, што зма-гаюцца за нацыянальнае адраджэньне нашага народу, палітычны й эканамічны сувэрэнітэт Беларусі.
Кліўлендзкі аддзел Беларуска—Амэрыканскага Жаночага Згуртаваньня шчыра вітае удзельнікаў XX сустрэчы. Мы спадзяемся, што працэс дэмакратызацыі ў Беларусі будзе пашырацца, спрыяючы паляпшэньню эканамічнага дабрабыту й культурнага роськвіту беларускага народу ды ўмацаваньню цясьнейшых сувязяў паміж беларусамі Бацькаўшчыны і Замежжа.
Культурна асьветніцкі цэнтр «Полацак« жадае ўдзельнікам XX Сустрэчы Беларусаў ПаўночнайАмэрыкі посьпехаў, плённых1 цікавых дыскусыяў, канструктыўных паста новаў, якія-б, нарэшце, прывялі да кансалідацыі ўсіх беларускіх арганізацыяў Паў-ночнай Амэрыкі.
Царкоўны камітэт прыходу Жыровіцкае Божае Маці г. Кліўленда горача вітае XX Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Перадаем найцяплейшыя прывітаньні ўсім, хто прыбыў на гэтую сустрэчу, асабліва тым, хто прыехаў з Бацькаўшчыны. Няхай гэтая сустрэча яшчэ больш сплоціць беларусаў Замежжа і беларусаў Бацькаўшчыны, няхай жыве і красуе, нашая родная Беларусь!
8
3 гісторыі Сустрэчаў Беларусаў
Міхась Белямук
Група ўдзельнікаў Першай Сустрэчы Беларусаў ЗША і Канады, 1952 г.
Ідэя арганізацыі Сустрэчы Беларусаў узьнікла нечакана, 1 яе першапачатковаязаду ма была жыцьцёвая і даволі рамантычная. Аднак за вельмі кароткі час гэтая ідэя ат-рымала новае гучаньне і сёньня набыла палітычнае значэньне для беларускай дыяспары.
Адбывалася-ж усё так.
Міхась Белямук, кіраўнік Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Кліўлендзе, склікаў 29 красавіка 1952 г. паседжаньне камітэту ЗБМ, каб абмеркаваць плян працы на травень. Адна прапанова была: 26-28 травеня адведаць моладзь (дзяўчат) ў Монтрэалі, другая -наведаць сяброў у Нью Ёрку. Так як да адзінага рашэныія у той дзень не прыйшлі, дамо віліся склікаць агульны сход моладзі.
Натым гістарычным сходзеб травеня 1952 г., пасля дыскусыі, сябры ЗБМ пастанавілі запрапанавацьмоладзі ЗША і Канады спаткацца каля вадаспаду Ніагара йадсьвяткаваць разам народнае сьвята Купальле.
9
М.Белямук пісьмова і тэлефанічна паведаміў асяродкі беларускае моладзі ў Нью Ёрку, Нью Брансьвіку, Саўт Рывэры, Дэтройце, Чыкага, Рокфардзе, Таронта і Монтрэалі аб спатканьні. Прапанова выклікала вялікую цікавасьць ўмоладзі. Пачалася падрыхтоўка да сьвяткаваньня. Старэйшае грамадзтва таксама зацікавілася і пажадала прыняць удзел.
Спачатку мы ў Кліўлендзе ня думалі, што над вадаспадам зьбярэцца столькі лю-дзей. Таксама мы не спадзяваліся, што Сустрэчы стануць рэгулярна адбывацца, праўда, ужо пад кіраўніцтвам БАЗА. Арганізуючы Першую Сустрэчу, мы, кліўлендцы, немарылі, што ў 1990 г. XIX Сустрэча стане па сутнасьці Першай Сусьветнай Сустрэчай Беларусаў, што у ёй прымуць удзел ня толькі беларусы ЗША, Канады, Англіі, Бэльгіі, Францыі, Нямеччыны, Беласточчыны, але і Вільні, Ленінграду, Віцебска, Горадні, Менску, што ўрад Беларусі прышле прывітаньні і падарункі, якія асабіста перадасьць нам шэф беларускай місіі пры ААН, амбасадар Генадзь Бураўкін.
Беларусы Кліўленду маюць чым ганарыцца. Яны былі ініцыятарамі й арганізатарамі Першае Сустрэчы Беларусаў ЗША і Канады ў 1952годзе. Янысталі арганізатарамі Першае Сусьветнае Сустрэчы Беларусаў у 1990 годзе.
Група ўдзельнікаў сьвяточнага канцэрта Першай Сусьветнай Сустрэчы Беларусаў, Кліўленд, 1990 г.
ЙШВІ
3 гісторыі вывучэньня крыжа прэпадобнай Еўфрасіньні Юры Штыхаў
Сярод выдатных твораў прыкладнога мастацтва ўсходніх славян выключнае мес-ца належыць крыжу Еўфрасіный Полацкай. Бібліяграфія крыжа налічвае дзясяткі прац. Аднак некаторыя пытаньні, якія датычаць старажытнай беларускай сьвятыні зас-таюцца дыскусыйнымі.
Дакладна ўстаноўлена, што крыж быў зроблены майстрам-залатаром Лазарам Бог шам у 1161 годзе паводля заказу прэпадоб най Еўфрасіньні для Спаскай царквы, засна ванага ёй жаночага манастыра, які разьмя шчаўся на правым беразе Палаты ў на-вакольлі старажытнага Полацка.
Звычайна ў шматлікіх публікацыях рэ-ліквія адносілася да «напрастольных» кры жоў (Аляксееў Л.В., 1957). Але была выказана думка, што гэты крыж «узьвіжальны» іштхаў Г.В.—Аўтарэфэрат, 1983, 6.45). Цяпер ПДСЬЛЯ дасьледаваньня В.ПўЦКО («Полацак», №4(14), 1992, 6.12-17) з указаньнем шэрагу аналёгіяў та-кую думку можна лічыць даказанай. Тое, што Еўфрасіньня вырашыла падараваць Спаскай царкве ў Полацку менавіта ўзьвіжальны крыж мае сваё тлумачэньне.
3 увядзеньнем хрысьціянства ў Кіеве, Полацку ды іншых гарадах атрымала рас-паўсюджаньне цалаваньне крыжа для паць-вярджэньня выкананьня князем узятых на сябе абавязкаў. Каліў Кіеве ў час паў-станьня 1068 г. вялікі князь Ізяслаў Яра славіч вымушаны быў уцячы з горада, a вызваленага імі з турмы князя Ўсяслава
Полацкага паўстаўшыя гараджане пасадзілі на трон, сучаснікі лічылі гэтую падзею зна-мянальнай, бо адбывалася яна ў дзень «Узьвіжаньня Крыжа». Князь Ізяслаў па рушыў крыжовае цалаваньне, вераломна захапіў у палон каля Воршы ў 1067 г. Усяслава, якому напярэдадні пад клятвай абяцаў надзейную бясьпеку.
Летапісец адзначыў, што Усяслаў, се-дзячы ў турме, уздыхнуўшы, сказаў: «0 крыж сьвяты! Так я верыў у цябе, ты і паз-бавіў мяне ад гэтай ямы». Бог-жа паказаў сілу крыжа. Крыж князям у бітвах да памагае, веруючыя людзі перамагаюць ворагаўсупастатаў, крыж хутка пазбаўляе ад бяды тых, хто зьвяртаецца да яго зь вераю. Нічога не баяцца д’яблы, толькі кры жа. Такія хрысьціянскія перакананьні вы-казвае летапісец у сувязі зьлёсам полацкага князя, якому дапамагла вера ў сьвяты крыж. У Радзівілаўскім летапісу ёсьць мг ніяцюра, дзе паказаны князь Усяслаў на кіеўскім троне, у выніку перамогі крыжа над д’яблам, так гаворыць летапісец. Еў фрасіньня, унучка Ўсяслава, ведала пра гэтую нязвычайную падзею ў княскім родзе, да якога нележала, і прысьвяціла памяці аб ёй узьвіжальны крыж.
«Узьвіжаньне Крыжа», якое адзначаецца праваслаўнай царквой 14 верасьня па старому стылю — важнае сьвята, сымбаль хрысьціянскай веры. Паводля сцьвяр джэньняў царкоўных гісторыкаў у ІУ ст.
10
рымскаму імпэратару Канстантыну перад рашаючай бітвай зьявіўся на небе крыж з надпісам: «Гэтым перамагай». Канстантын сапраўды атрымаў перамогу і з тае пары пачаў верыць у цудадзейную сілу крыжа. Маці Канстантына, Алене,удалося ў Палес-тыне, на Галгофе, знайсьці крыж, на якім расьпялі Хрыста.
Царква адзначае «Узьвіжаньне Крыжа» асабліва сьвяточна. У канун сьвята выно сяць упрыгожаны кветкамі крыж і кладуць на сярэдзіне храма. Цырымонія суправад-жаецца гучаньнем званоў, мэлядычнымі песнапеньнямі. Затым крыж паказваецца на чатыры бакі прысутным, каб усе маглі яго бачыць. Тое, што ў старажытным По лацку было папулярным сьвята «Узь віжаньня Крыжа», пацьвярджаезнаходка ў 1967 г. ўнікалыіага каменнага абразка зь выявай сьв.Канстантына і сьв. Алены, якія трымаюць перад сабой вялізны крыж. Тэма кампазыцыі зьвязана з гэтым хрысьціянскім сьвятам.
Маскоўская дасьледчыца Т.Макарава ў акадэмічным выданьні «Перегордчатые эмалн древней Русй» (1975 г.) выказала думку аб вырабе Богшам ды яго вучнямі іншых выдатных твораў дэкаратыўна прыкладнога мастацтва, дыядэмы з выявай Аляксандра Македонскага, арыгінальнага колта з Галіча. Яна прыйшла да высновы, што Богша быў кіеўскім майстрам, з чым згадзіліся іншыя дасьледчыкі. Аднактакая выснова вельмі спрэчная.
Богша мог зрабіць крыж толькі ў Полац-ку пад наглядам самой заказчыцы Еўфра-сіньні.Тут ёнпавіненбыў мець сваю добра абстаўленую майстэрню, вучняў ці іншых памочнікаў. Выраб перагародкавых эмаляў справа надзвычай працаёмкая. На вонкавым баку рэлікві і зьмешчана 12 выяваў сьвятых, каля 40 дэталяў арнамэнтаў, на
тыльным баку 8 сьвятых і 60 арнамэн таваных фігур.
Пры раскопках на Верхнім замку ў Полацку ў 1962 г. былі знойдзены прыкметы майстэрні залатара другой паловы ХП пачатку XIII ст., які вырабляў надзвычай каштоўныя рэчы. Выяўленыя кавалкі за латой фальгі і фрагмэнт сапраўднай пера гародкавай эмалі (памерам 0,8 на 0,8 см), на якім зьмешчана 8 выяваў крыжыкаў (гл. «Старажытныя скрабы Беларусі», 1971 г., мал. УП). Верагодна, выраб разламаўся, калі майстар ці яго вучань завяршаў апош-нюю апэрацыю—шліфаваў паверхню. Вы-ключна рэдкая ў архэолягічнай практыцы знаходка дае ўяўленьне аб тэхнічных прыё мах прыгатаваньня эмаляў. На залатой пласьцінцы напайваліся контуры фігур з танюсенькіх палосак золата, вышынёй да аднаго міліметра. Так утвараліся пе-рагародкі памерам часам з макавае зер нятка. У ячэйку насыпаўся эмалевы парашок розных колераў і ўсю пласьцінку ставілі ў жароўню. 3 золатам трывала злучалася расплаўленая шклападобная маса. Пасьля зацьвярдзелы сплаў шкла розных колераў шліфавалі, каб аі рымалася бліскучая цьвёр дая паверхня. Эмальмела тры яркія колеры: сіні, белы, чырвоны. Менавіта такія колеры зьяўляюцца асноўнымі на эмалях крыжа, дзе ў меншай колькасьці прысутнічаў яшчэ зялёны колер. У апісанай тэхніцы, трэба меркаваць, зроблены эмалі крыжа Еў-фрасіньні Полацкай. Недастаткова пера-канаўча сьвярджаць, што ў 1962 г. было раскапана месца, дзе знаходзілася май стэрня самога Лазара Богшы, але такая версія не выключаецца.
Эскіз крыжа, напэўна, прапанавала сама Еўфрасіньня, невыпадкова тое, што разь-мяшчэньне выяваў сьвятых тут мае свае асаблівасьці. У ніжняй частцы зьмешчаны
выявы сьвятых — патронаў сябраў княскай сям’і: Еўфрасіньні, яе бацькі Георгія і маці Сафіі.
Дзякуючы дасьледаваньням В.Пуцко, устаноўленая распаўсюджанасьць у По-лацку іканаграфічнага тыпу Багамацеры, які вызначаецца як Агіасарытысы або Хал-капратыйскай («полацак», 1991. №8). Выява Бо жай маці на крыжы Еўфрасіньні адпавядае гэтаму тыпу, толькі тут абразок зьмешчаны ў складзе Дэісуса.
У дэкоры крыжа Еўфрасіньні Полацкай значнае месца належыць арнамэнтальным разеткам, контуры якіх уяўляюць сабой кветку з 8 пялёсткамі. Такі матыў салярнай арнамэнтыкі быў значна распаўсюджаны ў старажытным Полацку, пра што сьведчаць архэолягічныя знаходкі і, асабліва, ка менных форм для адліўкі жаночых упры-гожаньняў. іштыхаў г.в.1975). Буйны знаўца старажытных эмаляў М.Кандакоў лічыў, што не толькімошчы сьвятых, але і нека торыя бляшкі й эмалі крыжа Еўфрасінь ніпрывезены з Бізантыі. Сапраўды, напэўна, ня ўсе дэталі зробленыя Лазарам Богшам. Пра гэта можна меркаваць паводля пласьцін на перакрыжаваньнях тыльнага боку рэліквіі, куды ўманціраваны прама-вугольныя эмалевыя бляшкі. У крыж устаў-лены 8 каштоўных камянёў, якія, магчыма, зьняты зь іншых састарэўшых рэчаў. Крыж мае з вонкавага боку прымацаваныя дадат-кова па ўсяму пэрыметру вузкія залатыя пласьцінкі, упрыгожаныя жэмчугам і зерню. Яны стваралі ўражаньне маналітнасьці рэліквіі і рабіліся спэцыяльна для крыжа Богшам, які ўдала скампанаваў увесь выраб. Спэцыяліст у галіне гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва В.Васіленка прый шоў да высновы (1977 г ), што крыж прэ падобнай Еўфрасіньні «некалькі адрозь-ніваецца ад кіеўскіх эмаляў, прадстаў-