Полацак №6, 1992

Полацак №6, 1992

42.87 МБ
характэрны толькі для гэтых відаў пом-нікаў—Бугор, Грыва, Града. Месца былых вёсак раньняга жалезнага веку і сярэд нявечча звычайна носяць назвы — Селішча, Старое Сяло, Старасельле.
Асаблівай павагай заўжды карысталіся курганы, што і нядзіва, таму што шмат па-вер’яў ва ўсіх народаў зьвязваеццазкуль-там продкаў. Яшчэ ў 20 я гады нашага стагодзьдзя ў многіх месцах Беларусі на радаўніцу курганы ўпрыгожвалі зелянінай, а моладзь вакол насыпаў вадзіла караго ды. Перад тым, як ісьці да магілы сваіх блізкіх, людзі заўжды заходзілі на курганы і закопвалі на іх вяршынях яйкі.
Захаваліся шматлікія назвы курганных могільнікаў. На Падзьвіньні іх часьцей за ўсё завуць валатоўкі. У Цэнтральнай Беларусі—капцы. Частыя і такія назвы як шведзкія магілы, французкія магілы, та тарскія магілы. Назву валатоўкі народтлу-мачыць тым, што нібыта ў гэтых курганах пахаваны волаты-асілкі. Наогул, волаты зьвязаны з былінным эпасам, а вобраз волата -асілка —галоўны персанаж беларускіх ка-зак. Некаторыя курганныя могільнікі да нашага часу данесьлі нават па некалькі назваў. Так, напрыклад, адзін з курганных могільнікаў у Сеньненскім раёне наВіцеб-шчыне, вядомы пад трыма назвамі—Бал-ваны—Французкія магілы—Камуна. Па назвах яскрава бачна, як мянялася ўяў-леньне аб гэтым архэолягічным помніку.
Месцы старажытных грунтовых паха ваньняў таксама вызначаюцца сваеасаб лівымі назвамі: Паганскія Магілы, Галодны Магільнік, Баярскія Магілы.Старыя клады, Халернік і г.д.
Асабліва цікавыя назвы ў культавых (сакральных) валуноў— Змееў Камень, Сцеп-Камень, Капавішча, Даждзьбог, Дзявочы Камень, Сьвяты Камень, Божы Сьлядок,
Пярун, Чортаў Камень і г.д. На сёняшні дзень у Беларусі захавалася больш за 2 сотні культавых валуноў. Некаторыя зь іх атаясамліваюцца зь людзьмі, акамянелымі за працу на Вялікдзень або зь вясельлямі, якія нібыты сустрэліся зь лютым зьмеем і былі прокляты. У паданьнях пад аднымі камянямі зарыты скарбы, а каля другіх у поўнач скачуць чэрці. Многія камяні ў народзе лічацца лекавымі. У адных выпад-ках для лекавых «мэт» выкарыстоўваюцца кавалачкі каменя, стоўчанагаў парашок,у другіх — дажджавая вада з выемак, у трэціх мох з камня, а ў некаторых мясьцінах лі-чыцца дастатковым дакрануцца да каменя.
Найбольшза ўсе пакланяюцца камяням сьледавікам (Божы сьлядок, Сьлядок Божай Маці, Сьлед Хрыста, Сьлед Чорта й інш). Звычайна гэта невялікія валуны, выемкі на якіх нагадваюць сьляды чалавека або жывёл. Часьцей за ўсё гэта прыродныя паглыбеньні, але сустракаюцца і падроб леныя рукой чалавека. Асабліва цікавы сьледавік знаходзіцца каля в.Сеняжычы на Наваградчыне. На ім два сьлядкі. Лічыцца, што адзін сьлядок нібыта пакінула Бага родзіца, а другі чорт, які гнаўся за ёй, але не дагнаў, паколькі яна схавалася ў кляштары й адтуль пачала рабіць цуды. У іншым паданьні сьлядкі на гэтым камені пакінулі шведы, каб паказаць куды яны накіроўваюцца. Сьледавікам яйічэ й у наш час носяцьахвяры манэты, зеляніну, кветкі, воўну, ставяць сьвечку. Па царкоўных сьвятах да сьведавікоў хадзілі працэсіі. Дарэчы, такія камяні вядомы ва ўсім сьве це. Ім яшчэ пакланяліся старажытныя егіпцяне, грэкі, рымляне. Вучоныя прыйшлі да высновы, штотакая зьява ёсьць праслаў леньне старажытнага культу бога сонца, якое ідзе па сьветаўтварэньню, прыносіць сьвятло й урадлівасьць. 3 распаўсюджвань
35
34
нем хрысьціянства царкоўнікі прысгасавалі паганскі культ да сваіх мэт і так зьявіліся паданьні аб сьлядках Божай Маці і розных сьвятых.
Шмат і камянёўзназвамі Кравец. Згодна паданьням, такія камяні ійылі адзеньне або боты, але потым іх абразілі, і яны перасталі шыць. Некаторыя з такіх камянёў лічацца акамянелымі хатамі краўцоў за тое, што іх гаспадары працавалі на Вялікдзень.
Даволі распаўсюджаны паданьні аб ка-мянях, зьвязаныя з каханьнем двух хлапцаў да адной дзяўчыны. Дзяўчына ставілася да іх аднолькава, і хлапцы настойвалі на выбары. Прыгажуня сказала хлапцам, каб яны з аднолькавай адлегласьці беглі да яе,
36
і хто першы прыбяжыць, за таго яна і пойдзе замуж. Хлапцы прыбелглі разам, тут-жа ўдарыў пярун і забіў усіх траіх. Тры камяні гэта й ёсьць нібыта хлапцы і дзяўчына.
Цікавыя паданьні і пра шырокавядомы Рагвалодаў камень каля в.Дзятлава на Ар-шанчшыне. Згодна аднаму паданьню, на гэ тым месцы адбывалася бітва паміж Раг-валодам і друцкімі князямі, а па другому паданьню Рагвалод, вяртаючыся з паходу, адпачываў тут са сваёй дружынай, і яму прыбачыўся нябожчык бацька Барыс, a таксама брат Глеб.
Вялікай павагай у беларусаў заўжды карысталіся каменныя крыжы. Яны звычана ставіліся на перакрыжаваньнях шляхоў, на водных пераправах, на месцах бітваў, у го нар знамянальных шляхоў, у гонар знамя нальных падзеяў, па краях гарадоў і вёсак для заступніцтва ад халеры й ад ворагаў, а таксама на могілках. Каля возера Сялява (Крупскі раён), у лесе тры крыжы носяць назвы Макараўскі, Маісееўскі і Скарпіён. Па паданьнях, пад першымі двума пахаваны рускія генэралы, а пад крыжам Скарпіён — французкі генэрал. Каменны крыж у Заслаўі пад Менскам нібыты быўпастаў-лены на месцы забойства нейкага Федзькі, якога па дарозе забілі рабаўнікі, каб ада браць грошы, якія ён атрымаў за прада дзеную карову. На востраве Дрысьвяцкага возера на Браслаўшчыне ляжаць тры каменныя крыжы, пра якія расказваюць, што калісьці на гэтым месцы вялікай княгіняй Аленай Іванаўнай быў пабудава ны храм у гонар трох сьвятых — Сьвятога Васіля, Вялікага Рыгора Багаслова й Іаана Златавуста. А крыж, які ў мінулым ста годзьдзі стаяў над адной з плошчаў Мен ска, нібыта абараняў жыхароў ад эпідэ міяў, пажароў і іншых няшчасьцяў.
3 мм кдб
Як загінуў Езавітаў Ш
Уладзімір Міхнюк, Якаў Паўлаў
Зь імем Канстантына Езавітава зьвязана нямала легендаў і міфаў, як ў Беларусі, такі й у эмігранцкіх колах. Адныя сьцвяр-джаюць, што першы беларускі генэрал быў расстраляны НКДБ ў 1945 г., «як здраднік», нібы ў Віцебску, нібы ў Менску. У паць-верджаньне гэтага прыводзяцца ўспаміны Л.Случчаніна, які быццам-бы сядзеў у той часў «амэрыканцы» і неаднойчы чуў громкі голас: «Вядуць на расстрэл беларускага генэрла Езавітава».
Другіякажуць, што ягосьлед загубіўся ў сібірскіх рудніках. Трэція лічаць, што Езавітаў эміграваў на Захад у якасьці са-вецкага разьведчыка. Дакумэнты арх і ва КДБ дазваляюць сёньня з абсалютнай вера годнасьцю паставіць кропку над «1».
Калі Савецкая армія штурмавала Бэрлін, К.Езавітаў спрабаваў прабрацца насустрач амэрыканскім вайскам. У канцы красавіка 1945 г. ён апынуўся у руках контрразьведкі «Смерш». I дапамог яму ў гэтым яго асабісты ад’ютант Юркевіч, які зьяўляўся агентам НКДБ. Пасьля 2 папярэдніх допы таў у дзеючай арміі, быў дастаўлены у Маскву на Лубянку, дзе знаходзіўся да канца кастрычніка 1945г. Яму былопрад’яў-лена абвінавачваньне у тым, што, здрадзіў шы Радзіме, ён заставаўся пражываць на акупаванай тэрыторыі, уступіў у злачынную сувязь зь немцамі, зьяўляўся кіруючым удзельнікам антысавецкай арганізацыі, пра водзіў варожую дзейнасьць супраць СССР.
3 пратаколу допытаў Езавітава 23 кас трычніка 1945 г.
Пытаньне: Вампонятна суіцность предьявляемого обвннення?
Адказ: Так, прад'яўленае абвінавачваньне мне зразумела.
Пытаньне: Прнзнаете лн Вы себя внновным в предьявляемом обвнненнн ?
Адказ: Так, у прад’яўленым мне абвінава чваньні віноўным я сябе прызнаю.
Па просьбе Цанавы яго накіравалі ў Менск. Там ён дапытваўся і пакінуў уласна ручныя паказаньні аб сваёй дзейнасьці.
Сьледства ў справе Езавітава не было закончана ў сувязі зь яго хваробай і на ступіўшай сьмерці. Езавііаў памёр 23 тра веня 1946 г. у турэмнай больніцы. У акце аб сьмерці сказана, што яна «промзошла от туберкулеза легкнх н прн днстрофнн 3-й степенн».
Чытачам «Полацка» прапаноўваем па казаньні Езавітава, якія ён напісаў ва ўнут ранай турме НКДБ у ліст. 1945—лют. 1946 г.
37
О^’гі&лЛА^і^чіМ^е лМйіуЭ UAv3 v'W'MAV-jfi.* , іМУч^ ^м^^йх. fopvto^.^ .	$Цлц*е*с. Vt vpaJ^a НН<\Л«,
Уласнаручныя паказаньні Езавітава, Канстантына Барысавіча
p^ V4€x "JIv^o^a^ W Y"* 'і’^^л*^ ел
tw Г (]c ^ ^	^ ^Гл д^ ^'
■<л^{ М#чА*.-> ^«л/а’і'а
►U? ^^ ^5 wejwst-MiM’*
Ьаа^КЛЧа ^'■^.^л.ч
^МІ ^Лр^|Х-СЛМА '1$)ф ^^ ^С^ i KCAWtlV«/< ^ 'WxC't'lii .
> w ^'*
t^zc? й^Дкб<
X^A P/av ^7^p f V/' * ‘ 1' ■ х*»ла>мм* uwt • *W <АЛ0<
алм^ fcw,.;’^ ^ 2/1 чі?нЗ НЦІ} vi P і'Р^.іакл.^Ч'ЛчА і
Л-'W ' іУ\Ч Лй/>. < Г ^^ 'bJ'-"fT X»^	,
^ ^ Д^АйкЛ,, MWaJ^Cu $t^*e£. ^^^ ^4** Vv^A«f'jj V^Aa5/^JL mxA -5 k1
^^ 4 :.''^ $Ал 0 Мл^^ І'Хлл^ калл^ АЛ\<лЛ Ml '^■і-
a v*u.^ ^л
^ - V Vyi Еў;^ S^4** ^ /DD VJK^A* V < Vx^^v MJ |^i f^.^ ^ k*jl ЙЗм* ^ ^У^^^Ч iMV4« ^ f^.
Jtui t/^ivXviJ
* ' ХдЛ. К»лм 'C^uXM ^vJ* *3 і y.*VUAk«tAXwQ, A ^OAkUA tvf3^4&U4t*
■V>^ Moj/uw^S v sr^kz^v/'A • ■ ^ p.
^^Ш^О^йД JkuMMiA
Л>«.л
&
^Г’ Я
f ^’
mac’jVau, d£
Менск, 30 лістапада 1945 г.
Склад Беларускай Цэнтральнай Рады, указам Генэральнага камісара Беларусі ген. Гольдберга, быў пры заснаваньні яго адзначаны ў колькасьці 15 чалавек. Бела русаў гэта не задавальняла, так як яны імкнуліся мець нешта такое, што сваёй формай нагадвае парлямэнт. Немцы-ж як раз парлямэнта або яго копіі не хацелі дапускаць. Таму ажно да Другога Ўсебела-рускага Кангрэсу, які адбыўся 27 ліпеня 1944 г. у Менску, спробы Астроўскага і БЦР пашырыць базу БЦР шляхам прыцягваньня да яе новых сябраў не ўвянчалася пось-пехам.
2 Усебеларускі Кангрэс зацьвердзіў ужо імеўшыхся 15 сяброў БЦР і даў Астроўскаму паўнамоцтвы на павелічэньне ліку сябраў БЦР. Пры гэтым думалася, што лік сябраў БЦР будзе даведзены да 100 чалавек, і ў першую чаргу будуць у іх уведзены усе кіруючыя асобы з раёнаў (раённые бур-гамістры павінны былі ўвайсьці ўжо па зай-маемай імі адказнай пасадзе), а потым прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў, на-вуковых і літаратурных, а таксама прад-стаўнікі прафсаюзаў і эканамічных арга нізацыяў.
Эвакуацыя Менску парушыла гэты плян. Акрамя таго стварэньне грувасткага апа-рату ва ўмовах эміграцыі было немэтаз годным. Таму, калі паднялося пытаньне аб пашырэньні складу БЦР у Бэрліне, вырашана было прыпыніцца часова на 25 асобах, з тым, каб пры неабходнасьці гэтую коль касьць у далейшым можна было павялічыць.