Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
Сьпісак першых 15 асобаў і новых 10 сяброў быў мною ўказаны на паказаньнях
у Маскве. У выніку таго, што ў ім маглі ўкрасьціся памылкі, я хацеў бы праверыць гэтыя сьпіскі яшчэ раз, каб даць іх у канчатковай форме, як яны мне зараз ўспомнілісяпасьля прыпамінаньняасобных прозьвішчаў і часу іх уваходжаньня ў БЦР.
Першапачатковы сьпіс з 15сяброў існа-ваў да дня Кангрэсу, але 3 зь сябраў БЦР, па розных прычынах, з БЦР выбылі і к мо-манту адкрыцьця Кангрэсу ў складзе БЦР было ўсяго 12 сябраў і 3 вакантных месцаў. Раніцой 27 чэрвеня, перад адкрыцьцём паседжаньня, Астроўскі прапанаваў мне ўвайсьці ў склад БЦР і сказаў, што толькі што ён прапанаваў Абрамову і Ганько. Я даў сваю згоду. Хто былі 3 выбыўшых сябраў БЦР, я ня памятаю.
1 дзень 2 Усебеларускага Кангрэсу быў зацьверджаны ім наступны склад БЦР:
1	.Астроўскі Радаслаў—прэзыдэнт бцр
І	.Шкелёнак Мікалай —/ а заступнік Прэзыдэнта БЦР
3	. СабалеўСКІ Юры—2-йзаступнікпрэзыдэнта БЦР
4	.КаНДЫб0ВІЧ Семен—заг.Адміністр. аддзелам
5	.КалубоВІЧ АўГвН — заг. прапаганднымаддзе-лам
б	.Кушаль БалеСЛЭў—камандзір Краёвай Абароны
7	.Сьвірыд Пётр —сакратар БЦР
в.Стаськевіч Іван—
Э	.Родзька Ўсевалод —
Ю.Селях Вячаслаў—
11	.Орса Пётр—
12	.Станкевіч Іван—
ІЗ	.ГанькО МіхаіЛ —старш. Саюза Моладзі
14	. Абрамова Надзея -
15	. Езавітаў Канстантын
39
38
На самым Кангрэсе Астроўскі зараз жа павёў перамову з некаторымі асобамі аб уключэньні іх у БЦР.Сярод першых асобаў ён запрасіў і Кіпеля, старшыню Кангрэсу, і той даў сваю згоду, але пасьля ён у склад БЦР уключаны ня быў, бо выявілася, што пасьля эвакуацыі павеў супраць Асіроў скага і БЦР апазыцыйную рабогу ў Бэрліне, не прыпыняючыся нават перад прамымі даносамі на БЦР і Асіроўскага.
Так як склад БЦР у партыйных адносінах быў вельмі стракатым, і ў асяродзьдзі 15 сябраў ужо заўважаліся пэрсанальныя й ідэалягічныя разыходжаньні, то, запрашаю-чы і рэкамендуючы БЦР новых сябраў, Астроўскі быў асабліва асьцярожны і спра-баваў гэтыя разыходжаньні зьліквідаваць, ураўнаважыць.
20 сьнежня 1945 г. у гадавіну першага паседжаньня БЦР, у Бэрліне, у памешканьні БЦР адбылося прысьвечанае гэтай гадавіне паседжаньне БЦР, па якім былі прынягы новыя 10 сябраў і прынята была Кансты туцыя Беларусі, якую асобная камісія БЦР загадзя распрацавала, у разьліку ўжо на хуткі разгром Нямеччыны, у дэмакра-тычным духу, так каб гэтая Канстытуцыя была прымальна саюзьнікамі.
На гэтым паседжаньні у склад БЦР былі ўключаны наступныя 10 сябраў:
І.АдамОВІЧ Антон — беларускі публіцыст,
2	.Станкевіч Станіслаў—рэдактар газэты «Раніца»,
З	.ХмараСяргеЙ—беларускі паэт і публіцыст,
4	.касяк ЛеанІД—інжынер-будаўнік па пра-фэсыі, блізкі праваслаўным колам,
5	.Галяк Леанід—юрыст, быўшы сакрат. 2 Усе-беларускага Кангрэсу,
б.калоша <Іван>—Інжынер, кіраўнік Бела-рускага аддзелу пры нямецкай арганізацыі «Arbeit front» («Рабочы фронт»),
7	. Букатка< Бэрнард> —кіраўнік «Беларускага Прадстаўніцтва», арганізаванага немцамі для бела-
рускіх ваеннапалонных у 1939-1940 гг.
8	. БОКЭЧ Пётр—прадстаўнікарганізацыі «Сама-помач» (на тэрыторыі Нямеччыныі,
БеленіС < АйТОН> — старшыня арганізацыі «Самапомач», эвакуіраванай зь Беларусі;
10.	Рагуля БарыС—майор.старшыня бела-рускага афіцэрства.
Подпіс
30.	XI. 1945,	Менск.
Пасьля паседжаньня 20.01.1945 Астроў-скі вёў перамовы аб уключэньні ў БЦР яшчэ наступных 6 асобаў, якія далі сваю згоду.
1	. Архіяпісап Фелафей, намесьнік мітрапаліта Пантелеймона. Ён павінен быў быць у БЦР прадстаў-ніком Беларускай Мітраполіі.
2	.Ксёндз Татарыновіч—пав/нен быў быць прадстаўніком беларусаў-каталікоў,
З.БароўСКІ Андрэй, былы кіраўнік беларускай дыпляматычнай місыі ў Нямеччыне, які з 1918 г. пражываў у Бэрліне і павінен быў лічыцца прадстаўні -ком першага эмігранцкага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе БЦР. Астроўскі спадзяваўся таксама выкарыстаць старыя знаёмствы і сувязі Ба-роўскага ў дыпляматычным сьвеце.
4	. Др.Грынкевіч Станіслаў, які скончыў у Бэрліне ўнівэрсытэт, адзін час быў рэд-м газэты «Ра-ніца», меў у Бэрліне шматлікія сувязі як ў нямецкіх колах, так і ў колах эміграцыі іншых нацыянальнасьцей.
5	.Дрф Шчрос Мікалай, былы старшыня Бе-ларускага нацыянальнага камітэту ў Варшаве, які меў сувязі з польскімі коламі.
6	.ІНЖ. Тамашчык, былы сябра праўленьня Беларускага Абёднаньня ў Беластоку, а ў Бэрліне супрацбўнік у "Arbeit Front" («Рабочы Фронт»), Ён цудоўна валодаў нямецкай і чэшскай мовамі, так як вучыўся ў Празе. Выкарыстоўваць яго Астроўскі меў на ўвеце і для дыпляматычнай дзейнасьці.
Усе гэтыя асбоы, за выняткам Бароўска га Андрэя, які ў час перамоваў памёр, лічы ліся ўжо сябрамі БЦР, аднак сьпісак іх фар мальна яшчэ не прайшоў праз пленум БЦР, а быў толькі ўзгоднены з прэзыдыюмам БЦР
30. XI. 1945 Менск Подпіс.
(Працяг у наступным нумары)
№6 (ЖЛ
Новыя творы Масея Сяднёва
Каляндар
Калі ў мяне ня было ніякага калян дара—ні адрыўнога, ні настольнага, мне было добра: мне ня трэба было глядзець на каляндар, каб даведацца, якое сёньня чысло, я жыў як-бы па-за часам, свабодны, каб ру-піцца, як называецца дзень, у якім я жыву. Тыя дні міналі няўпрыкметку, час нічым у мяне не вымяраўся і не вызначаўся— ён быў часам сам па сабе, для мяне ён нібы не існаваў.
Цяпер-жа ў мяне на сьцяне адрыўны ка-ляндар і мне клопат зь ім: я мушу зірнуць на яго, якое сягоньня чысло, менавіта чысло, а ня дзень. Чысло (сама л ічба) набывае для мяне нейкае сымбалічнае, натмістычнае значэньне.Чысло глядзіць на мяне цэлы дзень, аж пакуль увечары не адарву тое чысло-л істок з каляндара. Але мне здаецца, што, адрываючы лісток-лічбу з каляндара, я адрываю, выкрэсьліваю й адзін дзень з майго жыцьця. Мала таго, я заглядаю ўжо ў наступны дзень-лісток, што там у тым лістку, мне хочацца ўжо й яго адарваць Я падлічаю, колькі дзён засталося да канца месяца, мяркую, калі пачнецца наступны месяц, я сьпяшаюся жыць, каляндар падганяе мяне, і ў гэтай гонцы —няўхільная думка: колькі-ж тых дзён засталося табе?
He, лепей жыць без каляндара, не падлічаць дні, не глядзець на чысло.
Мова Лукаша Калюгі
Як можа ні ў кога, у Лукаша Калюгі мо-ва самая адметная, самая своеасаблівая. Наваг у Кузьмы Чорнага, блізкага паводля мовы Калюгу, мы не назіраем такой апры чонай, самастойнай лінгвістычнай пазіцыі. Чым-жа адрозьніваецца беларуская мова Лукаша Калюгі ад звычайнай, агульнаўжы ванай літаратурнай мовы? Які я рысы робяць яе адметнай і наколькі гэтая адметнасьць мовы Калюгі служыць яму, як пісьменьніку-мастаку? Нарэшце, гэтая адметнасьць, гэтая асаблівасьць—плюс ці мінус?
Найперш, мова Калюгі—гэта не літара-турная мова ў звычайным сэньсе. Гэта мо-ва Калюгі, асабістая мова. Але гэта адна-часна і мова ягоных герояў. Мы назіраем у Калюгі рэдкую, амаль абсалютную тоес насьць мовы пісьменьніка і мовы ягоных персанажаў, зьліцьцё гэтых моваў. Мы на зіраем зродненасьць аўтара зь ягонымі дзеючымі асобамі.
Уражаньне такое, быццам у аўтара і няма сваёй мовы, быццам ён паслугоўваецца мовай таго ці іншага свайго героя. Але гэта ілюзія: за кожным персанажам стаіць аўтар, толькі што мы не заўважаем ягонай пры сутнасьці, і у гэтым якраз і палягае над звычайная мастакоўская здольнасьць Ка люгі пісьменьніка.
Мова Калюгі псыхалягічна дакладная. Яна настолькі дакладная, uno ў кожнай рэпліцы, у кожным руху, у кожным чэсьце вы не заўважаеце фальшы: пісьменьнік за бясьпячае свайго персанажа ягонай пры ватнай мовай. Праз гэтую мову раскры
ваецца духоўны сьвет героя, ягоная псы халёгія і нават ідэялёгія.
Адсюль іншая асаблівасьць мовы Лукайіа Калюгі—ягоны сынтакс. Гэта ня той сынтакс, да якога мы прывыклі. Гэта Калюгаў сынтакс і адначаснасынтакс ягоных дзеючых асобаў. Своеасаблівая канструкцыя фразы, як най лепш выдае, раскрывае асобу, ейную псыха-лёгію, яна агаляецца, паўстае перад намі жывой, незамаскаванай мовай агульнай, неперсанальнай. Сынтакс Калюгі настолькі адрозны ад агульнага, наколькі адрозьні-ваецца—псыхалягічна, мэнтальна абраная ім для дасьледваньня сацыяльная праслой ка ад мэнтальнасьці пасярэдняга тыпу нашай нацыі. He забывайма, што ў такіх сваіх творах, як «Нядоля Заблоцкіх» і «Ні госьць, ні гаспадар» Калюга ўзяў блізкі яму матэрыял—людзей з уплывамі польскай культуры, псыхалягічна ў нечым адрозных ад стандартнага нашага тыпу. У мове гэтай праслойкі мы назіраем паланізмы, асабліва звароты, хутчэй блізкія польскай мове.
I Калюга нічога не мяняе ў моўным ладзесваіх персанажаў,сынтаксычнааўтар арганічна зросься зсваімі дзеючымі асобамі I гэта не загана, а наадварот—выключная здольнасьць пісьменьніка ў спасьціжэньні абраных ім герояў. Падгані Лукаш Калюга мову сваіх герояў пад агульны, неасабовы сынтакс, у ягоных творах мы пабачылі-б не жывых людзей, а манікенаў. I не было б пісьменьніка Лукаша Калюгі.
Канешне, асаблівасьці стылю Лукаша Калюгі могуць і зьнеахвочваць чытача. Ня кожны, ўзяўшыся чытаць твор Калюгі, да чытае яго да канца, Чытаньне твораў Калюгі нялёгкае—запаволенасьць, цягучасьць, аналітычнасьць не даюць магчымасьці пра бегчы вачыма твор Калюгі, за адзін прысядак праглынуць яго. Затое хто адолее твор Ка люгі, той адкрые для сябе нешта новае, дасюль неадкрытае, духоўна ўзбагаціць сябе, адчуе на сабе эстэтычнае ўзьдзеяньне мастацкага слова выдатнага пісьменьніка.
1992 г.
Беларус
Міхась Кавыль
Чаму я беларус?
Таму, што ня турак...
Цагліны гены «плюс»
Паклалімне ў падмурак
Марыля і Казьмер, Абое зь Беларусі.
Ўсіх гонараў наўзьверх
Бацькамі ганаруся.
Матуля«цемната»,
Ды сьветлая ў сумленьні, А бацька-дабра га.
Ад іх мае карэньні.
Я вырас на дрыгве
Каля Случы, нябурнай.
I неба, й чалавек
He шкадавалі бур нам. Дрыгвіч, як і крывіч, Ад веку войны, сьмелы, Купаўся у крыві, А выйшаў белы, белы...
I тая бялізна—
Душы мае аснова.
Каб брата брат пазнаў, «Візытку» даў Бог—мову. Напеўную, як струн Цымбальных пераборы, Як родныю сястру, Шаную ў шчасьці й горы.
Яна мой меч і сьцяг
Да старасьці з маленства.
Люблю зямлі прасьцяг Ад Вільні да Смаленска. Ня выкруцень, ня трус, Ня вораг мне і турак, Я брат зубра і тура... Такі, вось, Беларус.
1992 г.
42
43
Васілёк за калючым дротам
Алег Лойка
Я пішу гэтую прадмову да кнігі вершаў паэта, зь якім першы свой верш апублікаваў у адзін і той-жа дзень, у адной і той жа «Баранавіцкай газэце». Дакладную дату таго 1943 году я не памятаю, аде што мяне называлі дванаццацігадовым паэтам, па мятаю. Мой верш у той газэце меў назву «Восень», а Васіля Супруна—«Бор». Вершы ў рэдакцыю даслаў Сяргей Міхайлавіч Но-вік Пяюн, тады дырэктар Слонімскага музэю, які зьбіраў вакол сябе цікаўных да паэзіі хлапцоў. Да Сяргея Міхайлавіча мя не прывяла маці, і затым я ўжо сам бегаў да яго то па кніжкі, то зь вершанятамі, су-стракаючыся калі-нікалі і са старэйшымі гадаванцамі Сяргея Міхайлавіча.