Пячатка Ягайлы Дзяржаўная пячатка Каралеўства Жыгімонта Старога Пячатка Казімера На вялікай дзяржаўнай пячатцы Ка-ралеўства, якая перахоўвалася ў канцлера за панаваньня Жыгімонта Старога зьмешчны шчыт з крыжам, папярэчкі сымэтрычна рас-паложаны на вертыкальным стаўбе, але ня роўнай даўжыні. Дзяржаўная вялікая пячатка Кара-леўства за панаваньня Жыгімонта Аўгуста таксама мае шчыт з крыжам, але няроў-насьць папярэчкі больш выразная. Дзяржаўная пячатка Каралеўства Жыгімонта Аўгуста Дасьледчыкі пячаткаўЯгайлавічаў шчыт з крыжам паясьнялі, што гэта эмблема ра давая Ягайлавічаў, але і на маестатычнай пячатцы Сьцяпана Баторага таксама зьме-шчаны шчыт з крыжам, папярэчкі выразна няроўнай даўжыні. Каралі Рэчы Паспалітай пасьля Сьцяпана Баторага на сваіх мае-статычных пячатках таксама зьмяшчалі шчыт зь еўфрасіньнеўскім крыжам. Гэты крыж захаваўся на польскіх дзяржаўных вялікіх пячатках, калі вымер род Ягай лавічаў. У беларускім грамадзтве прыходзіцца чытаць артыкулы і чуцьгутарку.штокрыж на шчыце герба «Пагоня» ёсьць крыжом Ярылы, а Ярыла — паганскі бажок. Калі б крыж з роўныміпапярэчкамі сымбалізаваў паганскае богства Ярылу, то ці ёсьць маж-лівым, каб аб гэтым ня ведалі польскія касьцёльныя ярархі? Дапусьцім, што яны былі абыякавыя, але ці крыжакі таксама зрабіліся абыякавымі? На Саборы ў Кан станцы 1415 г. крыжакі выдалі памфлет Яна Фалькенберга супраць Ягайлы. У гэтым памфлеце не зьвінавачваюць Ягайлу, што на пячатках зьмясьціў паганскі сым баль—крыж Ярылы. Чаму Я.Фалькенберг прамаўчаў? Такім чынам, можна зрабіць выснову, што крыж на шчыце гербу Пагоня ня ёсьць крыжам Ярылы, нягледзячы на роўнасьць яго папярэчак. Крыж на шчыце герба «Па гоня» і крыж на польскіх дзяржаўных пя чатках, таксама на маестатычных ёсьць гербам дынастыі Ягайлавічаў і сьведчань нем іх параднёнасьці з полацкай княжай дынастыяй. Мы маем падставы казаць, што на шчыце герба «Пагоня» ёсыдь еўфра сіньнеўскі крыж. 24 25 ^ Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці ^ старажытных ліцьвіноў Паўла Урбан Маестатычная пячатка Сьцяпана Баторага. Саркафаг Ягайлы гл. на 3 бачынцы вокладкі. Пячатка Ягайлы да каранацыі гл. на 4 бачынцы вокладкі. Нельга абыйсьці магнатаў Радзівілаў. Мікалай Радзівіл, пра дароўную грамату якога пойдзе гаворка, быў сынам Радзівіла Осьцікавіча. У 1481 г. Мікалай Радзівіл у якасьці вялікняжага намесьніка быў накі-раваны ў Смаленск. Ад 1486г. ён займаў па сады каштэляна Гроцкага,намесьніка Нава градзкага, затым намесьніка ў Бельску на Падляшшы. На прыканцы 1491г. Мікалай Ра-дзівіл стаўся Віленскім ваяводам і кан-цлерам ВКЛ, гэтыя пасады займаўда 1510 г. Мікалаю Радзівілу (у дароўнай грамаце сам сябе ён называў: Мікалай Радзівілавіч) належалі ў тым часе Кейданы, Жмуйдкі, Упнікі і Дубінкі. Усе яны ляжалі вакол гораду Вількаміру. У сваёй дароўнай грамаце, датавай 15 кастрычнікам 1482 г. Мікалай Радзівіл пацьвярджаў дар сваіх продкаў для парафіяльнага касьцёлу ў родавым маёнтку Ўпнікі і з свайго боку запісваў яшчэ больш маёмасьці, у тым ліку і дзесяціны ўсялякай збажыны. Дык у той ягонай грамаце была, напрыклад, гаворка пра ворную зямлю на чатыры сахі, атаксама пра луг на тры сьцірты сена. Лацінскі моўны выраз «desero pubos mellis» аднолькава тлумачыўся: дзесяць пудоў мёду (№324, с. 381 382). Пра тое, шюазначала «саха» воранай зямлі мы ўжо гаварылі. Дарэчы, па тлумачэньні нашыя чытачы могуць зьвярнуцца да цытаванай ужо кнігі Кіма Скурата «Даўнія беларускія меры».99 «Сьцірта» — гэта вялікі стог сена, саломы або снапоў збожжа, прызначаны для захаваньня пад адкрытым небам. У разгляданых некаторых інпіых дароўных (Працяг. Пачатак ў №1(11) 5( 15ч граматах заміж сьцірты называўся «стог» (№№ 152, 303, с. 170-171, 358-359). Дасюль мы зьвярнулі ўвагу на бела-рускую тэрміналёгію, якая ўжывалася ў лацінскіх тэкстах ліцьвінамі магнатамі. 3 гэтае прычыны могуць зрабіць закід, што маўляў, гэта былі людзі, якія займалі вы-сокія дзяржаўныя пасады і для іх тыя дароўныя граматы маглі пісацца ў Дзяр-жаўнай канцылярыі ў ВКЛ. Таму варта спы ніцца на асобах больш ніжэйшага рангу. Гэтай асобай ніжэйшага рангу быў, напрыклад, пан Станіслаў Марціновіч з го раду Мерач над Нёманам. Ягоная завя шчальная грамата датавалася 26 верасьня 1479 г., і ў ёй была гаворка пра завяшчаньне маёмасьці для ўласнай жонкі Ганны, а ў выпадку сьмерці абодвух, запісваўся як дар для касьцёлаў у Вільні і ў Мерачы. У грамату Станіслава Марціновіча трапіла гэткая тэрміналёгія: усё іменіе рушаёнцэ і лезонцэ (польскі моўны ўплыў для абаз-начэньня: усю маёмасьць рухомую і неру хомую»), людзей Заслаўскіх чатыры сьля ды... з службаю і з данюю, рыбны стаў, званы Верхнім прудам ( №313, с. 370-371). Пра дар ворнай зямлі, якую апрацоўвалі двое брагоў Радковічаў або два сьляды, была таксама гаворка, напрыклад, у да роўнай грамаце пана Якуба Раловіча з Гарадзілава ў вярхоўі нёманскай Бярэзіны. Дароўная грамаіа пана Якуба Раловіча была датавая 2 лютым 1443 г., а дар за пісваўся для пабудаванага ім у Гарадзілаве парафіяльнага касьцёлу (№174, с. 197 199). 27 26 «Дань» (даніна) і «служба» тэрміны зра зумелыя, і яны ў іым часе азначалі ся лянскія падаткіівыконваньне іхсялянамі, калі яны былі панскімі, а не свабоднымі, усіх іншых паншчынных павіннасьцей. Пад «службай» яшчэ разумелася і пэўная пло шчазямлі зьейнымі ўладальнікамі. Тэрмін «сьлед-сьляды» таксама мог азначаць меру зямлі, зямельную плошчу і сялянскія сем’і, якія яеапрацоўвалі. Напрыклад, калі зямля абшчыннага карыстаньня дзялілася на аднаасобныя гаспадаркі, дык гаварылася, што гэтая зямля дзялілася на «сьляды». Канкрэтна «сьлед» пайшоў ад разьмежа-ваньня зямлі знакамі ці сошным сьледам.100 Захавалася таксама завяшчальная гра мата пані Соф’і, удавы нябошчыка пана Аляксея Дылы. Свой маёнтак яны мелі ў Новай Вавёрцы на захад ад Ліды. Грамата была датаваная 8 красавіком 1478 г. і ў ёй рабіўся запіс дару для парафіяльнага ка сьцёлу, які ў Новай Вавёрцы заснаваў пан Аляксей Дыла. Вось яшчэ тэрміналёгія той завяшчальнай граматы пані Соф’і «дару ворную зямлю на 40 бочак, два лугі на адну і дзьве сьцірты» (№ 306, с. 360-361). Пан Вайдзіла быў уладальнікам маёнтку і мястэчка Ўшакова, якое знаходзілася над ракой Нарачай. У гэтым мястэчку ён зас-наваў на свае сродкі каталіцкую парафію і пабудаваў касьцёл. Каб забясьпечыць існаваньне гэтай Ушакоўскай парафіі, пан Вайдзіла і шэраг ягоных сваякоў і напар-нікаў ахвярным чынам запісвалі дары для гэгай каталіцкай парафіі. Дароўная грамаіа пана Вайдзілы датавалася 13 студзенем 1460 году. У пералічэньні дароў у гэтай грамаце названыя: пяць копаў пшаніцы і тры пуды мёду, ворная зямля на дзьве бочкі (№232, с. 258-260). У гэтай грамаце Вайдзілы выступаў так сама пан Радзівіл Ядаговіч, які, праўда, сваё прозьвішча пісаў розна: Ядаговіч і Ядалговіч. Ён жыў якраз у мястэчку Ўша кова, дзе меў свой двор або панскую рэзыдэнцыю. Захаваліся дзьве дароўныя грамагы таго пана Радзівіла Ядаговіча Ядалговіча, хрышчонае імя якога было Сьцяпан, а бацька зваўся Андрушкам. Гра маты датаваліся 1483 г. і 30 травенем 1491 г. Як вынікае з гэтых граматаў, пан Радзівіл Ядаговіч быў заможным чалавекам, бо ягоныя двары і зямельныя ўладаньні, паводля гэтых граматаў, знаходзіліся ня толькі на Русі, але яшчэ і на Ашмяншчыне. Двары і зямельныя ўладаньні у граматах пералічваліся пайменна. У абодвух выпадках свой шчодры дар пан Радзівіл Ягадовіч запісваў для па-рафіяльнага касьцёу Сьвятога Юрыя ў тым мястэчку Ўшакова. Сярод ягоных дароў названыя гэткія: «запісваю назаўсёды вор-ную зямлю на 10 бочак і луг, дзе стаіць пу-ня: першае поле...каля касьцёлу, дзе зна ходзіцца дварэц: другое поле ў Дубровах; трэцяе поле каля сасонкі; чацьвёртае поле паблізу майго двара Седлішча; дзесяціну з усяе збажыны, што вырошчваецца ў маім маёнтку Нарач; дзесяціну хатняй жывёлы і птушкі першароднага ажарэбу з двух маіх двароў, 8 чалавек сялянаў у Сьвіранах з падаткамі 1 павіннасьцямі». Тычылася гэта гаспадароў сялянскіх сем’яў. У дароўнай грамаце, датаванай агульна 1483 г.,удакладнялася, якія пада гкі належа-лі з тых сялянскіх сем’яў: пуд мёду, два бязьмены мёду або тры бязьмены мёду, па два дяклы пшаніцы (№ 331, с. 387 388). Быў яшчэ і грашовы падатак. У дароўна-завяшчальнай грамаце, дата-ванай 30 травеня 1491 г., састарэлы ўжо панРадзівіл Ядалговіч для таго-ж Ушакоў-скага парафіяльнага касьцёлу запісваў ча-тыры сялянскія сям’і, якія належалі да панскага двара ў мястэчку Ўшакова і жылі каля ракі Вільлі. Запісваў яшчэ чатыры ся-лянскія сям’і, а таксама ворную зямлю Седлішча, дзе знаходзіўся стары палац і якая ляжала подле дарогі, што праходзіла міма касьцёлу нашага ад Гарколы і да Дубатолкаў. У парафіялыіым Уівакоўскім касьцёле пан Радзівіл Ядаговіч Ядалговіч пабудаваў на свае сродкі алтар. Адсюль ягоныя шчодрыя дары і просьба: маліцца і памінаць ягоную душу і на каждым ме-сёнцу мшы Сьвятое Хрыстыны одправоваць (№ 370, с. 433-434). Апошнюю польскамоўную фразу мог напісаць парафіяльны ксёндз польскага паходжаньня, хоць ён ня згад ваўся сярод прысутных сьведкаў. Тэрмін «бязьмен» таксамаазначаў адзін-ку вагі, прыладу важаньня й адзінку падат-ковага абкладаньня, напрыклад, мёдам |01. Мабыць. хопіць прыкладаў ужыцьця бе-ларускай тэрміналёгіі ў тых лацінска-моўных дароўных граматах. Дарэчы, трэба яшчэ ўлічваць мноства сьведкаў, якія заў-сёды прысутнічалі пры афармленьні гэтых граматаў або замацоўвалі іх сваімі пячат-камі. Якую можна зрабіць выснову з усіх гэтых прыкладаў або, больш канкрэтна, на якой мове маглі гутарыць ліцьвіны ў тым ХУ ст,—пакінем гэтую праблему на абмер-каваньне нашым чытачам. Аплачваецца, аднак, прасачыць яшчэ паходжаньне імёнаў нашых ліцьвінаў, бо аднолькава атрым-ліваюцца цікавыя вынікі. Л ітаратар Іван Ласкоў, напрыклад, заха-піўся тэорыяйгэтакзванага «ўгра-фінскага паходжаньня Літвы» або, прынамсі, угра фінскага паходжаньня імёнаў ліцьвіноў і «літоўскіх князёў». У яго атрымліваецца, быццам імёны накшталт Сьвякленій, Лясота, Любарт, Жыгімонт, Монтвіл, Нарымонт, Радзівіл і гэтак далей тлумачацца запа зычаньнямі з комі пярмяцкай мовы102. Бясспрэчна, ня ўсе могуць мець доступ да старых заходнеэўрапейскіх хронікаў ды й іншых крыніцаў.Тым ня менш, маючы заці каўленасьць да праблемы паходжаньня імё наў ліцьвінаў, варта было б зьвярнуцца хоць бы да хронікаў Адама Брэменскага, Тытмара Марзэбургскага, Гяльмольда з Бузава або польскага хранісіа Гала Ананіма і чэшскага Козьмы Пражскага. Ёсьць яшчэ асабліва каштоўная крыніца публікацыя архіўных дакумэнтаў XII—ХІУ стст., да тычных пасоўваньня нямецкай калянізацыі паміж рэкамі Лабай (Эльба) і Одрай (Одэр), у Сілезіі, Польшчы і ў Чэхіі, а таксама на паўдні пазьнейшай Аўстрыі.103