Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
ляючы полацкую эмалевую школу», з чым варта пагадзіцца. Сапраўды, у Полацку іс-навала свая школа эмалераў.
На бакавых срэбраных пазалочаных пласьцінах крыжа зьмешчаны надпіс, які ідзе па спіралі (шырынёй 1,4-1,6 см) у два радкі. Паводля думкі беларускага мо вазнацы Л.Шакуна, блізасьцьмовы помніка да жывой народнай гаворкі выяўляецца ў тым, што тут адлюстраваліся і некаторыя мясцовыя рысы (1963 г.) Характэрнымі зьяўляюцца для помнікаў старажытных зямель Беларусі форма «пнскупь» (япіскап), замена «е» праз «яць» перад складам са зьнікшым рэдуцыраваным галосным, напісаньне «злато», «древо».
Прэпадобная Еўфрасіньня аддавала пе равагу рабіць заказы мясцовым полацкім майстрам, што добра вядома на прыкладзе запрашэньня полацкага дойліда Івана бу даваць Спаскую царкву, якая мае свае аса блівасьці і сьведчыць пра адметныя рысы ў манумэнтальнай архітэктуры Полацка. Такія спэцыфічныя адрозьненьні прасоч-ваюцца ў дробнай пластыцы з выявай Агіасарытысы й у шэрагу дэкаратыўных дэталяў крыжа Еўфрасіньні.
3 усяго вышэй сказанага вынікае, што Лазар Богша зьяўляецца полацкім май-страм-залатаром 1 эмальерам вельмі вы сокага ўзроўню, 1 месцам яго пастаяннага жыхарства быў Полацак.
12
13
Храм сьв. Міхаіла зь Віцебску
Лявон Калядзінскі
Узьвядзеньне ў Віцебску першых камен-ных храмаў мясцовы летапіс прыпісвае княгіне Вользе: «Вымуравала на Верхнем Замку царкву сьв.Міхаіла, а на Ніжнім—Даб-равешчаньня».1 На думку вядомага дась ледчыка ўсходнеславянскай архітэктуры XI—XIII стст. прафэсара П.Раппапорта, царква Дабравешчаньня магла быць збу-давана ў 30 40 гг. XII ст.2 Аб царкве ж сьв. Міхаіла акрамя кароткага паведамленьня ў летапісу ніякіх зьвестак амаль што няма.
Так, у 1895 1896 гг. у час раскопак, што паводзіў на Замкавай гары славуты дась-ледчык віцебскіх старажытнасьцей, прафэ cap А.Сапуноў, былі выяўлены рэшткі пад мурка, ніжні паверх будынка, каменныя прыступкі і падлога, выкладзеная кера-мічнаю пліткаю і камянём. У 1964 г. у часе земляных работ аматарам віцебскіх ста ражытнасьцей, дацэнтам М.Рыўкіным была прасочана кладка з плінфы на вапняковай рашчыне. Вапняковыя пліты, плінфа, ке рам і чны я пл ітк і падлогі, смальта, ваконнае шкло і фрагмэнты пакрыцьця купала храма былі сабраны ў раскопах, што праводзілі на Верхнем замку Віцебска ў 1978-1988 гг. архэолягі М.Ткачоў I Л.Калядзінскі.
Плінфа мела таўшчыню 3.7 см і была блі-зкая ў плане да квадрату. Вапняковыя плі-ты мелі сьцясаныя верх і ніз, а бакі іх за хоўвалі свой натуральны выгляд. Пліткі падлогі па форме сустрэты стралападоб ныя з рамбічным завяршэньнем, даўжынёю каля 12 см і трохкутныя, з даўжынёю ба-коў 7,5 см. Зьверху гэтыя пліткі былі пакры тыя паліваю яркажоўтага і травяніста-зя-лёнага колеру. Цікава, што прамых аналягаў віцебскім пліткам ў храмах Русі XII—XIII ст. невядома.
Пліткі падлогі храма сьв.Міхаіла.
Ваконнае шклозеленаватага колеру ме ла круглы абрыс і было таўшчынёю каля 1 мм. Па сваяму хімічнаму складу яно пахо-дзіць хутчэй за ўсё з Германіі. Смальта— кубік з празрыстага бясколернага шкла памерамі 9х8х8,5, вагою 1,1г, пакрыты зьверху пазалотаю. Па хімічнаму складу яна мае аналягі сярод бізантыйскіх узораў. У X XI стст. такая смальта ўжывалася ў храмах для дэкору алтароў. Фрагмэнты купальнага пакрыцьця ад храма ўяўлялі сабою кавалкі волава-цынавага сплаву. На падставе гэтых сьведак можна хаця-б схэ-матычна ўявіць аблічча віцебскага храма сьв. Міхаіла.
Віцебскі храм сьв. Міхаіла быў збудаваны ў тэхніцы зьмешанай муроўцы (плінфа і вапняковыя пліты). Падлога царквы ўяўляла сабою маляўнічаю кампазыцыю з жоўтых і зялёных палосаў у аблямоўцы зубчатага шляху з плітак такога-ж колеру, але трох кутнай формы. Алтар храма быў аздоб-лены залачонаю мазаікаю. Праз круглыя шыбы ў памяшканьне храма струмяніліся
праменьні зеленаватага сьвятла, граючы на жоўта-зялёных стужках падлогі і зала-чоным фоне алтара. Цьмяна шэры купал храмакантрасьціраваў на блакіце віцебска-га неба зь бела-чырвона-белымі радамі плінфы і вапняковых плітаў. Больш даклад-на ўявіць аблічча гэтага храма сёньня не магчыма. Але ня выключана, штоў агулыіых рысах ён нагадваў некаторыя храмы Чарнігава таго часу, дойліды якога, на думку дасьледчыка старадаўняй беларус-кай архітэктуры А. Трусава, зрабілі пэўны ўплыў на фармаваньне полацка-віцебскай архітэктурнай школы.3
Зь якой нагоды быў збудаваны храм сьв. Міхаіла? Вядома, што кожны ўдзельны князь імкнуўся ўзьвесьці свой патранальны храм. Такім храмам найчасьцей зьяўляўся храм у гонар сьв.Міхаіла, памочніка князёў у ратных справах. У Віцебску была князкае дворшыча, пра якоезгадваецца ў пісьмовых крыніцах XIII ст. Найбольш спрыяльнае месца пад яго было-б на Замкавай гары, якая разьмяшчалася на дзядзінцы стара-жытнага Віцебска, дзе і былі выяўлены рэшткі гэтага храма. Разьмешчаны на Зам-кавай гары, што ўзвышалася над нава кольлем на 9-10 м, храм сьв. Міхаіла служыў дамінантаю віцебскага дзядзінца, разам з цэрквамі сьв. Пятніцы і Дабравешчаньня, узьведзенымі троху пазьней за яго ў ва кольным горадзе, яны вызначалі сілуэт Віцебска сярэдзіны XII—XIIIстст.
Калі быў збудаваны віцебскі храм сьв. Міхаіла? Архэолягічныя дадзеныя сьвед-чаць пра канец XI—перш. палову XII стст. Але на мяжы X XI стст. усталёўваецца Полацкая епархія, у склад якой уваходзіў і Віцебск, што прадугледжвала мець яму свой уласны прыход. Прыкладана ў гэты-ж час Віцебск вылучаецца ва ўдзельнае княства і дастаецца аднаму з малодшых
сыноў Усяслава Брачыславіча, хутчэй за ўсё Сьвягаславу, якіў 1129 г. разам з братамі быў сасланы ў Бізантыю. Улічваючы гэтыя абставіны, можна меркаваць, што будаўніцтва храма сьв. Міхаіла адбылося да гэтых падзеяў і прыпадае на першую чвэрць XII стст.
Храм быў разбураны ў сярэдзіне —дру-гой палове XIУ стст. Гэта магло адбыцца ў часпажару 1335г„ адзначанага ўлетапісу і прасочанага архэолягічна, альбо ў час аблогі Віцебска ў 1396 г. войскамі Вітаўта. У храме мелася выява князя Альгерда і княгіні Ўльляны. Відарыс царквы сьв. Міхаіла ў другой палове ХУІІст. ёсьць на пляне месца Віцебска 1664 г. Гэта двух камернызрубз ганкам ізваніцаюў выглядзе чатырохкутнай вежы.
Сёлета, калі спаўняецца 1000 гадоў ут-варэньня Полацкай епархіі, для абуджэньня духоўнасьці і захаваньня гістарычнай памя ці было б добра ўшанаваць гэтая сьвятое месца ў Віцебску, устанавіўшы на месцы былога храма сьв. Міхаіла капліцу.
Бібліяграфія
І	.ПСРЛ, М., 1975, т. 32. Хроннкй: Лнтовская н Жмойтская, н Быховца. Летопнсн Баркулабовская, Аверкн н Панцырного. Л., 1,
2	. Раппапорт П.А. ЦерковьБлаговеіцаннявВйтебске. Памятннкн культуры. Новые открытня, М., 1987, с. 522-528.
З	.Трусов О.А; Сравннтельный аналнз техннкн Черннговского, Полоцкого (Внтебского), Гродненского монументального зодчества. Проблемы археологнн Южной Русн, К., 1988, с. 66-69.
14
15
І Н№ МЯ ж
Кароткі нарыс па гісторыі дзяржавы і права ў Беларусі
Усталяваньне дзяржаўнасьці ўсходніх славян
Язэп Юхо
Псторыя дзяржавы 1 права, як навуковая дысьціпліна, зьяўляецца арганічнай часткай агульнай гісторыі народу, яго культуры. Гэта навука аб жыцьці I дзейнасьці людзей у грамадзтве і дзяржаве. Яна дапамагае бачыць посьпехі і памылкі ў грамадзка-палітычным жыцьці людзей, з асаблівай вастрынёйусьведамляць сваёмесца ў лан-цугу пакаленьняў, правільна накіроўваць свае паводзіны ў сучаснасьці. Задачай на-вукі гісторыі дзяржавы і права зьяўляецца вывучэньне гістарычнага ходу падзеяў у іх канкрэтнасьці і храналягічнай пасьлядоў-насьці, выяўленьне асноўных заканамер-на сьцей разьвіцьця структуры і дзейна сьці ворганаў дзяжаўнай улады, праваадносі-наў грамадзян і г.д.
Вывучэньне гісторыі дзяржавы і права беларускага народу неабходна для ўсь-ведамленьня свайго нацыянальнага сьве тапогляду, вызначэньня месца сярод на-родаў сьвету. Усе славянскія народы ўжо даўно маюць распрацаваныя гісторыі сваіх дзяржаваў, пачынаючы з самых даўніх ча-соў. Ніхто з дасьледчыкаў не аспрэчвае неабходнасьці вывучэньня гісторыі дзяр-жавы і права кожнага народу паасобку. Аднак толькі для беларускага народу ра білася выключэньне. Дасьледаваньне яго гісторыі дзяржаўна-палітычнага жыцьця ня толькі не вялося, але нават сьцярджа-ла ся, што беларускі народ да 1919 г. ня меў сваёй дзяржаўнасьці і сваёй прававой сыс-тэмы, нібыта ён няздольны да самастойнага жыцьця і заўсёды жыў пад прыгнётам дру-гіх народаў. Так, аўтары «Псторыідзяржа-вы і права Беларускай ССР», выдадзенай у
1970г., пісалі:«Белорусскнйнароддо побе-ды Велнкой Октябрськой соцналнстнческой революцнн не нмел своей нацнональной государственностн»'. Тое-ж самоепісалася і ў вучэбных дапаможніках па гісторыі Беларусі для школ рэспублікі2. Больш таго, гэтая фальсыфікацыя нашай гісторыі была ўзьведзена ў закон і замацавана нават у Канстытуцыі Беларускай ССР 1978 г., дзе сьцярджалася, што «...рабочыя і сяляне Беларусі.. упершыню ў гісторыі здабылі сваюдзяржаўнасьць, утварылі Беларускую Савецкую СацыялістычнуюРэспубліку», тым самым адмаўлялася магчымасьць навуко-вых дасьледаваньняў гісторыі дзяржаў-насьці беларускага народу, прыніжалася яго роля ў разьвіцьці сусьветнай гісторыі. На самой справе беларускі народ меў у мі-нулым ня менш слаўную і бага тую гісторыю дзяржавы і права, нічым ні горшую да ін-шых народаў. Аднак, каб яе пазнаць, трэба спачатку ўсьвядоміць, як мяняліся імёны нашага народу, як узьніклі дзяржавы на нашай тэрыторыі, як ішоў працэс росту і разьвіцьця гэтых дзяржаваў, як выпра-цоўвалася сваёнацыянальнаеправа. Зразу-мець усе гэтыя складаныя працэсы фар-міраваньня дапаможа праца доктара юры-дычных навук, прафэсара Язэпа Юхо, якую ча conic «Полацак» пачынае друкаваць з гэтага нумару.
1.	Нсторня государства н права Белорусской ССР.
1917-1986. T.1, Мн., 1970. 6.11
г.Абецедарсквй Л.С., Баранова М.П. Павлова Н.Г.
Нсторня БССР, Мн., 6.146
Сучасны стан архэолёгіі, лінгвістыкі і др. гістарычных навук дазваляе лепш паз-наць нашую старажытную гісторыю. Народ, які ў У—1У стст. да нашай эры жыў на тэ рыторыі паміж рэкамі Дзьвіной і Прыпяцьцю, паміж Бугам і сярэднім Дняпром, займаўся земляробствам, рамяством і хатняй жы вёлагадоўляй. Рыбалоўства, паляваньне і бортніцтва былі дапаможным заняткам. Аб тым, што земляробства і рамяство былі ас-ноўным заняткам насельніцтва сьведчаць, як знойдзеныя прылады працы і зброі, зроб леныя з жалеза мясцовымі майстрамі, так і посуд для перахоўваньня зерня і само зерня, а таксама іншыя прадметы і ста ражытная вераў бога, згодна зь якой людзі абагаўлялі сілы прыроды, маліліся агню і сонцу, прыносілі ахвяры богу маланкі— Перуну, богу жывёлагадоўлі—Велясу й іншым. Асабліва быў у пашане бог сьвятла, цяпла і ўсяго жывога Сварог і яго сын —бог сонца, які называўся Сварожычам, Сьвято-Вітам, Яра-Вітам, Даждь-Богам. Імя Даждьбога ў форме Далібога захавалася ў сучаснай беларускай мове пры клятве —бажбе (Дальбог праўда), а імя Віта ўвай-шло ў многія сучасныя асабістыя імёны.