Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
Найперш спынемся на імёнах Альгерд і Любарт. Кожны з нас ведае, што гэта былі слаўныя сыны вялікага князя Гедыміна. Але паведамляючы пра падзеі 1391 г„ калі ў міжусобным змаганьні зь Ягайлам і яго-ным братам Скіргайлам, князь Вітаўт меў падтрымку ад крыжакоў, прускі храніст Віганд Магбурскі пісаў, што ў адной з кры-вавых сутычак пад Вількамірам ці Трокамі быў загінуў герцаг Альгерд з Гогешптай ну104. Герцагства Гогенштайн знаходзіла ся ў Заходняй Саксоніі (цяпер: Ніжняя Саксонія).
Пра аднаго з каралёў Англіі на імя Альгерд (Альгард) УІІІ ст. таксама пісаў аўтар хронікі Ўсходняй Фрызіі. Аўтар гэтай хронікі пад 1422 г. прыгадаў нобіля з Шма ленбургу, якізваўся Любартам.106 Любарта, які належаў да патрыцыяў г. Мюнстэр, аднолькава прыгадаў іншы храністапіс, апісваючы падзеі 1417 г.105 Дарэчы, у Нідэрландах у г.Утрэхт знаходзіўся адзін зь філіялаў Тэўтонскага ордэну крыжакоў. Вось-жа, і ў тым крыжацкім філіяле дзесьці пасьля 1328 г. дзейнічаў магістр Любарт Бол.107
29
Гэтыя прыклады пацьвярджаюць, што гэтакія імёны як Альгерд, Любарт або гой жа Жыгімонт, мелі лучнасьць зь імёнамі англа саксонска фрызскага, германскага паходжаньня. Гэта аднак абсалютна не азначае, што паміж носьбітамі гэіых імёнаў мелася нейкая этнічная лучнасьць. Да імёнаў германскага паходжаньня можна залічыць імёны Вітаўт (Вітольд), Уладзімір (Вальдэмарі, Рагвалод (Рэгінальд), Рагнеда (Райнільда), Валамір, Гунцэлін і гэтак далей.
Зь імем Любарт пераклікаюцца імёны Любамір, Люб і Любка. Князі на імя Любамір былі ў абадрыдаў і ў чэхаў. Любам называў-ся князь вільцаў-люцічаў. Ён быў сынам Драгавіта, таксама князя ваяўнічых вільцаў, і загінуў недзе перад 923 г. у змаганьні з абадрыдамі, якіх зналі ячшэ бодрычамі. Той князь Люб меў двух сыноў Мілагаста і Чаладрага. 107 Любкам называўся сын По лацкага князя Войны, а гэты Война ў сваю чаргу быў братам вялікіх князёў Віценя і Гедыміна. КнязьЛюбка загінуў пад Псковам у 1342 г., калі, адлучыўшыся ад войска кня-зёў Альгерда, Кейстута й Андрэя Полацкага, быў наткнуўся з сваімі воямі на старажавы полк рыцараў Лівонскага ордэну. 108
Можна меркаваць, што імёны Любарт, Люб, Любка і Любамір паходзілі ад аднаго найменнага караля.
Імя Война сустракалася сярод польскіх імёнаў. Пра чэшкага князя Войну пісаў таксама Козьма Пражскі109 і, здаецца, гэтае імя высноўвалася ад поўнага славянскага імя Войслаў. Напрыклад, Войслаў Дабрыніч згадваўся пад 1220 г. сярод уплывовых баяраў Вялікага ІІоўгараду. Войслаў з Все радзіцы выступаў таксама ў дакумэньце 1343 г. бургамістра Прагі. Дарэчы, чэшскі храніст Козьма Пражскі пісаў пра Гась цівіта, бацьку князя Баржывоя, згадаў таксама вяльможу Грдоня, сына Янека.110
Iмя Грдонь супадае зь імем князя Гердзеня. Нальшчанскі князь Гердзень дзесьці ад 1264 г. княжыў у Полацку, і загінуў у 1267 г„ маючы збройны канфлікт з Ноўгарадам і Псковам.
Але вернемся яшчэ да імя Альгерд. Гер манскі.мі паралелямі для гэтага імя маглі быць імёны: Адальгард, Альбэрт, Вільбэрт, Дальбэрт, а зь імёнаў ліцьвіноў—Даўгард. Вынікае, што адпаведнікам для імя Альгерд было чэшскае: Ольдржых.
Для высьвятленьня паходжаньня імя Вітаўт ёсьць канкрэтныя крыніцы. Гэта юрыдычныя акты караля Чэхіі Пшэмысла Атакара I і ягонага сына маркграфа Мара віі Ўладыслава. У гэіых акіах, якія былі датаваныя 1213, 1223 і 1234 гг„ згадваліся гэткія ўласныя імёны тагачасных чэшка-мараўскіх вяльможаў: Вітка, сын Віткі, Вітаслаў, Зазема й ягоны брат Вітка, Генрых сын Вікгы і Вікта, малодшы брат гэтага Генрыка. Пра князя на імя Вітаслаў у Ма раўскай дзяржаве пісаў пад 872 г. аўтар Фульданскіх аналаў.111
Імя Вікта магло адпавядаць Віктару, a імёны Вітка і Вітаслаў поўнасьцю супадаюць зь імем Вітаўт, бо яшчэ і цяпер Вітаўтаў называюць Віткамі. Дарэчы, у дароўнай грамаце князя Міхала, сына вялікага кня-зя Жыгімонта Кейстутавіча, якая была датаваная 9 ліпенем 1437 г., была гаворка пра сьведкаў на імя Віта Радчынскі і Міка лай Вітанскі.
Для ўласнага імя'Вітаўт германскімі адпаведнікамі маглі быць імёны Віта і Вітас (Вітуо. Напрыклад, у Фульданскіх аналах пад 878 г. была гаворка пра нейкага Лантбэрта, сына Вітаса, які браў удзел у захопе Рыму, і ў паланеньні Папы Яны УПІ, а пад 883 г. згадваўся яшчэ Віта, граф Тасканіі.113
У князя Вітаўта былі яшчэ браты на імя
Бутаўт і Войдат. Зыходзячы з таго факту, што імя Вітаўт паходзіла ад імя Вітаслаў, можна меркаваць, што адпаведнікам для Войдата было імя Войслаў або Вайдзіла, a для Бутаўта—імя Будзівой, Буйвід, Бу дзьвід або Бутумер. Дарэчы, у князя абад рыдаў Готшалка (параўнайцез Войшалкам, бо гэтым імем зваўся сын вялікага князя Міндоўга), быў сын на імя Бутуй,114 якое бліжэй супадае зь імем Бутаўт. Можна адзначыць, што ўласныя імёны з кам-панентам «т» сустракаліся ў славянскіх плямёнаў, якія ў УІ ст. пачалі трывожыць Бізантыйскую імпэрыю на Балканах: Барут, Даўрыт, Ардагаст, Парагаст.
Увогуле, імёны з кампанентамі вой, від або віт, мер або мір належалі да імёнаў славянскага паходжаньня. Мы ўжо згадва-лі першага, занатавага ў хроніках, князя вільцаў-люцічаў на імя Драгавіт. У старых заходнеэўрапейскіх хроніках была таксама гаворка пра князя балканскіх славенцаў на імя Людавіт. Якраз гэты князь славенцаў Людавіт у 819-823 гг. ставіў супраціў пасоўваньню заваёваў Франкскай імпэрыі ў Заходняй Паноніі. У мазураў таксама былі князі на імя Земавіт. Аднолькава зь першых князёў у Ноўгарадзе, апрача Гастамысла (Гастамыслам зваўся таксама адзін зь першых князёў абадрыдаў; загінуў ён у 844 г.і, у летапісах называўся князь Барывой. У тым Вялікім Ноўгарадзе ў XII ст. пасады тысяцкіх і пасаднікаў займалі бая-ры на імя Судзіла (Судзівой) і Завід: Дзьмітры завідзіц, Завід Дзьмітравіц і Завід Неравеніц.
(Працяг у наступным нумары) Бібліяграфія
99 Скурат К.У. Цыт. праца, c. 67-68, 85-86.
100	Там жа, с. 36-37.
101	Там жа, с. 109 111.
102	Іван Ласкоў, Нашчадкі таямнічае Літвы, «Полымя», №8, 1991, с. 204 228.
Яго-ж. Племя пяці родаў, «Літаратура і мастацтва», 18.8.1989.
ЮЗ Urkunden und Erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mi ttel al ter In Quellen (des Mittelalters), Bd 26a-26b, Darmstadt, 1966,1970
104	Die Chronik Wigands von Marburg, p. 645.
105	Eggeriks Beninga Historie van Ostfries-lant In: Antoni! Matthaei Veteris Aevi Analecta, Editio secunda, T IV, Hagae-Comitum, 1738, pp 67, 2 1 4
106	Arnold! de Bevergerne civis Monasteriensis Chronicon Monasteriense In: Antonii Matthaei Veteris Aevi Analecta, Editio secunda ,T. V, Hagae-Comitum, 173B, pp.75-76 97.
107 Ibidem p 872 (PraefectiU Itrajectini)
108	Annalesregni Francorum, In Quellen (des Mittelalters) Bd V, Darmstadt, 1962, pp 130-133, Anonym! vita Hludowici imperatoris Ibidem, pp 316-317
109	Патрнаршая нлн Ннконовская лето-пнсь. ПСРЛ, Т. 10, М. 1965, с. 214.
110	Козьма Пражскнй, Чешская хорннка. Москва, 1962,с. 47.
111 Там-жа. с.47 48, 148.
112 Urkunden und Erzahlende Quellen zur deutschen Ostsiedlung im Mittelalter Bd XXUlb, Nr 101, 103, 104,s 304-389, 390-399
111	Annales Fulldenses In: Quellen (des Mittelalters), BD VII, Darmastadt, 1964, pp 84-85
1 12 Codex Ecclesise Vilnensis, Nr. 151, pp. 168-169.
113 Annales Fuldenses, pp. 106-109, 136-137
114 Adami Bremensis Gesta Hammaburgensis ecclesiae Pontiflcum, In: Quellen (des Mittelalters), Bd. XI, darmstadt, 1961, pp. 392-393
«№
КЛІУЛЕНД ЗША ГЧАСОПІС
КЛІУЛЕНД ЗША ГЧАСОПІС
™ ®*e
Помнікі даўніны ва ўяўленьні беларусаў
Людміла Дучыц
Шматрозных паданьняў бытуеў нашага народу пра гарады і вескі, рэкі й азёры, старажытныя гарадзішчы і курганы. Больш за ўсе авеяны легендамі гарадзійічы і кур ганы. Сёньня ўсім вядома, што гарадзішчы гэта рэшткі ўмацаваных паселішчаў, a курганы — старажытныя пахаваньні. Раней людзі не заўжды асэнсоўвалі зьяўленьне такіх пагоркаў, але ведалі, што засталіся яны ад продкаў і разбурэньне такіх месцаў лічылася сьвятатацтвам. Гарадзішчы ў народзе звычайна зьвязваюцца з храмам ці горадам, якія праваліліся ў зямлізаграхі людзей. Часта расказваюць, што ў гары закапаны скарб зброі ці посуду або што гара насыпана татарамі, шведамі, францу-замі. Бываеўзьвядзеньнегарадзішчаў пры-пісваецца польскім каралям, езуітам, каралеве Боне, Кацярыне Другой і інш. ІІапрыклад, у в. Лужкі на Шаркаўшчыне расказваюць, што гарадзішча заснаваў ваявода Жаба, у г. п.Сьвір на Мядзельшчыне лічыцца, што гарадзішча насыпана салдатамі польскага караля Жыгімонта. У Ашмянскім раёне адно з гарадзішчаў лічыцца насыпа-ным у 1812 годзе па загаду рускага генэрала, і прычым зямлю салдаты насілі ботамі. У Беларусі вядома больш як паўтары сотні мясцовых назваў гарадзішчаў. Найбольш распаўсюджаныя зь іх Гарадо, Гарадзішча, Гарадзец. Многія такія назвы маюць дапаўненьні—Ніжні Гарадок, Малы Гарадок, Мсьціслаў Гарадок. Так, у ХУ ст. Полацкае гарадзішчаў дакумэнтах ужо запісана як «Стары Горад», або «Старое гарадзішча». У Палесьсі ёсьць назвы гарадзішчаў Груда,
Грудок, Востраў, Выспа, Акоп, Акопішча. Некаторыя гарадзішчы носяць назвы Та лерка. Узьнікненьне гэтай назвы народ тлумачыць падабенстам да талеркі. Даволі частыя назвы гарадзішчаў Замак, Фран-цузская Гара, Шведзкая Гара, Татарская Гара. Назва Замак магла зьявіцца не раней чым у ХУІ ст. Тады гэтае слова пачало сустракацца і на старонках летапісаў. A назвы, зьвязаныя з назвамі народаў, захопнікаў, маглі распаўсюдзіцца з пэўных часоў, зьвязаных з канкрэтнымі войнамі і гістарычнымі падзеямі. У народзе адны падзеі адыходзілі ў нябыт, ім на зьмену прыходзілі другія і так накладаліся ў народнай памяці. Так яшчэ з паганскіх ча-соў захавалісяназвы гарадзішчаўІгрышча, Пуглянка, Гусьлішча, Чортава Гара. Гэтыя назвы сьведчаць, што на гарадзішчах калісьці маглі быць культавыя цэнтры, дзе стаялі ідалы й адпраўляліся паганскія сьвяты. Пасьля прыняцьця хрысьціянства на такіх месцах часта будаваліся цэрквы й узьнікалі новыя назвы— Царкавішча, Званіца, Манастыр. На паграніччы зь Лету-вой ёсьць і гарадзішчы з балцкімі назвамі — Пакальніс, Піля, Пілікала. Такія назвы па-ходзяцьад летувіскага слова «Пілікалнс», што значыць гарадзішча, гара.
Народная памяць адзначае нават сьля-ды былых неўмацаваных паселішчаў— стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, што звычайна знаходзяцца ва ўрочышчах з наз-вамі, якія часта паўтараюць назвы гара-дзішчаў— Гарадзішча, Замак, Замікальшчы на. Але маецца і шэраг такіх назваў, якія